За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Акрамя таго, калі гаварыць пра тое, што сказана ў гэтым пункце рэформы (а ня пра тое, чаго яму не хапае), то першую частку пункту трэба б было прыняць з прызнаньнем2, калі б не вынятак аб геаграфічных назовах. Уласна, рэфарматарскія зьмены першай
2 Запярэчаньне выклікае толькі сама рэдакцыя гэтай часткі пункту, а менавіта: пратэтычны [в] ёсьць ня толькі перад націсьненым пачатковым/о7,/у7, але перад кожным націсьненым/оў,/ўўнапачатку складу (відавочна, павук, навука і інш.).
часткі 3 пункту датычаць толькі геаграфічных назоваў, рэшта ж гэтай часткі 3 пункту пакінута зь цяперашнімі спосабамі ўжываньня. Асаблівасьці кожнай мовы таксама адбіваюццаў геаграфічных назовах. Але дэкрэт скасоўвае адлюстраваньне беларускага вымаўленьня ў беларускіх геаграфічных назовах, а менавіта: нельга ўжываць у іх пратэтычны [в] (замест, напрыклад, Ворша, Вула дэкрэт загадвае ўжываць Орша, Ула). Гэта так, як бы палякі, якія вымаўляюць dqb, Dqbrowa, cz^sto, b^dzie, вымушаныя былі б называць свае месты — Dubrowa, Czastochowa, Budzin і г.п. У пункце 17 „рэформы" чытаем: „Запазычаныя імёны і геаграфічныя назовы трэба пісаць з захаваньнем асаблівасьцяў той мовы, зя якой яны паходзяць". Такім чынам, гэтае права „рэформа" адняла ў беларусаў у дачыненьні да іх роднай мовы. Тут беларус ня мае права прыняць асаблівасьці беларускай мовы, але павінен ужываць расейскія формы. Якая мэта такой рэформы? Магчымыя толькі дзьве мэты: 1) пазбаўленьне геаграфічных беларускіх назоваў іх беларускага характару; 2) спрашчэньне ўрадоўцам, якія прыбылі на Беларусь з Расеі і прызвычаіліся да расейскага гучаньня гэтых назоваў, распазнаваньня іх у беларускім правапісе і вымаўленьні.
Трэці пункт рэформы закранае пратэтычны [e] do] і [у] уяўляюць сабой толькі варункі яго зьяўленьня). Таму трэба было гэты пункт зьмясьціць у разьдзеле зычных (калі не ў разьдзеле міжслоўнай фанэтыкі). Аднак аўтары „рэформы“ зьмясьцілі гэты пункт у разьдзеле галосных, узяўшы за адпраўны пункт расейскую граматыку. Гэта паказальна.
Уразьдзеле зычных пункт 4 рэформы скасоўвае адлюстраваньне на пісьме мяккасьці зьгчнага перад мяккім зычным (свет — sviet, звер — zvier замест сьвет — sviet, зьвер — zvier), пакідаючы абазначэньне мяккасьці зычнага ў тых выпадках, калі ён зьмякчаецца таксама перад цьвёрдым зычным (на пісьме — пісьмо). Гэты пунктрэформы быўуведзены цалкам згодна з патрабаваньнямі расейскага правапісу. Пункт 5 дэкрэту толькі часткова ўводзіць граматычныя зьмены, а менавіта, у дачыненьні да такіх формаў, як ллю, лле (польск.: lejq, leje) і г.п., якія замяняе расейскімі формамі лью, лье і г.п. У большасьці ж гэты пункт тычыцца толькі правапісу. Ен выключае мяккі знак ь паміж падоўжанымі мяккімі зычнымі (замест насеньне—nasiennie, калосьсе — kalossie, уводзіць насенне — nasiennie, калоссе — kalossie), а таксама кажа падвойнае дзьдзь перадаваць на пісьме праз ддзь {суддзя — suddzia замест судзьдзя — sudzdzia). Зьвернем увагу на тое, што болыпасьць беларускай інтэлігенцыі не навучалася ў беларускай школе, але — прынамсі ў БССР і РСФСР — у расейскай школе, што і цяпер у БССР беларускіх школаў недастатковая колькасьць, што няма іх увогуле ў РСФСР, дзе знаходзіцца ўсё ж такі як мінімум трэцяя частка ўсёй этнаграфічна беларускай тэрыторыі. Вось жа ўсе гэтыя, пазбаўленыя школы з роднай мовай, будуць імкнуцца вымаўляць так, як напісана (паколькі чытаць правільна па-беларуску ня ўмеюць), г.зн. замест [дз’дз’] вымавяць[ддз7Несумненна, такое вымаўленьне паўплывае да пэўнай ступені на страту дзеканьня ў беларускай мове. Хіба да гэтага імкнецца рэформа, таму што іншага аргумэнту для такой зьмены нельга знайсьці.
