За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
2. Дагэтуль у некаторых мясцовасьцях сярэдніх гаворак, якія зусім не мяжуюць з паўднёва-заходнімі гаворкамі, існуе вымаўленьне з разнароднай (о niejednolitej} артыкуляцыяй пачатковых націсьненых галосных [ть], [о], [е]. Такое вымаўленьне зафіксавана ў Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага пав.12 і ў частцы Барысаўскага пав.13.
Перадача пачатковага ть ў залежнасьці ад націску14 ў спалучэньні зь іншымі прыведзенымі вышэй асаблівасьцямі „паўночнаўкраінскіх" граматаў бясспрэчна сьведчыць, што яны былі напісаныя мовай беларускіх сярэдніх або віленска-ашмянскіх гаворак.
Пра лексыку гаварыць цяжка, аднак некаторыя словы разгляданых граматаў таксама сьведчаць пра іх беларускае паходжаньне15. Тут зьвярну ўвагу толькі на займеньнік кажный. Прыведзены займеньнік у гэтай форме ўжыты ў паўночных граматах побач з формай каждый, а ў паўднёвых граматах толькі каждый. Вось жа кажны ёсьць звычайнай формай у беларускай мове, і толькі ў некаторых мясцовасьцях існуюць іншыя формы гэтага займеньніка. У „Аль-Кітабе“ звычайнаўжываецца кажній (= кажный) і зрэдзьчасу каждій.
Яшчэ некалькі дробных заўвагаў пра адзінкавыя з разгляданых граматаў. У грамаце Сьвідрыгайлы, напісанай у 1434 г. у Луцку (Курашкевіч, № 70), знаходзім і ў аснове формы вйдйтй. Гэтая формаўказвае на тое, што яе пісар паходзіў з тэрыторыі ўсходняй часткі сярэдніх беларускіх гаворак, паколькі там знаходзім суфікс і ў дзеяслове *viditi і вытворных ад яго (гл. ніжэй).
У дзьвюх граматах Сьвідрыгайлы (Курашкевіч, № 74 і 75), зь якіх адна была напісаная ў Астрогу ў 1437 г., другая тым жа пісарам у Луцку ў 1438 г., знаходзім форму сыножатмй замест сеножатмй, што Курашкевіч лічыць памылкай аўтара. Але ў сёньняшняй беларускай народнай мове агульнаўжывальнай формай ёсьць санажаць (з заць-
12 Е. Карскнй, II—1, с. 127, 241.
13 Е. Ляцкнй. Матерналы для нзучення творчества н бытабелорусов. I: Пословнцы, с. 22, 26,33,35,43,48.
14 Д алей у гэтай рэцэнзіі маё дапушчэньне пра існаваньне ў мінуласьці дыфтонгаў у беларускіх сярэдніх гаворках, у граматах, вывучаных Стангам, пацьвердзіла супадзеньне дыфтангічнага вымаўленьня ё пад націскам, з аднаго боку, з другога ж боку, формы 2 асобы множнага ліку імпэратыву на -йте асноваў на -оі-е (гл. яшчэ ніжэй), формыед^о і повтьдйль (параўн. ніжэй).
15 Параўн.: Курашкевіч, там жа, с. 128.
вярдзелым c), a ў дысыміляцыйным дыялекце сыныжыць. Ня бачу перашкодаў для дапушчэньня ранейшага зацьвярдзеньня [с] у гэтым слове, а двухразовае ўжываньне адным і тым жа пісарам дадзенай формы нельга лічыць памылкай. У спалучэньні з адлюстраваньнем [гь] у залежнасьці ад націску і іншымі рысамі, прыведзенымі вышэй, сьведчыць гэта пра тое, што пісар гэтых граматаў паходзіў з памежнай мяшанай сярэднепаўночна-ўсходняй беларускай гаворкі. У гэтых самых граматах па адным разе ўжытае самашковь, дзе а пасьля с адлюстроўвае відавочнае недысыміляцыйнае аканьне.
У далейшых — цалкам самастойных — частках працы аўтара трэба было адказаць на пытаньне, ці ў канцылярскай мове Літвы маем дачыненьне зь літаратурна апрацаванай мовай16, ці, наадварот, кожны з асобных пісараў пісаў на сваім родным дыялекце. Аўтар не дае выразнага адказу на гэтае пытаньне, але з спосабаў аналізу гэтай мовы можна меркаваць, што ён ня лічыць, што канцылярская мова Літвы пэрыяду Вітаўта і нават Казімера да восемдзясятых гадоў XV ст. мела нормы літаратурнай мовы. Пачынаючы з гэтага пэрыяду аўтар, відавочна, прызнае гэтую мову ўнармаванай зь літаратурнага гледжаньня, але гаворыць пра гэта даволі невыразна.
