За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Balticoslavica
Стан дасьледаваньняў клясыфікацыі дыялектаў беларускай мовы
Першую спробу падзяліць беларускую мовы на дыялекты ўчыніў А. Сабалеўскі ў кнізе „Опыт русской дналектологнн. I. Наречня велнкорусское н белорусское" (Пецярбург, 1897). Сабалеўскі дзеліць тэрыторыю беларускай мовы на дзьве часткі: 1) гаворкі, у якіх адбываецца замена Іч] на [ц], распаўсюджаныя на поўначы б. Віцебскай, Смаленскай губ. і на беларускай частцы Цьвярской губ.; 2) гаворкі, якія не замяняюць [ч] на[ц], да якіх належыць рэшта беларускай моўнай прасторы.
Замена[ч]на[ц] ня ёсьць найстаражытнейшым дыялектным адрозьненьнем беларускай мовы. А таму ня можа быць сумневу, што гэтая асаблівасьць паўстала пад іншаземным уплывам, а менавіта заходняфінскім. Таму гэтая зьява ня можа быць палічаная за галоўны крытэр дыялектнай клясыфікацыі беларускай мовы. Таму клясыфікацыя Сабалеўскага не была прынятая дыялектолягамі. Акрамя таго, Сабалеўскі ў згаданай рабоце падае шэраг неўпарадкаваных мясцовых асаблівасьцяў зь мясцовасьцяў пашырэньня гаворак, не азначаючы нават іх межаў. Зрэшты, гэта было цалкам зразумелай зьявай для канца XIX ст.
Пасьля Сабалеўскага дыялектную клясыфікацыю беларускай мовы правёў Я. Карскі (Белорусы, I, с. 191—197, там жа карта)1, падзяліўшы беларускую мову, паводле вымаўленьня/р/, на два дыялекты — „цьвёрдаэравы" паўднёва-заходні з вымаўленьнем зычнага/р/выключна цьвёрда і „мяккаэравы" паўночна-ўсходні, які ўжывае пераважна/р7 нават замест пачатнага/р/цьвёрдага. Вымаўленьне/р7як крытэр дыялектнай клясыфікацыі цяжка абгрунтаваць, таму што мяккі/р7 на прасторы беларускай мовы зьявіўся нядаўна пад расейскім уплывам2. Карскі пры сваёй дыялектнай клясыфікацыі беларускай мовы браў пад увату акрамя вымаўленьня [р], як галоўнай рысы, яшчэ іншыя дыялектныя асаблівасьці. Таму, праведзены ім падзел беларускай мовы на два дыялекты — паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні цалкам абгрунтаваны; затое пададзеная Карскім мяжа паміж дыялектамі патрабуе вялікіх паправак. Ужываньне неадпаведнага крытэру прывяло да таго, што северскі дыялект (паўночная палова б. Чарнігаўскай губ.) быў залічаны да паўночна-ўсходняга дыялекту, хоць у сапраўднасьці належыць да паўднёва-заходняга. Акрамя таго, мяжа паміж згаданымі дыялектамі, пададзеная Карскім, патрабуе пэўных паправак на карысьць паўночна-ўсходняга дыялекту ў ваколіцах Горак і Віцебску.
Аўтары „Опыта дналектологнческой карты русского языка в Европе"3 М. Дурнаво, Н. Сокалаў і Дз. Ушакоў дзеляць беларускую мову на дзьве гаворкі — паўночна-ўсход-
1 У 1924 г. у Пецярбурзе ў выдавецтве „Сеятель" Е.В. Высоцкага выйшла новая дыялекталягічная праца Я. Карскага „Русская дналектологня'1 (с. 181 in 08°), у якой таксама ёсьць зьвесткі і пра беларускую мову. Гэтая праца, аднак, папулярызатарская. Нічога новага ў ёй у параўнаньні зь „Беларусамі“ таго ж аўтара не знаходзім.
2 Тое, што ў беларускай мове першапачаткова быў выключна цьвёрды [р] прызнаюць А. Шахматаў, М. Дурнаво (напр., у „Очерку нсторнн русского языка“. 1924, с. 223—224) і інш.
3 Опыт дналектологнческой карты русского языка в Европе с прнложеннем очерка русской дналектологнн. Москва, 1915. Карта і с. 132 in 08° тэксту.
