За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Дысыміляцыйны дыялект займае паўночна-ўсходнюю частку беларускай моўнай тэрыторыі, а недысыміляцыйны дыялект займае сярэднюю, а таксама паўднёва-заходнюю частку гэтай тэрыторыі. Мяжа паміж згаданымі дыялектамі, паводле Карскага (Белорусы, I), наступная: ад Корсаўкі на поўначы на паўднёвы ўсход — каля м. Себежа, Гарадка, Віцебску, Горак, Чавусаў, Прапойску, праз р. Бесядзь да Навазыбкава ў Чарнігаўшчыне і далей на паўночны ўсход да межаў з украінскай тэрыторыяй.
Усходняя, а таксама паўночная мяжа дысыміляцыйнага дыялекту адначасова ёсьць мяжой беларускай мовы з расейскай мовай (паўднёварасейскі дыялект — на ўсходзе і паўночнарасейскі — на поўначы). Мяжа, якая аддзяляе гэты дыялект на ўсходзе ад расейскай мовы,
праходзіць праз Смаленскую, Калускую, Арлоўскую і Чарнігаўскую іубэрні. У Смаленскай губ. пачынаецца ад мяжы Сычэўскага пав. Смаленскай губ. з Зубцоўскім пав. Цьвярской губ., у Сычэўскім пав. праходзіць з поўначы на поўдзень па рацэ Вазузе, падзяляючы Сычэўскі павет амаль на дзьве роўныя часткі: заходнюю і ўсходнюю, далей у тым жа кірунку перасякае Вяземскі пав., бліжэй да яго заходняй мяжы. Далей гэтая мяжа цягнецца больш-менш уздоўж мяжы Дарагабускага пав. зь Юхнаўскім, праходзіць паўночную частку Ельнінскага пав., а таксама ўваходзіць у Калускую губ. Тут мяжа ідзе па рацэ Болве ў Масальскім і Жыздрынскім пав., далей пераходзіць да Арлоўскай гу б., перасякае Бранскі пав. у паўднёва-заходнім кірунку і ўваходзіць у Трубчэўскі пав., дзе адцінае яго невялікі выступ, найбольш высунуты на захад, да беларускай тэрыторыі. Уваходзячы далей у Мглінскі пав. Чарнігаўскай губ., адцінае невялікі яго выступ, найбольш разьмешчаны наўсходзе, да пераходных гаворак; адтуль зноў пераходзіць да Трубчэўскага пав., цягнеццаўздоўж яго мяжы з Мглінскім і Старадубскім паветамі Чарнігаўскай губ. на прасторы каля 10 км, а таксама ўздоўж ракі Д зясны даходзіць да мяжы Ноўгарад-Северскага пав. Чарнігаўскай губ. Гаворкі на захадзе ад вышэйабазначанай мяжы ёсьць чыста беларускімі гаворкамі, на ўсходзе — пераходныя да паўднёвавелікарускага дыялекту (Д адатак да „Опыта дналектологнческой карты русского языка“, с. 57).
Аднак сваімі пераходнымі гаворкамі (пераходнымі на беларускай глебе з пазьнейшым паўднёвавелікарускім наслаеньнем) дысыміляцыйны дыялект беларускай мовы сягае крыху далей:
Пераходныя беларускія гаворкі займаюць усходнюю частку Смаленскай губ. (часткі Сычэўскага, Ельнінскага пав., а таксамаўвесь Юхнаўскі пав.), большую заходнюю частку Калускай губ. (часткі Мядынскага, Масальскага і Жыздрынскага пав., усе Мяшчоўскі, Перамышльскі і Казельскі паветы, а таксамачастку Ліхвінскага пав.), нязначнуючасгку Арлоўскай іуб. (частку Бранскага і Трубчэўскага пав.), атаксамамалы, найбольш высунуты наўсход, край Мглінскага пав. Чарнігаўскай іуб. (там жа).
Дысыміляцыйны дыялект дзеліцца наЗзьве гаворкі: 1) якая замяняе[ч] н.а[ц]і наадварот (цаста замеет часта, Тройча замест Тройца) і 2) якая захоўвае старыя[ч], [ц].
Я. Карскі лічыць, што замена/ч/ на[ц/і наадварот паўстала пад уплывам паўночна-
велікарускім (Белорусы, II—1, c. 461, апошні абзац). Але гэта няпраўдападобна. Моўная беларуская тэрыторыя, якая ведае замену [ч] і[ц], ёсьць складовай часткай гістарычнай Беларусі, была адносна позна далучаная да Расеі. Таму на гаворцы маглі б адбіцца ўплывы літаратурнай расейскай мовы, але не народнага дыялекту, асаблівасьці якога, як замена [ч] і[ц] і г.п., зьнікаюць пад уплывам літаратурнай мовы.
