За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Супраць вывадаў Ганцова востра выступіў Сьц. Смаль-Стоцкі (Slavia, III, с. 462— 470 і 696—706), які заняў апрыёры адмоўную пазыцыю, лічачы іх шкоднымі з нацыянальна-палітычнага гледжаньня, але быў аспрэчаны М. Дурнавом (Slavia, IV). Апошні
14 3 прычыны „печальных обстоятельств, от комнсснн не завнсяіцнх" (стар. V), пры друкаваньні мапы МКД мяжа чыстай беларускай мовы на ўсходзе зь яе пераходнымі гаворкамі была вызначаная няправільна, больш на захад, чым праводзіла яе Камісія. Таму, пры карыстаньні вялікай мапай, трэба яе скарэктаваць па малой мапцы № 12, ня якой Камісія зрабіла папраўкі, а таксама з тэкстам „Опыта'* на с. 56—57.
15 Падаваныя дагэтуль філёлягамі (галоўна Карскім) межы беларускай мовы на захадзе з польскай мовай і балцкімі мовамі не выклікаюць пярэчаньняў.
16 Н. Дурново. Очерк нсторнн русского языка. 1924, с. 96.
17 Опыт русской дналектологнн, с. 69.
18 L. Ossowski. Przyczynki do biatoruskiej dialektologii.
19 B. Ганцов. Дналектологічна класнфікація украінськіх говорів II Заішскн історіко-філологічного відділу УАН,т. IV Кнів, 1924.
20Мяжу гэтай групы Ганцоў праводзіць так: „...на поўначы Прыпяць і на поўнач ад Чарнігава і Глухава; напоўдні: Ковель — ніжніСтыр — Гарынь — Случ даКіева“.
наогул згаджаецца з вывадамі Ганцова. У пэўнай меры кампраміснае становішча заняў I. Зілынскі (До піітання про діалектологічну класнфікацію украінськнх говорів // Запнскн наук. т-ва ім. Шевченка, CXLI—CXLIII): ён без дастатковых довадаў не прызнае спрадвечнай адметнасьці т.зв. паўночнаўкраінскага дыялекту ад паўднёваўкраінскага, але ўважае, што характэрныя для паўночнаўкраінскага рысы разьвіліся „адносна позна пад беларускім уплывам і ўказваюць, хіба, на тое, што цяперашнія паўночнаўкраінскія дыялекты ўяўляюць розныя стадыі пераходных дыялектаў ад чыста ўкраінскіх да беларускіх“.
Трэба згадзіцца з тым, што вялікая частка т.зв. паўночнаўкраінскіх гаворак — гэта гаворкі пераходныя. Гэтая пераходнасьць паўстала на беларускай аснове з пазьнейшым украінскім наслаеньнем. Сьведчаць пра гэта ня толькі моўныя факты, але таксама гісторыя і антрапалёгія21.
3 прычыны блытаніны поглядаў на беларуска-ўкраінскую моўную мяжу, абгрунтаванае і дакладнае яе вызначаньне патрабуе даўжэйшага артыкулу. Адзначу тут, што гэтая мяжа, пададзеная на „Мапе ўкраінскіх дыялектаў“ I. Зілынскага22, на маю думку, не супадае з рэчаіснасьцяй.
Пры сёньняшнім стане ведаў пра беларуска-ўкраінскае памежжа ў Чарнігаўшчыне, належыць, хаця бчасова, прыняць беларуска-ўкраінскую мяжу, праведзеную Карскім. 3 усіх моўных межаў, праведзеных на гэтай тэрыторыі, мяжа Карскага найменш супярэчыць з рэчаіснасьцю. Мяжа, акрэсьленая Карскім, прабягае на поўдні ад б. Старадубскага і Навазыбкаўскага пав., адцінае да беларускай мовы 1/3 паўночна-заходнюю частку б. Ноўгарад-Северскага пав., нязначную частку б. Сосьніцкага пав. і амаль увесь б. Горадзенскі пав. Трэба адзначыць, што наколькі прастора, якая знаходзіцца на паўночным захадзе ад гэтай мяжы, занятая чыстай беларускай мовай, настолькі тэрыторыю, якая знаходзіцца ад яе на паўднёвы ўсход, займаюць пераходныя беларуска-ўкраінскія гаворкі з асновай да сёньняшнага дня не ўстаноўленай, але, відавочна, беларускай23. Пераходныя гаворкі займаюць тэрыторыю паміж вышэйпіай моўнай мяжой і р. Дзясной; акрамя таго, на левым беразе Дзясны займаюць рэшту б. Ноўгарад-Северскага павету і большасьць б. Глухаўскага пав.
