За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Іншай праблемай, якой аўтар аддае шмат увагі, ёсьць вызначэньне паходжаньня пісараў. Я скажу толькі пра тых пісараў, у паходжаньні якіх не згаджаюся з аўтарам. Я згодны, што ўжо за часоў Вітаўта канцылярская пісьмовая мова Літвы мела ўнармаваны характар, г.зн. мела нормы, выконваныя незалежна ад паходжаньня пісараў. Якраз таму ўзьнікла пільная патрэба выявіць у ёй болып такіх уласьцівасьцяў, якія не былі б нормамі.
Зь неўнармаваных рысаў аўтар выкарыстаў толькі адну, а менавіта: напісаньне пачатковага ть ў залежнасьці ад націску, з аднаго боку, і мяшаньне п> і е незалежна ад націску, з другога. Уводжу тут некалькі новых адрозьнівальных дыялектных асаблівасьцяў, а менавіта, перш за ўсё, формы вжо, еіцо замест вже, еіце. Прыгледзеўшыся да граматаў, можам прыйсьці да высновы, што або ніводная з гэтых паралельных формаў не была нормайу канцылярскай мове, або нормамі былі формы вже, еіце; больш праўдападобнай ёсьць апошняя магчымасьць. Таму формы вжо, еіцо могуць служыць прыметай, якая вызначае паходжаньне пісара.
Паўднёвая мяжа формы ўжо праходзіць цяпер крыху на поўдзень ад сярэдняй лініі беларускіх паўднёва-заходніх гаворак. У XVI ст. гэтая мяжа праходзіла, напэўна, больш на поўнач, таму што заўважана, што форма ўжо распаўсюджваецца з поўначы на поўдзень. Паўднёвая мяжа формы яшчо праходзіць цяпер больш-менш пасярэдзіне беларускіх сярэдніх гаворак. Форму яшчо або ішчо знаходзім каля Друі і Мёраў (Браслаўскі павет), каля Язны (Дзісенскі павет), у Будслаўі (Вялейскі павет). На паўднёвым захадзе ад названых мясцовасьцяў пануе вымаўленьне яйічэ. У іншых беларускіх паветах сярэдніх гаворак формалшчэ выступае паўсюль там, дзе існуюць формы назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку ўсі, а таксама часта крыху далей на поўдзень. У цяперашні момант абшар формы яшчо сталы, з гэтай прычыны цяжка дапусьціць тое, што паўднёвая мяжа гэтай формы ў XV—XVI ст. праходзіла яшчэ далей на поўначы. У кожным разе розьніца не магла быць значная.
Трэцяй неўнармаванай асаблівасьцю канцылярскай мовы ёсьць формы 2 асобы множнага ліку загаднага ладу з асновай на -о-І-еі на -і(йіцйте і пад.). Гэта рыса беларускіх віленска-ашмянскіх гаворак, сярэдніх і паўночна-ўсходніх. Акрамя таго, некаторыя словы таксама моіуць быць выкарыстаныя як крытэры, што акрэсьліваюць паходжаньне пісара.
Акрамя таго, пры вызначэньні паходжаньня пісара трэба ўлічваць, што абшар дыфтангічнага беларускага вымаўленьня націсьненага ть і ўвогуле дыфтонгаў пад націскам у мінуласьці быў шырэйшы за цяперашні. Параўнай пра гэта вышэйпамянёнае. Гэтае дапушчэньне пра існаваньне ў мінуласьці дыфтонгаў у беларускіх сярэдніх гаворках знаходзіць пацьвярджэньне ў адначасовым ужываньні формы на -і2 асобы множнага ліку загаднага ладу асноваў на -о-І-е йіцйте (Станг, с. 49) і дыфтангічнага вымаўленьня пачатковага націсьненага гь ў Грамаце 19 Казімера. Гэтую самую гіпотэзу ў Грамаце 16 Аляксандра пацьвярджаюць дыфтангічнае вымаўленьне пачатковага ть і форма еіцо (гл. у Станга нас. 64 і 66). Акрамя таго, гэта пацьвярджаюць тры граматы Жыгімонта I (№ 5, 40 і 89), у якіх побач з дыфтангічным вымаўленьнем ть пад націскам знаходзім і форму повтьдйль (с. 63 і 64), вядомую ўва ўсходняй частцы беларускіх сярэдніх гаворак.