Паволе Я. Карскага, мяжа (хіба прыблізная) паміж гэтымі гаворкамі праходзіць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход паміж гарадамі Себежам і Невелем да м. Яновічы Віцебскага пав., адтуль проста на ўсход да м. Ярцава Духаўшчынскага пав. і далей у паўночна-ўсходнім кірунку да мяжы з расейскай мовай5.
Межы гаворкі беларускай мовы, якая замяняе [ч] на [ц] і наадварот, з паўночнарасейскім дыялектам інакш акрэсьлівае Я. Карскі ў цытаванай ужо сваёй мапе і інакш аўтары вышэйназванай дыялекталягічнай мапы расейскай мовы. Аднак здаецца, што рэальная мяжа значна адрозьніваецца ад акрэсьленай Я. Карскім і аўтарамі расейскай дыялекталягічнай мапы. Аўтары гэтай мапы лічаць амаль усю Пскоўшчыну (бяз Порхаўскага пав. і паўночнай часткі Холмскага пав.) і паўднёва-заходнюю частку Цьвярской зямлі6 ў моўных адносінах пераходнай тэрыторыяй ад беларускай мовы да расейскай мовы або, дакладней, да паўночнарасейскага дыялекту апошняй. Гэты пераходны дыялект — паводле гэтых аўтараў — мае паўночнавелікарускую аснову і беларускае наслаеньне, якое пранікла туды самае позьняе ў XIV стагодзьдзі7. Гэтыя аўтары прывялі беларускія асаблівасьці, якіх налічылі дзевяць, а таксама шэсьць велікарускіх. Да беларускіх асаблівасьцяў належаць: 1) пераход ненацісьненых галосных/о/, [е]у[а], 2) галосныя [ы], [ij замест расейскіх [о], [е]: а) у прыметніках у [назоўным склоне] адзіночнага ліку (злый, худый, сіній); б) у формах дзеясловаў: мый (загадны лад), мыю (цяперашні час), крый — крыю, шый — шыю, у назоўніках: шыя, памыі, пераход/в/перад зычным у[ў], а таксама пераход [у] пасьля галоснага ў[ў]; 4) [ш], [ж], [ч], /^Уцьвёрдыя; 5) зьмякчэньнеДУ, [т]у [дз’], [ц’]у пэўным становішчы; 6) формы [назоўнага склону] множнага ліку на-ы, як, напр., гарады, лясы, берагі; 7) родны склон адзіночнага ліку прыметнікаў і займеньнікаў жаночага роду мае канчатак -эй: добрэй, злэй, такей; 8) трэцяя асоба адзіночнага ліку можа быць таксама бязь -ць: несець і несе-, 9) націск. Да гэтых беларускіх асаблівасьцяў яшчэ дадам ад сябе, што ў XV ст. у пскоўскім дыялекце быў яшчэ зацьвярдзелы [р], як на гэта ўказвае ІПахматаў, і цяпер ужываецца табе, сабе замест расейскага тебе, себе.
Як паўночнавелікарускаія асаблівасьці аўтары гэтай мапы прыводзяць: 1) частковае (у гаворцы Асташкаўскага і Ржэўскага паветаў Цьвярской губ.) зьнікненьне [й] паміж галоснымі і сьцягненьне гэтых галосных (чыташ замест чытаешУ, 2) зьліцьцё зычных [ч/і[ц]абоўзаемная іх замена: цалавек (чалавек), чэлы (цэлы); 3) набліжанае р.а[ш],[ж] вымаўленьне [с’], [з’]'. шебе, жемля; 4) пераход групы [дн] у [нн]: анна замест аЭна; 5) аднолькавы канчатак творнага склону множнага ліку зь месным склонам множнага ліку, г.зн. —ам замест -амі: с вам; 6) частае ўжываньне дзеепрыметніка прошлага часу ў якасьці выказьніка: карова была цяліўшы.
Паводле ўсіх вышэйназваных асаблівасьцяў хутчэй можна прыйсьці да пераканань-
5Даслоўна: „Да іх (да пераходных паўночнавелікаруска-беларускіх гаворак) належаць «акаючая» гаворка Петраградзкай губ. (паўднёвыя часткі Гдоўскага і Лускага паветаў), Пскоўскай губ., акрамя «акаючых» гаворак паўднёвай часткі Порхаўскага пав. і паўночнай Холмскага пав., якія належаць да гаворак з паўднёвавелікарускім наслаеньнем, у большай часткі Астаўшкаўскага і Ржэўскага (зь м. Ржэвам) пав. Цьвярской губ., а таксама невялікай паўднёва-заходняй часткі Зубцоўскага пав. (да м. Зубцова і р. Вазузы) і, нарэшце, хіба гаворка найдалей на поўнач высунутых краёў Віцебскай і Смаленскай губ., якія мяжуюць з ПсКоўскай і Цьвярской іуб.“ (Дадатак да дыялекталягічнай мапы, с. 36).
