• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    На паўднёвы захад ад паўднёва-заходніх гаворак цягнуцца палескія гаворкі да мяжы з украінскай і польскай моўнай тэрыторыяй. Палескія гаворкі маюць дзьве характэрныя асаблівасьці, пададзеныя яшчэ Карскім. Адну з гэтых асаблівасьцяў складае слабое аканьне, якое дакладней належыць акрэсьліць як існаваньне ненацісьненых/о/, /е/незалежна ад аналягічных зьменаў, на поўдні ў некаторых мясцовасьцях аканьне цалкам зьнікае. Другой асаблівасьцю ёсьць саканьне, г.зн. пераход ся < sqy са (мыюса, мыўса). Іншыя асаблівасьці, падаваныя Карскім, ня ёсьць такімі характэрнымі.
    Вышэй былі разгледжаныя паўночныя і ўсходнія межы беларускай мовы з расейскай мовай. Паколькі падчас друкаваньня артыкулу „Дыялекты беларускай мовы“ я ня мог выкарыстаць яшчэ пэўныя даныя, тады недаступныя для мяне, дадам тут яшчэ некалькі словаў тлумачэньня што да згаданых межаў. Маскоўская дыялекталягічная каміся (МКД) залічае да пераходных паміж паўночнавелікарускай і беларускай мовай на аснове — паводле яе — паўночнавелікарускай наступныя гаворкі: а) у паўднёвай частцы б. Пскоўскай губ. і паўднёва-заходняй частцы б. Цьвярской губ. — (гэтыя часткі Карскі лічыць беларускімі), б) у паўночных кутох б. Віцебскай і Смаленскай губ. (с. 36 ,,Опыта“). Што да цьверджаньняў МКД, якія тычацца б. Ржэўскага пав. б. Цьвярской губ., то з прынцыповай папраўкай нядаўна выступіў Галанаў (гл. ніжэй). Тьш самым нанова была сьцьверджаная беларускасьць паўночнай часткі Смаленшчыны, якая ляжыць на поўдні ад б. Ржэўскага пав. Што тычыцца мовы паўночнай часткі Віцебшчыны, то яе чыстую беларускасьць ува ўсім б. Невельскім і Вяліскім пав. станоўча сьцьвярджае праца П. Бузука „Да характарыстыкі паўночна-беларускіх дыялектаў. Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў“ (Менск, 1926), а што тычыцца самога Вяліскага пав., то тое самае канстатуюць два артыкулы I. Кузьміна, а менавіта: а) „Матерналы для нзучення говоров Велнжского уезда“ (Нзвестня по русскому языку н словесностн, т. III, 1930, с. 179—204) і б) „Отчет о поездке в Велнколуцкнй округ в 1929 году“ (Труды комнсснн по русскому языку, 1,1931, с. 149—159). У першым артыкуле Кузьмін падае моўны матэрыял з б. Вяліскага пав., ня ўлічваючы яго паўночнай часткі, якая была разгледжаная ў другім артыкуле. Пры гэтым Кузьмін гаворку паўднёвай часткі б. Тарапецкага пав. б. Пскоўскай губ. лічыць пераходнай велікаруска-беларускай на паўночнавелікарускай глебе, г.зн. часткова згаджаецца з МКД. Аднак зьвесткі, якія Кузьмін падае ў сваім артыкуле пра гаворкі б. Тарапецкага і Вяліскага пав., уласна кажучы, у вялікай меры змушаюць паставіць пад сумнеў паўночнавелікарускую аснову гаворак Пскоўшчыны. МКД абапірала свае цьверджаньні наконт паўночнавелікарускай асновы ў пераходных расейска-беларускіх гаворках б. Пскоўскай і Цьвярской губ. на: а) замене [ч] на [ц] і наадварот, б) вымаўленьні [с’], [з’], набліжаным да мяккіх [ш], [ж] і с) на ўжываньні [g] замест [г] або [h] (Опыт, с. 33—34). Аднак Кузьмін у паўднёвай частцы б. Тарапецкага пав. амаль зусім не знаходзіць замены [ч] на [ц] ці наадварот, затое ў б. Вяліскім павеце, у беларускасьці якога, паводле фактаў, паданых ім, ня можа быць ніякага сумневу, згаданая замена існуе паўсюль. Ня
    11 Дакладна трэба сказаць, што тычыцца аканьня, то поўнае супадзеньне адбываецца з паўночнымі гаворкамі гэтага дыялекту, г:зн. зтымі, якія ведаюць ненацісьненьі/о/толькіў канчатку роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў, 3 націскам на каранёвым складзе.
