• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Паны Цару н краю служаць, В совецн нз Царом свдзяць, За вснх нас думаюць н тужуць Законы суповннць хацяць.
    Паны зашнтою для края,
    У кожным дзеле всіо паны і г.д. (бач. 94).
    Тыя, што жадаюць прыняць тэрмін „Крывіч“, „Крывія“, „крывіцкі" як агульны назоў нашага народу, могуць быць здаволены і цьвярдзей пераканацца ў справядлівасьці свайго дамаганьня. Непрыяцель нашага народу, п. Карскі, з усяе душы ненавідзіць і баіцца гэтага назову.
    Асаблівае ўвагі заслужуе крытыка Карскім мовы нашых пісьменьнікаў. Наўперад цікаўна, што чымся пісьменьнік меней ведае крывіцкую мову, тым Карскі балей яго хваліць. Гэтак, зганіўшы за мову Пр. Багушэвіча, ён кажа: „Язык йв. Неслуховского уже более чнстый" (бач. 219). А тымчасам даволі прачытаць адзін-два вершы Няслухоўскага, каб угледзіць, што мова ягоная шмат горшая за мову Багушэвіча. М. Богдановіч чатырох год выехаў з Бацькаўшчыны ў Маскоўшчыну і там увесь час жыў. Народнае мовы ён сусім ня ўмеў. У яго харошая форма верша, але крывіцкая мова яго твораў
    такая, што некаторыя яго вершы можна даслоўна перакладаць на маскоўскую мову, і ад гэтага ня зьменіцца ні разьмер ні рытма. I, аднак, ніхто іншы як М.Б., заслужыў у Карскага найвялікшую пахвалу за сваю мову. „Что касается языка Богдановнча, — піша Карскі, — то он чнстый разговорный язык. В этом его лстннная красота. Нет в нем прндуманных хнтрых слов только затем, чтобы отлнчнть белорусскую речь от русского лнтературного языка, нет в нем редкнх выраженнй" (бач. 321).
    He падабаецца Карскаму і сучасная літаратурная крывіцкая мова. Тут ён зварочуе ўвагу: 1) на аканьне. Яно яму здаецца надта вялікім: „Чрезмерное аканье (появленне а с предыдуіцнм твердым н мягкнм согласным (я) на месте всякого one безударного) составляет отлнчнтельную особенность, собственно говоря, центра Белорусснн, да н то не во всех положеннях в отношеннп к ударенню" (б. 192). Тымчасам у I томе „Беларусаў“ (б. 198) у аб’ясьненьні да карты крывіцкіх нарэччаў ён кажа: „Сплошной красный цвет показывает снльное аканье в соеднненнн с другнмн чертамн; этот говор основной белорусскнй". Значыцца, гэта нарэчча цэнтральнае, асноўнае крывіцкае, а што яно й найвялікшае, прызнае кожны, хто толькі гляне на гэную карту, нягледзячы на тое, што на карце не ўвайшлі ў гэнае нарэчча мясцовасьці, як Вялейскі павет і інш., якія трэба да яго аднясьці. Зразумела, што гэтае цэнтральнае, асноўнае, найхарактарыстычнейшае й найвялікшае крывіцкае нарэчча й трэ класьці ў аснову крывіцкае літаратурнае мовы.
    Другі закід Карскага — што быццам Крывічы выдумляюць арыгінальныя словы, каб толькі балей адрозьніць крывіцкую мову ад маскоўскае — зьяўляецца ня меней несправядлівым. Кожны, хто хоць крыху ўважна прыглядаўся да мовы крывіцкіх пісьменьнікаў і ўсіх пішучых пакрывіцку, мог лёгка зацеміць, што Крывічы стараюцца пісаць чыстаю роднаю моваю, бяз увагі на тое, ад каго гэта іх адлучае.