нюю і паўднёва-заходнюю — па двух крытэрах: 1) разнастайных тыпах аканьня і 2) колькасьці ўкраінскіх рысаў. Першы крытэр — цалкам слушны, чаго нельга сказаць пра другі. Гэтыя „ўкраінскія" рысы вынікаюць з тэорыі школы расейскіх філёлягаў пра мяшанае паходжаньне беларусаў і іх мовы. Гэта няпраўдападобная гіпотэза, але на ёй расейскія філёлягі будуюць усю беларускую граматыку. Няма чаго дзівіцца, што гэта будова выходзіць надта няправільнай. Ня месца тут для больш шырокіх разважаньняў. Адзначу толькі, што з 15 рысаў (с. 52), якія паводле аўтараў „Опыта“ ёсьць супольнымі для ўсёй беларускай мовы з украінскай, толькі 4 рысы (пп. 5, 12, 24 і часткова 7) ёсьць больш-менш супольныя выключна з украінскай мовай, іншыя ж адначасова супольныя зь некаторымі іншымі славянскімі мовамі або цалкам незалежныя ў беларускай мове, як формы адыйсьці, зыйсьці і пад. Тыя супольныя з украінскай мовай рысы, якія аўтары „Опыта“ бачаць адно ў паўднёва-заходняй гаворцы беларускай мовы, уласьцівыя ня толькі некаторым яшчэ іншым славянскім мовам — адны зь іх існуюць або існавалі ўва ўсёй беларускай мове4, іншыя мае таксама паўночна-велікаруская гаворка5, яшчэ іншыя ахопліваюць вельмі невялікую частку паўднёва-заходняй гаворкі беларускай мовы6.
Формы назоўнікаў у назоўным і вінавальным склонах множнага ліку на -е, -э або іе, -ыэ ў частцы гаворак паўднёва-заходняга беларускага дыялекту не паўсталі з старажытнага п>, як ува ўкраінскай мове, таму што, з аднаго боку, гэтыя формы ў беларускай мове маюць таксама назоўнікі мужчынскага і жаночага роду зь цьвёрдай асновай Aparna, братыэ, галавэ, галавыэ, з другога ж боку, назоўнікі з асновай на мяккі, г.зн. такія, якія некалі валодалі канчаткам -ё ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку, згаданага канчатку цяпер ня ведаюць, заканчваюцца на -і, калі націск ня падае на канчатак (кбні, сёні, палцы, гдсьці). Такім чынам, гэтая зьява, якая выступае ў частцы паўднёва-заходняга дыялекту, выключна беларуская, таму што залежыць ад націску.
Што ж да дыфтонгаў пад націскам, то цяпер ведае іх толькі нязначная частка паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы, у старажытны ж пэрыяд існаваньне іх варта дапушчаць для ўсёй беларускай мовы. Прытым дыфтонгі пад націскам указваюць на рознае разьвіцьцё націсьненых і ненацісьненых складоў, а гэта, у прыватнасьці, спэцыфічная асаблівасьць беларускай мовы, якая выражаецца таксама ў аканьні.
Факультатыўнае ўжываньне формы роднага склону адзіночнага ліку ў значэньні вінавальнага (знайшоў грыба, сьсек дуба), паводле майго назіраньня, — зьява агульнабеларуская.
Такім чынам, застаецца толькі супольнае з украінскай мовай е ў загадным ладзе (бярэця, хадзеця), якое знаходзім у значнай частцы паўднёва-заходняга дыялекту і якога ня мае паўночна-ўсходні дыялект.
Першы крытэр, ужыты аўтарамі „Опыта“, а менавіта дысыміляцыйнае і недысыміляцыйнае аканьне, слушны, затое другі крытэр цалкам няправільны. Таму паводле згаданых двух крытэраў немагчыма правесьці падзел беларускай мовы на дыялекты. Паводле
4 1. Форма прыметнікаў мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку на-ы, -і (нов ы, сіні) зам. на -ый, -ій супольная амаль для ўсіх славянскіх моваў за выключэньнем расейскай мовы і зболыпага ўкраінскай (!). Літаратурная ўкраінская мова гэтай формы ня ведае. Затое беларуская мова мае толькі сьцягнутыя формы на -ы, -і. Форма ж на -ый, -ій, якая сустракаецца ў некаторых паўночна-ўсходніх мясцовасьцях, можа быць растлумачаная расейскім уплывам, 2. Форма парнага ліку назоўнікаў жаночага і ніякага роду, якая спарадычна сустракаецца і цяпер, супольная для ўсіх славянскіх моваў і ў недалёкай мінуласьці была вядомая ўсёй беларускай мове. 3. Форма дзеяслова на -мо (дамо і пад.) займае паўднёва-славянскія мовы і славацкую мову. Як сьведчаць беларускія помнікі, гэтая форма ў мінуласьці таксама была вядомая паўночна-ўсходняй гаворцы беларускай мовы.
