За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Станга было вывучэньне канцылярскай пісьмовай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, устанаўленьне правілаў, згодна зь якімі яна функцыянавала, а таксама выяўленьне эвалюцыі, якую прайшла гэтая мова. 3 прычыны вялікага аб’ёму матэрыялу аўтар абмежаваў сваё дасьледаваньне граматамі вялікіх князёў літоўскіх.
У першым разьдзеле сваёй працы аўтар гаворыць пра „адміністрацыю і канцылярскую (urzqdowu) заходнярускую мову да 1450 г.“. Гаворка тут ідзе пра „заходнярускія" граматы, якія не паходзілі з канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх. У пэўнай ступені гэты разьдзел уяўляе сабой далейшы ўступ да працы. Адпаведна з тэрытарыяльным прынцыпам гэты разьдзел быў падзелены на два падразьдзелы: а) „Полацкая, Віцебекая, Смаленскаямова", б) „Канцылярскаямовамаларускайтэрыторыі". Далей аўтар дзеліць увесь матэрыял на пэрыяды паводле панаваньня асобных валадароў. Такімчынам, маем: „1. Пэрыяд Альгерда, 2. Вітаўта, 3. Жыгімонта Кяйстутавіча, 4. Казімера, 5. Аляксандра і Жыгімонта I, 6. Жыгімонта Аўгуста, Сьцяпана Батуры, Жыгімонта III. Заканчэньне“. У кожным з гэтых разьдзелаў аўтар дасьледуе моўныя асаблівасьці асобных граматаў, імкнучыся вызначыць паходжаньне іх пісараў, і характарызуе канцылярскую мову ўсяго пэрыяду. Пасьля гэткага дасьледаваньня канцылярскай мовы Літвыў яе гістарычнай эвалюцыі ў наступным разьдзеле — „Verhaltnis der Schriftsprache zur gesprochenen Sprache" — аўтар устанаўлівае гэтыя адносіны шляхам параўнаньня канцылярскай мовы з мовай „Аль-Кітабу"1. Наступны разьдзел — „Die festen Formein" — прысьвечаны дасьледаваньню ўрачыстых формулаў уступу і заканчэньня асобных катэгорыяў граматаў. У адным з далейшых разьдзелаў аўтар дае кароткую нататку пра сынтакс. Пра лексычны бок аўтар падае толькі агульныя заўвагі. Адначасова ён прыводзіць пэўную колькасьць словаў, запазычаных з польскай мовы і некалькі літуанізмаў. Нарэшце, на 12 старонках пададзены сьпіс характэрнай лексыкі — перш за ўсё юрыдычнай і адміністрацыйнай — прысутнай у дасьледаваных аўтарам тэкстах. Аўтар заканчвае свой твор рэзюмэ і сьпісам літаратуры.
Цяпер бліжэй прыгледзімся да працы Станга.
Трэба адзначыць, што дасьледаваньні мовы найранейшых граматаў вялікіх князёў літоўскіх трэба папярэджваць дасьледаваньнем граматаў мясцовага паходжаньня, як беларускага, так і ўкраінскага. Моўныя сувязі мясцовых граматаў з граматамі, якія паходзяць з канцылярыі вялікіх князёў, могуць кінуць сьвятло на паходжаньне канцылярскай мовы або на ўплыў, які чыніла на яе мова асобных тэрыторыяў. Пажадана, аднак, каб мясцовыя памяткі храналягічна папераджалі вялікакняскія; у выпадку адсутнасьці такога матэрыялу трэба найперш выключыць магчымасьць уплыву канцылярскай мовы на мову памятак пэўнай тэрыторыі. Таму аўтар слушна робіць, калі найперш зьвяртае ўвагу на мову полацка-віцебска-смаленскіх граматаў. Яны паходзяць з тэрыторыі, якая складае каля паловы ўсёй моўнай беларускай прасторы. Вартасьць гэтых граматаў у тым, што яны раньнія; значная іх частка паходзіць з даальгердавых часоў, а таму яны папярэднічаюць вядомым у наш час найранейшым граматам, якія паходзяць з канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх.
