• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Калі беларусы адасобіліся ад украінцаў і сфармавалі асобную нацыю, а таксама, якія чыньнікі гэта выклікалі — гэта зусім адмысловае пытаньне, да цяперашняга часу зусім недасьледаванае (Діло, № 37 б.г.).
    He хачу сумнявацца, што шаноўны прафэсар прыйшоў да перакананьня аб вельмі позьнім узьнікненьні беларускай нацыі, аб’ектыўна карыстаючыся прынцыпам, прыведзеным ім, што „калі ня дзеялі прычыны, якія ў сваім выніку прывялі да нацыянальнай дыфэрэнцыяцыі, то ня мог узьнікнуць таксама сам факт дыфэрэнцыяцыі“ (Діло, № 36 б.г.).
    Дыскусія пра гэтую прычыну была б залішняй, таму што яна ёсьць відавочнай аксыёмай для кожнага. Таму прыстасуем і мы гэты прынцып і прыгледзімся, якія прычыны зьявіліся ў пэрыяд ад паловы XVII ст. да нашых дзён, што выклікалі адасабленьне беларускай нацыі ад украінскай.
    Гісторыя Беларусі на працягу апошніх 270 гадоў добра вядомая. Такім чынам, выяўляецца, што ніякіх такіх прычынаў, якія маглі б выклікаць адасабленьне беларускай нацыі не было. Пачынаючы зь сярэдзіны XVII ст. аж да ўзьнікненьня беларускай і ўкраінскай савецкіх рэспублік беларусы з украінцамі жылі ў большай палітычнай, рэлігійнай і культурнай і інш. сувязі, чым калі-небудзь перад тым. Гэтая сувязь існавалаў межах польскай Рэчы Паспалітай, у якой украінскія землі былі рускай правінцыяй, а Беларусь разам з Жмудзьдзю складала аўтаномную адзінку, самастойнасьць якой зь сярэдзіны XVII ст. была ўсё больш фікцыйнай. Яшчэ большай гэтая сувязь былаў Маскоўскім гаспадарстве, асабліва ад канца XVIII ст. А калі існуе цяпер асобная беларуская нацыя — у чым і праф. М. Кардуба не сумняваецца — то значыць, што існавала яна і да сярэдзіны XVII ст. Адсюль вынікае, што ў выяўленьні праф. М. Кардубам вышэйзгаданай прычыны сядзіць нейкая — і вельмі вялікая — памылка. Д а гэтай памылкі вернемся пазьней, а цяпер прааналізуем вышэй названыя цьверджаньні праф. М. Кардубы пра беларусаў.
    Пра назоў беларусаў. He адпавядае рэчаіснасьці тое, што яшчэ да нядаўніх часоў суседзі беларуеаў і ўкраінцаў увогуле не адрозьнівалі абодвух гэтых народаў і называлі іх „супольным" назовам — „русін“. Пачынаючы як мінімум зь сярэдзіны XIV ст. беларусы вядомыя сваім суседзям — палякам, расейцам, украінцам і іншым — пад назовам „ліцьвіны“, Беларусь — пад назовам „Літва“ і г.д-2Яшчэ цяпер агульнавядомая рэч, што расейскі і ўкраінскі народ на памежжы або пры якім-небудзь кантакце зь беларусамі называе іх ліцьвінамі. Таксама самі беларусы ў мінуласьці называлі сябе ліцьвінамі, a свой край Літвой. Вось жменя прыкладаў.
    У Віленскім Пралёгу, напісаным у Наваградку ў 1512 г. знаходзім, між іншым, жыціе „Мучэньне сьвятых новояўленых мучанік, родам Літвы — Іоана, Антонія й Яўстафія. Літоўская ж ім імёна Крутлец, Кумец і Няжыла“3. Гэтыя імёны паказваюць, што слова „літоўскі“ значыць — „беларускі“.
    У „Баркулабаўскай хроніцы“, напісанай у Быхаўскім пав. на Магілеўшчыне, чытаем: „А леце вялікі жар быў: жыта, яры, трава, такжа ярыны агародныя — усё пагарэла ў Літве, а злашча вокала Менску, вокала Вільні, людзі ўбогія з хлеба на Русь даваліся — малайцы, жанкі, дзяўкі многа на Русь і на Украіну панаходзіла"4.
    Фёдар Еўлашоўскі зь Ляхавічаў каля Нясьвіжу з гонарам запісаў у сваім дзёньніку, што на Сойме 1578 г. „маршалкаваў межы пасламі наш Літвін — князь Лукаш Болька Сьвірскі“б.
