• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    несьвядомых паміж чужымі. Беларус, захоплены нат’, ідэяй, якой чужы нацыянальны дух, раней ці пазьней прыходзіў да нацыянальнае сьвядомасьці, а матэрыялісты або неэтычны сьвядомы Беларус з часам астыгае або здраджае справу і пераходзіць да чужнікоў. Толькі этычнасьць, ідэалізм, пачуцьцё грамадзкае павіннасьці й жаданьне агульнага дабра могуць вытварыць і ўдзяржаць сьвядомасьць і салідарнасьць такога вялікага грамадзкага арганізму, якім ё Народ. Але гэтых варункаў не дастанем бяз веры ў людзей і пачуцьця насамперш сваёй людзкай годнасьці што, зьвязана з аднолькава этычнымі людзкімі адносінамі, як паміж людзьмі розных, і на’т непрыяцельскіх паміж сабою нацый. Гэта адна праўда, якой мы ніколі не павінны забывацца.
    Але ё яшчэ другая праўда, ня менш важная за першую як для кождага паасобнага чалавека, так і для Вялікага Чалавека — Народу. Праўда гэтая, як закон прыроды, прынята ўсімі рэлігіямі сьвету і ўсімі цывільнымі правамі і выражаецца гэтак: калі на цябе хто нападае, хочучы забіць, ты, каб абараніцца ад сьмерці, маеш права (няма грэху й ня будзеш караны) яго забіць. Прырода, даўшы чалавеку інстынкт самазахаваньня, на’т цьвярдзей кажа: твая павіннасьць ёсьць бараніцца ўсімі дадзенымі табе мною (даступнымі табе) спосабамі ад сьмерці і, калі інакш нельга, ты мусіш, павінен забіць нападаючага. Няма сумлеву, што той народ, які ўсімі даступнымі яму спосабамі ўціскае другі народ, каб ня даць яму магчымасьці разьвівацца й жыць, той народ, які, пачынаючы ад акупацыі і далей пры помачы школы, адміністрацыі, яўнае й патайнае паліцыі, жандармэрыі, ўсякіх гатункаў вялізарнага, прыведзенага ў край войска й сыстэматычнага грабаваньня патрэбных для існаваньня народу прадуктаў і г.п. і канчаючы сумысным давядзеньнем да сьмерці масаў варочаючыхся уцекачоў, колёнізацыяй, мусіць быць разгляданы як нападаючы з мэтаю забіць. Калі пануючы народ у асобе сваёй ўлады не прызнае на’т быцьця ўцісканага ім другога народу або не дае яму нацыянальнае школы (Расійцы й Палякі ў адносінах да Беларусоў). Такі народ ё нападаючым з мэтаю забіць. Або ці-ж можа быць ярчэйшы прыклад нападаючага народу з мэтаю забіць, як заява прадстаўніка пануючага народу, што дзякуючы ўціску за якісь час уцісканы народ будзе зьніштожаны (польскі міністр Скульскі заявіў: „За 50 г. ня будзе ніводнага Беларуса“). Бяда нападзенаму, які пры гэткай небясьпечнасьці выбіраў-бы калі, дзе й пачым выцяць нападаючага разбойніка, гора, яму, бо ён быў-бы забітым. Нападзены ў такім прыпадку мусіць сабраць усе свае сілы, ўсе свае думкі, ўсю ўвагу зьвярнуць на абарону, a выбіраць спосабы тут няма калі, ўсе спосабы добры, якімі можна бараніцца, і кожды спосаб тым лепшы, чым лепш ім можна бараніцца. Бараніцца ўсімі магчымымі спосабамі ад сьмерці — гэта ё другая праўда, якая зьяўляецца адначасна й абавязкам кождага чалавека й кождага Народу. Дзьве гэтыя праўды не пярэчаць адна аднэй, наадварот, друтая выплывае з першае, бо людзкая годнасьць ня толькі дазваляе, але й вымагае, каб загрожаны сьмерцю бараніўся ўсімі даступнымі яму спосабамі ад другога нападаючага на яго разбойніцкага (культурнага ці някультурнага, ўсё роўна) Народу.