Зьвесткі пра мову полацка-віцебска-смаленскіх памятак Станг абапірае на вынікі дасьледаваньняў А. Сабалеўскага, пададзеныя ў яго артыкуле „Смоленско-полоцкнй говор в XIII—XV вв.“ (РФВ, т. XV с. 7 і наст.). Аўтар найболып падкрэсьлівае такую характэрную рысу гэтай тэрыторыі, як аамена[ц]на[ч]і наадварот, так званае цоканьне. Аднак у частцы полацкіх граматаў XIV ст. цоканьне зусім не адлюстроўваецца. Акрамя таго, на гэтым абшары яно шырока адлюстроўваецца да пачатку XV ст., далей павольна зьнікае і ў другой палове XV ст. у граматах мы зусім не знаходзім гэтай рысы2. Акрамя таго, Станг (с. 4) падае наступныя асаблівасьці граматаў гэтай прасторы: зьмяшэньне ть і е;
1 Гл. апісаньне гэтага помніку ў ,,Slavii“, XII, 3—4.
2 Параўн.: Станг, с. 4; Соболевскнй, там жа, с. 10,12,14, 15.
аканьне і яго дысыміляцыйнасьць; пераход в —у; форму 1 асобы множнага ліку есме; чсто і сто замест што (апошняя форма таксама выступае); ы ў тысяча. Акрамя таго, Сабалеўскі (там жа) падае зацьвярдзеньнер, о пасьля ш, ж, ч, ц: нашому, вашому, купьцомь — Грамата 1284 г. (с. 9), чоловека — Грамата канца XIII ст. (с. 130, ажо — XIV ст. (с. 14). Прывяду яшчэ форму вінавальнага і меснага склону множнага ліку на -і займеньнікаў мой, твой, свой, весь: свой — Грамата 1405 г. і іншыя, форму прыметнікаўу тыхжа выпадках на-ыйі: добрый — там жа і інш., формуліей адзіночнага ліку займеньніка на -ймь: no моймь — полацкі тэстамэнт канца XIV ст. Я дадаў тут больш моўных асаблівасьцяў граматаў названай тэрыторыі, таму што, на маю думку, яны патрэбныя для лепшага разуменьня некаторых моўных рысаў вялікакняскіх граматаў.
Нельга тут не адзначыць, што калі аўтар прыводзіць думку Сабалеўскага, што
данные, нзвлеченные намн нз памятннков, показывают, что смоленско-полоцкне крнвнчн былн по языку блнзко родственны с крнвнчамн новгородскнмн н псковскнмн,
а далей, што
разного рода нсторнческне событня, нмевшне место в конце XIV в XV і XVI в., повелн к уменьшенню колнчества ясконного населення, потомства древннх смоленско-полоцкнх крнвнчей н к двнженню в нх землн колоннстов белорусов с юга н велнкорусов с запада3,
то ў чытача ўзьнікае перакананьне, што Сабалеўскі ня лічыць смаленска-полацкі дыялект XIII—XV ст. беларускім. У сапраўднасьці ж іначай. Непасрэдна па прыведзенай цытаце Сабалеўскі гаворыць:
Вследствне этого вблнзн Смоленска н Полоцка пересталн слышаться особенностн древнего смоленско-полоцкого говора; онн сохраннлнсь только на окраннах того пространства, где звучалн прежде. Нх можно слышать в тех говорах, которые обыкновенно, с полным основаннем, прнчнсляются к белорусскнм н которые нмеют, сверх всех главных особенностей белорусского наречня, также мену [ц]н[ч] (там жа, с. 23).
Такім чынам, гаворкі, якія сёньня цалкам абгрунтавана лічацца беларускімі, паходзяць з полацка-смаленскага дыялекту XIII—XV ст. Я прывёў вышэйсказанае для дакладнасьці, ня думаў цьверджаньне пра першапачатковую беларускасьць полацка-смаленскай прасторы абапіраць на аўтарытэт Сабалеўскага, таму што лепш за ўсе аўтарытэты сьцьвярджаюць гэта моўныя асаблівасьці старажытных памятак гэтай тэрыторыі.
Далей. Як Сабалеўскі, так і Станг лічаць даўні полацка-смаленскі дыялект пераходным паміж ноўгарадзкім і пскоўскім дыялектам, з аднаго боку, і беларускім паўднёвазаходнім — з другога. Гэта слушна, калі гаворка ідзе пра пскоўскі дыялект, які з гістарычнага пункту гледжаньня трэба ўважаць за беларускі, затое гэтае цьверджаньне цалкам не вытрымлівае крытыкі, калі гаворка ідзе пра ноўгарадзкі дыялект. Уласна, мноства расейскіх філёлягаў, і сярод іх і Сабалеўскі, памыляюцца, атаясамліваючы пскоўска-крывіцкі дыялект з ноўгарадзка-славенскім і называючы апошні таксама крывіцкім. Адрозьненьні паміж пскоўскім і ноўгарадзкім дыялектамі вельмі значныя4. Што да фор-
3 Незразумела, штогэтаза „велнкорусысзапада". Калі Сабалеўскі мае на ўвазе насельніцтва Пскоўскай або Ноўгарадзкай зямлі, то трэба было б сказаць „з поўначы". Іншая зноў рэч, што гэтае насельніцтва ніколі не перамяшчалася на поўдзень.