Яшчэ складаней акрэсьліць моўную беларуска-ўкраінскую мяжу на тэрыторыі, якая знаходзіцца на захад ад Дняпра. 3 аднаго боку, беларускія асаблівасьці выўляюцца далёка на поўдні, напр., у Аўруцкім пав. на Валыні і ў б. Радамысьльскім пав. б. Кіеўскай губ., з другога ж боку, аднак, уплывы ўкраінскай мовы сягаюць у глыб беларускага Палесься. Дагэтулешняе правядзеньне мяжы на Палесьсі Карскім, МКД і Зілынскім, павінна быць рашуча адкінута як такое, якое недастаткова ўлічвае моўную рэчаіснасьць гэтых тэрыторыяў. Аднак, улічыўшы недастатковае вывучэньне тэрыторыі, трэба пакуль што адмовіцца ад правядзеньня на Палесьсі мяжы паміж чыстай беларускай мовай і яе пераходнымі гаворкамі. А мяжа паміж чыстай беларускай мовай уключна зь яе пераходнымі гаворкамі і ўкраінскай мовай праходзіць прыблізна ўздоўж даўняй адміністрацыйнай мяжы б. Менскай і Гарадзенскай губ. з б. Кіеўскай і Валынскай губ.
Палітычна-культурныя варункі да сёньняшняга дня не спрыяюць разьвіцьцю беларускага мовазнаўсгва перш заўсё з той прычыны, што не даюць магчымасьці дастаткова ўдзельнічаць у вывучэньні беларускай мовы самім беларусам. На сёньняшні дзень найбольш зроблена ў галіне беларускай дыялекталёгіі, але і тут засталося яшчэ вельмі многа работы. Распачатае вывучэньне многіх пытаньняў, але ня многія зь іх вывучаныя. Перш за ўсё трэба дакладна вывучыць і ўстанавіць межы паміж асобнымі гавор-
21 Хв. Вовк, Антропологічні особлнвості украінського народу II Студіі з украінськоі етнографіі та антропологіі. Прага (б.ч.). Паказвае, што на тэрыторыі т.зв. паўночнаўкраінскіх дыялектаў антрапалягічны тып народу часткова набліжаны да тыпу беларусаў, часткова ідэнтычны зь ім (с. 8, 9,13,22,23,26, 29—31).
22 Карта украінськнх говорів з поясненнямл. Выд. Украінського наукового інстнтуту. Варшава, 1933.
23 Параўн.: Расторгуев П. Северско-белорусскнй говор, с. 199 і 200.
камі i дыялектамі. 3 гэтым таксама зьвязана ўстанаўленьне межаў паміж беларускай мовай, з аднаго боку, і ўкраінскай і расейскай — зь іншага. Пара ўжо канчаткова высьветліць першапачатковую прыналежнасьць пскоўскага і часткова цьверскага дыялекту. Вывучэньні мінуласьці гэтага дыялекту, перш за ўсё грунтоўнае дасьледаваньне М. Карынскага, а таксама дасьледаваньні цяперашняга стану мовы Пскоўшчыны прыгатавалі вельмі грунтоўную аснову для такой сынтэтычнай працы. Менш, здаецца, прыгатаваны грунт для падобнай працы над т.зв. паўднёвавелікарускім дыялектам, таму што да сёньняшняга дня матэрыял мала даступны і падрыхтаваны. Трэба зьвярнуць увагу на гістарычны бок дыялекту, на асыміляцыйны ўплыў Масквы і расейскай літаратурнай мовы, на захаваньне мовы гэтага дыялекту ў мясцовасьцях, якія знаходзяцца ў баку, менш падлеглыя чужым уплывам. Многа сьвятла можа кінуць параўнаньне гэтага дыялекту зь сярэднімі беларускімі гаворкамі.
Беларускі дыялектоляг ня можа таксама не цікавіцца т.зв. паўночнаўкраінскім дыялектам, многа асноўных асаблівасьцяў якога беларускага паходжаньня або паўсталі пад беларускім уплывам.
Дыялекталягічныя дасьледаваньні трэба пашырыць на гісторыю асобных дыялектаў, у чым паважнай дапамогай будуць беларуска-мусульманскія помнікі, напісаныя на народнай мове і фанэтычным пісьмом.
