За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
С. 432. есьці падавалі праз ваконцо. — У арыгінале непрадрукаваная апошняя літара слова ваконцо. Магчыма, у арыгінале ёсьць літара е. Але ў тым жа тэксьце, набраным лацініцай маем напісаньне praz wakonca.
С. 437. Захаванае нехарактэрнае напісаньне прыназоўніка ў-ва.
Prahrama Bietaruskaj narodnaj partyji (sialanskaj)
Тэкст друкуецца паводле: Bielaruskaja narodnaja partyja (sialanskaja). Prahrama. Wilnia: Kooperatyiinaja druk. ,,Druk“, 1919.
C. 439. Захаванае нехарактэрнае напісаньне mater’jaly.
C. 440. ...licyc kaniecna patrebnym razwiccio... — У арыгінале: ...licyc kaniecna patrebnym razwiccie...
Рупмася аб сабе, a чужнікі самі аб сабе парупяцца*
Тэкст друкуецца паводле: Наша ніва. 1993. № 10.
Прамовы Яна Станкевіча ў Польскім Сойме (1928—1929 г.)*
Тэкст друкуецца паводле стэнаграмы парлямэнцкіх паседжаньняў Польскага Сойму ў 1928—1929 г.
У нашым выданьні захаваны правапіс арыгіналаў 1928—1929 г. без уліку цяперашняй
польскай артаграфіі.
Захаваныя варыянтныя напісаньні назоўніка kurs у форме назоўнага склону множнага ліку kursy і kursa.
С. 443. w imieniu bialoruskiego przedstawicielstwa wloscianskiego. — Янка Станкевіч быў выбраны ў сойм у 1928 г. як прадстаўнік створанай ім Беларускай сялянскай партыі. Разам зь ім па адным сьпісе у сойм прайшоў Флягонт Валынец, які неўзабаве далучыўся да Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“. Аднак 30 сакавіка 1928 г., у першай сваёй прамове, Станкевіч гаварыў як ад свайго імя, так і ад імя Валынца.
С. 443. prowizorjum budzetowego. —часовага бюджэту.
С. 443. Бартэль Казімеж Уладыслаў (1882— 1941) — польскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, вучоны-матэматык. У 1913—1941 г. прафэсар Львоўскай палітэхнікі. У кастрычніку 1926 — студзені 1927 г. — міністар рэлігійных вызнаньняў і народнай асьветы. У траўні — верасьні 1926, чэрвені 1928 — красавіку 1929, сьнежні 1929 — сакавіку 1930 г. — прэм’ер-міністар Польшчы. Пасол сойму ў 1922—1929 г. Пасьля 1930 г. пакінуў палітыку. У вайну расстраляны немцамі за адмову ўдзельнічаць ува ўтварэньні калябарацыйнага ўраду.
С. 444. z Jedynki. — „Jedynkaj" (,,Адзінкай“) называлі праўладную пасольскую фракцыю — Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам, сьпіс якога падчас парлямэнцкіх выбараў меў нумар 1.
С. 444. azeby miec mowic przy innych ministerstwach. — Маецца на ўвазе — пры абмеркаваньні бюджэтаў іншых міністэрстваў. Янка Станкевіч, як т.зв. „дзікі“ (пазафракцыйны) пасол, меў абмежаваньні на працягласьць выступленьняў з соймавай трыбуны, таму мусіў ашчаджаць час, каб мець магчымасьць выказацца па розных праблемах.
С. 444. przyszly ustawy j^zykowe і sktadanie deklaracji na szkoly. — Згодна з т.зв. „моўнымі законамі", прынятымі польскім парлямэнтам у ліпені 1924 г., беларускія школы маглі адчыняцца прыўмове падачы школьнаму інспэктару адмысловых дэклярацыяў з подпісамі ня менш чым 40 бацькоў.
С. 445. szkoly utrakwistyezne — дзьвюхмоўныя польска-беларускія школы.
С. 445. b. Kongresowki. — Маецца на ўвазе тэрыторыя былога Польскага Каралеўства, якая ўвайшла ў склад Расейскай імпэрьгі згодна з умовамі Венскага кангрэсу 1815 г.
С. 445. seminarium nauczycielskie w Swisloczy. — Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя дзейнічала ўва ўмовах нямецкай акупацыі ў 1916—1918 г. у мястэчку Сьвіслач Ваўкавыскага павету.