Чым кіраваліся аўтары рэформы, выключаючы абазначэньне на пісьме зычнага перад мяккім зычным і перад [й]? Аналёгія з украінскім правапісам ня можа быць узятая пад увагу, таму што ўва ўкраінскай мове няма зьмякчэньня зычных перад мяккімі зычнымі (світ, а ня — сьвіт). Застаецца аналёгія з расейскай мовай. Але зьмякчэньне зычных у расейскай мове не параўнаць зь іх зьмякчэньнем у беларускай мове. У расейскай зычныя зьмякчаюцца перад галоснымі [i], [e], [а] з § і зьніклым ерам ь, а перад мяккімі зычнымі зьмякчаюцца толькі ў некаторых выпадках каранёвыя 7с7, [з]. У беларускай жа мове мяккія7Э7, [т]перайшліў7дз7, [ц’];[с], 7з7перайшлі ў сярэднеязычныя7с’7, [з’] (г.зн. ня ў мяккія7с7, [з], але ў іншыя гукі); зьмякчэньне7с7, [з] маем ня толькі перад галосным і ў карані перад мяккім зычным, але таксама ў прыназоўніках перад мяккімі зычнымі і перад7й7 (сьвет, зьвер, зьезд, сьпісаці, зь ямы, ізь зямлі, ісь сьцяны). Натуральна, што
такое моцнае зьмякчэньне павінна знайсьці сваё выражэньне ў правапісе. Таму ў беларускім правапісе ня толькі павінна быць абазначэньне мяккасьці [с], [з] каранёвых і ў прыстаўках, як было да гэтага часу, але таксама зьмякчэньне гэтых зычных у прыназоўніках, якія не зрасьліся з наступным словам. Замест гэтага „рэформа" выключае нават сёньняшняе няпоўнае адлюстраваньне мяккіх зычных. Дэкрэт аб рэформе падкрэсьлівае клопат пра дабро для беларускіх працоўных масаў. Якое тут дабро і якое спрашчэньне, калі гэтыя масы павінны пісаць зусім ня так, як вымаўляюць?
Пункт 8 — гэта толькі просты вынік зьменаў, зьмешчаных у пункце 4.
Пункт 6 рэформы замяняе беларускае дз з д + с (людзкі) на расейскае дс, кажучы: „У спалучэньнях каранёвага д з с суфікса нязьменна захоўваць с (гарадскі, грамадскі)".
Пункт 7 гучыць так: „Зычныя [г], [ж], [з], [x], [ш] у геаграфічных назовах не зьліваюцца з с у суфіксе, прычым г, х у большасьці выпадкаў належыць замяняць на ж, ш (Волжскі, Каўказскі, варажскі, чэшскі, чувашскі)"3. Як бачым з прыведзеных у дэкрэце прыкладаў, ня толькі ў геаграфічных назовах, але ўва ўсіх словах перад суфіксам ск застаюцца каранёвыя ш, ж. Далей гэты пункт абвяшчае: „У некаторых геаграфічных назовах г, к, х не зьмяняюцца на ж, ч, ш (Выбаргскі, Узбекскі, Цурыхскі)". Яны не зьмяняюцца акурат у тых выпадках, у якіх не зьмяняюцца ў расейскай мове. Як відаць з тэксту „рэформы", згаданыя гукі не падпадаюць зьмене перад ск як у прыметніках, утвораных ад іншаземных назоваў, так і ад беларускіх назоваў. Яны абсалютна штучныя і ўзятыя выключна з расейскай мовы, уводзяць яе дзівацтвы.
У пункце 17 пад е) знаходзім: „Уласныя асабовыя беларускія імёны трэба пісаць паводле жаданьня іх носьбітаў“. А значыць, напрыклад, прозьвішча аднаго з камуністычных правадыроў Троцкага, як беларускае, дарма што належыць жыду, беларусы на сваё жаданьне могуць і павінны вымаўляць добра па-беларуску „Троцкі“, але Троцкі замак, Троцкае возера, троцкія караімы, троцкія агуркі і інш. ня могуць называць правільна, але павінны гаварыць па-расейску: трокскі, трокскае і г.п.
У іншаземных словах, запазычаных з заходнеэўрапейскіх моваў, „рэформа“ таксама выключае мноства асаблівасьцяў беларускай фанэтыкі. Так, напрыклад, насуперак беларускаму вымаўленьню, якое ведае толькі цьвёрдыя зычныя (за выключэньнем/л’7 UgB перад7е7у чужых словах, рэформаўводзіць мяккія зычныя (прафесар замест прафэсар), пакідаючы толькі [d], 1m] цьвёрдымі.