6 Гл. мапу Я. Карскага ў „Белорусах" (I).
’ Там жа.
ня, што пераходная пскоўская гаворка мае беларускую аснову і паўночнарасейскае наслаеньне, а не наадварот, асабліва калі возьмем пад увагу, што зьліцьцё [ч] і [ц] або іх замена, а таксама набліжанае да/ж7, [tu] вымаўленьне/з’7, [с’] вядома таксама паўночнай беларускай гаворцы дысыміляцыйнага дыялекту. Калі, далей, возьмем пад уваіу, што Пскоўская зямля ніколі не належала да беларускага гаспадарства, але заўсёды была ў сувязі з расейскім гаспадарствам (спачатку належала да Вялікага Ноўгараду, а пасьля да Вялікага Княства Маскоўскага), то цяжка дапусьціць, каб беларускія асаблівасьці маглі да гэтага часу там захавацца, калі б складалі толькі наслаеньне!
Мяжа чыстых беларускіх гаворак, якія замяняюць [ч] на[ц],з паўночнавелікарускімі гаворкамі, паводле Я. Карскага, праходзіць праз паўднёвыя часткі Алочацкага, Вялікалуцкага і Тарапецкага паветаў Пскоўскай зямлі і праз часткі Зубцоўскага і Ржэўскага паветаў Цьвярской зямлі.
Недысыміляцыйны дыялект беларускай мовы можна падзяліць на тры гаворкі: 1) сярэднюю; 2) паўднёва-заходнюю і 3) палескую.
Паўночна-ўсходняя мяжа сярэдняй гаворкі была праведзена праз паўднёва-заходнюю мяжу дысыміляцыйнага дыялекту, а яе паўднёва-заходняя мяжа, паводле Я. Карскага, праходзіць ад м. Прапойску на захад да Дняпра, адтуль да м. Быхава, ад яго на паўночны захад да м. Сяльца, м. Бялынічаў і адтуль прама на захад да м. Смалявічы, a на паўночны ўсход ад гэтага мястэчка да Паставаў і да мяжы зь літоўскай моўнай тэрыторыяй. Рэшту мяжы гэтай гаворкі стварае этнаграфічная мяжа зь Літвой і Латвіяй.
Паводле маіх назіраньняў, сярэдняя гаворка на захадзе займае шырэйшы абшар. Ад м. Смалявічы цягнецца ён па прамой лініі вусьця ракі Іслачы да Бярэзіны, прытоку Нёмна, а адтуль на поўнач да літоўскай мяжы. На ўсходзе ад гэтай лініі застаюцца Валожын, Пруды, Залесьсе, Смаргонь, Мядзел, Паставы; на захадзе — Вішнева (каля Багданава), Крэва, Солы.
Характэрныя асаблівасьці сярэдняй гаворкі:
1) Так званае моцнае аканьне; кожны ненацісьнены [o] і [е] рознага паходжаньня пасьля цьвёрдых зьгчных пераходзяць тут у [а] бязь ніякіх выняткаў. Акрамя гэтага, замест [о] маем тут [а] пад націскам у займеньніках у родным склоне адзіночнага ліку. Напр.: яга, тага, сяга, сягалета, сягадзьня, майга, твайга, свайга, усяга, чыйга, кага, чага, а таксама лічэбніка аднага.
Замест ненацісьненых галосных [a], [e] па мяккіх зычных у сярэдняй гаворцы перад націскам маемД7, калі націсьнены склад мае[а]; перад іншымі націсьненымі галоснымі заўсёды маемМ7Напр.: зімля, сірада, але: зямлі, сябе і г.п. Пасьля зацьвярдзелага Ip] ненацісьнены/е/заўсёды пераходзіць у/а7; пасьля7ж7, [ш], [ч], Л/Умаем ваганьні паміж [а] і[ы]. Таму можна сказаць, што сярэдняя гаворка мае па мяккіх зычных дысыміляцыйнае аканьне. Якраз гэта прыпадабняе сярэднюю гаворку да дысыміляцыйнага дыялекіу.
М. Дурнаво лічыць, што ў сярэдняй гаворцы некалі было дысыміляцыйнае аканьне таксама па цьвёрдых зычных8.
Пра цясьнейшую роднасьць сярэдняй гаворкі з дысыміляцыйным дыялектам сьведчыў бы таксама пераход [д],[т] перад [н ’], [л ’]у[дз ’], [ц ’].