За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Прыведзены ў № 286 мінулага году „Діла“ праф. М. Кардубам прыклад з гандлёвай дамовы Смаленску з Рыгай 1229 г. — „Русіну ня зваці лаціна на поле біцься ў Рускай зямлі, а лаціну ня зваці русіна на поле біцься ў Рызе і на Гоцкам беразе" — цалкам згаджаецца з адзначаным вышэй цьверджаньнем. Тут як беларусы, так і немцы былі названыя па веравызнаньні.
Часам цяжка вызначыць, ці назоў „русін", „Русь“ адносіцца да прыхільнікаў праваслаўя або уніі, ці таксама да нацыянальнасьці замест „Літва"8.
Два назовы „ліцьвін", „Літва" і „русін", „Русь“ у дачыненьні да таго самага насельніцтва павінны былі ўводзіць у зман чужаземцаў, якія, калі тарнавалі назоў „русін" у дачыненьні да беларусаў, другі назоў „ліцьвін" нярэдка ўжывалі да іх суседзяў, г.зн. тых, каго цяпер называем летувісамі. Паколькі ў беларусаў найбольш зьвяртала на сябе ўвагу чужаземцаў праваслаўнае веравызнаньне зь яго цэрквамі і г.д., ім найчасьцей даводзілася тарнаваць да беларусаў назоў „русін". Гэтым трэба тлумачыць тое, што пралят Эразм Вітэлій у сваёй прамове да папы рымскага 1501 г. сказаў: „(Lithuania linquam propriam observant. Verum quia Rutheni medium fere ducatum inkolunt, illorum loquela, dum gracilis et facilior sit, utuntur communius"9.
Мова. Шаноўны праф. M. Кардуба, сьцьвярджаючы, што да сярэдзіны XVII ст., і нават пазьней, паміж беларусамі і ўкраінцамі не было адрозьненьняў, якія ўтвараюць нацыянальную адметнасьць, лічыць, аднак, што зь цягам часу адбылася ня двухбаковая дыфэрэнцыяцыя і не ўкраінцы адасобіліся ад беларусаў, але беларусы ад украінцаў, іншымі словамі, што да сярэдзіны XVII ст. была асобная ўкраінская нацыя, але не было асобнай беларускай нацыі. Гэтага цьверджаньня праф. М. Кардуба, аднак, нічым не падмацоўвае.
3 гэтага можа вынікаць, што існавала асобная ўкраінская мова, але не існавала асобнай беларускай. Таму, хаця праф. М. Кардуба, згадваючы пра супольную літаратурную мову, і не гаворыць нічога пра народныя мовы, прывяду прыклад тагачаснай беларускай народнай мовы. Фрагмэнт вазьму ўжо з згаданай кнігі беларускіх мусульманаў „АльКітаб", напісанай беларускай народнай мовай у першай палове XVI ст.: „Prarok jeho milosc na Bozej darozie lezati, chvoryj byu, vielikuju bol mieu, z boli dryzaii, s parsony zmieniusie, z acej slozy isli, ciazka uzdychau, piakau: «Miloscivyj Boze, zmihijsie nad musulmanmi». Sechabejowie usie ustali i movili: «Ej nasa slonca, svietiasc tvaja nad dusami
8 3 старажытнай літаратуры вынікае, што беларусы называлі Полацкую і Смаленскую землі акрамя як агульнанацыянальным назовам „Літва“ яшчэ і „Русьсю“. „Русь“ была мясцовым назовам гэтых земляў. У Смаленшчыне назоў „Русь“ мог быць спадчынай старажытнай дзяржавы і дынастыі Рурыкавічаў. Падчас сьціраньня межаў паміж старажытнымі Полацкім і Смаленскім княствамі ў часы Вялікага Княства Літоўскага гэты назоў мог часткова ахапіць таксама старажытныя полацкія тэрыторыі, у гэтых выпадках „Русь“ ёсьць зборным назовам русінаў, г.зн. праваслаўных, а „Руская зямля“ азначае зямлю, якая належыць да праваслаўнага насельніцтва.
9 Oratio Erasmi Vitellii praepositi Vilnensis. У выданьні Тэйнэра: Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae, II, Romae, 1861,278.
dusa praiidzivaja, ceho places, kazy nam, tajemnuju rec abjavi?»“ (c. 105a, b. 8—1056, в. 3)10.
