За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
С. 359. Захаванае напісаньне цяжар душэўнага паняваленьня.
С. 361. князь Радзівіл ізь Несьвіжа. — Відаць, маецца наўвазе князь Мікалай Радзівіл (1880—
1914) —удзельнік англа-бурскай вайныў Паўночнай Афрыцы (на баку ангельцаў), расейскаяпонскай вайны, Балканскіх войнаў 1912—1913 г. (на баку баўгараў). Загінуў падчас Першай сусьветнай вайны. На ягоным пахаваньні ксёндз-беларус Андрэй Астрамовіч адзначаў, што
ён любіў і простую, беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэньня беларускага народу... Сьмерць князя —... гэта стратаўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народу. У асобе нябожчыка Князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэньня, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцьця, калі заглядае сонца і ў іх аконца.
С. 361. вялікі пан Альгерд Абуховіч. — Беларускі пісьменьнік XIX ст. Альгерд Абуховіч (1840—1898) паходзіў з радавітае памешчыцкае сям’і, зьвязанай далёкім сваяцтвам з італьялскім арыстакратычным родам Вандынэлі.
С. 362. Захаванае памылковае напісаньне Л. Вітань-Дубейкаўскі. Ён Вітан.
С. 362. два сыны беларускіх вялікіх паноў — гэта Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец) і Capreft Палуян. — Казімер Кастравіцкі сапраўды паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Кастравіцкіх, але ў дачыненьні да Сяргея Палуяна(1890—-1910) цьверджаньнеЯ. Станкевіча не зусім слушнае: бацька Палуяна быў дробным зямельным арандатарам і разбагацеў дзякуючы гандлёвым апэрацыям. Толькі ў 1894 г. ён перайшоў зь сялянскага стану ў купецкі.
С. 362. магнат із Палесься, Раман Скірмунт (1868—1939) — польска-беларускі дзяяч, пінскі памешчык. Сябра расейскай Дзяржаўнай думы 1-га скліканьня. 3 сакавіка па ліпень 1917 года — старшыня Менскага Беларускага нацыянальнага камітэту. 3 красавіка 1918 г. — сябра Рады БНР. У траўні 1918 г. пачаў фармаваньнеўраду БНР, які ніколі не прыступіў да выкананьня абавязкаў. У 1930 годзе абраны ў сэнат Польшчы ад прадзяржаўнага Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам. Пра беларускую дзейнасьць Р. Скірмунта гл. падрабязьней: Смалянчук А. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі // Спадчына. 1994. № 6. С. 6—10.
С. 362. Сьвятаполк-Мірскі Вінцэнт — князь, прыхільнік краёвай ідэі. У канцы 1917 г. падт-
рымаў зварот барона К. Шафнагеля і далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Удзельнік аіульнабеларускай нацыянальнай канфэрэнцыі з усіх акупаваных земляў, якая адбылася ў студзені 1918 г. і на якой была створана Беларуская рада ў Вільні.
С. 362. барон Казімер Шафнагель — памешчык з Ашмянскага павету, прыхільнік краёвай ідэі, сябра віленскага Таварыства сяброў навукі. У кастрычніку — лістападзе 1917 г. надрукаваў у газэце „Гоман“ зварот „Да нашай краёвай інтэлігенцьгі", у якой заклікаў апошнюю падтрымаць беларускі нацыянальны рух (падрабязьней гл.: Смалянчук А. Казімер Шафнагель і ягоны зварот „Да нашай краёвай інтэлігенцыі" // Спадчына. 2002. № 4. С. 54—64).
С. 362. Друцкі-Падбярэскі Баляслаў (1894— 1940) — беларускі літаратар і лексыколяг, які паходзіў з княскага роду. У 1920-я г. друкаваўся ўчасопісах „Беларуская культура", „Беларускі радны“, „Беларуская хата“, газэтах „Беларускае слова“, „Беларускі дзень“. Супрацоўнічаў з шэрагам палянафільскіх арганізацыяў. Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік. Арыштаваны органамі НКВД у 1939 г., згінуў бязь вестак.
С. 363. будучы банітам. —■ Банітамі называлі асобаў, якія за тыя ці іншыя грахі падпалі пад баніцыю — выгааньне з краіны і страту грамадзянскіх правоў.
