• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Тагды цэсар Рымскі з Вітаўтам у вялікай міласьці быў. I там у Луцку Вітаўт тыя госьці частаваў і дараваў размавітымі дармі каштоўнымі, і ад таго ся была ўцьвярдзіла вялікая міласьць межы німі, іж ня можаць і выпісаці а чэсьці і а дарэх таго вялікага гаспадара слаўнага Вітаўта. I каторыя землі на ўстоца або на западзе — усі, прыходзячы, кланяліся вялікаму князю Вітаўту: і цар Турэцкі даваў яму чэсьць вялікую і дары мнагацэнныя часта прысылаваў к сільнаму гаспадару Вітаўту, і другі цар Царагародзкі і тот з нім у вялікай ласца быў. I тута-ж Чэскае каралеўства і Угорскае й Польскае вялікую чэсьць дзяржалі над слаўным гаспадаром Вітаўтам. I кароль Дунскі вялікую славу й дары даваў слаўнаму гаспадару вялікаму князю Вітаўту і брату яго вялікаму каралю Ягейлу, дзержачы яму столец Польскага каралеўства.
    3 Паводле сьпіску Яўрэінаўскага з дадаткам у дужках паводле сьпіску Быхаўцавага. В. Ластоўскі. Гісторыя Беларускай (Крыўскай) кнігі, бал. 116.
    1 Гэтак у Маскоўшчыне зваўся адзін стан насяленьня, стаячы ніжэй за баяр.
    5 Летапісец Рачынскіх, надрукаваны В. Ластоўскім у Коўні ў 1925 г.
    Калі слаўны гаспадар Вітаўт на каторую зямлю гнеў меў і каторую зямлю хацеў казьніці, кароль Польскі Ягейла заўжды яму помач даваў. I цары Татарскія служылі яму і самі сваімі галавамі на помач яму хадзілі й слухалі яго. Такжа й князь вялікі Маскоўскі ў вялікай міласьці быў з нім. I княжата нямецкія слухалі яго і помач давалі на бітву, гдзе яму была патрэба. I яшчэ гаспадар зямлі Малдаўскае і ваявода Валоскі былі яго паслушны ў усем. I князь вялікі Разанскі і князі Адаеўскія ў вялікам паслушэнстве былі. I Вялікі Ноўгарад і Вялікі Пскоў — усі былі паслушны вялікага князя Вітаўта. Цары й князі ў вялікай ласца з нім былі, а іныя служылі і чэсьць вялікую і дары многія прыносілі яму ня толька па ўсі лета, але на кожды дзень. I быў князь вялікі Вітаўт сільны гаспадар і славен па ўсім землям. I многа царэй і князей служылі ў двору яго, а іншыя прыяжджаючы, кланяліся яму, просячы сабе ў няго цара на царства ардынскае. Он напервей даў ім цара да арды Салтана. I тот Салтан сядзеў на царстве і ніколі ня сьмеў працівіціся сільнаму гаспадару, і аставіўшы царства, і ехаў на іншае месца царстваваці. I князі ардынскія паслы сваі пасылалі да слаўнага гаспадара, просячы сабе інога цара. I он ім даў інога цара Малога Салтана. I тот Малы Салтан, будучы на царстве, ня сьмеў аслухаціся слаўнага гаспадара; гдзе калі вялеў яму качаваці, он там качаваў. I па малом часе тот цар князем ардынскім ня люб быў, і ані іншага цара сабе прасілі ў слаўнага гаспадара Вітаўта, і он ім даў царэм Даўледбярдзея. I тот Даўледбярдзей на царстве ўмер. А князь вялікі Вітаўт у тот час быў у Кіеве. I прышлі к няму князі ардынскія паслы да Кіева з многімі дармі і прасілі сабе інога цара, і он ім даў цара Махмета6.
    Гедзімінавічы звалі сябе князьмі „літоўскімі", „Літвою" звалася гаспадарства, у каторым яны гаспадарылі, а „Ліцьвінамі" — беларускі народ, „Літва“, „Ліцьвін“, „літоўскі" — гэта нацыянальны назоў беларускага народу ад XIII да XIX ст., нярэдка ўжываны раней і пазьней7.
