За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Аднак таму, што цяперашняя сярэдняя гаворка некалі належала да дысыміляцыйнага дыялекту, пярэчыць тое, што на прасторах, дзе ўжываецца сярэдняя гаворка, ёсьць мясцовасьці, якія захоўваюць усе асаблівасьці гэтай гаворкі, але ня маюць пасьля мяккіх зычных яе дысыміляцыйнага аканьня. Як прыклад прывяду тут Валожынскую і Забярэскую гміны цяперашняга Валожынскага павету. У мове згаданых гмінаў на месцы кожнага ненацісьненага [a], [o], [e] рознага паходжаньня ёсьць [а] незалежна ад таго, які зычны стаіць перад імі і які галосны ідзе пасьля іх. Думаю, што таксама ў іншых мясцо-
8 Дналектологнческне разыскання. I—2, с. 12 у заўвазе і на с. 23 у заўвазе 1.
васьцях, y якіх ужываецца сярэдняя гаворка і якія знаходзяцца далей ад дысыміляцыйнага дыялекту, сустракаецца такое вымаўленьне. На такое мясцовае „моцнае аканьне" пасьля мяккіх зычных у сярэдняй гаворцы ўказвае таксама М. Дурнаво, а менавіта для часткі паветаў: Барысаўскага, Магілеўскага, Сянскога і Браслаўскага9. Можна было б думаць, што гэтая асаблівасьць у частцы дысыміляцыйнага дыялекту зьявілася пад уплывам паўднёва-заходняй гаворкі, у якой няма дысыміляцыйнага аканьня ні па цьвёрдых, ні па мяккіх зычных. Аднак жа не магло гэта мець месца таму, што аканьне пасьля мяккіх зычных у паўднёва-заходняй гаворцы — зьява менш сталая, чым такое аканьне ў мясцовасьцях, прыведзеных вышэй зь сярэдняй гаворкі. Акрамя таго, напр., Сянскі пав., які ведае „моцнае аканьне" па мяккіх зычных, не мяжуе з паўднёва-заходняй гаворкай. Таму лічу, што ў сярэдняй гаворцы дысыміляцыйнае аканьне па мяккіх зычных зьявілася пад уплывам дысыміляцыйнага дыялекту адначасова з пэўнай калянізацыяй з боку тэрыторыяў, на якіх ужываецца апошні дыялект. Там, куды гэты ўплыў не дасягаў — такімі найчасьцей былі найболып адлеглыя ад тэрыторыі дысыміляцыйнага дыялекту мясцовасьці — засталося нязьменнае „моцнае аканьне" па мяккіх зычных, у рэшты больш ці менш зьмянілася на карысьць дысыміляцыйнага тыпу.
Акрамя таго, у сярэдняй гаворцы вельмі часта маем/а/ на месцы ненацісьненых [ы], [і]. Напр.: вяшнёвы (вішнёвы), кошак (кошык), ножак (ножык), паэчак [paeczak], матчана і г.п. Што ў такіх словах, як кошак [а] маем на месцы [ы], бачым з таго, што ў родным склоне і іншых выпадках галосны перад/к/не зьнікае (кошака, ножака). Прыкладаў пераходу [ы], [і]у [а] у сярэдняй гаворцы можна прывесьці мноства.
2) [д],[т]у беларускай мове пераходзіцьу[дз’],[ц’]перад/е/[і],[а]з праславянскага [q], а таксама перад старажытным паўгалосным — мяккім „ерам“ %, калі па ім быў сьлед у форме мяккасьці папярэдняга зычнага, таксама перад мяккімі /в7, [м] (дзьверы, чэцьвер, дзьме,Дзьмітра\ Сустракаем гэтаўваўсёй беларускай мове. Аўсярэдняй гаворцы, акрамя таго, [d], [т] зьмякчаецца ў [дз’], [ц’] таксама перад мяккімі [н’], [л’]. Мноства прыкладаў на гэтую асаблівасьць маем у этнаграфічных матэрыялах, перш за ўсё ў Раманава. Напрыклад: злоцьнічкаў (Романов. Белорусскнй сборннк, VIII, с. 176), зь цяперашняга Валожынскага пав., рабоцьнічкі (там жа, с. 172), Дзісьненскі пав., радзьня (там жа, с. 187), Дзісьненскі павет, сьвяцьліца (там жа, с. 194), Чэрыкаўскі пав.: злодзьлівы (В. Ластоўскі. Расійска-крыўскі слоўнік, с. 84 і 211, аўтар слоўніка паходзіць з тэрыторыі сярэдняй гаворкі).