I далей трэба запісваць больш адметныя рысы гаворак. Хаця, напэўна, яны ня будуць мець вырашальнага значэньня для прыналежнасьці гаворкі да таго ці іншага дыялекту, гэткія рысы часта характэрныя і цікавыя. 3 другога боку, пакідаючы ў баку дыялектны падзел, трэба праводзіць ізаглёсы асобных дыялектных зьяваў наўсёй беларускай тэрыторыі. Для земляў Савецкай Беларусі сур’ёзна распачаў гэта П. Бузук сваёй працай „Спробы лінгвістычнае геаграфіі Беларусі" (Менск, 1928). Пільная патрэба — распачынаньне падобных працаў на тэрыторыі беларускіх земляў Польскай рэспублікі. 3 гэтай мэтай перш за ўсё трэба апрацаваць дыялекталягічны апытальнік з асаблівым улікам мовы Заходняй Беларусі.
Трэба таксама распачаць дасьледаваньне дыялектнай дыфэрэнцыяцыі ў беларускай лексыцы, хоць гэтая тэма ня мае ніякага ўплыву на дыялектны падзел. Дыялектных адрозьненьняў у беларускай лексыцы будзе напэўна няшмат, таму што можна заўважыць вялікую аднароднасьць з пункту гледжаньня ўжываных словаў. Зразумела, і тут трэба ўзяць пад увагу гісторыю лексычнага складу асобных дыялектаў. Дыялектная дыфэрэнцыяцыя ў лексыцы будзе ілюстрацыяй для гісторыі культуры, пакажа нам пэрыяды сумеснага жыцьця асобных беларускіх земляў24.
Нарэшце, дыялекталягічнае дасьледаваньне трэба зьвязаць з расьсяленьнем старажытных беларусаў. Уласна, дыялекталягічнае дасьледаваньне, выкананае з дапамогай археалёгіі, гісторыі і этнаграфіі, павінна канчаткова высьветліць, якія былі беларускія плямёны і якія тэрыторыі займалі. Працы ў гэтым кірунку ўжо распачатыя. Маем тут артыкулы А. Шахматава25, Т. Лер-Сплавінскага26, заўвагі Фасмэра27 і іншых дасьледчыкаў.
24 У расейскім слоўніку Даля ёсьць мноства беларускіх словаў, пазначаных як „западн.“. Гэта словы з усходніх беларускіх тэрыторыяў, якія падпалі пад моцны ўплыў расейскай мовы. Выключэньне гэтых словаў са слоўніка Даля шляхам параўнаньня іх зь беларускай лексыкай этнаграфічных збораў з усходніх тэрыторыяў і зь лексыкай беларускіх пісьменьнікаў з тых самых тэрыторыяў (М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, М. Лынькоў і інш.), з аднаго боку, прычынілася б да апрацаваньня слоўніка ўсходніх беларускіх земляў, а з другога боку, засьцерагло б ад непаразуменьняў у мовазнаўчых працах.
25 К вопросу об образованнн русскнх наречнй н русскнх народностей // Журнал мнннстерства просвешення. Сборннк 322; артыкул у кнізе „Введенне в курс русского языка н лнтературы“ (Пецярбург, 1916).
26 Stosunki pokrewienstwa j^zykow ruskich 11 Rocznik slawistyczny, IX, c. 23—71. Належыць тут таксама артыкул „Kilka uwago wspoinoscij^zykowej praruskiej" (Сборннквчесть... Соболевского. Ленннград, 1928, с. 371—377), дарма што аўтар гаворыць у ім выключна пра мову.
27 Rocznik Slawistyczny, IV с. 210—212.
Усе згаджаюцца што да прыналежнасьці да беларусаў дрыгавічоў і радзімічаў. Пасьля працы Растаргуева „Северско-белорусскнй говор“ ня можа быць сумневу, што Севяране таксама былі беларускім плямём. У цытаваным артыкуле „Беларускія плямёны і іхняе расьсяленьне" я прывёў дыялекталягічныя довады беларускасьці крывічоў і вяцічаў.
У апошнія часы дыялекталягічныя дасьледаваньні, і перш за ўсё згаданая вышэй праца Ганцова, а таксама антрапалягічныя даныя аспрэчылі прыналежнасьць дзераўлянаў да ўкраінскіх плямёнаў.
Stang Chr. S. Die westrussische Kanzleisprache des Grossfiirstentums Litauen. Oslo, 1935, стар. 166,5 табліц. 8° (Skrifter utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo П, Hist.-Filos. Klasse, 1935, № 2)
Уласна працу папераджае кароткі ўступ, у якім аўтар у колькіх словах апісвае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, спрабуе растлумачыць, чаму „руская мова“ стала дзяржаўнай мовай Літвы, а таксама апісвае заданьне, якому прысьвечана праца. Заданьнем