    Ня выдзержуе крытыкі і пагляд аўтара, што трэба чужыя неславянскія словы ў крывіцкай мове перадаваць з дз і ц мяккімі і л цьвярдым, а ня — з д, т цьвярдымі і л мяккім. Дзеля таго што ў крывіцкай мове д, т мяккіх няма — д, т мяккія чужых слоў, зайшоўшы ў крывіцкую мову, цьвярдзеюць, бо інакш яны перайшлі-б у іншыя гукі: дз, ц. Прыкладаў на гэта маем шмат, як у слоўніку Насовіча, так і ў этнографічных зборніках, а таксама — і ў працы самага праф. Карскага, які пры тым-жа гэта самае прызнае і тэорытычна, кажучы: „Вследствне того, что в белорусском наречнн совершенно нсчезлн д н т мягкне, когда прнходнтся передавать нностранные слова с ды ты, — часто употребляют д н т твердые". Што гэтак бывае ня толькі часта, але й заўсёды, кожны можа лёгка пераканацца на народнай мове; усюды кажуць дырэктар, дыхт, дылёўка, дакляраваць, тыран, інстынкпг, аптэка і г.п. Мякчэньне чужаземных д і т у сучасную пару крывіцкае мовы зьяўляецца простым маскоўскім уплывам; у гэнкіх мясцох або гэнкія людзі могуць гукаць і чыста памаскоўску. У чужых словах, перайманых цяпер, або нааіул у пазьнейшую пару крывіцкае мовы л — толькі мяккае. Д овадам гэтаму могуць служыць такія агульна ўжываныя ў народзе словы, яклямпа, дакляраваць (а не дзякляраваць) і г.п., шмат гэткіх слоў знаходзім у Насовіча й зборніках. У старыну, праўда, было начай. Але начай было ня толькі ў нас, а і ў іншых славянскіх мовах. Можна шукаць прычын гэтага зьявішча, але не адкідаць л мяккага чужых слоў. Гэткай прычынаю можа быць тое, што даўней у крывіцкай мове было мяккае, сярэдняе й цьвярдое л, а цяпер асталіся толькі мяккае й цьвярдое. Некаторае значэньне мае й тое, што мы часта пераймаем чужыя словы ад суседніх з намі народаў, як Немцы; мы гэныя словы можам часта чуць у роднай іх вымове, тады як Маскалі або і Украінцы вымаўляюць іх так, як знаходзяць у друку, куды яны зноў лучаюць згодна з балей ці меней штучна ўстаноўленымі граматыкамі правіламі. Гэтае лічэньне з запраўднай чужой вымовай адзываецца, здаецца, і на Маскалёх, прынукаючы іх да гэткае неконсэквэнтнасьці, як ужываньне слоў Фйнляндйя, Курляндйя, Эстляндйя з мяккім л побач з Голландйя, Гренландйя, Нрландйя зл цьвярдым.
    Нездаволены аўтар і беларускім правапісам. Разглядаючы выданьні супалкі „Загляне сонца і ў наша ваконца“, ён кажа:
    Нздання О-ва делаются русскнмн н латннскнмн буквамн: первымн — с пропуском ь н й, с заменой н посредством і, — іц посредством шч:а вторымн — с введеннем чешскйх с, s, z; такнм образом польскнй элемент в латннской орфографнн был скрашен, но зато в русской напнсанне і н шч прнблнзнлн к польскому с іх і, szcz. Влняннем польской орфографнн следует обьяснять н слншком частое употребленне ь между согласнымн для обозначення мягкостн в тех случаях, где по-польскн над согласнымн стонт знак '.
    Зацемім тут, што гэткага правапісу кірыльскага і лацінскага, наколькі апошні ўжываецца, дзяржацца ўсе беларускія выдавецтвы, а ня толькі „Загляне...“.
    У старой крывіцкай мове быў стара славянскі правапіс, дык і пісаліся два і: адно падвойнае й, другое адзіночнае і. У ст.-слав. мове дзьве літары гэтыя былі таму, што гэтак было ў мове грэцкай, з абецэды якое ўтвораны стара-славянскія — глагольская й кірыльская — абэцэды. Два значкі дзеля аднаго іуку не патрэбны, а выбіраючы адзін з іх, ляпей узяць і як практычнейшае — займае меней месца й забірае меней часу пры пісаньні.
    У крывіцкай мове няма гуку іц, але толькі ш і ч, дык дзеля няіснуючага гуку непатрэбна ніякага знаку. Праф. Карскі аб гэтым сам напісаў (Белорусы, т. II, вып. 1, бач. 20). Вось што ён там кажа:
    Собственно говоря, настояіцнй трезвучный согласный в белорусском наречнн не суіцествует. Те сочетання, которые мы отнесем сюда, состоят нз двух звуков, нз которых первый ннчем не отлнчается от всякого другого простого звука, а второй представляет сложный звук нз двух, тесно сросшнхся однн с другнм.
    I на некалькі радкоў ніжэй кажа:
    „	-	,	,	, т+шш ч
    Безголосын шт ш нлн іц (~шт ш плн ш Ч	-	) тоже бывает только твердым: іцука
    (шчука).
    А паказуючы пры помачы ь мякчыню сугалоснага гуку, мы гэтым толькі перадаём собствы нашае мовы. Бачым, што навет маскоўскім вучоным Карскім можна зьбіць Карскага маскоўскага публіцыстага й агітатара. Крывічы маюць правапіс навуковы, тады як вучоны Карскі хацеў-бы накінуць нам правапіс палітычны, тэндэнцыйны. Сусім ужо ня хораша вучонаму апэраваць гэткімі довадамі, як „да некага збліжае і ад некага адлучае“. Калі ўжо на тое пайшло, дык найвялікшы віньнік у гэтым ня хто іншы, як сам маскоўскі цар Пётра I. Гэта ён, нягоднік, аддаліў стара-славянскую абэцэду, а ўвёў рэформованую, збліжаную да лацінскае (а гэтым самым і да польскае) абэцэды. Д обра ўсёж ткі быць царом: яго, вось, паны Карскія ня лаяць.
