• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    ледаваў мноства памятак, але перапісаў або сфатаграфаваў і тым самым захаваў ад зьнікненьня. „Нашэсьце" гэтага „варага" на беларускія землі вельмі дарэчы. Трэба горача жадаць, каб зьберты ім матэрыял быў таксама выдадзены ў бліжэйшы час.
    Federowski М.
    Lud biatoruski na Rusi Litewskiej
    Mateijaly do etnografji slowianskiej, zgromadzone w latach 1877—1905. Tom IV Przyslowia, zarciki, wyrazenia stale oraz zagadki ludu, mieszczan i zahrodowcow z okolic Grodna, Sokolki, Biategostoku, Bielska, Wolkowyska, Stonima, Nowogrodka, Shicka, Lidy, Wilejki, Swi^cian i Oszmiany. Warszawa, 1935, str.
    XVI+490, 4° z portretem autora (Prace etnologiczne Instytutu Nauk Antropologicznych i Etnologicznych Towarzystwa Naukowego Warszawskiego)
    Гэты tom, які складае частку вялікіх збораў сьв.п. Міхала Федароўскага, быў выдадзены пасьля сьмерці аўтара, які пакінуў непадрыхтаваны да друку матэрыял, што складаўся з разрозьненых лістоў. На даручэньне Варшаўскага навуковага таварыства, якому аўтар перадаў усе свае зборы, гэты том падрыхтаваў да друку Станіслаў Панятоўскі пры ўдзеле Часлава Пяткевіча, які ведае беларускую мову і беларускую народную культуру, асабліва Палесься.
    Перш чым перайду да падрабязнага разбору, мушу зазначыць, што рэдакцыя выканала агромністую, карпатлівую працу, выканала яе добрасумленна і таму заслугуе прызнаньня.
    Уласнаматэрыял твора папераджае „Аўтабіяграфічны нарыс“ (стар. V—VII), „Прадмова“ рэдактара (стар. VIII—XII) і складзены аўтарам „Сьпіс працаў да беларускай парэміяграфіі“ (стар. XIII—XIV) за пэрыяд 1840—1897 г. Сам матэрыял гэтага тому ўтрымлівае 13231 невялікі народны тэкст. Ен разьмешчаны рэдактарам у шасьці наступных разьдзелах: I. Уласна прыказкі (балачкі, жарты, параўнаньні, пераносныя іўвогулеўсялякія агульнавядомыя выразы)1; II. Зычлівыя выразы (разнастайныя зычэньні, падзякі і заклінаньні; III. Праклёны ; IV Калямбуры, двухсэнсоўныя выразы, выклічнікі, дражнілкі; V Мянушкі, імёны (ёсьць у гэтым разьдзеле таксама прозьвішчы); VI. Загадкі.
    „Жарты“ рэдакцыя дарэмна разьбіла на два разьдзелы, г.зн. I і IV замест таго, каб зьмясьціць іх разам у апошнім, паколькі ў большасьці выпадкаў у іх аднолькавы характар. Напр., разьдзел I пачынае жарцік: A, be, се, wouk kabyla2 walacze. — Za szto? — Za nahti. — Pajdu jemiipamahii. У разьдзеле ж чацьвертым маем такі жарцік: Alleliija —■ k ot paluja, kotka swiszcza, kata iszcza (№ 10965).
    Сам загаловак разьдзелу I утрымлівае супярэчнасьці, паколькі жарты не належаць ані да ўласна прыказак, ані да прыказкавых выразаў. He належыць таксама да іх частка зьмешчаных у гэтым разьдзеле параўнаньняў. Напр.: АЫуёгіу, jak sabaka (№ 22). Ёсьць тут таксама ня прыказкі, а выразы, якія нельга вытлумачыць даслоўна, як: Ot тпіе bieda wielika3 (№ 528), Takoj biedy (№ 533), Nie uze z nim bicsa! (№ 568), Lotam. biezyc (№ 622). Ёсьць нават нямала выразаў зусім ня ўстойлівых, напр.: Сіёіу4 dzien. bic пі buduc (№ 577).
    Натуральна, што большую частку гэтага разьдзелу складаюць прыказкі або агульнавядомыя выразы.
    Далей варта зазначыць, што ў V разьдзеле частку, названую „Асабістыя мянушкі“, складае ўласна слоўнік слоў, якія частковы ўжываюцца ў прамым значэньні, часткова ў
    1	У дужках падаю толькі пералік зьместу разьдзелу I.
    2	Відавочна, друкарская памылка замест kabytu.
    3	Відавочна, друкарская памылка замест wielika.