    Ці пярэчаць
    У бесканечных гутарках, стацьцях, протэстах і інш. проці польскіх уціскаў і зьдзекаў над паняволенымі беларускім і ўкраінскім народамі блізу што заўсёды чуецца: „Палякі нам павінны былі-б спагадаць, бо яны самі былі пад няволяю ў чужнікоў“, „Ледзь толькі самі вырваліся з чужога ярма, а ўжо над іншымі зьдзекуюцца" і г.п. Дзіўна, што гэтак кажуць людзі толькі далейшых географічна ад Польшчы народаў, якія могуць добра ня ведаць, як запраўды Палякі былі ўцісканы, але гэта звычайна кажуць нават Беларусы й Украінцы1. 3 усіх трох гаспадарстваў, пад якімі апынуліся часьці падзеленае Польшчы, толькі ў Прусах Палякі запраўды былі ўцісканы і адначасна самі ніякага іншага народу
    1 Ад Украінцаў я чуў толькі ад тых, якія з Вялікае Украіны.
    не ўціскалі. Але нават і ў Прусах уціск Прусакамі Палякоў быў шмат меншы за той нячуваны ўціск, які цяпер церпяць пад Палякамі Беларусы й Украінцы. Што-ж да Палякоў, якія былі пад аўстрыяцкай і расейскай уладаю, дык першыя мелі аўтаномію, а другія, праўда, былі ўцісканы, але і ў сотай часьці ня былі ўцісканы й перасьледаваны так, як цяпер уцісканы й перасьледаваны Палякамі Беларусы. Але ў вырабленьні псыхолёгіі гвалту і зьдзеку над іншымі народамі галоўную ролю мае ня тое, ці даны народ быў уцісканы, але ці адначасна ён ня ўціскаў іншых. Дыкжэ Палякі ў Аўстрыі ўціскалі Ўкраінцаў у Галіччыне, а ў Расіі Беларусоў усёй заходняй палавіны Беларусі, а таксама Ўкраінцаў у Холмшчыне, на Валыні і Падольлі. Да падзелу Полыпчы Палякі ўціскалі Беларусоў, пачынаючы ад Люблінскае ўніі 1569 г., а Ўкраінцаў у Галіччыне яшчэ раней. Ад прылучэньня, пасьля падзелу Полыпчы, Беларусі да Расіі, польскі ўціск над Беларусамі ня толькі ня зьменшыўся, але яшчэ ў многа разоў павялічыўся. Будучы ўсе пад Полыпчаю, Беларусы бараніліся ад полёнізацыі ўсёю сваёю масаю, цяпер-жа вялікшая часьць іх была ўзята Расійцамі-Маскалямі сабе на абрусеньне, а другая — меншая каталіцкая часьць аддадзена на зьежу Паляком. Расійскі ўрад проста памагаў Паляком палячыць Беларусоў-каталікоў. Бо ці-ж можна было лепш памагчы полёнізацыі Беларусоў-каталікоў, як забаронаю беларускае мовы ў касьцеле царскім указам 1839 г. або забаронаю беларускага друку 1865 г. Гэныя перашкоды, якія рабіў Расійскі ўрад у справе палячаньня Беларусоў, запраўды зьяўляліся Паляком дарагою падмогаю. Праўда, Расійцы не дазвалялі спалячаным паном заводзіць польскія школы для беларускага каталіцкага насяленьня, але адначасна не дазваляючы Беларусом беларускіх школ, а накідаючы ім расійскую школу, гэтым пхнулі Беларусоў-каталікоў у абоймы полёнізацыі. Тыя перашкоды ў апалячываньні Беларусоў, якія расійцам мо здаваліся праўдзівымі, запраўды ня былі такімі. Маскалі прыбілі Беларусь