    Выступае таксама аўтар проці формы пяяць, пяяў. Як з сеці., сею, сеў стала сеяць, сею, сеяў, таксама із пеці., пяю, пеў стала пяяць, пяю, пяяў', значыцца, з асноў сть-, птьўтварыліся асновы сп>я-, пп>я~. Аснову сп>язнаходзім ужо ў стара-славянскай мове.
    Пераходзячы да лексыкі, трэба суняцца (спыніцца) на слове зара (=зараз), проці якога ўжо даўно п. Карскі ваюе з нашымі пісьменьнікамі, лічачы гэтае слова полёнізмам, мусіць таму, што гэткую-ж скарочаную форму гэтае слова мае і ў польскай народнай мове. Але гэтага яшчэ не даволі, каб беларускае зара лічыць полёнізмам. Гэткія скарочаныя словы ё ва ўсіх славянскіх мовах, і ў крывіцкай мове іх калі не балей, дык і ня меней, як у іншых. Вось некалькі прыкладаў: мо (=можа) — „Мат. Б.“3 № 4 Мог. г.,
    3 Матерналы Белорусснн [? — Рэд.]. Скарочаныя словы, як Слуцк. і інш. паказуюць паветы.
    5 Слуцк., 10 Мозырск., 23 Менск., „мо трэба“ Кліх Навагор.; трэ (=трэба) Мат. Б. № 4 Мог. г., 5 Слуцк., 10 Мозырск., „трэ“ Федэроўскі I 305 Ваўкав., 306 ів., Кліх 242; няма (=ня мае) так самаагульнаўжываецца; ку-ка (=кажу, кажа) Федэроўскі II, 113 Слонімск.; „досыці“ скарацілася ў „досыць“, потым у „дос“, як гэта маем у Магілёўшчыне (гл.: „Антон“ М. Гарэцкага), і далей у „до“ (Мат. Б. Мог. г.) і на ўсім захадзе Беларусі4. Як настала скарочаньне ў гэтых і ім падобных словах, так сама і слова „зараз“ скарацілася ў „зара“. Што гэта не полёнізм, бачым з таго, што яно ўжываецца на ўсёй Беларусі, a тымчасам у польскай літаратурнай мове, з якой толькі яно магло-б быць узядзена, яго няма: там ё толькі zaraz. Дык сусім зразумела, чаму наш народ часта і лічыць, што зара пабеларуску, а зараз папольску. У слове зараз канцавое з магло тым лягчэй адпасьці, што гэнае-ж слова з націскам на канцы мае сусім іншае значэньне, яно значыць „за адзін раз“. Гэткім парадкам не паддзержаваны націскам, пры раўналежным націсьненым, склад -раз скараціўся ў -ра.
    Дзеля характарыстыкі таго, як крытыкуе праф. Карскі, цікаўна зацеміць ніжэйшае. Зацеміўшы ў прадмове, што слоўнік М. Гарэцкага „очень далекнй от какой угодно полноты“, ён, аднак, далей, выступаючы проці слоў „сьцелюццалілсакг", „з гарадзкой нуды адказеліцца“, „крыху задлякаўся", „калматы", „кнеі“, „пройдзе, як вейка“, „з чатырох дылёвак", „бомы“, „смоўж“, „кінь дзяньгубіць“, — апіраецпа на тым, што іх „нет в словарнке М. Горецкого". Аднак палавіну гэтых слоў знаходзім у вялікшым слоўніку Насовіча: балона 284: мжыць — смыкать, жмурнть. „Мжыць вочы“. Мжыцца — 1) смыкаться. „Вочы мжацца, — спаць хочам"; 2) у значэньні безасабовым —мереіцшпся. „У вачох мжыцца“. Значэньне гэтых дзеясловаў сусім адпавядае назоўнаму іменьню мжакі; бач. 106: вея — буря, метель. „Вея паднялася. Як тыўвею паедзеш?" Значыцца, малая „вея“ будзе вейка. „Вейка“ ў некаторых мясцох яшчэ ўжываецца ў значэньні маск. „ресннца", як, прыкл., у Рэчыцкім пав.; бач. 515: смоўж — улнтка. „На лісьце смаўжа прынёс“; бач. 129: дзяньгубіць — терять напрасно время. Тамжа дзяньгуб, дзяньгубка, дзяньгубства. Так сама знаходзім у Насовіча іншыя словы, проці якіх у гэтай кнізе выступае праф. Карскі, як пекаць (бач. 395); назола, назаленьне, назаляць, назольны (бач. 307—8); настольнік — скатерть. „Настольнік белы палажы на стол“; побач з гэтым ужываецца і абрус; грэбаваньне, грэбаваны, грэбаваць (бач. 121), якім адпавядае прымета грэблівы; лазобачка ўмен. слова лазобка — кадушечка. Лазобачка гарцы ў тры (бач. 264).