    4	Відавочна, друкарская памылка замест суёіу.
    пераносным, напр.: abibok 11336 (= гультай), Biezdolnica 11365 (= няшчасная), Bajbak і Bajbds (= дзяціна).
    Матэрыял кожнага разьдзелу быў укладзены ў альфабэтным парадку назваў прадметаў, пра якія гаворыцца ў асобных артыкулах. Такая сыстэма ёсьць вельмі празрыстай і дазваляе абысьціся без указальнікаў, якіх нямаў працы. Акрамя таго, адшуканьне асобных артыкулаў спрашчаюць чытачу шматлікія спасылкі.
    Кожны нумар адзначаны ў спасылцы да літаратуры зь беларускай парэміяграфіі.
    Цалкам слушна выдавец пакінуў артаграфію аўтарскіх запісаў. Дрэнна, аднак, што „не была захавана артаграфія большасьці запісаў, якія ня выйшлі з-пад рукі аўтара, але былі прадстаўлены яму іншымі асобамі, а сярод іх і такія, якія зь цяжкасьцю карысталіся пяром“. Дзеля гэтай папраўкі цяпер невядома, дзе мы маем дачыненьне з артаграфіяй аўтара, а дзе з папраўленай артаграфіяй. Але ці толькі папраўленая артаграфія, ці ня зьменена часам фанэтычнае гучаньне? Ці, напрыклад, спарадычна сустраканая ў гэтым томе форма займеньніка kozny пры паўсюднай kazny, не абавязаная сваім існаваньнем папраўцы, тым больш, што форма kozny ўжываецца (няправільна!) у беларускай літаратурнай мове. Альбо форма імпэратыву prywiazycie (13088), якая для Ваўкавыскага пав., зь якога паходзіць запіс, немагчымая, павінна быць prywiazecie. У сувязі з гэтым варта было абавязкова вылучыць запісы, якія паходзілі ад іншых зьбіральнікаў. Тады, магчыма, аказалася б, што незахаваньне артаграфіі запісаў, якія не паходзяць беспасярэдне ад Федароўскага, ня мела б большага значэньня.
    Паколькі націск „у запісах аўтара зьяўляецца даволі рэдка, у гэтым томе ён быў пастаўлены панам Пяткевічам, які абапіраўся пры гэтым як на націск у папярэдніх тамах, так і наўласнае веданьне беларускай мовы“ (стар. X). Такім чынам была сьцёртая акцэнталягічная сыстэма самаго Федароўскага.
    Варта адзначыць, што ў вельмі многіх выпадках націск стаіць не на месцы. А можа гэта памылкі друку?
    Пераходзім далей да працы М. Федароўскага. У загалоўку менаванага твору названыя мясцовасьці, зь якіх паходзіць зьмешчаны ў ім матэрыял. Акрамя таго, пры кожным нумары ўказваецца павет, у якім быў зроблены запіс. Больш блізкіх акрэсьленьняў мясцовасьці няма. Тут варта згадаць, што большасьць матэрыялу паходзіць з Ваўкавыскага павету. Дальшыя месцы па колькасьці запісанага матэрыялу займаюць паветы Слонімскі, Сакольскі і Гарадзенскі. Зь іншых паветаў маем яшчэ менш матэрыялу. „Вялейка“ ў загалоўку памылкова фігуруе замест „Вільня“, з ваколіц якой маем нязначную колькасьць запісаў.
    Запісы, зьмешчаныя ў гэтым томе, характарызуюць як матэрыяльнае, так і духоўнае жыцьцё беларускага народу.
    Аўтар запісваў зьбіраны матэрыял польскім альфабэтам, дадаючы толькі знак й дляу нескладовага, а таксама спэцыяльна адлюстроўваючы дыфтонгі. Аднак польскага альфабэту было недастаткова, і перш за ўсё цяжкасьці ўзьнікалі пры абазначэньні дыфтонгаў зам. [е] з папярэднім мяккім зычным. Таму ў такіх выпадках дыфтонгі ў Федароўскага не адлюстраваныя, напр.: niewiestku (5324), паколькі і абазначае толькі мяккасьць в.
