• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Дурнавоў цытаваным „Очерку“, адсылаючы да „Опыта дналектологнческой карты“, зазначае, што „да таго, што там гаворыцца аб клясыфікацыі беларускіх гаворак, трэба зрабіць пэўныя карэктывы паводле даных, прыведзеных у гэтым нарысе" (с. 99). На
    7 Аўтары „Опыта“ пакідаюць у баку дысыміляцыйнага дыялекту ўсю беларускую Чарнігаўшчыну, a таксама Магілеў, Сянно, Дзісну, Дрысу, Дзьвінск.
    8 Pfispevky k dejnam beloruskeho jazyka na zaklade rukopisu Al-Kitab. Slavia, XII, str. 357—390 [стар. 566—588 нашага выданьня. —Pad.].
    жаль, Дурнаво ў сваёй працы не праводзіць ніякіх межаў беларускіх дыялектаў, а паводле крытэраў як самога Дурнаво, так і аўтараў „Опыта“, правядзеньне якога-небудзь дыялектнага падзелу беларускай мовы немагчыма.
    Аўтары „Опыта“, як таксама Дурнаво ў сваім „Очерку", падаюць ня толькі дыялектныя асаблівасьці беларускай мовы, але і агульнабеларускія моўныя зьявы. Таксама яны чыняць пры аналізе расейскай і ўкраінскай моваў, таму што зыходзяць з таго, што некалі існавала адзіная ўсходнеславянская мова. Аўтары, аднак, не зафіксавалі шэрагу важных агульнабеларускіх моўных асаблівасьцяў. Напр., не знаходзім у іх наступных рысаў беларускай мовы:
    1.	-іг, -уг < -ы, -ы (чырвоны, міргаці, пырхаць);
    2.	зацьвярдзеньне/л 7перад [ц], [с](колца, спгралцы, бабылства);
    3.	зьмякчэньне [н] у абстракных назоўніках з суфіксам -іня (даўжыня, шырыня і пад.);
    4.	адсутнасьць[н] пасьля прыназоўнікаў перад займеньнікам 3 асобы (у іх, зь імі і г.д.);
    5.	дысыміляцыя[ч], [ж], [ш], якія знаходзяцца ў суседніх складох (пазычыць, ністожыць, Мамчыц, Княжыцы)\
    6.	падваеньне, ці іначай, падаўжэньне [ц] <[к] перад канчаткам назоўніка (у вапецца, нараццэ, у руццэУ,
    7.	зьмякчэньне [з] у прыназоўніках перад зьмякчанымі зычнымі і [й] (зьезд, бязь мяне, перазь сена, зь лесу);
    8.	насавы/^У (няМД у лічэбніках 11—19 (адзінанцаць іінш.);
    9.	пратэтьшны7в/пераднацісьненым/о7(вока, восянь),[y]<[q](вугаль, вуда)і пачатковым /у7 (вуха);
    10.	пратэтычны [в] перад [а] (пачатковым, а таксама зь ненацісьненага [о]) пасьля прыназоўнікаў і прыставаку, ў (у ваўсе, у вагні, у Вамэрыццы, увасабленьне);
    11.	пратэтычныДУперад[і] (йіншы, йіскра);
    12.	зьяўленьне/й7як гука пераходнага паміжМУ, [o], [е] і зубнымі зычнымі (гайсаць, войстры, Жойдзішкі, прайнік, пужайла)9.
    У артыкуле пад назовам „Дыялекты беларускай мовы“ (Sprawy narodowosciowe, № 5 з 1928 г., стар. 501—512 [стар. 91—98 нашага выданьня. —Pad.]) у якасьці крытэра падзелу беларускай мовы на дыялекты я прыняў 2 тыпы аканьня, а менавіта дысыміляцыйны і недысыміляцыйны, і тым самым давёў, што абодва гэтыя дыялекты можна ахарактарызаваць як першасна беларускія.
    Пярэйдзем цяпер да далейшага дыялектнага падзелу. Карскі (там жа) дзеліць паўночна-ўсходні дыялект на „цокаючыя“ гаворкі, г.зн. такія, якія замяняюць ч на ц і наадварот, і „няцокаючыя". Такі падзел цалкам абгрунтаваны, таму што вышэйменаваная асаблівасьць — даволі старажытная зьява. Паводле Карскага, мяжа паміж згаданымі дыялектнымі групамі праходзіць некалькі на поўдзень ад Духаўшчыны, Парэчча, праз Сураж над Дзьвіной, некалькі на поўдзень ад Невеля і на поўнач ад Себежа.