Вырашэньне праблемы літаратурнасьці канцылярскай мовы Літвы ў асобныя яе пэрыяды мае агромністае значэньне. Калі мова граматаў Вітаўта і Жыгімонта Кяйстутавіча не была ўнармавапай літаратурнай мовай, то ўсе іх пісары маглі паходзіць толькі зь беларускіх сярэдніх гаворак. Спарадьічныя моўныя асаблівасьці гэтых граматаў, якім не адпавядаюць рысы згаданых беларускіх гаворак, у такім разе ёсьць, у адных выпадках, архаізмамі, у іншых — памылкамі пісараў. На добры лад, з пункту гледжаньня аўтара, трэба было гэта сьцьвердзіць; ён жа гэтага ня робіць. Затое я ня мог спрасьціць сабе такім чынам заданьне. Таму што, на маю думку, ёсьць болып дадзеных на тое, што ў граматах Вітаўта і Жыгімонта Кяйстутавіча маем літаратурна апрацаваную мову17, хаця і больш зьменлівую, чым у часы Казімера.
Затое, пачынаючы ад кіраваньня Казімера, ня можа быць сумневу, што маем справу зь пісьмовай або літаратурнай мовай. Дастаткова абаперціся на зьвесткі, узятыя з самой аўтаравай працы.
Пасьля дасьледаваньня 24 граматаў, выдадзеных Казімерам, аўтар сьцьвердзіў, што, нягледзячы на адрозьненьні ў паўстагодзьдзя ў часе іх напісаньня, гэтыя памяткі з гледжаньня мовы мала розьняцца паміж сабой і што частка гэтых памятак, напісаныху восемдзясятых і дзевяностых гадох XV ст., як з гледжаньня мовы, так і правапісу крыху адрозьніваюцца паміж сабой, а таксама толькі крыху адрозьніваюцца ад пазьнейшых граматаў часоў Аляксандра і Жыгімонта I (с. 51). На с. 53 аўтар яшчэ болып падкрэсьлівае моўную стабілізацыю гэтага пэрыяду. Аўтару здаецца, што ў апошнія гады панаваньня Казімера быў выпрацаваны тып пісьма, ад якога нельга было адступаць асобным пісарам. Канстатацыя гэтых фактаў на падставе аўтэнтычных дакумэнтаў значыць, што мы маем дачыненьне з унармаванай і цалкам скрышталізаванай мовай. Калі б мова граматаў Казімера не была ўнармаванай мовай, то асобныя пісары, якія паходзілі з розных мясцовасьцяў, унесьлі б у яе шмат дыялектных адрозьненьняў. Пра ўнармаваную пісьмовую мову сьведчаць таксама 9 граматаў Казімера, пісары якіх хаця і паходзілі з усходняй часткі старажытнай Полацкай зямлі (сьведчыць пра тое напісаньне ть і е), але не адлюстроўвалі характэрнай рысы гэтай тэрыторыі — цоканьне. Аўтар дапушчае ўплыў паўднёвабеларускіх гаворак на гэтых пісараў, але хутчэй магчымы быў уплыў канцылярскай мовы.
16 Цяжка гаварыць пра літаратурную мову канцылярскіх дакумэнтаў, але, ці назавем яе літаратурнай, ці пісьмовай, заўсёды яна будзе мець рысы літаратурнай мовы, таму што незалежна ад роднай мовы пісара мае нормы, абавязковыя на ўсёй тэрыторыі свайго пашьгрэньня.
17 Вылучэньне довадаў літаратурнасьці канцылярскай мовы Літвы гэтага пэрыяду, асабліва ў рэцэнзіі, было б недастаткова пераконваючым, а з другога боку, заняло б многа месца, таму я высоўваю вышэйзгаданы вывад як свой асабісты пагляд, абаперты, у пэўнай ступені, на свае ўласныя адчуваньні.
Адным з галоўных аўтаравьіх заданьняў было вызначэньне дыялектнай асновы канцылярскай мовы і вызначэньне зрухаў (przesuni^cia) дыялектных уплываў у асобныя пэрыяды. Аўтар не называе, зь якіх гаворак паўстала канцылярская пісьмовая мова. Ен рашуча адкідае магчымасьць любой сувязі мовы Вітаўтавых граматаў з мовай старажытнай Полацкай зямлі і ўвогуле паўночна-ўсходняй Беларусі (с. 19—20). Аргумэнтам аўтара ёсьць адсутнасьць у Вітаўтавых граматах характэрных асаблівасьцяў беларускага паўночна-ўсходняга дыялекту: цоканьня, мяшаньня ть і е , формы 1 асобы множнага ліку есме і „розных іншых асаблівасьцяў" (там жа).