Калі гэтую народную мову параўнаем з сучаснай беларускай мовай, то ўбачым, што адносіны будуць такія, якія існуюць паміж польскай мовай XVI ст. і сучаснай польскай мовай. Ужо хаця б з гэтага прыкладу можам зрабіць выснову, што беларуская мова ўзьнікла ў тую ж эпоху, у якую ўзьнікла польская мова і іншыя славянскія мовы.
Напэўна, літаратурная і адначасова дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага не была „штучнай камбінацыяй формаў, лексыкі і вымаўленьня, сабраных з абедзьвюх гэтых жывых моваў“ (украінскай і беларускай). Гэта была беларуская літаратурная мова, прычым у пэрыяд свайго найвышэйшага разьвіцьця ў XV—XVI стагодзьдзях яна была дасканала апрацаваная. Як сьведчаць пэўныя формы гэтай мовы, яе генэзыс мы павінны шукаць на поўначы Беларусі — у старажытнай Полаччыне. Межы гэтага артыкулу і так без маёй волі вельмі пашыраюцца. Таму, замест довадаў, спашлюся на аўтарытэты ў гэтай галіне. Вось жа беларускасьць гэтай мовы прызнае Я. Карскі і А. Шахматаў11. Польскі гісторык А. Лявіцкі гаворыць: „Канцылярскай (jqzykiem urzqdowym) мовай Вялікага Княства Літоўскага аж у глыбіні XVI стагодзьдзя была беларуская мова“12. Вышэй прыведзенае сьведчаньне Эразма Цёлка таксама дакладна ўказвае на тое, што гэта была беларуская мова, таму што ў цэнтры Літоўскага княства жылі беларусы, а не ўкраінцы.
Калі б гэтая мова хаця б напалову была ўкраінскай, то яна мела б магчымасьці для разьвіцьця таксама ў XVII ст. у пэрыяд палітычнага і культурнага адраджэньня Ўкраіны. Тымчасам якраз тады наступіў яе заняпад. Будучы літаратурнай і гаспадарствавай беларускай мовай, яна разьвівалася падчас панаваньня беларускай культуры і палітычнай магутнасьці беларускага народу; а з заняпадам беларускага народу натуральна заняпала таксама яго літаратурная мова.
Рэформа граматыкі беларускай мовы ў БССР
28 жніўня 1933 г. Рада народных камісараў Беларускай Савецкай Рэспублікі абвясьціла дэкрэт пад назовам „Аб зьменах і спрашчэньнях беларускага правапісу", які ўступаў у дзеяньне з 15.11.1933 г.
Пад гэтым афіцыйным назовам у сапраўднасьці крыецца рэформа ня толькі правапісу, але адначасова граматыкі беларускай мовы. Асобны разьдзел рэформы складаюць зьмены ў галіне марфалёгіі. Такіх марфалягічных зьменаў дэкрэт падае 6 (пункты 18—23 уключна)1. Але і тыя зьмены, якія падаюцца ў дэкрэце як зьмены „правапісу галосных", „правапісу зычных" і „ггравапісу словаў іншамоўнага паходжаньня", а таму названыя зьменамі правапісу, датычаць ня толькі правапісу, але адначасова граматычных і фанэтычных правілаў. Выключна з рэформай правапісу маем дачыненьне тады, калі зьмяняецца толькі форма нарматыўнага напісаньня, застаецца нязьменным адвечны спосаб вымаўленьня.
10 У гэтым фрагмэнце, як таксама ў прыведзеных вышэй прыкладах з гэтай кнігі, захаваны правапіс арыгіналу. Акрамя зычных[с], [з], М, якія ў арыгінале абазначаныя асобнымі літарамі, іншыя зычныя, як цьвёрдыя, так і мяккія абазначаныя аднолькава. Таксама ў арыгінале для [і], [ы] ёсьць толькі адна літара. У прыведзеных прыкладах мяккасьць зычных для спрашчэньня пры чытаньні я абазначыў пры дапамозе і (іе, іа і г.п.), цьвёрдасьць пры дапамозе ы.
11 Напр., у арт. „К вопросу об образованнн русскнх наречнй н русскнх народностей" (Журнал мшшстерства народного просвеіцення, 1899, апрель).
12 Historia Polski, с. 234.
1 У сапраўднасьці марфалягічных зьменаў 7, паколькі ў пункце 19 аб’яднаныя паміж сабой зьмены двух тыпаў: касуюцца канчатак давальнага склону множнага ліку -ом (адна зьмена) і канчатак меснага склону множнага ліку -ох (другая зьмена).