Цяпер пераходжу да заўваг пра паходжаньне пісараў некаторых граматаў. Грамата Кяйстута і Любарта да торуньскіх купцоў 1341 г., на думку аўтара, была напісаная ўкраінцам, паколькі ў выразе мтьстычемь ёсьць ы. Аднак з увагі на 18 прыкладаў у гэтай грамаце зь й на пачатковым месцы — ы ўміьстычемь можа быць памылкай пісара, тым болып, што іншых украінізмаў у грамаце няма, затое ёсьць сярэднебеларускія формы, такія, як хочемь і загадны лад пойдшпе (у Станга с. 11).
Што да Граматы 4 Вітаўта аўтар вагаецца, хто быў яе пісарам — беларус ці ўкраінец. Сваё рашэньне ён зьвязвае з тым, якую зь дзьвюх літараў у словах втьдомость, троцехь лічыць выпадковай: калі выпадковая ть ў першым слове, то пісар быў паўднёвым беларусам, а калі е ў троцехь, то паўночным украінцам. Ужытая (1 раз) у гэтай самай грамаце форма давальнага склону адзіночнага ліку на -овй (бйскуповй), на думку аўтара, можа быць палянізмам. Вось жа ня толькі ў гэтай грамаце, але і ў іншых, дзе форма давальнага склону адзіночнага ліку на -овй (-owi) выступае побач з формай на-ы (-й) або нават сама, але няма іншых украінскіх асаблівасьцяў, яна ня можа сьведчыць пра ўкраінскае паходжаньня пісара. На маю думку, тут няма патрэбы тлумачыць гэтую форму ўплывам польскай мовы, асабліва ў ранейшы пэрыяд. Больш адэкватным было б такое тлумачэньне, што гэтая форма таксама ўжываецца ў частцы — праўда, нязначнай — беларускіх гаворак. Акрамя таго, я лічу, што з прычыны зьмяшэньня пачатковых асноваў у розных мясцовасьцях можа быць ваганьне розных канчаткаў, пакуль не ўстановіцца адна з формаў. У полацкіх граматах таксама трапляецца форма давальнага склону адзіночнага ліку на -овй (-owi)2*, аднак там немагчымы быў польскі ўплыў, таксама як украінскі.
Пісарам граматаў 2 і 5 (абедзьве напісаныя былі адным пісарам) аўтар лічыць паўночнага ўкраінца з прычыны ы ў березынская ў першай грамаце. Але ў гэтай самай грамаце знаходзім слова втьданье ў значэньні „зьвестка“ („Мы велйкйй кнзь вйтовть даемь втьданье встьмь кто на сей лйсть оузозрйть...“). Гэтае слова характэрнае для сярэдніх беларускіх гаворак29. 3 гэтай прычыны ы ў березынская трэба лічыць памылкай пісара. Натуральна, што калі б згаданае слова было нормай у канцылярскай мове, то ў такім выпадку мой аргумэнт не прайшоў бы.
Зь неразгляданых вышэй асаблівасьцяў у Грамаце 3 Вітаўта знаходзіцца ўжытая адзін раз форма роднага склону адзіночнага ліку землть. Значэньне гэтай формы для вызначэньня ўкраінскага паходжаньня пісара вельмі малое, таму што магла яна ўжывацца яшчэ ў тыя часы як архаізм у некаторых сярэдніх гаворках, і, магчыма, ужывалася ў беларускіх паўднёва-заходніх гаворках. Акрамя таго, як старажытная форма магла мець пэўную традыцыю ў памятках.
Грамата 1 Вітаўта ня мае нават такога ўяўнага доваду сваёй украінскасьці, як Грамата 3, таму што мае родны склон адзіночнага ліку землй. Затое мае яна слова годь, якога
28 Напр., Грамата 1300 г. полацкага біскупа Якава да Рыгі.
29 Я запісаў яго каля Маладэчна, параўн. ужываньне гэтага словаў пісьменьнікаў Зарэцкага і Лынькова, якія ў сваіх творах карыстаюцца мовай усходняй часткі сярэдніх гаворак.
няма ўва ўкраінскай мове, там ёсьць рік < рокь.
Да граматаў 6 і 7 Вітаўта і дзьвюх Жыгімонта Кяйстутавіча трэба тарнаваць тое, што я сказаў вышэй пра граматы, якія Курашкевіч лічыў паўночнаўкраінскімі.
Такім чынам, цьверджаньням аўтара пра ўкраінскае паходжаньне чатырох пісараў Вітаўта пярэчаць факты напісаных імі граматаў.