С. 364. часапіс „Райніцу". — Выйшаў толькі адзін нумар студэнцкага часопісу „Райніца" ў 1913 г.
С. 364. ад 1907 да 1914 г., разьезны тэатр Ігната Буйніцкага. — Першая беларуская трупа, створаная ў 1907 г. Ігнатам Буйніцкім (1861—1917), праіснавала да 1913 г.
С. 365. Памылковае напісаньне землякоўства замененае на земляробства.
С. 365. Сталыпін... быў за іубэрнатара ў Беларусі. — Вядомы расейскі міністар-рэфарматар Пётар Сталыпін (1862—1911) з чэрвеня 1902 да сакавіка 1903 г. займаў пасаду губэрнатара Гарадзенскае губэрні.
С. 365. праведзенай у XVI стг. беларускім урадам валочнай рэформаю. — Маецца наўвазе „Устава на валокі" 1557 г., якая была прынятая вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам. Галоўным сэнсам рэформы былі абмер зямлі на валокі і ўвядзеньне
іх у якасьці галоўньгх адзінак абкладаньня сялян павіннасьцямі.
С. 367. „Над ракой Арэсай". У арыгінале паэма Янкі Купалы называецца „Ля ракі Арэсы“.
С. 368. скончыў жыцьцё самаіубствам у 1942 г. — Таямніца сьмерці Купалы да гэтага часу застаецца нявысьветленай. Многія з сучасных дасьледчыкаў жыцьця і творчасьці паэта трымаюцца думкі, што насамрэч мела месца не самагубства, а забойства.
С. 369. Ларчанка Міхась (1907—1981) — беларускі літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар БДУ.
С. 370. артыкул Л. Абэцэдарскага... ды А. Сідарэнкі. —Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч (1916—1975), Сідарэнка Аляксей Ісаевіч (нар. 1914) — беларускія савецкія афіцыйныя гісторыкі.
С. 370. выдавалі й прапагандавалі творы А. Гаруна. — За часамі нямецкай акупацыі творы А. Гаруна не выходзілі асобнымі выданьнямі, хоць ягоным імем была названая вуліца ў Менску (за бальшавікамі — Камсамольская).
С. 370. тадыбылі выданыя... паэмыЯ. Коласа — „Новая зямля“ і „Сымон-музыка“. — Паэма Якуба Коласа „Сымон -музыка“ была выдадзеная ў акупаванай немцамі Празеў 1942 г. Пра выданьне падчас вайны паэмы „Новая зямля“ зьвестак ня выяўлена.
Белархс (НьюЕрк)
Да пажваўленьня грамадзкай дзейнасьці
[1 964, № 87, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Захаванае напісаньне паляржуецца.
С. 371. самы застаючыся бязьдзейнымі. — Так у арыгінале.
Шчьграсьць і дзейнасьць
[1 965, № 95, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 372. Бо, ня прылучаючыся да добрага яўна, ствараюць выгляд, што за добрам мяншыня... — Так у арыгінале.
С. 373. Захаванае нехарактэрнае напісаньне ладня (памагае).
Бязьдзейнасьць, яе прычына й лекі
[1 965, № 99, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 375. Партыя зыра дысцыплінуе сваіх сяброў... — Так у арыгінале.
Абавязак нацыянальнае гтрацы
[1 965, № 100, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Уніфікаванае напісаньне літар е і я ў пераднацісьненых складах, напр.: бяз працы.
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні абавязкавы і абавязковы на карысьць больш частотнага варыянту абавязкавы.
Захаванае напісаньне дармо што.
Дачыненьні між нас
[1 965, № 101—102, дзе падпісаны Я. Станкевіч. |
Уніфікаванае напісаньне літар е і я ў пераднацісьненых складах: не крытыкуе, не рэагуем, не выступаючыя.
Справа неадвалочная
[1 966, № 113, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Надзвычайная патрэба
[1 970, № 160, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
„Гаспадар" і „гаспадарства"
[1 974, № 212, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
Уніфікаванае напісаньне літар е і я ў пераднацісьненых складах, напр.: не перашкаджае.
С. 379. „...сьветчаць аб сівой мінуўшчыне Лугвенева“... — У арыгінале: сьветчаць аб сівой магутнасьці Лугвенева“...
