За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
20 Грамата 1399 г., Грамата 1409 г.
Полацкай зямлі.
Іншыя неадпаведнасьці, якія маюць месца паміж асаблівасьцямі першага пэрыяду канцылярскай мовы Літвы і рысамі полацкіх гаворак, адлюстраванымі ў помніках XIII— XIV ст., носяць артаграфічны характар.
Аўтар слуіпна падкрэсьлівае, што спэцыфічныя полацкія рысы ўсё ж такі адлюстраваліся ў граматах Полацку і ў часы Вітаўта. Натуральна, што ў такім выпадку ўся мова Вітаўтавых граматаў мусіла б увогуле адпавядаць мове згаданай паўднёва-заходняй часткі Полаччыны. Але падкрэсьлю —мова. I мова сапраўды адпавядае. Адпаведнасьць у марфалёгіі поўная. А калі адпавядаюць марфалягічныя формы, то мы ня маем ніякіх падставаў для непрызнаваньня адпаведнасьці фанэтычных рысаў, калі гэтаму не супярэчаць тэксты. Але адна рэч — фанэтычныя асаблівасьці, а другая рэч — іх правапіс. Таму што правапіс як у полацкіх тэкстах, так і Вітаўта і іншых быў царкоўнаславянскі. У Вітаўтавай канцылярыі ён болып правільны, чым у полацкіх мяшчанаў або нават полацка-смаленскіх князёў. Акурат гэтага трэба чакаць ад пісараў Вітаўта, тым больш, што ў яго двары была спэцыяльная высокая ўправа (wysoki urzqd) вялікакняскага пісара (Станг, с. 12). Адлюстроўваючы часткова ў сваіх граматах аканьне, зацьвярдзеньне [р ’], зьмяшэньне гь і е, полацкія пісары толькі рабілі артаграфічныя памылкі пад уплывам свайго вымаўленьня — каштоўныя з нашага сёньняшняга пункту гледжаньня, але годныя пакараньня з пункту гледжаньня правілаў, якія дзеялі ў тыя часы.
Таму таксама, калі ў частцы Вітаўтавых граматаў пачатковы ть адлюстраваны дакладна паводле царкоўнаславянскага правапісу, то мы маем тут дачыненьне толькі з правільнасьцю правапісу — ня больш.
Аўтар памыліўся, сьцьвярджаючы, што ў полацкіх граматах заўсёды ёсьць что, бо ёсьць там таксама ішто!>, г.зн. часткова так, як у Вітаўта. А калі ў Вітаўта ёсьцькто, аў Полацку — хто, то, відавочна, маем у першым выпадку дачыненьне з артаграфічнай правільнасьцю, магчыма ў сувязі зь існуючым яшчэ ў вымаўленьні паралелізьмам кто: хто.
Іншыя адрозьненьні, як о < е пасьля ч, ж, ш; ы пасьля р у полацкіх граматах пры е, й ў Вітаўтавых граматах, залежаць выключна ад правапісу — кансэрватыўна-правільнага ў Вітаўтавага пісара і крыху нядбалага ў дэмакратычных полацкіх мяшчанаў.
Рашуча адкідаючы сувязь канцылярскай мовы Літвы з гаворкамі Полацкай зямлі, аўтар пакінуў у гэтым месцы без увагі пэўныя характэрныя асаблівасьці гэтай мовы. Гэта прыведзены вышэй канчатак -і назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку займеньніка вьсь і -ыйі і -ыйе ў тых самых склонах прыметнікаў і прыметнікавых займеньнікаў. Іншай асаблівасьцю ёсьць форма пготь займеньніка замест той або тый. Іншай асаблівасьцю зноў ёсьць суфікс -іў смотрйтй, вйдйтй. Пры невялікай колькасьці формаў згаданых склонаў і дзеясловаў у дасьледаваных аўтарам вялікакняскіх граматах часоў Альгерда, Вітаўта і Жыгімонта Кяйстутавіча можна было пакуль не рабіць з гэтай акалічнасьці сур’ёзьнейшых вывадаў, аднак трэба было лічыцца з гэтымі фактамі. Згаданыя асаблівасьці былі нормамі ў канцылярскай мове, г.зн. незалежна ад роднай гаворкі пісара. Цяперашнія беларускія народныя гаворкі паказваюць нам, адкуль маглі б паходзіць вышэйпрыведзеныя характэрныя рысы канцылярскай мовы. Называю тут вышэйпамянёныя асаблівасьці цяперашніх беларускіх гаворак і прыводжу адначасова прыклады назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку займеньнікаў mojb, tvojb, svojb. Станг не прыводзіць формаў назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку згаданых займеньнікаў часоў Вітаўта, але ў наступных пэрыядах гэтыя формы маюць выключна канчатак -і (мой, твой, свой).
