• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Палажэньне ў Лідзкай акрузе Генэральнага Камісарыяту Беларусі (1943)
    Гэта была гістарычная часіна. Дагэтуль адныя фармальна-праўна, а друпя н пачуцьцёва былі грамадзянамі Расеі. Цяпер яны зрывалі з Расеяй, што з гледзішчарасейскага было здрадаю гаспадарства. Тыя, што не адвыклі ўважаць сябе за грамадзян Расеі, гэта добра сабе ўсьведамлялі й адчувалі. Ім асабліва гэта была пераломная часіна. Я зацеміў, што др. Серада дрыжэў пры галасаваньні. Усе Беларусы галасавалі за незалежнасьць свайго краю. Як толькі рэзалюцыя была прынята, засьвяціла ў вокны ўзыходзячае сонца. Колькі асобаўускрыкнула: „Узыходзе сонца незалежнае Беларусі!“
    „Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі“ (1958)
    Із собскага даведаньня й дазнаньня ведаю, якое вялікае значаньне мае праўдзівы назоў. У 1905—1909 г. я вучыўся ў месцкай школе ў Ашмяне. Ня памятую, ці вучыліся
    мы, ці толькі чыталі гісторыю Літвы, напісаную парасійску Турцэвічам. Мы ўсі ёю захапляліся, але ня дзеяла яна на нас усьведамляюча, бо мы, як і аўтар, тарнавалі яе не да свайго, але да чужога народу. Затым, 1909 г., зь пятнанцацёх Вялікаліцьвіноў (засталыя былі Жыды), што скончылі школу гэтую, толькі адзін быў нацанальна сьведамы. Былі б напэўна ўсі ўсьведаміўшыся, калі б зваліся сваім праўдзівым назовам — „ліцьвінамі“, бо ведалі б, што гісторыя Літвы—ё гісторыяй народу іхнага.
    За родную мову й праўдзівы назоў (1971)