    У актах Кракаўскага ўнівэрсытэту слынны беларус з Полацку Францішак Скарына названы ў 1506 г. „Franc, de Poloczko, Litphanus"6.
    Ha некаторых старажытных мапах Беларусь ня толькі названая Вялікім Княствам Літоўскім, але проста Літвой, як на мапе Антонія Віда 1530 г., на мапе Эўропы Гер. Мэркатара 1598 г., на мапе Рэчы Паспалітай Сансона (Sansona) канца XVII ст.
    Пра тоеснасьць Беларусі і беларусаў зь „Літвой“ і „ліцьвінамі“ сьведчыць таксама праца „Degentium moribus" Яна Багемскага, Базэль (Basileae), 1538 г., дзе чытаем: „У Ліцьве гарады рэдкія, усе нялюдныя. Мова гэтага народу славянская, падобная да польскай. Гэтая славянская мова вельмі распаўсюджаная, і на ёй гавораць многія народы, зь якіх некаторыя рымскага абраду, як палякі, далматы, харваты і карнійцы, а іншыя — грэцкага, як, напр., баўгары, маравы і басьнякі..."
    „Галоўны горад Літвы — Вільня, які па тэрыторыі раўняецца з Кракавам і ўсімі яго прадмесьцямі" (Lit. Ill, Cap. VII, с. 81).
    Беларускую мову таксама называлі літоўскай. Напр., у слоўніку П. Бярынды 1653 г. маем вось такі прыклад: „Пітел: Ческн н рускн — когуть. Волынскн — півень, Лнтовскн — петух“.
    Катэхізыс Л. Зізанія, надрукаваны ў Маскве ў 1627 г., носіць назоў (па-расейску) „Катехнзнс по лнтовскн оглашенпе, русскнм же языком нарнцается беседословне". Тут „оглашенне" запазычанае з царкоўнаславянскай у тагачасную беларускую літаратурную мову, якую называлі „літоўскай“.
    Вядомы знаўца расейскай мовы Даль у прадмове да свайго слоўніка той жа мовы
    2 Часамі значна раней. Напр., у летапісе пад 1239 г. чытаем, што кн. Яраслаў Усеваладавіч Суздальскі рабіў выправу да Смаленску супраць Літвы, Літву перамог і князя іх забраў. Тут ня толькі Смаленск ёсьць Літвой, але таксама літоўскім князем названы Рурыкавіч Сьвятаслаў Мсьціслававіч, унук Рамана Расьціславіча С.маленскага (В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, с. 80).
    3 У гэтым артыкулеўсе цытаты з старажытнай беларускай літаратуры з тэхнічных прычынаў прыводжу згодна зь цяперашнім беларускім правапісам, які згаджаецца з сучасным вымаўленьнем.
    4 Карыстаюся перадрукам Е. Раманава ў Вільні (1910, стар. 14).
    5 Е. Карскнй, III, 2, с. 109.
    6 Muczkowski. J. Statute nec non liber promotionum philosophorum ordinis in universitate studiorum iagellonica, (Cracoviae, 1849).
    гаворыць: „В Тверской н Псковской губ. слышнтся Лнтва“, г.зн., што на гэтых тэрыторыях ёсьць асаблівасьці беларускай мовы.
    Нарэшце прывяду погляд на назоў беларусаў праф. А. Брыкнэра: „Гаворым заўсёды «літоўскі», «ліцьвін», але гэта толькі замест «беларускі», «беларус», бо ў 1510 г. нікому ўласная, этнаграфічная Літва ня сьнілася; яшчэ Рэй у 1562 г. ліцьвінам беларуса называў, а ў Маскве і ў XVII ст. літоўскі тое, што беларускі"7 (Rusko-polski r^kopis z 1510 // Slavia, VII, 1, c. 10—11).
    Значыць, беларусы мелі адмысловы, вельмі ярка выражаны нацыянальны назоў. A адмысловы нацыянальны назоў ёсьць пэўным сьведчаньнем адметнасьці нацыі.
    У цэлым, аднак, не хачу запярэчыць, што быў таксама распаўсюджаны назоў „русін“, „Русь“, „рускі“ ў дачыненьні да беларусаў.
    Праваслаўе было на Беларусі „грэцкай верай“ або „рускай", а праваслаўных называлі людзьмі грэцкай веры, грэкамі або рускай веры, русінамі. Таксама унія называлася „рускай верай“, а ўніяты „русінамі", паколькі мелі той самы ўсходні, „рускі“ абрад, што і праваслаўныя. Намнога радзей рымскіх каталікоў звалі на Беларусі „рымлянамі". Напр., у прывілеі 1437 г., даным Вільні Жыгімонтам Кяйстутавічам, знаходзім, што „мяшчанам, што суць рымскае веры і месьцічам, што суць рускае веры“, даецца „нямецкае, што словець майцьборскае права“.