4Параўн.: Н. Карннскнй. Язык Пскова н его областн в XV веке. С.-Петербург, 1909; йсследованне языка Псковского Шестоднева 1374 года. Петроград, 1916. У гэтых працах маем усю граматыку пскоўскага дыялекту.
мы 1 асобы множнага ліку есме, то яна ёсьць полацка-смаленскай і пскоўскай асаблівасьцю — увогуле крывіцкай. У ноўгарадзкіх помніках гэтая форма сустракаецца значна радзей. Характэрнай формай у іх ёсьць есмя — супольная з маскоўскай5.
Зазначу яшчэ, што як Сабалеўскі, так і Станг разглядаюць старажытную мову Полацкай зямлі як аднародную, у сапраўднасьці ж было інакш.
Я затрымаўся даўжэй на гэтым месцы працы Станга з той прычыны, што яго недастатковая ўвага да мовы старажытнай Полацкай зямлі мсьціцца на далейшых разьдзелах яго працы.
Трэба пашкадаваць, што аўтар таксама ня меў магчымасьці карыстацца граматамі, якія паходзяць зь іншых беларускіх земляў.
Пры дасьледаваньні граматаў, якія паходзяць з украінскай тэрыторыі, трэба было, перш за ўсё, выключыць усе тыя, дзе быў магчымы ўплыў канцылярскай мовы Літвы і ўвогуле беларускай мовы. 3 гэтага гледжаньня найкаштоўнейшыя галіцкія помнікі з часоў да Крэўскай уніі 1385 г. і помнікі з Падкарпацьця. Што да ініпых граматаў з украінскай тэрыторыі, то трэба быць асьцярожным і карыстацца імі настолькі, наколькі іх моўныя асаблівасьці пацьвярджаюцца згаданымі граматамі з сапраўднай украінскай мовай або не сустракаюцца на беларускай тэрыторыі. Прынамсі ў кожным асобным выпадку неабходна пацьвердзіць, што мова граматы незалежная ад беларускага ўплыву. На жаль, ні аўтар, ні Курашкевіч, на працы якога6 аўтар абапіраўся пры разглядзе граматаў з украінскай тэрыторыі, ня робяць падобнага адрозьніваньня. Усе граматы з украінскай тэрыторыі, незалежна ад часу і месца іх паўстаньня, яны разглядаюць аднолькава, падзяляючы іх толькі на паўночнаі паўднёваўкраінскія. Яны не дапушчаюць магчымасьці, што мова „рускай“ канцылярыі караля Ягайлы ў Кракаве магла быць прынесена зь яго ранейшай вялікакняскай канцылярыі ў Вільні. Тымчасам цалкам магчыма, што частка пісараў Уладзіслава Ягайлы паходзіла зь Беларусі. Аднаго зь іх, які паходзіць з паўночна-ўсходняй Беларусі, называе Курашкевіч (там жа, с. 7). Нароўні зь іншымі граматамі яны разглядаюць таксама грамату кн. Аляксандра Карыятавіча, напісаную ў Смотрычу на Падольлі ў 1375 г., а таксама грамату, якая паходзіць з канцылярыі Сьвідрыгайлы ў XV ст., дарма што ў першай маглі адлюстравацца рысы навагарадзкай беларускай мовы, а ў іншых — паўночнай. Як Карыятавіч, так і Швідрыгайла маглі занесьці да сваіх канцылярыяў на Украіне канцылярскую мову Вялікага Княства Літоўскага, паколькі ў той час яна была ўжо дастаткова сфармаваная.
На падставе адлюстраваньня ть як Курашкевіч, так і Станг дзеляць граматы, якія паходзяць з канцылярыі Сьвідрыгайлы пэрыяду яго знаходжаньня на ўкраінскіх землях, на дзьве групы: 1) захоўваюць ть толькі пад націскам, а ў ненацісьненай пазыцыі замест гь ўжываецца е (у повтыпе і г.п.) і 2) заўсёды захоўваюць п>. На іх думку, пісары граматаў першай групы паходзілі з паўночнаўкраінскіх земляў, а пісары другой групы — з паўднёваўкраінскай тэрыторыі7. Вымаўленьне пачатковага іь ў залежнасьці ад на-