Паўднёва-заходняя тэрыторыя старажытнай Полацкай зямлі.
Браслаўскі пав.: Шалціны каля Друі: новыйі, сінійі, тыйі, тот, відзіў, нянавідзіў22;
21 Грамата 1284 г., Грамата 1300 г. полацкага біскупа да Рыгі (Сабалеўскі, там жа, с. 9—10).
22 Прыклады, крыніца якіх не ўказаная, запісаныя мною.
Якужы, там жа: тот, гэтат, відзіў, нянавідзіў', Юркаўшчына, Мёрская гміна: новыйі і новыйа, тыйі і тыйа, тот, гэтат, нада было відзіць.
Дзісенскі павет: ваколіца м. Чарасы:усі; Кухцінцы, Язьненская гміна: добрыйі, тыйі, сінійі, тот, гэтат, інф. відзіць; Шантырава, там жа: харошыйі, сінійі, тыйі, нада было відзіць; Пякоціна, Мікалаеўская гміна: майі, твайі, свайі, белыйі, сінійі, тыйі, тот, гэтат, таксама формы з суфіксам -іў інф.: відзіць, нінавідзіць.
Лепельскі павет: у вёсках вакол Лепеля ўжываюць формуўсг, у м. Лепелі звычайна гавораць усе — відавочна, пад расейскім уплывам.
Полацкі павет: Забулдычына, Узьнясенская воласьць: усі дарожкі — Шлюб. 154,16823; Гарбацёнкі: тыі дзеўкі — там жа, 10924.
Сянскі павет: у Зямковічах, Ціхвінцы, Сяньне, Латыголі, Лукомлі, Пустынках і інш. заўсёды ўжываецца формаўсг — Ром., Белорусскнй сборннк, III, стар. 54, 67, 239, 249, 403,405,418, побач з гэтым, аднак, у Пустынках: гэтыя — там жа, 239, такія грошы — там жа, 504, добрыя людзі — там жа, 418.
Аршанскі павет: Стары Талачын: усі етыя — Раманаў, VI, 300.
Трэба зазначыць, што Дзісенскі і Браслаўскі паветы часткова ўваходзілі ў склад старажытнай Полацкай зямлі, а Полацкі і Аршанскі паветы толькі часткова належаць да беларускіх сярэдніх гаворак.
Як бачым з зборніка народных казак і песьняў Раманава, у іншых усходніх паветах беларускіх сярэдніх гаворак і ў няцокаючай частцы паўночна-ўсходняга дыялекту разгляданыя асаблівасьці, за выняткам адсутнай на гэтый тэрыторыі формы тот займеньніка *tb, аднолькава распаўсюджаныя, як у паўднёва-заходняй частцы старажытнай Полацкай зямлі. А яе паўночна-ўсходняя тэрыторыя мае ўсе вышэйзгаданыя рысы за выняткам формы тот і паралельных формаў на -е < ть прыметнікаў і прыметнікавых займеньнікаў у назоўным і вінавальным склонах множнага ліку, г.зн. тут непадзельна пануе канчатак-г (тыйі, добрыйі).
Для вырашэньня пытаньня, на якой дыялектнай аснове паўстала канцылярская пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага, трэба параўнаць тыя яе асаблівасьці, якія выступаюць як нормы, з рысамі народных гаворак. Нормамі ў канцылярскай мове ёсьць наступныя асаблівасьці:
1) назоўны і вінавальны склоны множнага ліку мяккіх асноваў на -‘о і -‘а маюць канчатак-і; кнзй, гай, гранйцй;
2) форма роднага склону адзіночнага ліку мяккіх асноваў на ~‘а мае канчатак -і: куплй, державцй, теіцй;
3) форма назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку незалежна ад роду — ecu;
4) формы назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку незалежна ад роду —мой, твой, свой;
5) формы назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку прыметнікаў і прыметнікавых займеньнікаў на-wu, -іш побач з -ые, -йе (новый, таковый, тый побач з новые, таковые, тые);
6) форма 3 асобы цяперашняга часу з асновай на -о!-е на -ть (йдеть);
7) канчатак тэматычных дзеясловаў 1 асобы множнага ліку -мь (чйнймь, маемь і г.д);
23 Скарачэньне назову: Ал. Шлюбскі. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру й мовы Віцебшчыны. Менск, 1927.