Там, дзе гэтая ўмова не захаваная, маем дачыненьне ня толькі зь зьменай напісаньня, але таксама практычнай граматыкі, і нават перш заўсё граматыкі, паколькі рэформа правапісу будзе тады толькі простым наступствам праведзеных зьменаў граматычных нормаў. 3 усіх 17 немарфалягічных зьменаў (у сутнасьці 18, паколькі дзьве зьмены аб’яднаныя адным пунктам 11), толькі адзін пункт 4 датычыцца самога правапісу.
Рэформай ахоплена 25 моўных асаблівасьцяў, зь якіх у 24 выпадках маем адначасова дачыненьне з граматыкай і правапісам, і толькі адна зьмена датычыць выключна правапісу.
Прыступім да разгляду паасобных зьменаў.
У разьдзеле, які фігуруе ў дэкрэце пад назовам „Правапіс галосных“, уласна толькі першыя два пункты тычацца зьменаў галосных. У першым зь іх уводзіцца правіла ўжываньня я замест этымалягічнага ненацісьненага [е] толькі ў перпіым складзе перад націскам, другі ж абвяшчае, што прыназоўнікі ня, бяз (польск. піе, biez), калі не зьяўляюцца прыстаўкамі, трэба перадаваць празь е. Натуральна, што характар згаданых прыназоўнікаў не зьмяняецца ў залежнасьці ад таго, зьліваюцца яны з наступным словам ці не. Рэформа ўводзіць тут штучнае, нічым не абгрунтаванае адрозьненьне. Для чалавека, недастаткова знаёмага зь беларускай мовай, зьмены, уведзеныя ў гэтых двух пунктах, могуць падацца нязначнымі. У сапраўднасьці гэта ня так. Паколькі беларуская мова ня ведае ненацісьненага/е/, замест якога мае [а], невыразны рэдукаваны гук, часам нават [і]. Паводле абавязковых дагэтуль граматычных правілаў гэтыя тры галосныя замест ненацісьненага этымаляпчнага/е/ перадаваліся на пісьме часткова праз а, часткова праз э, якое належала вымаўляць як[а], невыразны рэдукаваны гук або як[і], а націсьнены [е] вымаўлялі як [е], пісалі ж э; пры гэтым трэба прызнаць, што з тэхнічна-друкарскіх прычынаў апошнюю літару не заўсёды так абазначалі ў друку. Уводзячы неіснуючы ў беларускай мове мове ненацісьнены гук/е/, рэформа скажае беларускі вакалізм, адначасоваў вельмі вялікай меры набліжаючы дарасейскага (літаратурнага) вакалізму. Такая рэформа ня зробіць прыступным для беларускіх масаў „авалоданьне беларускай граматай“, што называецца адным зь яе афіцыйных матываў.
Пункт 3 гэтага разьдзелу абвяшчае: „Перад пачатковым націсьненым галосным [о], [у] заўсёды трэба пісаць в за выняткам геаграфічных назоваў (восень, вучань, вобраз, але: Орша, Ула\ Перад ненацісьненым [у] пісаць в трэба тады, калі пчы[у] не зьяўляецца прыстаўкай і не паўстаў з [в] (вучыцца, але: урад, улада, участак).
Тут трэба адзначыць, што перад ненацісьненым/у/ужываеццаў некаторых выпадках пратэтычны/в7 таксама тады, калі/у/ зьяўляецца прыстаўкай, напр.: вувязь, прыведзены вучастак', таксама ёсьць выпадкі, калі ненацісьнены каранёвы [у] ня мае прыстаўнога [в], напрыклад: наўчоны. Аднак гэтыя выпадкі неўдаецца ахапіць ніводным правілам. Таму яны цяжкія для авалоданьня замежнікам, якім рэформа ідзе на руку, выключаючы гэтыя выпадкі зь беларускай мовы. Аднак беларус не павінен вучыць гэтых выпадкаў, ён ведае іх змалку разам з практычным уменьнем роднай мовы. Наадварот, пазбавіцца гэтых выпадкаў з пратэтычным [в]ябо безь яго, нерэгуляваных ніводнай нормай, беларусу будзе вельмі цяжка. Разгляданая частка гэтага пункту рэформы ня спросьціць, але абцяжарыць беларускім дзяцём засваеньне гэтай штучна ўведзенай асаблівасьці роднай мовы. А таму коштам выключэньня з мовЫ яе прыродных асаблівасьцяў ствараюцца толькі пэдагагічныя цяжкасьці.