5 Форма 3 асобы адзіночнага ліку без канчатку -ць < tb (нясе).
61. Пратэтычны г (ня ў слове гэты, якое аўтары лічаць за агульнабеларускае), як гавёс; 2. Форма давальнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду на -еві (кавалеві).
тыпаў дысыміляцыйнага і недысыміляцыйнага аканьня лінію, якая дзеліць абодва дыялекты, трэба праводзіць так, як я гаварыў вышэй, папраўляючы падзел Карскага7, але тады амаль палова прасторы паўднёва-заходняга дыялекту ня будзе мець ніякіх „украінскіх рысаў“. Калі ж правесьці мяжу паміж дыялектамі выключна паводле „ўкраінскіх рысаў“, то тады ў межах дысыміллцыйнага дыялекту знаходзілася б каля 1/3 тэрыторыі зь недысыміляцыйным аканьнем. Вось так помсьціцца аўтарам іх памылковае меркаваньне.
Адзін з аўтараў названага „Опыта“, М. Дурнаво, у кнізе „Очерк нсторнн русского языка“ (1924), згаджаючыся з сумеснымі поглядамі, выражанымі перад тым у „Опыце“, імкнецца прывесьці больш рысаў, якія „збліжаюць паўднёва-заходні беларускі дыялект з украінскай мовай і адначасова адсутнічаюць у беларускім паўночна-ўсходнім дыялекце“. Разгледжу іх усебакова.
Пры націску на канчатку 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу канчатак -цё (сядзіцё) выступае не ўва ўсім паўднёва-заходнім дыялекце — як думае аўтар — але толькі ў яго меншай частцы, затое яшчэ ў XVI ст., як можна вывесьці з дасьледаванай мною беларуска-мусульманскай памяткі „Аль-Кітаб“, уся беларуская мова мела гэты канчатак замест часткова пазьнейшага на -д (сядзіцё). Таксама адно пазьней перажыла далейшую дыфэрэнцыяцыю форма 3 асобы адзіночнага ліку дзеясловаjesmb, г.зн. есть на — есьць, е і ёсьць, ё. Першыя формы займаюць цяпер у паўднёва-заходнім дыялекце яшчэ меншую тэрыторыю, чым формы на -це ў 2 асобе множнага ліку.
Таксама толькі на невялікай прасторы паўднёва-заходняга дыялекту выступаюць: 1) формы будучага часу на -му (рабіціму) і 2) формы 1 асобы множнага ліку цяперашняга часу на -ом (пяком) зь цьвёрдым зычным перад о. Няма сумневу, што апошняя зьява пазьнейшая, пры тым зусім незалежная ад якіх бы ні было ўкраінскіх асаблівасьцяў.
Недысыміляцыйнае аканьне паўднёва-заходняга дыялекту, якое, на маю думку, ідэнтычнае з паўднёва-расейскім аканьнем, паводле Дурнаво, узьнікла таксама з ранейшага паўднёва-расейскага оканьня. Гэтае аканьне паўднёва-заходняга беларускага дыялекту — паводле Дурнаво — узьнікла толькі пасьля распаду Вялікага Княства Літоўскага (с. 225—226).
Ня проста здагадацца, што разумее аўтар пад гэтым распадам. Відавочна, Люблінскую унію 1569 г., падчас якой украінскія землі, якія да таго належалі Літве, былі іірылучаныя да Полыпчы.
Гэта клясычны прыклад таго, дачаго могуць прывесьці тэорыі, абапертыя на няпраўдападобных гіпотэзах. Паводле сьведчаньня „Аль-Кітабу“8, аканьне ў XVI ст. было ў віленска-ашмянскіх гаворках, якія належаць да паўднёва-заходняга дыялекту, прычым такое, якое ёсьць цяпер. Гэтая ж памятка сьведчыць пра тое, ніто гэтыя гаворкі ў XVI ст. былі тыпова беларускія, што супярэчыць якому то ні было іх паўднёварасейскаму паходжаньню. Акрамя таго, частка беларускіх земляў была падчас Люблінскай уніі таксама далучана да Польшчы, але ў такім, напр., павеце, як Беластоцкі, аканьне існуе, нягледзячы на моцны ўплыў у гэтай мясцовасьці польскай мовы. 3 гэтага відаць, што не распад Вялікага Княства Літоўскага выклікаў зьяўленьне аканьня ў паўднёва-заходнім дыялекце; яно павінна было існаваць у гэтым дыялекце шмат раней і зьявіцца наогул у той самы пэрыяд, што і ўва ўсёй беларускай мове.