    згадвае Кузьмін пра вымаўленьне/с'/, [з’], набліжанае лз[ш], [ж]у Тарапецкім пав., але прыклады на такое вымаўленьне прыводзіцьзь Вяліскага пав. (с. 153). 3 гэтага яшчэ раз бачым, што замена/чўна^Уі наадварот, атаксама набліжаная да мяккіх/ш/Дж/вымаўленьне[с’], [з’]ня можа быць крытэрам пры правядзеньні мяжы паміж паўночнай часткай („цокаючай") беларускага дысыміляцыйнага дыялекту і паўночна-велікарускім дыялектам. Сапраўды, цяпер у Тарапецкім пав., як і ўва ўсёй Пскоўшчыне, існуе [g], але гэтая асаблівасьць, безумоўна, зьявілася на названай тэрыторыі ў навейшыя часы пад уплывам расейскай літаратурнай мовы, а таксама мовы б. Ноўгарадзкай губ. А без згаданых трох асаблівасьцяў ня можа быць мовы аб паўночнавелікарускай аснове пераходных беларуска-расейскіх гаворак б. Пскоўскай і Цьвярской губ.
    На сьведчаньне, што мова паўднёвай часткі б. Тарапецкага павету ёсьць пераходнай гаворкай на паўночнавелікарускім грунце, а ня чыста беларускай, Кузьмін прывёў некалькі расейскіх асаблівасьцяў dg], родны склон адзіночны лік каво і пад. зам. каго, назоўны склон множны лік назоўнікаў мужчынскага роду на -а). Да расейскіх асаблівасьцяў аўтар залічае таксама аканьне, якое, нягледзячы на яго недысыміляцыйнасьць на гэтай тэрыторыі, трэба ўважаць не за расейскую, але беларускую зьяву, як гэта робіць і МКД (Опыт, с. 38). Беларускія асаблівасьці з Тарапецкага пав. Кузьмін не прыводзіць, але з прыкладаў, цытаваных ім зь іншай мэтай, бачым, што выступае асыміляцыя [й] да папярэднягамяккагазычнагаўдаўніхгрупахзычкьг + ьй+галосны (каменьня, бярэзьзя), мяккі канчатак у 3 асобе адзіночнага і множнага ліку, дзеканьне і цеканьне (ехаць, паедзім, прідзець, нясець)Х2. Можна дапушчаць, што гаворкі гэтай тэрыторыі маюць націск і яшчэ іншыя беларускія асаблівасьці. 3 гэтага вынікае, што мова паўднёвай часткі Тарапецкага пав. вельмі зрусыфікаваная, але ў аснове сваёй беларуская.
    Мяжа паміж беларускай мовай разам зь яе пераходнымі гаворкамі на ўсходзе і паўднёварасейскім дыялектам была апісана вышэй. Трэба тут зазначыць, што Карскі пра пераходныя гаворкі зусім неўспамінае, а гаворыць толькі пра абшары, занятыя чыстай беларускай мовай. Мяжу паміж чыстай беларускай мовай і яе пераходнымі гаворкамі на ўсходзе МКД акрэсьлівае троху інакш, чым Карскі, які акрамя таго залічае пераходныя гаворкі да паўднёварасейскага дыялекту. Гэтая розьніца паказаная на далучанай мапе. Дакладней за Карскага гэтую мяжу акрэсьліла МКД, таму што мела ў распараджэньні багаты матэрыял13. Таму ўсходняя мяжа чыстай беларускай мовы, акрэсьленая МКД, павінна быць прызнаная беззасьцярожна. Гэтая мяжа праходзіць праз наступныя тэрыторыі: пачынаецца на поўначы каля мяжы б. Сычэўскага пав. б. Смаленскай губ. з б. Зубцоўскім пав. б. Цьвярской губ., далей ідзе ў б. Сычэўскім пав. з поўначы на поўдзень уздоўж р. Вазузы, таксама дзеліць б. Сычэўскі пав. прыблізна на дзьве роўныя часткі: заходнюю і ўсходнюю, далей у тым жа кірунку перасякае б. Вяземскі пав., бліжэй да яго заходняй мяжы, далей ідзе ўздоўж мяжы б. Дарагабускага пав. з б. Юхнаўскім, праз частку паўночна-ўсходнюю б. Ельнінскага і ўваходзіць у б. Калускую губ.; тут мяжа прабягае ўздоўж р. Болвы ў б. Масальскім пав.; далей уваходзіць да б. Арлоўскай губ., перасякае б. Бранскі пав. у паўднёва-заходнім кірунку, уваходзіць да б. Трубчэўскага пав., у якім адцінае невялікі заходні выступ яго чыстай беларускай мовы, а ўваходзячы ў б. Мглінскі пав. у Чарнігаўшчыне, адцінае невялікі, найбольш высунуты на ўсход яго выступ, які належыць да пераходных беларускіх гаворак; далей зноў уваходзіць да б. Трубчэўскага пав., прабягае ўздоўж яго мяжы з б. Мглінскім і Старадубскім пав. б. Чарнігаўскай губ. у адлегласьці каля 10 км ад іх і ўздоўж р. Дзясны набліжаецца да мяжы б. Ноўгарад-Северскага пав. у Чарнігаўшчыне. На захадзе ад вызначанай намі мяжы ляжыць прастора чыстай беларускай мовы, а на ўсходзе — пераходныя гаворкі да паўднё-
    12 Прыклады ўзятыя з с. 154.