[дз7, [ц7перад[н7, [л7знаходзім таксама на частцы тэрыторыі, залічанай Я. Карскім да паўднёва-заходняй гаворкі. Прыклады: сьвяцьліца — вёска Куракоўшчына, Рагачоўскі пав. (Романов, VIII, с. 163); Вялікадзьня (там жа, с. 14), радзьні (там жа, с. 331), радзьню (там жа, с. 332), родзьнянькі — Нядойда, Рагачоўскі пав. (там жа, с. 635), памажы падзьняць — Гомельскі пав. (там жа, с. 111), стагодзьні (там жа, с. 144), рабоцьніца (там жа, с. 464), прывецьніца (там жа), сьмецьнішчэ (там жа, с. 524), прыбудзьнічку (там жа, с. 567), падзьняць — Заслаўе, Менскі пав. (там жа, с. 262).
Паколькі ў іншых мясцовасьцях паўднёва-заходняй гаворкі не знаходзім зьмякчэньня [d], [т] перад [н’], [л’], мэтазгодна было б дасьледаваць, ці і ўвесь Рагачоўскі павет (магчыма, што акрамя заходняй часткі, якая мяжуе з Бабруйскім), увесь Быхаўскі, які ляжыць паміж Рагачоўскім і сярэдняй гаворкай, паўночная частка Гомельскага павету, а таксама паўночная частка, прынамсі ўлучна да Заслаўя, Менскага пав. не належыць да сярэдняй гаворкі.
Гэтая асаблівасьць супольная для сярэдняй гаворкі і дысыміляцыйнага дыялекту. Колькі прыкладаў: пырадзьніца ([ы] у 1 складзе ўказвае, што слова ўзятае з дысыміляцыйнага дыялекту) — Маскоўская воласьць, Аршанскі павет, 541, родзьнінькі — Рудня, Аршанскі павет, 538, пагадзьліва—Азярышчанская воласьць, Гарадоцкі павет, робоцьнічка—Чуп-
9 Там жа, с. 15—16 і заўвагі.
роўская воласьць, Невельскі павет, 444, кацьліва — Вяліскі пав., 140, вуркацьліва — там жа. 3 Смаленскай тэрыторыі Я. Карскі прыводзіць: дзьнёў, дзьнём, дзьлінный, дзьля, зьля чаго, зьнём, зьлінный (Белорусы, II—1, с. 439); Я. Карскі піша заўсёды дзь, ць.
Гэтае зьмякчэньне мы знаходзім таксама ў старажытных памятках беларускай мовы, і таму яно можа быць адпаведным крытэрам вызначэньня месца ўзьнікненьня гэтых помнікаў.
3) Трэцяй характэрнай асаблівасьцяй сярэдняй гаворкі ёсьць зацьвярдзеньне [л] перад/к/ у назоўніках жаночага роду, якія ня маюць памяншальнага адценьня: вучыцелка, прыяцелка, круцелка, каліў той жачас уваўсёй беларускай мове зацьвярдзеньне/л7 адбылося толькі перад[ц]у зьмяншальных [zdrobnialych] назоўніках ніякага і мужчынскага роду: колца (cotko), стралцы (strzelcy), а таксама перад -ства: круцелства, самахвалства, бабылства™.
4) Назоўнікі мужчынскага і жаночага роду тыпу стол, конь, ніва маюць у [назоўным склоне] множнага ліку -ы, -і. Параўн.: Я. Карскі (II—2, с. 181 і 223), дзе бачым, што зь сярэдняй гаворкі прыведзеныя прыклады толькі з канчаткам -ы, -і ў [назоўным і вінавальным склонах] множнага ліку.
5) Другая асоба множнага ліку загаднага ладу мае толькі -іця (нясіця, бярыця). Параўн.: Я. Карскі (II—2, с. 364), дзе знаходзім прыклады толькі зь -і, -ы ў 2 асобе множнага ліку загаднага ладу.
Паўднёва-заходняя гаворка. Межы гэтай гаворкі часткова ўжо былі акрэсьленыя мяжой сярэдняй гаворкі. 3 поўначы мяжа паўднёва-заходняй гаворкі будзе дапоўненая, калі ад ракі Бярэзіны (прыток Нёмна) насупраць м. Вішнева правядзём на захад да этнаграфічнай мяжы зь літоўцамі недалёка ад м. Варанова прамую лінію так, каб Вішнева (каля Багданава) было на поўдні ад гэтай лініі, а далей уздоўж этнаграфічнай мяжы зь Літвой у Лідзкім, а часткова і ў Горадзенскім пав. да вусьця р. Ратнічанкі каля Друскенікаў. Адтуль гэтая мяжа цягнецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку на Горадню, далей між Ваўкавыскам і Слонімам, праз паўднёвыя часткі Слуцкага і Бабруйскага пав. да Гомеля і далей да Навазыбкава (гл. мапу Я. Карскага ў „Белорусах", I).