    Настаньне на беларускіх землях новае дынастыі Гедзімінавічаў ня вызвала пералому ў іх гаспадарсьцьвеным жыцьцю, пералому, каторы зьяўляецца заўсёды тады, калі адно гаспадарства бывае заваявана іншым, чужым яму. Пераносіцца толькі цэнтр агульнанацыянальнага жыцьця беларускага, а ўсё іншае астаецца старое — беларуская культура, што разьвілася ўперад у Вялікім Княстве Полацкім, беларуская мова літаратурная, вытвараная ў васяродку тае-ж Полаччыны і інш. Гэрб Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўляючы коньніка з асьміканечным крыжом на шчыце, мог паўстаць толькі сярод хрысьцянаў усходняга абраду, якімі былі Беларусы. Навет сталіца Вільня ладны час зносіцца із Заходняй Эўропаю тэй-жа дарогаю, як і Полацак — пераз Рыгу8. Напасьледак, ня толькі ў Наваградку, але й у Вільні мясцовым насяленьнем былі Беларусы9. Усё гэта паказуе, што Гедзімінавічы былі адно новай беларускай дынастыяй.
    Новая дынастыя пераняла, як свае заданьні, усе імкненьні беларускага народу, праяўленыя за дынастыі пярэдняе — Рогваладавічаў.
    Раней Беларусы ваявалі з Ноўгарадам за Пскоўшчыну, і тое самое робяць Гедзімінавічы, асабліва Альгерд. „Тут ён быў наступнікам палітыкі Полаччыны, — кажа Ус. Ігнатоўскі, — каторая ў папярэдні пэрыёд гісторыі Беларусі таксама ходалася за ўладу над гэтымі гарадамі й валасьцьмі“10. Наступнікамі Полаччыны былі Гедзімінавічы й у вадносінах да Масквы, ваюючы з ёй беспасярэдне або стараючыся сьхінуць на свой бок Цьверскае княства, памагаючы яму ў барацьбе з Масквою11.
    Абарона Беларусі ад Украіны таксама дасканальна была праведзена за Гедзімінаві-
    6 Ibid. Як і ранейшыя цытаты, надрукавана паводле тагачаснае вымовы.
    7 Гл. аб гэтым арт. д-раЯ. Станкевіча „Czaspowstania narodow bialoniskiego iukrainskiego"ўчас. „Sprawy narodowosciowe" (1931, № 4—5) [стар. 98—104 нашага выданьня. —Рэд.].
    8 Semkowicz W. Hanul, namiestnik wilenski (1382—1387) ijego rod//Atheneum. Wilno, 1930.
    9 Ibid.
    10 Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Вільня, 1921, бал. 47.
    11 Ibid.
    чаў; Украіна сталася провінцыяй Беларускага Гаспадарства, ды пабіты новыя паўднявыя суседзі — Татары.
    Тое самое сталася й у вадносінах да Немцаў-Крыжакоў. Крыжакі на пачатку XIII ст. дасталі дазваленьне ад Полаччыны пашыраць хрысьцянства ў Лівоніі; потым у 1210 г. Полаччына пакідае Лівонію пад Немцамі, за што апошнія плацілі дань Полацку. Напасьледак, у 1264 г. Полацкі й Віцебскі князь Гердзень зракаецца сваіх правоў на Латгалію, а Крыжакі адмаўляюцца ад прэтэнзяў на Полацкую зямлю. Гэткім парадкам, адступленьне Полацку ад узьбярэжжа Балтыцкага мора далей ідзе за новае дынастыі папярэднікаў Гедзімінавых. Ходаньне ў часе Гедзімінавічаў ня спыняецца, за якісь час Беларусы пераходзяць у наступ і перамагаюць Крыжакоў у біцьве пад Грунвальдам 1410 г. Пры гэтым гэроямі бітвы ё тры смаленскія палкі й Вітаўт. Семсот Грэкаў загінулі, каб уратаваць бацькаўшчыну ад находу барбараў-Пэрсаў; аб гэтым ведае ўвесь сьвет, ведаюць і ўсе школьныя дзеці. Але ў 1410 г. пад Грунвальдам 3 беларускія палкі смаленскія адны ўстоілі проці ўсяе Заходняе Эўропы, ня барбарскае, а цывілізаванае проці нас; яны таксама зьгінулі, але памяць аб іх не захавалася навет у іхніх патомкаў, бо патомкі гэныя сталіся ня вартымі сваіх прэдкаў.
    Географічнае палажэньне замкаў, стаўленых дзеля абароны ад Крыжакоў, сьведчыць, што яны баранілі Беларусь, а не Жамойць. Каго, калі не Беларусаў, маглі бараніць замкі ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве, Наваградку, Горадне? Адзіны замак Ковенскі мог бараніці Жамойць, але гэта ня значыць, што яго паставілі Жамайцяне (Жмудзіны), а не Беларусы, бо пануючы, гаспадарсьцьвена-творны народ можа выносіць сваю абарону наперад, у чужую зямлю, але нідзе й ніколі ня робе так, каб умацаваньні рабіў за сваёй зямлёй, пакідаючы сваю бацькаўшчыну на спусташэньне непрыяцелям.