24 Сабалеўскі (Опыт, с. 78) падае з тэрыторыі старажытнай Полацкай зямлі формыўсе,усех і г.д., якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. На згаданай тэрыторыі гэтыя формы цяпер сустракаюцца толькі выключна пад расейскім уплывам. Відавочна, Сабалеўскі выкарыстаў прыклад, запісаны ў асобы, якая імкнецца гаварыць па-расейску. Запісаная Сербавым (Беларусы — сакуны) на Палесьсі форма ўсі побач з усе напэўна недакладная, акурат націсьнены п> на Палесьсі вымаўляецца як дыфтонг, цяжкаўлоўны для вуха, нязвыклага да дыфтонгаў, — раз чуецца як і, іншым разам зноў як е.
8) канчатак 1 асобы множнага ліку нетэматычных дзеясловаў -мо (есмо, дамо);
9) форма тоть займеньніка *tb;
10) форма некаторых дзеясловаў з суфіксам -ізамест ть (вйдйль, повтьдйль, досмотрйль).
Рысы 1,2, 6, 7 вядуць да паўночна-ўсходняга дыялекту і беларускіх сярэдніх гаворак. Ачатыры рысы ўключна з рысай 8 вядуць да беларускіх сярэдніх гаворак. Рысы 1, 2, 6, 7 уключна з рысамі 3,4 і 10 указваюць на паўночна-ўсходні дыялект і на ўсходнія часткі беларускіх сярэдніх гаворак. Рысы 1, 2, 6, 7 і 8, а таксама 3, 4, 10 уключна з рысай 5 супадаюць з усходняй часткай сярэдніх гаворак, але не супадаюць з паўночна-ўсходнім цокаючым дыялектам, які мае толькі назоўны і вінавальны склоны множнага ліку на ыйі, -ійі, а ня мае паралельнага канчатку -ыйе, -ійе і формаў 1 асобы множнага ліку нетэматычных дзеясловаў на -мо. Усе вышэйназваныя рысы адпавядаюць асаблівасьцям паўночнай часткі беларускіх усходне-сярэдніх гаворак або заходніх гаворак старажытнай Полаччыны. А значыць, пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага паўстала на аснове беларускіх сярэдніх гаворак заходняй часткі старажытнай Полацкай зямлі. Лічу, што былі выкарыстаныя пісьмовыя (літаратурныя) здабыткі ўсёй Полацкай зямлі (Полацка-Віцебскай), а магчыма і Смаленскай, але асаблівасьці ўсходняполацкай тэрыторыі пашыраліся, губляючы сваю характэрную асаблівасьць — цоканьне, г.зн. набываючы заходняполацкую форму.
Як у далейшым, г.зн. пасьля ўтварэньня канцылярскай мовы Літвы, зьмяняліся дыялектныя ўплывы? У пэрыяды кіраваньня Вітаўта і Казімера не відаць, каб уплыў усходняй часткі беларускіх сярэдніх гаворак быў заменены ўплывам іншых гаворак. Характэрная асаблівасьць канцылярскай мовы ў пэрыяд кіраваньня Аляксандра і Жыгімонта I у тым, піто пераважная большасьць помнікаў (3/4 — 4/5), якія маюць е замест пачатковага л> незалежна ад націску, а таксама пашырэньне канчатку назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку-ый/, -ійі прыметнікаў і прыметнікавых займеньнікаў (ровный, который) за кошт паралельнага канчатку -ыйе, -ійе < -ыйгь, -ійіь. Згаданыя асаблівасьці ўказваюць, што зона дыялектнага ўплыву на канцылярскую мову ў гэты пэрыяд часткова прасунулася на паўночна-ўсходнюю прастору Полаччыны25.
Прычыны моцнага ўплыву паўночна-ўсходняга дыялекту ў гэты пэрыяд трэба шукаць у гісторыі. У канцы XV і на пачатку XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім паўстаюць імкненьні да цэнтралізацыі. Дакумэнтальным адлюстраваньнем гэтых імкненьняў было, з аднаго боку, выданьне агульнадзяржаўнага юрыдычнага Кодэксу ў 1529 г., а з другога боку, дамаганьне Полацкай і Віцебскай зямлі пацьвярджэньня сваёй самастойнасьці — натуральнае пры баязьні страціць здаўна існуючую аўтаномію. Насуперак пацьвярджэньню аўтаноміі (Віцебску ў 1503 г., Полацку ў 1511 г.) цэнтралізацыя закранула згаданыя абшары як перад атрыманьнем прывілею, які пацьвярджаў самастойнасьць, так і пасьля яго атрыманьня. Таму ў апошнія гады панаваньня Казімера і ў часы панаваньня Аляксандра і Жыгімонта I Полацка-Віцебская зямля збліжаецца зь іншымі беларускімі землямі, як і з сталіцай гаспадарства26. Дзякуючы сваёй старажытнай культуры яна аказвае на яе ўплыў у цэлым, і ў прыватнасьці на канцылярскую мову.