С. 445. seminarium polskie w Borunach. — Беларуская настаўніцкая сэмінарыя ў мяст. Барунах Ашмянскага павету была створаная ў 1920 г. Сымонам Рак-Міхайлоўскім, які быў і яе дырэктарам. Пасьля Рыскай мірнай дамовы зачыненая польскімі ўладамі, на яе аснове арганізаваная польская настаўніцкая сэмінарыя.
С. 445. w Budslawiu... gimnazjum bialoruskie. — Беларуская гімназія ў мястэчку Будслаў Вялейскага павета была заснаваная ў канцы 1917 г. Язэпам Васілевічам і Эдвардам Вудзькам. Зачыненая польскіміўладамі перад пачаткам 1919/ 1920 навучальнага году.
С. 445. gimnazjum bialoruskie... w Horodku. — Беларуская гімназія ў Гарадку Вялейскага павету (цяпер Маладэчанскі раён) існавала ў 1922—1924 г.
С. 445. Teraz mamy 4 gimnazja prywatne. — Маюцца на ўвазе гімназіі ў Вільні, Наваградку, Клецку і Радашкавічах.
С. 445. zostal zorganizowany z pomoca wtadzy internal. — Урачыстае адкрыцьцё інтэрнату (бурсы) Наваградзкай беларускай гімназіі ў чэрвені 1927 г. фактычна стала найвышэйшым пунктам польска-беларускага збліжэньня, якое мела месца ў 1927—1929 г. падчас лібэралізацыі нацыянальнай палітыкі польскіх уладаў з мэтай здабыць падтрымку памяркоўных сілаў дзеля супрацьдзеяньня радыкальным тэндэнцыям. Гэтая падзея атрымала шырокі рэзананс і выкарыстоўвалася памяркоўнымі польскімі і беларускімі коламі як прыклад пазытыўнага беларуска-польскага супрацоўніцтва. Вось як пісала пра гэтую падзею афіцыйная наваградзкая газэта „Zycie Nowogrodzkie" у нумары за 4 чэрвеня 1927 г.:
2 чэрвеня адбылася незвычайна сымпатычная ўрачыстасьць асьвячэньня дзьвюх бурсаў (жаночай і мужчынскай) Наваградзкай беларускай гімназіі, арганізаваных коштам і на-
маганьнямі пана Ваяводы.
На ўрачыстасьць асьвячэньня прыбыў п. ваявода Бэчковіч, старшыня Акруговага суду п. Галянзевіч, бурмістар г. Наваградка п. Чаховіч, праф. Віткоўскі замест дырэктара гімназіі Быльчынскага (занятага вьшускнымі іспытамі) і цэлы шэраг іншых асобаў.
Ля ўваходу ў жаночую бурсу на Перасецы Пана Ваяводу прывітала адна з вучаніц гімназіі п. М. Бедзяеўская, уручыўшы Пану Ваяводу букет кветак.
Пасьля адпраўленьня кс. дэканам Бабкоўскім кароткіх малітваў прыбылыя агледзелі бурсу, а п. Ваявода гаварыў зь некалькімі вучаніцамі, цікавячыся іх посьпехамі ў навуцы і матэрыяльнымі ўмовамі. Затым усе прысутныя накіраваліся ў мужчынскую бурсу ў Врэцянцы, дзе адбылася адпаведная ўрачыстасьць.
Перад уваходам Пана Ваяводу адзін з вучняў, п. Варановіч, вітае кароткай прамовай па-беларуску, у якой малады прамоўца выказаў шчырую і сардэчную падзяку за зацікаўленасьць лёсам гімназіі і апеку над вучнямі.
Пасьля набажэнства і асьвячэньня бурсы адбылася акадэмія, распачатая сьпевамі знакамітым гімназійным хорам польскага і беларускага гімнаў. На акадэміі прамаўляў кс. Вабкоўскі ад імя Вацькоўскага камітэту, а затым дыр. Скрабец, які казаў пра дапамогу п. Ваяводы гімназіі і бурсам, якія збудаваныя выключна па ініцыятыве і за кошт сродкаў, выдзеленых Панам Ваяводам і Дзяржавай. Сваё выступленьне, сказанае на чысьцюткай беларускай мове, прамоўца скончыў папольску, выгукнуўшы падхоплены моладзьдзю і бацькамі вокліч у гонар Польскай Рэспублікі і яе прадстаўніка, Пана Ваяводы! Апошні выступіў з прамовай выкладчык гімназіі п. Чатырка, кажучы пра збліжэньне дзьвюх культур, зь якіх „старэйшая" — польская, сёньня даказала, штоўмее ахінуць сардэчнай апекай сваю малодшую сястру! Акадэмію дапоўнілі дэклямацьгі двух вучняў, якія прачыталі свае ўласныя творы — дарэчы кажучы, вельмі ўдалыя — і адной з наймалодшых вучаніц, якая вельмі жыва і зь вялікім запалам прачытала байку пра ваўка. На заканчэньне хор прасьпяваў некалькі
прыгожых беларускіх народных песень.