    Азначэньне „руская вера“ ў дачыненьні да праваслаўя на Беларусі, а пасьля і назовы „русін“, „Русь“, відавочна, паўсталі з той прычыны, што праваслаўе было прынятае ня проста зь Бізантыі, але праз пасярэдніцтва Кіева, Русі.
    Разам з хрысьціянствам была прывезеная на Беларусь царкоўнаславянская літаратура (старабаўгарская); кірылічнае пісьмо гэтай літаратуры таксама было названае рускім, таму што было непарыўна зьвязанае з „рускай верай“. Натуральна, што згаданае пісьмо захаваласвой назоў і тады, калі пазьней ужывалася ў творах і канцылярскіх (urz^dowych) актах, напісаных беларускай літаратурнай мовай. Нават больш: назоў пісьма быў перанесены на мову, якая таксама атрымала назоў „рускай“. Відавочна, ужо тады гэта была мова, напісаная рускім пісьмом, г.зн. літаратурная, а потым і нацыянальная мова.
    Перанясеньню назову пісьма на мову спрыяла тая акалічнасьць, што пісьмо называлася мовай, як гэта бачым з наступных прыкладаў: „А пісар земскі маець паруску, літарамі і словы рускімі ўсі лісты й выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы“ (Літоўскі Статут 1588 г.).
    У прадмове да свайго Віленскага Псалтыра 1525 г. Францішак Скарына піша: „I відзячы таковыя пажыткі ў так малой кнізе, я, Францыска Скарынін сын з Полацка града, у лякарскіх навуках доктар, павялеў есьмі Псалтыру ціснуці рускімі словы, а славенскім языком".
    У абодвух выпадках словамі названая мова, мовай — пісьмо. Прыклады ўзятыя з выдатных памятак, відавочна, у творах меншай вагі зьява гэтая была паўсюдная.
    7Як я адзначыў вышэй, расейскі народ яшчэ цяпер беларусаў называе „ліцьвінамі". Расейскае грамадзтва выключна так называла беларусаў да падзелаў Рэчы Паспалітай, а ў значнай меры да XIX ст. Зусім іншая справа — гэтамаскоўскі „заграннчный прнказ"; там з палітычныхматываў ад Івана IIIужываўся тэрмін „Белая Русь“. Што да паходжаньня назову „Белая Русь“, „Беларусь", я згаджаюся з поглядам праф. Р. Ільлінскага, выказаным у арт. „К вопросу о пронсхожденнн названня «Белая Русь»“ (Slavia, VI, 2—3, с. 388 і наст.), што гэты назоў створаны палякамі і быў вядомы ў Польшчы з часоў Казімера Вялікага (1333—1370). Акурат палякі на вялікай прасторы сутыкаліся, перш за ўсё, з украінцамі, якіх тады называлі русінамі. У ўкраінцаў найбольш палякам кідалася ў вочы ўсходняе веравызнаньне, а значыць, цэрквы і г.д. А калі на ўсходзе яны сутыкнуліся зь беларусамі, якія паводле веравызнаньня былі ідэнтычнымі з „русінамі", а з нацыянальнага пункту гледжаньня розьніліся ад іх, то назвалі гэты край паводле геаграфічных назоваў, якія ўтрымлівалі першую частку „бел“ (местаў — Бельск, Беласток, Беля, Белавеж, рэкаў — Беля і Бялянка) — „Белай Русьсю“, а народ беларусамі.
    Таму звычайна беларуская мова — як літаратурная, так і народная — называлася беларусамі рускай; здаецца толькі, іпто тады, калі была патрэба ў адрозьненьні яе ад украінскай і расейскай мовы, яе называлі літоўскай, г.зн. ужывалі назоў, які служыў для абазначэньня нацыянальнасьці.
    Прыклады, зь якіх бачна, што беларускую народную мову таксама называлі рускай, знаходзім у рэлігійнай кнізе беларускіх мусульманаў „Аль-Кітаб“, напісанай арабскімі літарамі ў першай палове XVI ст. на беларускай народнай мове Віленшчыны. Аўтар гэтай кнігі, высьвятляючы абрад ахвяраваньня, дадае: „Kali ucys, jak maje abrekacisie, kali patetarsku nieumieje, to parusku niechaj abrakajecca“ (c. 866 b. 17). A на старонцы 1196 в.1 гэтай кнігі да назову пеўня пададзена тлумачэньне, што „parusku pieven jest".