    Што да моўнай дакладнасьці матэрыялу, зьмешчанага ў разгляданым томе, то вядома, што аўтар стараўся запісваць зусім так, як чуў. Аднак дакладнасьці запісаў не залежаць толькі ад намаганьняў запісваньніка, але таксама ад іншых момантаў. Перш за ўсё, калі матэрыял масава запісваецца з увагай на яго зьмест, то нават дазнаны мовазнаўца ня здолее заўважыць і дакладна адлюстраваць усіх невядомых уласьцівасьцяў мовы. A М. Федароўскі быў этнографам. Па-другое, калі запісвае чужы чалавек, асабліва, калі ён не гаворыць па-беларуску, то нацыянальна несьвядомы моўца Беларус імкнецца прыстасавацца да гаворачага, часта імкнецца надаць сваёй мове характар „далікатнейшы“, „панскі", а значыць, польскі або расейскі, зрэдку адначасова адзін і другі. Відавочна, імкнецца да таго, каб чужы мог яго лепей зразумець. Судзячы ж з аўтабіяграфіч-
    нага нарысу, трэба дапушчаць, што пачынаючы свае зборы, М. Федароўскі ня ўмеў гаварыць па-беларуску. Вышэй згаданыя моманты выклікалі пэўныя моўныя недакладнасьці ў зборах Федароўскага, а менавіта:
    Аўтар не адлюстроўваў аглушэньня звонкіх зычных перад глухімі і на канцы слова. Напр., dziedku (1850) зам. dzietku. Напэўна, у такіх выпадках аўтар усьведамляў аглушэньне, але пад уплывам літаратурнай артаграфіі не адлюстроўваў яго на пісьме як агульнавядомую рысу. Аднак якраз у меру набліжэньня да Палесься аглушэньне паволі зьмяншаецца, і гэтага аўтар не заўважыў.
    Відавочна, польская артаграфія і вымаўленьне паўплывалі на тое, што аўтар не абазначаў агульнавядомай беларускай асаблівасьці зьмякчэньня канцавых [z], [s] прыназоўнікаў перад палятальнымі зычнымі наступнага слова. Напр., z ludzmi замест z ludzmi. Часам зьмякчэньне/z7, [s] не абазначана нават у прыстаўках: гшіой (1288).
    Аўтар чуў, што беларусы замест/e/ перад зычным, а таксама замест ненацісьненага [у] вымаўляюць [ў], але не заўважыў, што наступае гэта толькі па галосным папярэдняга слова, калі па гэтым апошнім няма паўзы. Вось таму ў супярэчнасьці з вымовай піша й таксама па зычным папярэдняга слова і на пачатку сказу, напр.: Ujeho damkoti,jak й zajca lamkой (2034).
    Польскае вымаўленьне, відавочна, уплывала на напісаньне, калі аўтар амаль паўсюль замест f піша chf: Chfest (1199), Chfiga (1202) і інш., калі тым часам па-беларуску вымаўляецца [chw] (chwest, chwiga).
    Напісаньне, а часткава і польскае вымаўленьне, паўплывала таксама на тое, піто аўтар не адлюстроўвае [/] перад і складовым і па зычным, напр.: іт (737), inaczej (734) заместjimjinaczej.
    Пад уплывам польскага напісаньня аўтар у пэўных канчатках запазычаных словаў піша зычны + j (turbacja (8325), kamedja (8718) і іншыя), калі тым часам беларусы або зусім у гэтым выпадку [/] не вымаўляюць (turbaca), або маюць формы на -ija, -yja (turbacyja, kamedyja).
    Названае памылковае адлюстраваньне беларускіх галосных выступае сыстэматычна ў разгляданым томе. 3 аднолькавых памылак назаву толькі неаднаразовае ўжываньне ch замест h. Маем гэта ў словах: watacucha, walaczucha (11736), а таксама ў charawac у прыказцы „Катй charawac, tamu пі йтігас" (1151). Charawac было перакладзена тут як chorowac, у той час як значыць гэта harawac — пачувацца блага, цярпець бяду.
    Памылковае адлюстраваньне гуку выклікала ў гэтай прыказцы незразуменьне сэнсу прыказкі (ці, можа, наадварот?).
    Фанэтычных недакладнасьцяў, магчыма, менш відавочных, тут шмат. У асноўным, у беларускай мове ў пэўных выпадках у пачатку таго самага слова [e] пратэтычны выступае або не выступае ў залежнасьці ад таго, які ў пачатку выступае галосны, зьменны пад уплывам націску і аканьня альбо ў залежнасьці ад становіінча ў сказе. Так, галосны [о], набывае в пратэтычны, у той час калі [а] (як < [a], так і < [о] ненацісьненага) пратэзы не набывае, напр.: вокны—акно, вольха—альховы — альбо ў залежнасьці ад папярэдняга гуку; заўсёды выступае пратэза пасьля [у], [ў] нават перад [a], які ня мае пратэзы пасьля іншых складоў.