Характэрныя асаблівасьці, супольныя для ўсёй гэтай гаворкі, наступныя:
1) У пераходзе ненацісьненага [o] у [а] ёсьць вынятак, а менавіта: прыметнікі, якія ня маюць націску на канчатку, маюць у родным склоне адзіночнага ліку заканчэньне -аго (добраго, новаг<Я побач з -ога ў тых жа формах, якія маюць націск на канчатку (старога, дурнога).
Пачынаючы ад заходняй часткі Наваградзкага і Лідзкага пав., у кірунку на захад у гэтай гаворцы сустракаецца ненацісьнены/о/замест старых/о7і/е7у канчатку [назоўнага і вінавальнага склонаў] адзіночнага ліку ў назоўніках, прыметніках і займеньніках ніякага роду (гэто здарэньнё, няведамо). Гэтая асаблівасьць паўстала пад уплывам такіх жа самых формаў, якія маюць націск на канцы.
Акрамя згаданага адхіленьня, на прасторах, якія ўжываюць паўднёва-заходнюю гаворку, кожны ненацісьнены^еУпераходзіцьуМУ (лясавік, вяснавы і г.п.). Такімчынам, гэта так званае моцнае аканьне па мяккіх зычных. Але і тут таксама на месцы ненацісьненага/е/па мяккіх зычных сустракаеццачасамі [ij, менавіта ў прыназоўніках і адмоўях (пірада мной, ні маю\ нярэдка скажуць чытаіш замест чытаяш і г.п. Вось жа „аканьне“ па мяккіх зычных паўднёва-заходняй гаворкі хоць і „моцнае“, усё ж такі менш пастаяннае, чым „моцнае аканьне" ў пэўных мясцовасьцях (як, напр., у згаданай вышэй валожынскай гаворцы і іншых), у якіхужываецца сярэдняя гаворка, дзе няма ніякіх выняткаў.
2) У адрозьненьне ад сярэдняй гаворкі ў паўднёва-заходняй гаворцы [d], [т] перад
10 Пра зацьвярдзеньне [л] у беларускай мове гл. мой артыкул у „Запісках аддзелу іуманітарных навук. Працы клясы філялёгіі" (т. I) Інстытуту беларускай культуры (Менск, 1928).
[н ’J, [л ’] y [дз 7, [ц ’] не пераходзіць.
3) Таксама няма зацьвярдзеньня [л’]у[л] перад [к].
4) У [назоўным і вінавальным склонах] множнага ліку назоўнікі маюць на канцы/е7 або двугук (дыфтонг) [іе], [ые] (сярпэ, касцэ, братэ, жанке, дачке).
5) У другой асобе множнага ліку загаднага ладу заўсёды ёсьць -еця (хадзеця, бярэця, расьцеця і г.п.).
6) Сустракаецца ўтварэньне будучага часу пры дапамозе дзеяслова -іму (рабіціму — буду рабіць, хадзіціму).
7) Сустракаюцца дыфтонгі ў націсьненых складах, спарадычна таксама сустракаем двугукі ў іншых гаворках, а перш за ўсё ў палескай гаворцы.
Віленска-ашмянская паласа. Паміж сярэдняй і паўнёва-заходняй гаворкамі засталася невялікая прастора, мова якой розьніцца ад гэтых дзьвюх гаворак. На ўсходзе мяжу гэтай прасторы складае заходняя мяжа сярэдняй гаворкі, на поўдні — паўночная мяжа паўднёва-заходняй гаворкі; на поўначы і захадзе — этнаграфічная мяжа зь літоўцамі, якая цягнецца больш-менш ад Гадуцішак у паўднёва-заходнім кірунку на Гедройці, Еўе, якое застаецца на беларускім баку, Рудзішкі да Варанова.
Гэтую прастору можна назваць віленска-ашмянскай, гэтым жа найменьнем я буду называць гаворку гэтай прасторы. Віленска-ашмянская гаворка ня мае ўласьцівых толькі ёй асаблівасьцяў. Адныя рысы зьвязваюць яе зь сярэдняй гаворкай, іншыя — з паўднёва-заходняй. У аканьні, у пераходзе[d],[mJу[дз’],[ц ]іўзацьвярдзеньні[л’]яна цалкам супадае з паўднёва-заходняй гаворкай, затое ў формах [назоўнага і вінавальнага склонаў] множнага ліку ў назоўніках, а таксама загаднага ладу, яна супадае зь сярэдняй гаворкай. Віленска-ашмянская гаворка адрозьніваецца ад сярэдняй гаворкі толькі менпіай ступеньню разьвіцьця асаблівасьцяў, характэрных гэтай апошняй, развой жа формаў ішоў у працілеглым кірунку, чым у паўднёва-заходняй гаворцы. Таму мову віленска-ашмянскай прасторы трэба лічыць за асобную, віленска-ашмянскую паласу сярэдняй гаворкі.