    13 Гэтай дакладнасьці пры вызначэньні МКД межаў беларускай мовы на поўначы перашкодзілі неадпаведныя крытэры, якіябылі выкарыстаны: замена[ч]на[ц] і набліжанае дамяккіх/шУ,/ж7вымаўленьне/с7>/з7.
    ва-расейскага дыялекту на беларускай глебе з пазьнейшым паўднёва-расейскім наслаеньнем (Опыт, с. 56—57)14.
    Нам застаецца яшчэ разгляд мяжы паўднёва-беларускай мовы з украінскай мовай15. На правядзеньне мяжы паміж беларускай і ўкраінскай мовамі вельмі моцна паўплывала няпраўдападобная гіпотэза філёлягаў расейскай іпколы пра мяшаную аснову беларускай мовы. Паколькі на паўднёва-заходняй прасторы беларускай мовы гэтай асновай мусіў быць названы паўднёварасейскі дыялект, усе беларускія дыялектныя асаблівасьці, якімі цяпер гаворкі паўднёва-заходняга дыялекту розьняцца ад паўночна-ўсходняга дыялекту, былі патлумачаныя ўплывамі ўкраінскай мовы, у выніку чаго мяжа перанесеная надта далёка на ўсход. Напр., такую паўночнабеларускую асаблівасьць, як вымова [6] < [ё] у канцавым складзе (усё замест усё і г.п.), выяўленую ў нібыта пераходных украінска-беларускіх гаворках16, або, напр., Сабалеўскі залічаў да беларускіх гаворкі, якія маюць адначасова беларускія аканьне і дзеканьне і „паўночнамаларускія" дыфтонгі, а гаворкі, у якіх пры наяўнасьці дыфтонгаў было толькі аканьне або дзеканьне, залічаў да ўкраінскай мовы17. Тым часам дыфтонгі, якія выступаюць толькі пад націскам, сьведчаць аб розьніцы ў разьвіцьці націсьненых і ненацісьненых галосных і ёсьць выключна беларускай зьявай, далейшая стадыя якой — агульнабеларускае аканьне.
    Насуперак цьверджаньням Дурнава і іншых, нібы на Палесьсі аканьне шырылася пад беларускім уплывам, у апошнія часы сьцьверджана, што аканьне на беларускай й палескай тэрыторыі зьнікала пад уплывам украінскай мовы з паўдня18.
    На праблему так званага паўночнаўкраінскага дыялекту многа сьвятла кінулі дасьледаваньні выдатнага ўкраінскага дыялектоляга В. Ганцова19. У сваіх дыялекталягічных дасьледаваньнях Ганцоў прыйшоў да высновы, што „паўночная20 група (палескія і падляскія дыялекты) складае адно дыялектнае цэлае, зьвязанае комплексам аналягічных фанэтычных зьяваў на аснове старога прынцыпу адрозьненьня ў гэтых дыялектах націсьненых і ненацісьненых складоў". Ганцоў лічыць, што „гэтае адрозьненьне паміж дзьвюма даўнімі дыялектнымі групамі на ўкраінскай прасторы — паўночна-ўсходняй і паўднёва-заходняй — ня меншай вагі, чым адрозьненьне паміж іншымі дыялектнымі ўсходнеславянскімі групамі на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы, напр., паміж паўночнарасейскай і ўсходнерасейскай (у разуменьні Шахматава)" (там жа, с. 141). Значэньне гэтых вывадаў у дачыненьні да беларускай мовы зразумеем, калі адзначым, што амаль усе асноўныя рысы паўночна-ўкраінскага дыялекту, якія адрозьніваюць яго ад паўднёваўкраінскага дыялекту, супадаюць з адпаведнымі асаблівасьцямі беларускай мовы або знаходзяцца зь імі ў вельмі цеснай сувязі.