    Вітаўт вёў далей палітыку сваіх папярэднікаў. Застаў ён добра прыгатаваны грунт. Як геніяльны палітык Вітаўт давёў гаспадарсьцьвеную дзейнасьць сваіх папярэднікаў да дасканальнасьці.
    На яго долю выпала даўгую барацьбу з Крыжакамі завяршыць перамогаю. Ня лішнім будзе адцеміць, што пры няўдачах Вітаўт лёгка ўступаў Жамойць Крыжаком. He рабіўбы гэтага, каб пачуваўся да літоўскасьці ў цяперашнім значэньню гэтага слова; ён-бы валей тады аддаў Крыжаком часьць Полаччыны, што таксама, як і Жамойць, беспасярэдне гранічыла з Крыжакамі.
    Маскоўшчыне Вітаўт не пакідаў ані крышкі беларускае зямлі. Часьць прылучыў беспасярэдне да свайго гаспадарства, а другая часьць (Пскоўшчына) была пад протэкторатам Беларускага Гаспадарства.
    Нягледзячы на няўдачную бітву ля Ворсклы, Вітаўт перамог Татароў. Ён садзіў ханаў у Залатой Ардзе.
    Перамогшы ўсіх непрыяцеляў Беларускага Народу, Вітаўт пад канец свайго жыцьця задаўся мэтаю офіцыяльна ўвесьці Беларускае Г аспадарства ў сям’ю эўропэйскіх гаспадарстваў як роўнага сябру, здабыўшы яму тьпул каралеўства. Нажаль, гэтага яму не ўдалося дапяць: іншыя праціўнікі (Палякі) і сьмерць старога Вітаўта перашкодзілі гэтаму. Беларускія летапісцы гэтак адцемілі гэную няўдачу: „I Ляхове, ня зычыўшы кароны Ліцьве, карону ад іх (паслоў рымскага цэсара) тую адабраўшы й расьсекшы на полы, прылажылі ка кароне біскупа кракаўскага, каторая й цяпер пры замку й касьцеле сьв. Станіслава ёсьць“.
    Дзеяльнасьць Вітаўтава не вынікала з сьцілюбства ці іншых асабістых імкненьняў, але мела наўвеце патрэбы Беларускага Народу — забясьпечаньне яму будучыні. Дзеяльнасьць яго вынікала з любові да свайго Беларускага Народу, была патрыятычнаю. Калі яго Чэхі абралі за свайго караля, дык ён замест сябе паслаў у Чэхію свайго братаніча Жыгімонта Карыбутавіча. Адмовіўся ён і ад кароны польскае, каторую Палякі прапанавалі ў часе луцкіх каранацыйных зьездаў. He хацеў ён чужых каронаў, бо дамагаўся кароны свайму народу. Гэтым Вітаўт чыста падобны да іншага вялікага беларускага
    гаспадара — Усяслава Полацкага. Той таксама калі, будучы палонены кіеўскімі князьмі і пасаджаны ў цямніцу ў Кіеве, быў Кіяўлянамі абраны за вялікага князя Кіеўскага, пакінуў Кіеў і вярнуўся ў родны Полацак.
    Зьбіраньне народных скарбаў
    Беларускае народнае творства належа да найбагатшых у сьвеце. Гэта самі Беларусы мо’ найменей ведаюць, але гэта констатуюць этнографы, у вялікай большасьці не Беларусы.
    Дагэтуль мноства сабрана рознага роду беларускіх народных твораў. Аднак шмат яшчэ асталося сабраць. Апрача таго, ня ўсе дагэтулешнія запісы зроблены добра, асабліва гэта адносіцца да запісаў, зробленых людзьмі, ня ўмеючымі пабеларуску. Дзеля таго трэба зьбіраць і творы (песьні, казкі й іншыя), запісаныя раней, ня кажучы ўжо аб тым, што варыянты кожнага твору маюць сваё значэньне.
    У мінулым нумары „Нёмна“ ў зацемцы „Навуковая праца“ мы паведамілі нашых чытароў аб тэй вялікай працы, што зрабіў і робе дзеля беларускае песьні грам. Рыгор Шырма. Гэтта адцемім, што аб зьбіраньню беларускіх народных песьняў парупілася такжа Т-ва Прыяцеляў Беларусаведы пры Віленскім у-це. 17.05. сёлета Т-ва зладзіла зборны рэфэрат, на каторым сябры Т-ва паведамілі аб запісаных імі беларускіх народных песьнях, падзяліліся сваімі доймамі (ўражаньнямі) ад запісаў ды выказалі некаторыя зацемкі аб спосабе запісаваньня.