Маючы чатыры [л] ([л] заднеязычны, [л] зубны, [л] паўмяккі і [л ’] мяккі) беларуская мова паўмяккі [л] заходнеэўрапэйскіх моваў перадае праз [л] паўмяккі або мяккі. Пад уплывам аналёгіі беларускіх назоўнікаў мужчынскага роду, якія маюць найчасьцей на канцы [л], чужыя словы мужчынскага роду таксама часта атрымалі цьвёрды [л7 на канцы (гэнэрал, капітал'). Акрамя гэтага, адхіленьні на карысьць цьвёрдага/л/вельмі рэдкія. Рэформа зусім ня лічыцца зь беларускім вымаўленьнем [л] у чужых словах, але ўводзіць вымаўленьне і правапіс цалкам паводле спосабу перадачы чужога [л] у расейскай мове, уключна з усімі яго непасьлядоўнасьцямі (план, Луна*), але: ляпйс, плюс, Нсландйя, Нрландйя і г.п. побач зь Фйнляндйя, Курляндйя і інш.
Беларуская мова мае цьвёрдыя зубныя [с], [з] і сярэднеязычныя [с’], [з’], якія адрозьніваюцца ад [с], [з] (не зьяўляюцца толькі мяккімі [с’], [з’В. Таму сярэднія [с], [з] чужых словаў бліжэй да беларускіх цьвёрдых7с7, [з], чым да сярэднеязычных [с’], [з’], і перадаюцца ў беларускай мове праз [с], [з] цьвёрдыя. Гэта цалкам ідэнтычна адлюстраваньню ў беларускай мове чужых сярэдніх [d], [т] празь беларускія цьвёрдыя [д], [т]. Рэформа прыняла пад увагу беларускія [d], [т] і[дз’], [ц’7, пакінуўшы беларускай мове цьвёрдыя/З/./т/у чужых словах (фанетыка, дырэктарУ, неўлічыла, аднак,7с7,7з7і7с’7,
3 Гэта формы расейскія замест беларускіх: Волскі, Каўкаскі, еараскі, чэскі, чуваскі.
1 Слова да сёньняшняга дня не сустраканае ў беларускай мове, таму што ёсьць сваёмесяц; уводзіць яго ўпершыню рэформа.
[з ’], прымушаючы ўжываць па-расейску мяккія [с 7, [з 7 перад [і] чужых словаў (марксізм, сістэма, фізіка, універсітэт заместмарксызм, сыстэма, фізыка,унівэрсытзт).
Грэцкая фіта (лацінскі th) у беларускай мове перадаецца праз т згодна з грэцкім вымаўленьнем у старшай эпосе і лацінскай вымовай (аднак без асьпірацыі). А словы, запазычаныя з грэцкай мовы праз пасярэдніцтва царкоўнаславянскай мовы, замест th маюць п, хв абох (Піліп,Хведар, Хама, польск.: Filip, Teodor, Tomasz5). Арэформа (пункт 12) уводзіць чужое вымаўленьне паводле вельмі непасьлядоўна праведзенага спосабу ўжываньня ў расейскай мове. Таму адсюль савецкі беларус павінен ужываць рыфм, міф, кафедра, пафас, але: рытміка, тэатр, пгэза, тэорыя і г.п.
Адной з характэрных асаблівасьцяў беларускай мовы ёсьць адсутнасьць у ёй іуку [ф], замест якога ў чужых словах ужываецца М7, [хв] або [х]. Гэтая зьява настолькі распаўсюджаная, што нават ужываецца ў пераходных гаворках Калускай, Арлоўскай і інш. губ., якія паўсталі на беларускай глебе, складаючы адну з характэрных рысаў, якія сьцьвярджаюць прыналежнасьць гэтых тэрыторый да беларускай моўнай прасторы. Рэформа выключыла гэтую асаблівасьць, увёўшы паўсюль [ф] (Франціш, фарба, форма, фунт замест Пранціш, хварба, хорма, хунт).
У беларускай мове як у сваіх, так і ў чужых словах, якія маюць на канцы [р], [л] (часам іншы зычны) з папярэднім зычным, на канцы зьяўляецца яшчэМ/ (сябра, зубра, швагра, Пётра, Паўла, Аляксандра, Сыльвэстра, тыгра, Марка, маршалка, Адольфа і інш.). Рэформа гэты канцавы/а/выкінула, змушаючы даўжываньня расейскіх формаў.