Станг выразна не вызначае дыялектнай асновы канцылярскай мовы ў пэрыяд кіраваньня Казімера, але з пэўных згадак у яго працы відаць, што дыялектнай асновай у гэты пэрыяд ён лічыць, перш заўсё, беларускія гаворкі ваколіцаў Наваградка, Горадні і Слоніма. Затым у пэрыяд Аляксандра і Жыгімонта I тэрыторыя дыялектных уплываў на канцылярскую мову значна прасоўваецца ў паўночным кірунку, у бок Вільні. Гэтак аўтар мяркуе на той падставе, што 3/4 — 4/5 граматаў гэтага пэрыяду заўсёды маюць е замест пачатковага п>. У пэрыяд кіраваньня Жыгімонта Аўгуста і далей характэрнымі рысамі канцылярскай мовы сярод іншых ёсьць поўнае зьнікненьне ть, замест якога заўсёды пішацца е і зацьвярдзеньне [р 7Адначасова, беручы пад увагу тое, што ўва ўсходняй Беларусі цяпер існуе мяккі/р7 і тое, што ў помніках гэтага пэрыяду няма цоканьня, аўтар лічыць, што дыялектная аснова ў гэты пэрыяд зусім перамясьцілася да тых беларускіх земляў, якія цяжэлі (ciqzyli) да Вільні (с. 122), таксама мова гэтага места як сталіцы гаспадарства аказвала свой уплыў.
У пытаньні генэзысу канцылярскай мовы і пашырэньня дыялектных уплываў у асобныя пэрыяды мае погляды вельмі адрозьніваюцца ад высноваў аўтара. На маю думку, пісьмовая канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага паўстала на аснове той усходняй часткі беларускіх сярэдніх гаворак, якія існавалі ў паўднёва-заходняй частцы старажытнай Полаччыны. Пастараюся гэта давесьці. На самым пачатку зазначу, што аўтар памылкова адкідае ўсялякую сувязь мовы Вітаўтавых граматаў з мовай старажытнай Полацкай зямлі.
Трэба ўлічыць, што абшар старажытнай Полаччыны ня быў аднародны з дыялектнага гледзішча. Цяпер паўночна-ўсходнюю частку гэтай тэрыторыі займаюць гаворкі паўночна-ўсходняга дыялекту, а паўднёва-заходнюю частку — сярэднія гаворкі (гл. мапу, далучаную да арт. „Стан дасьледаваньняў..."). Ня маем падставаў дапушчаць, што ў мінуласьці было іначай. Характэрнымі рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту ёсьць: а) дысыміляцыйнае аканьне і б) цоканьне. Абедзьве згаданыя рысы аднолькава знаходзім як у помніках, якія паходзяць з гэтай тэрыторыі18, так і ў цяперашніх гаворках, з тым абмежаваньнем, што прастора цоканьня скарацілася з часам пад уплывам няцокаючага вымаўленьня суседніх тзрыторый і літаратурнага вымаўленьня19. Згаданыя рысы не выступаюць у паўднёва-заходняй частцы старажытнай Полацкай зямлі, г.зн. у яе сярэдніх гаворках з пункту гледжаньня ўсяго беларускага абшару. Як я адзначыў вышэй, частка полацкіх граматаў XIII—XIV ст. ня ведае зьявы цоканьня. Вывад просты — ня ведае, таму што адлюстроўвае асаблівасьці паўднёва-заходняй часткі Полаччыны. 3 гэтай тэрыторыі паходзіць, відавочна, таксама форма есмо, выяўленая ў некаторых полацкіх граматах20. А значыць, ні цоканьне, ні форма 1 асобы множнага ліку есме не перашкаджае пошуку генэтычнай сувязі канцылярскай мовы Літвы з гаворкамі старажытнай
18 У полацкай грамаце 1405 г. маем серебрыный, серебрыныхь, старыму.
19 Падобнае скарачэньне цоканьня таксама назіраем на пскоўскай тэрыторыі. Гэта сьведчыць, што зьнікненьне гэтае зьявы не знаходзіцца ў сувязі з гістарычна невядомым прыходам на „цокаючую" тэрыторыю насельніцтва, якое ня ведае замены [ч] на [ц], пагатоў адкуль такое насельніцтва магло прыйсьці на Пскоўскую зямлю.