Што да Граматы 19 Казімера (с. 32), якая перадае дыфтангічнае вымаўленьне п> пад націскам, то з разгляду формы 2 асобы множнага ліку загаднага ладу йіцйте мы павінны прызнаць, што яе пісар паходзіў з тэрыторыі сярэдніх або віленска-ашмянскіх беларускіх гаворак.
У Грамаце 20 Казімера раньні канчатак меснага склону адзіночнага ліку-ймь — прй воеводе троцкймь — безумоўна ўказвае на тэрыторыю ўсходняй часткі беларускх сярэдніх гаворак або паўночна-ўсходняга дыялекту.
На падставе п> ў вйліьнскый нельга лічыць пісара Граматы 11 украінцам, як гэта робіць аўтар, таму што п тут ужываецца замест е < ь (параўн.: Вшіьня).
Дыялектная супярэчнасьць адбываецца ў Грамаце 17 Казімера. 3 аднаго боку, ёсьць тут о ў еіцо — асаблівасьць беларускіх паўночна-ўсходніх гаворак і ўсходняй паловы беларускіх сярэдніх гаворак, а з другога боку, ёсьць тут формы давальнага склону адзіночнага ліку тобй, собй30, такім чынам, быццам бы ўкраінізмы. Дыялектныя пошукі вядуць да пэўнай гаворкі ў Рагачоўскім пав., дзе побач з звычнымі сярэднебеларускімі асаблівасьцямі знаходзім пад націскам пераход пачатковага ть ў і: сабі, табі, дзіўка, залізя (= zalezie) і пераход о ў у: прыхудзюць, гулувамі, дурогі. Тэксты гэтай гаворкі падае Раманаў (III, с. 88), адкуль я ўзяў прыклады. Відавочна, пісар гэтай граматы паходзіў з такой мясцовасьці.
Прапанаванае аўтарам тлумачэньне пэўных моўных зьяваў у некаторых выпадках ня можа быць прынятае. Аднак іх абмеркаваньне тут пашырыла б межы цяперашняй рэцэнзіі, таму мушу яго абмінуць.
Што да слоўніка канцылярскай мовы Літвы, то нельга пагадзіцца з аўтарам, што наступныя словы запазычаныя з польскай мовы: вбачйтй, вдячный, вжйточный, вйжь, вряднйкь, втьноватй, дозволенье, досыть чйнйтй, дяковатй, завжды, завйтый, запйсь, заразь, зася, змова, знайтй, йншйй, ласка, лйсть, лйчба, лтыгшйй, матка, мовйтй, мтьсто (miasto), мтьсцо, нехай, повтьть, порозумтьтй, посполь, поспольство, прйгода,рада,рядца, спадокь, сгьножать, тратйтй, тыйдень, шкода, іцадокь, цнота, цнотлйвый, чась. Ня маем довадаў, каб прыведзеныя словы лічыць палянізмамі, а беларускасьць часткі зь іх можа быць сьцьверджаная пазытыўна.
На працягу рэцэнзіі я неаднаразова быў прымушаны палемізаваць з аўтарам. Гэта, аднак, не перашкаджае таму, каб я лічыў працу Станга вельмі каштоўнай. Адным з галоўных заданьняў аўтара было ўстанаўленьне нацыянальнай прыналежнасьці канцылярскай мовы Літвы. Тут Станг дасягнуў менш, чым сьцьвердзілі раней Сабалеўскі і Карскі. Абодва згаданыя славісты беззасьцярожна прызнавалі — і слушна — беларускасьць гэтай мовы. Але як Сабалеўскі, так і Карскі не прысьвяцілі дасьледаваньню старабеларускай канцылярскай мовы спэцыяльных працаў, погляды іх былі агульныя, сыстэматычна не даведзеныя. Таму адныя іх прымалі, іншыя адкідалі. Станг — як мы бачылі — у значнай меры няправільна абмяжоўвае беларускі характар канцылярскай мовы Літвы, ён прызнае яе поўную беларускасьць пачынаючы ад восемдзясятых гадоў XV ст. да канца XVII (1696 г.). Аднак даведзеная Стангам беларускасьць гэтых пэрыядаў канцылярскай мовы Літва павінна быць прызнаная ўсімі. Крыніцазнаўчая і мэтадычная праца аўтара дае падставу для вырашэньня новых праблемаў. Акрамя таго, аўтар прывёў многа майстэрскіх супастаўленьняў і часта ўзумеў удумліва зазірнуць у розныя цікавыя асаблівасьці старабеларускай мовы. Ен адведаў мноства архіваў, ня толькі дась-
30 й ў канцлйру гэтай граматы з гледжаньня на наступныр можа быць беларускай рысай.