Пасьля заканчэньня акадэміі Пан Ваявода ўзяў слова, падзякаваўшы прысутным за сардэчны прыём і пажадаўшы моладзі посьпехаў у навуцы і ў працы над культурным разьвіцьцём свайго краю, прычым выказаў надзею, што ў будучым сваім жыцьці яны будуць добрымі грамадзянамі Дзяржавы і не перастануць годна прадстаўляць культуру свайго народу. Адначасова п. Ваявода запэўніў Бацькоўскі камітэт, што і надалей ён будзе клапатліва апякаць як саму гімназію, так і абедзьве бурсы, а таксама падкрэсьліў сваю веру ў тое, што шлях, абраны пэдагагічнай установай, ня зьменіцца.
На заканчэньне ўрачыстасьці была агледжаная ўся бурса, якая месьціцца ў прыгожым садзе, а затым гасьцінныя гаспадары запрасілі ўсіх прысутных на сьняданак, які пры мілым і шчырым настроі зацягнуўся да пазна.
С. 445. Дабруцкі Густаў(1873—?) — польскі палітык, міністар рэлігійных вызнаньняў і публічнай асьветы з 9 студзеня 1927 да 28 чэрвеня 1928 г.
С. 445. wtadza organizowata w r. 1922 w Krakowie t.zw. bialoruskie kursy nauczycielskie. — Беларускія настаўніцкія курсы ў Кракаве праходзілі са студзеня да сьнежня 1922 г. Іх скончылі 250 настаўнікаў. Большасьць зь іх перад гэтым скончыла беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. За мэту курсаў абвяшчалася падвышэньне кваліфікацыі настаўнікаў няпольскага паходжаньня ў польскай мове, а таксама ў польскай гісторыі і геаграфіі.
С. 446. bardzo mala liczba zostala mianowana do szkol bialoruskich. — Польскі міністар рэлігійных вызнаньняў і публічнай асьветы ў адказ на інтэрпэляцыю беларускіх соймавых паслоў так тлумачыў рашэньне не адпраўляць вывучаныху Кракаве настаўнікаў на працу на тэрыторыю т.зв. „усходніх крэсаў":
Выпускнікіў пераважнай сваёй большасьці не падыходзілі для навучаньня на беларускай мове, хоць бы з той прычыны, што ня ведалі ў дастатковай ступеігі беларускай мовы. 3 агульнай колькасьці каля 250 удзельнікаў толькі 20 асобаў здолелі ў апошнія дні курсаў без сур’ёзных моўных памылак напісаць сваю
ўласную біяграфію па-беларуску. Пра ўзровень сьвядомасьці і прыдатнасьці для беларускіх школаў гэтых асобаў сьведчыць факт, што частка настаўнікаў, якія задэкляравалі сябе беларусамі, напісалі біяграфію па-расейску, а частка па-польску, выразна гэтым зазначаючы, што не валодаюць беларускай мовай. Дзеля гэтага Міністэрства ня мела ніякіх прычынаў, каб прызначаць у мясцовасьці зь беларускім насельніцтвам асобаў, якія не валодаюць беларускай мовай. Частка гэтых асобаў, нягледзячы на заканчэньне курсаў, вельмі слаба валодала польскай мовай, што вымушала пакінуць іх на практыку ў чыста польскіх мясцовасьцях. У рэшце рэшт, частка слухачоў курсаў падала добраахвотныя заявы на пакіданьне іх у чыста польскіх мясцовасьцях“ (Архіў новых актаў у Варшаве, Міністэрства замежных справаў 1918—1939, сыгн. 2269, с. 18—19).
С. 446. dyrektorowi Lubicz-Majewskiemu. — Любіч-Маеўскі Станіслаў (1878—1941) — беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, у пачатку XX ст. узначальваў „Кола беларускіх студэнтаў" у Кракаве. У міжваенны пэрыяд быў дырэктарам польскай гімназіі ў Вялейцы. У 1929 г. у Львове выдаў беларускі „Лемантар" (лацінкай), які крытыкавалі многія беларускія мовазнаўцы, у тым ліку Янка Станкевіч, за шматлікія палянізмы і русыцызмы.