    Разыходжаньне паміж дасьледчыкамі выступае пры вызначэньні мяжы згаданых дыялектных групаў з дыялектамі расейскай мовы. Мяжу беларускіх цокаючых гаворак з паўночна-велікарускім дыялектам Карскі праводзіць троху вышэй, чым расейскія дасьледчыкі, а менавіта, далучае да беларускай тэрыторыі невялікія часткі Апочацкага, Вялікалуцкага, Тарапецкага пав., а таксама часткі Асташкаўскага і Ржэўскага пав. Большая розьніца праяўляецца ў тым, што згаданыя вышэй расейскія дыялектолягі прастору амаль усёй Пскоўскай губ. (за выняткам Порхаўскага пав. і нязначнай часткі Холмскага
    9 Нельга тут не адзначыць нейкага дзіўнага стаўленьня аўтараў „Опыта“ і „Очерка“ да беларускай мовы. Якраз прыклады зь беларускай мовы яны цытуюць заўсёды ў расейскай форме. Хіба аўтары зацікаўленыя ў тым, каб чытач, знаёмячыся з аднымі зьявамі беларускай мовы, забываўся пра ўсе іншыя яе асаблівасьці?
    пав.), паўднёвыя ўскрайкі Гдоўскага і Луцкага пав. Пецярбурскай губ. і значнай часткі Цьвярской губ. (большай часткі Асташкаўскага і Ржэўскага пав. уключна зь м. Ржэвам) лічаць пераходным дыялектам ад беларускай мовы да паўночнавелікарускага на паўночна-расейскай аснове. Здаецца, аднак, што больш дадзеных ёсьць для таго, каб лічыць згаданую моўную тэрыторыю пераходнай на беларускай глебе з пазьнейшым паўночнарасейскім наслаеньнем. Крыху шырэй пра гэта я выказаўся ў цытаваным артыкуле „Дыялекты беларускай мовы“ (Sprawy narodowosciowe, с. 504—505 [стар. 92—94 нашага выданьня. —Рэд.]). Некаторыя дасьледчыкі проста лічаць пскоўскі дыялект, нават у яго цяперашнім стане, беларускім10.
    Уважаць дысыміляцыйнае аканьне тыпам велікарускага аканьня памылкова. Карскі пакідае частку гэтага аканьня на расейскім баку і праводзіць мяжу паміж паўночнаўсходнім беларускім дыялектам і паўднёварасейскім праз тэрыторыі, надта далёка разьмешчаныя на захадзе, пакідаючы на баку расейскай мовы Сычоўку, Вязьму і амаль усю Калускую губ. Затое згаданыя расейскія дыялектолягі, лічачы дысыміляцыйнае аканьне тыпам выключна беларускага аканьня, праводзяць мяжу беларускай мовы разам зь яго пераходным дыялектам з аднаго боку, а мовай расейскай з другога, значна далей на ўсход. Паводле аўтараў названай вышэй „Спробы дыялекталягічнай карты“, беларуская мова займае на ўсходзе амаль усю б. Смаленскую губ. (за выняткам Гжацкага павету і нязначнай часткі Сычэўскага пав.), заходнюю, большую частку Калускай губ., а таксама нязначную частку Арлоўскай губ. (часткі Бранскага і Трубчэўскага пав.). Гл.: Опыт, с. 27 і 56.
    Навейшыя дасьледаваньні паказваюць, што беларуская мова сягае далей на ўсход, за межы, акрэсьленыя аўтарамі „Опыта“. Так, напрыклад, вядомы расейскі дыялектоляг I. Галанаў у артыкуле „Несколько новых данных к вопросу о географнческом распространеннн днсснмнлятнвного аканья“ (Сборннк статей в честь акад. А.Н. Соболевского. Ленннград, нзд-во AH СССР, 1928, с. 479—483) перш заўсё выпраўляе цьверджаньне „Опыта дмалектологмчекой карты русского языка“, гаворачы, што
    да тэрыторыі дысыміляцыйнага аканьня трэба дадаць заходнюю частку Ржэўскага пав. Цьвярской губ. (прыблізна 1/3 частку паводле старога адміністрацыйнага падзелу); гэтую прастору займаюць гаворкі з моцным велікарускім уплывам, але ў сутнасьці беларускія: акрамя дысыміляцыйнага аканьня яна характарызуецца моцнай лябіялізацыяй іубных зычных, [e] > [y], [g] >[h], нарэшце, набліжанае да мяккіх[ш], [ж]вымаўленьне[с’], [з’].
    Гэтая заўвага Галанава пацьвярджае погляд Карскага, які ўжо ў 1904 г. значную частку мовы Ржэўскага пав. залічаў да беларускай мовы. Насуперак думцы расейскіх дыялектолягаў, у 1924 г. я выказаў меркаваньне, што названыя вышэй пераходныя пскоўскія і цьвярскія гаворкі ёсьць беларускімі пераходнымі гаворкамі. Такім чынам, што да часткі гэтых гаворак, маю пазыцыю пацьвярджае назіраньне Галанава.