і, стаўшы на яе сваёй цяжкой ступой, дапушчалі да яе Палякоў, дазвалялі ім нават добра ласавацца ёю, але, не выпушчаючы Беларусоў з-пад свае нагі, яны адначасна прыдзержвалі Палякоў, дражнячы і вырабляючы ў іх надзвьгчайную прагавітасьць. Я бачыў калісь гэткі абраз. Паляўнічы дзяржаў аднэй рукой, прыціснуўшы да зямлі, злоўленую птушку, а другой рукой дзяржаў на рэмяні сабаку. Птушка яшчэ была жывая й, трапечучыся, старалася вырвацца; сабака, відаць, ужо пакусаўшы птушку (на зямлі было пер’е), ірваўся да яе з прагавітымі вачыма. Гледзячы на гэны абраз чалавек ня ведаў, што падумаць: ці паляўнічы хочаўратаваць ад сабачкі птушку, ці, наадварот, ён удзержывае для сабакі птушку, хоць пакуль што з ім дражніцца. I мернае злосьці сабака, навязаваны час ад часу, робіцца злым, а паўпанак і аканом, стаўшыся самі панамі, заўсёды будуць горшыя за сваіх ранейшых паноў.
    Польскія адносіны да нас цяпер ня толькі не пярэчаць польскай мінуўшчыне, але наадварот прыродна выплываюць з яе. Гутаркі аб тым, што Палякі цярпелі і дзеля гэтага маглі-б лепш да нас аднасіцца, ў вуснах Беларуса маюць тую самую прычыну, што і беларускае бедаваньне над пакрыўджанай вайной Бэльгіяй. Беларус, пахаваўшы памершую з голаду ў часе вайны і ўцякацтва жонку й некалькіх дзяцей, затаіўшы ў грудзёх сваіх боль і жаль, ўсьцешае сябе тым, што не з адным ім так сталася. Наслухаўшыся-ж або начытаўшыся аб зруйнаванай Бэльгіі, ўздыхае: „Ах, бедная Бэльгія!“ Прычынаўся ў тым, што мы думаем, гукаем і робім усё так, як гэта робяць іншыя чужнікі, нат не стараючыся прытарнаваць гэнага да свайго жыцьця, прычына ў тым, што мы дагэтуль яшчэ ня жывём собскім жыцьцём і собскімі патрэбамі.
    Маскалыпчына і Эўропа
    Пад гэткім назовам чэская пісьменьніца Волька Фастр надрукавала стацьцю ў № 260 „Narodni politiki“. Дзеля таго што ў стацьці разглядаецца вельмі цікаўнае і Беларусам
    пытаньне, падаём яе цэлую у перакладзе.
    Нямецкая інтэлігентная моладзь, — кажа В.Ф., — мае новую моду: знайшла Дастаеўскага, глытае яго творы і захоплюецца ім. Гэта шырыцца там, як пошасьць, так што нямецкія мысьліцелі пачынаюць зварочаць уваіу, пісаць шмат аб гэтым.
    Дастаеўскага ў Нямеччыне лічаць тыповым Маскалём, а яго погляды тыпова маскальскімі. Гэныя погляды розьняцца гэтак ярка ад поглядаў заходняга Эўропэйца а Немца ў асобнасьці, што твораць праўдзівую іх працілежнасьць; нямецкія мысьліцелі бачаць у іх „погляд Усходу“, які стаіць рэзка проці „поглядаў Заходу", і пытаюцца, ці не зьяўляецца зацікаўленьне нямецкай моладзі Дастаеўскім знакам, што ўсходні погляд пачынае праходзіць у Эўропу і выцясьняць там дагэтулешнія погляды Заходу. Яны пытаюцца, ці з гэтае зьмены поглядаў трэба цешыцца, ці, наадварот, змагацца з ёю?