С. 379. „Старыя лісты гаспадарства ня мала сьветчаць аб сівой мінуўшчыне Лугвенева". — Пар. пазьнейшую аўтарскую рэдакцыю: „Старыя граматы і акты гаспадарства, у кругабегі вялікіх разбурэньняў пазаглабаныя ў бібліятэкі чужых краёў, нямала пішуць пра вялікае Лугвеневаўсівой мінуўшчыне". Гарэцкі Максім. Збор твораў у чатырох тамах. Том 2. Аповесьці, драматычныя абразкі. Менск, 1985. С. 125. — Рэд.
С. 380. А гаспадарствавым ладам, гаспадарстваваю арганізацыяю ёсьць гаспадарствавасьць. — У арыгінале: А гаспадарствавым ладам, гаспадарстваваю арганізацыяю ёсьць гаспадарстваваць.
С. 380. Захаваная непасьлядоўнасьць у напісаньні словаў Візантыя, Візантыйскі і Бабілёнскі.
С. 380. Захаванае нехарактэрнае напісаньне Льва (Сапегі).
С. 380. Захаванае нехарактэрнае напісаньне формы роднагасклону назоўніка Біблія: Бібліі.
С. 381. перадруку гэтага Статуту ў Лаппы. — Гл.: Лаппо й.й. Лнтовскнй статут 1588 года. Каунас, 1938. — Рэд.
Незалежнік (Нью-Ерк)
Бачыны „Незалежніка" адчыненыя ўсім*
[1 965, № 1, дзе падпісаны Выдавецтва й Рэдакца „Незалежніка".]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні сваей і сваёй на карысьць больш частотнага варыянту сваёй.
Уніфікаванае напісаньне прыназоўнікаў на [з] перад перад мяккімі зычнымі, напр.: перазь „Незалежніка".
С. 382. Нехарактэрнае напісаньне безкомпромісная замененае на бескомпромісная.
1000 год бязь зьмены (Да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня — дня гэрояў)
[1 965, № 1, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
С. 383. што ўлада дзярвянскіх князёў ня была шмат большай за ўладу. — У арыгінале выдрукавана шмат больш-, з чаго ў нашым выданьні рэканструявана шмат болыпай.
Бэлер Менск
[1 965, № 1, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.] Захаванае напісаньне трэйчы.
„Нарысы гісторыі мастацтва беларускага“*
[1 965, № 1, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
С. 389. „Нарысы гісторыі мастацтва беларускага". — Правільная назва кнігі „Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва“. Наяўныя крыніцы таксама не пацьвярджаюць, што Шчакаціхін меў годнасьць прафэсара. — Рэд.
„Крывічы“ а „Вялікалітва“
[1966, №№ 2—3, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
Зьмешчаныя ў тэксьце прыклады з украінскай мовы друкуюцца з захаваньнем правапісу
Аўтара: Хыба лыхо возьмэ Лытвына, шоб він нэ дзекнув.
Захаванае напісаньне назоўніка жаночага ро ду з асновай на заднеязычны [к] у форме меснага склону адзіночнага ліку: у межнароднай палітыццы.
Захаванае напісаньне Жемайтіс (зь літарай і пасьля т).
С. 389. Круглец, Кумец і Няжыла. — Гл.: зноску да с. 101.
За лепшае кіраўніцтва ў Бэлер Менску
[1966, № 2, дзе падпісаны Ігор Гапановіч.] Уніфікаваныя напісаньні літар е і я ў пераднацісьненых складох, напр.: не праводзілі.
Яшчэ пра нішчэньне Бэлер Менску
[1966, № 2, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Уніфікаваныя напісаньні літар е і я ў пераднацісьненых складах: не вылучае.
Сьвятой памяці Др. Станіслаў Грьшкевіч
[1966, № 3. Тэкст не падпісаны.] Захаванае напісаньне Нябошчык.
Як жылося нашым людзём пад ігом маскоўскім
[1966, № 3. Тэкст не падпісаны.]
С. 394. ...перад дабліжэньням вясны... — Так у арыгінале.
С. 394. Еча — „стрававод“. Гл.: Станкевіч Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк, 1991. С. 348.