    Далей Галанаў сьцьвярджае, што ў б. Смаленскай губ. „паўночна-ўсходнія паветы — Бельскі, Сычэўскі, Вяземскі, Юхнаўскі — належаць да тэрыторыі дысыміляцыйнага аканьня наўсёй сваёй прасторы; дысыміляцыйнае аканьне выступае таксама ў заходняй частцы Гжацкага пав. — да самага м. Гжацку і троху на ўсход — да вёскі Матаева (нават у моладзі)“.
    У гэтым жа артыкуле Г аланаў падае, што дысыміляцыйнае аканьне выяўлена ў Карачэўскім пав. (нават наўсход ад Карачэва) і Дзьмітраўскім (каля м. Дзьмітраўска) Арлоўскай губ., а таксама Сеўскім (таксама ў самім Сеўску) і Дзьмітраўскім (нават 25 км на ўсход ад гэтага места) Курскай губ. Вышэй прыведзеныя мясцовасьці Галанаў залічае да тэрыторыі пераходных беларускіх гаворак дысыміляцыйнага тыпу. Назіраньні Галана-
    10 Параўн.: Еропольскнй. Говор деревнн Савкнно Пушкннского района Псковского округа // Нзвестня по русскому языку н словесностн. Т. III—2, с. 585—597.
    ва выраўноўваюць мяжу беларускай мовы на ўсходзе, дзіўна перакроеную ранейшымі дасьледчыкамі.
    Нарэшце ў артыкуле „Беларускія плямёны і іхнае расьсяленьне" (Родная мова. Вільня, 1930, № 1—2 і 3—4) я выказваю погляд, што т.зв. паўднёва-велікарускі дыялект з гістарычнага пункту гледжаньня належыць да беларускай мовы, але зь цягам часу ён быў амаль цалкам асыміляваны дыялектам, які цяпер называецца паўночнавелікарускім, a таксама паўсталай на яго аснове расейскай літаратурнай мовай.
    Вышэй мы згадвалі пра чарнігаўскі (северскі) дыялект, які Карскі і вышэйназваныя аўтары дыялекталягічнай карты памылкова залічылі да паўночна-ўсходняга дыялекту. У апошнія гады гэты дыялект быў дасканала дасьледаваны П. Растаргуевым у працы „Северско-белорусскнй говор. Нсследованне в областн дналектологнн н нсторнн белорусскнх говоров" (Выд. ІБК, Ленінград, 1927, с. 221 з дадаткам карты).
    3 разгляду аўтарам асаблівасьцяў мовы паўночнай паловы Чарнігаўшчыны і гаворак, якія мяжуюць зь ёю, вынікла, што мова гэтай часткі Чарнігаўшчыны (б. паветы: Навазыбкаўскі, Старадубскі, Сураскі і Мглінскі) і заходняй часткі Трубчэўскага пав. складаюць ў ёй своеасаблівы дыялект. Яго своеасаблівасьць складае дыспаляталізацыя [р] толькі перад [i], [е], [й], а перад [a] < /?/, [‘у] і часткова перад даўнім ь ёсьць мяккі [р]. Гэтай рысай беларуская мова Чарнігаўшчыны адрозьніваецца ад усіх іншых беларускіх гаворак. Наступнай характэрнай рысай гэтага дыялекту ёсьць звонкасьць зычных перад глухімі зычнымі і ў канцавым складзе (дудка, людзкі, боб). Алошняя асаблівасьць супольная для названага дыялекту і большасьці ўкраінскіх гаворак, а таксама паўднёвай часткі паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы, будучы, аднак, на чарнігаўскабеларускай тэрыторыі больш выразнай. Іншыя асаблівасьці гэтага дыялекту ўказваюць на яго цесную сувязь зь беларускім паўднёва-заходнім дыялектам, а асабліва зь яго сярэднімі гаворкамі (гл. ніжэй).
    Як дапаўненьне да мовазнаўчай працы падае ў сваёй кнізе Растаргуеў археалягічныя і гістарычныя даныя пра продкаў народу, які гаворыць на названым вышэй чарнігаўска-беларусім дыялекце. Гэтыя даныя сьцьвярджаюць, што беларусы ў Чарнігаўшчыне — нашчадкі даўнейшага племені севяран.
    Пераходзячы да апошняй, троху большай часткі паўднёва-заходняга дыялекту, трэба заўважыць, што значныя адрозьненьні паміж асобнымі яго гаворкамі ў вялікай большасьці пазьнейшага паходжаньня.