    У гэтым кірунку Немцы ад нас асталіся: мы, чэская інтэлігенцыя, знайшлі Дастаеўскага і яго літаратурных маскальскіх сяброў на цэлае пакаленьне раней. Мы глыталі гэныя кнігі ўжо ў дзевяцьдзясятых гадох, перад трыццацьма гадамі. Таксама на нас рабілі яны глыбокі ўплыў. Як Славяне мы былі духова бліжэйшымі маскальскім пісьменьнікам, мы былі мяккія, як яны; дзеля гэтага нас іхняя навука гэтак ня дзівіла, як цяпер дзівіць цьвярдых Немцаў. Ім гэта нешта зусім новае, абчым не маглі й падумаць. Нам ня было новым, боў нашай душыУсход заўсёды ходаўся з Заходам, а дзеля гэтага мы заўсёды былі толькі напалавіну заходнікамі.
    У чым жа асноўная розьніца, якой немагчыма пагадзіць паміж жыцьцёвымі поглядамі Заходу і Усходу?
    На Заходзе адрозьнююць дабро ад зла законам. Людзі заходняга сьвету маюць інстынктыўнае пачуцьцё меры і ўдзержуюць свае пачуваньні ў азначаных межах; людзі Дастаеўскага ня маюць пачуцьця гэтае меры і сваіх пачуваньняў і запальчывасьцяў (страсьцяў) ня ўстрымліваюць. Эўропэйская культура паважае жыцьцё на гэтым сьвеце і стараецца, каб яно было гармонічнае. Яна пераканана, што чалавек мае ймусіць мець гэтулькі духовае сілы, каб усьцерагчыся праступку, што чалавек павінен і мусіць умець сабе загадаць, што павінен і можа сам сабою аваладаць. Гэткае думаньне заходняга сьвету ёсьць арыстакратычнае. Яго ідэалам ёсьць чалавек удасканальнены духоўна й фізычна. Эўропа думала гэтак спрадвеку; пераняла гэты погляд на жыцьцё ад антычных Грэкаў і захавала сабе яго дагэтуль.
    Наадварот, людзі Дастаеўскага (і іншых маскальскіх пісьменьнікаў) адрозьнююць дабро ад зла не законам, але толькі пачуцьцём, дык ім шмат з таго, што мы лічым благім, не здаецца благім. Асобы маскальскіх раманаў ня маюць пачуцьця меры, ня стрымлююць сваіх пачуцьцяў і запальчывасьцяў, але яны бязудзержныя і ня стыдаюцца гэтага, наадварот, хваляцца гэтым. Жыцьцё на гэтым сьвеце Маскалю быццам недарагое. У маскальскіх раманах блізу што ня знойдзеце паміж інтэлігентамі чалавека гармонічнага. Маскалі задаюць сабе страшное пытаньне, які апошні сэнс мае тутэйшае жыцьцё і ці мае нааіул які сэнс? Некаторыя адказуюць, што яно сэнсу зусім ня мае, здаецца ім залішняй наша моральнасьць, наша дысцыпліна, наша самапасьвята — хадзіла-б, значыцца, толькі аб тое, каб найбалей на гэтым сьвеце „ўжыць“. Іншыя правяць, што мэтаю жыцьця мае быць Бог, але іх Бог такі надлюдзкі, такі накшы ад хараства й сілы гэтага жыцьця, такі іншы, чымся чалавек, што да яго чалавек і даступіцца ня можа; а з гэтага становішча немагчыма наагул якоесь гармонічнае людзкое жыцьцё. Людзі Дастаеўскага (і рэшты), ня маючы за што пэўнае прыдзержыцца, няпэўныя, хісьлявыя, несупакойныя, бываюць жэртвамі цёмных інстынктаў, не патрапяць сабе загадаць. „Чалавек ня ёсьць гаспадаром сваіх інстынктаў" — гэта найакуратнейшае перакананьне Дастаеўскага (і рэшты). Чалавекам валадае або Бог, або чорт, і нельга працівіццазлу.