За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
і інш.), асабліва таму, што формаў на -,моў грамаце няма; 3) нў вінавальным склоне мн. л. мяккіх асноваў на -іа — эа чотырн неделн; 4) захаваньне канчатку -ть у 3 ас. цяп. часу асноваў на -оі-е — нмает. Прыведзеныя беларускія асаблівасьці не даводзяць, аднак, што пісарам разгляданай граматы быў беларус, паколькі гэтыя рысы былі нормамі ў афіцыйнай мове Вялікага Княства Літоўскага.
1 Узьнікае пытаньне, якая, паводле аўтара, была ў гэты час літаратурная мова ўва Ўкраіне ўсходняй — заходнеўкраінская, усходнеўкраінская ці якая-небудзь іншая?
2 Гл. маю рэцэнзію на працу Хр. С. Станга ў „Die westrussische Kanzleisprache des Grossfurstentums Litauen"y „Balticoslavica" (II, 374—398) [стар. 132—149 нашага выданьня. —Рэй.].
Украінізмам ёсьць толькі форма займеньніка тоты (= той) і хіба слова мбрьАчвн (= варожасьць, непрыязнасьць), раманізмам ёсьць стокмнлнсА (= пагадзіліся). Затое беларускай уласьцівасьцю ёсьць форма займеньніка каждому(2 -а~).
Аўтар зазначыў, што „в нашім місті зовсім нема церковнословянського вплнву і крім лредг нема чого відмітатн, — красномовннй доказ, іцо нова украінська мова літературна зросла без всякого вплнву мовп церковнословянськоі".
Гэтую заўвагу варта падкрэсьліць, таму што дагэтуль Агіенка меў іншае меркаваньне. Я заўсёды сьцьвярджаў, што ў беларускіх граматах няма ўплыву царкоўнаславянскай мовы, а таксама, што бяз гэтага ўплыву паўстала старабеларуская літаратурная мова (канцылярская [urz^dowa] Вялікага Княства Літоўскага). Магчыма таксама, што без уплыву царкоўнаславянскай мовы ўзьнікла ўкраінская літаратурная мова, але дасьледаваная Агіенкам грамата ня ёсьць дастатковай падставай для такога сьцьвярджэньня.
Разгляданая грамата належыць да помнікаў, якія сьцьвярджаюць, што афіцыйная старабеларуская мова была распаўсюджаная ня толькі на Украіне „літоўскай", але таксама на Украіне польскай або ў Малаполыпчы.
Калосьсе
Севяране — беларускае племя
У нас прывыклі думаць, што да беларускага народу належылі толькі тры плямёны — Крывічы, Дрыгвічы й Радзімічы. Гэткі пагляд знаходзім дагэтуль у падручніках гісторыі Беларусі, у гістарычных артыкулах і іншым. А тым часам аказуецца, што некаторыя іншыя плямёны былі беларускія. Гэтта падамо апошнія навуковыя дадзеныя аб нацыянальнай прыналежнасьці Севяран.
Наагул кажучы, Севяране або Север у IX—XII в. займалі Ўзьдзесеньне ці — начай кажучы — прастор ля р. Дзясны (левы прыток Дняпра) і яе прытокаў. У XII в. ў Севяран былі гэткія гарады-месты: Чарнігаў, Пераяслаў, Пуціўль, Ноўгарад-Северскі, Трубчэўск, Курск і іншыя.
У навуцы да апошняга часу Севяран пераважна залічалі да Украінцаў. Праўда, А. Шахматаў у варт. „К вопросу об образованнн русскнх наречнй н русскнх народностей" прызнаваў іх „сярэднярусамі“ ці — начай кажучы — лічыў Севяран аднымі з прэдкаў Белар., але пазьней (у працы „Введенне в курс нсторнн русск. языка“, ч. I, 1916 г., і інш.) адносіў іх да плямён украінскіх.
Было колькі прычынаў уважаньня Севяран за племя ўкраінскае. Сяліба Севяран была побач із сялібаю ўкраінскага племені Палян і прызнаваных Украінцамі Дзераўлян (на ўсход ад Дняпра — Севяране, на заход — Паляне й Дзераўляне); хіба меншая граніца ў Севяран была з беларускімі плямёнамі — на паўночным заходзе з Радзімічамі, што займалі Уссожжа, і на паўночным усходзе з Вяцічамі, што жылі над Акой і яе прытокамі. Даволі было із Северскае зямлі пераплысьці Д няпро, каб апынуцца ў сталіцы даўнейшае й сучаснае Украіны — Кіеве.
Географічнае палажэньне было прычынаю, што Севершчына ў канцы IX в. ўходзіць у склад Кіеўскага княства і з малымі перарывамі астаецца ў ім да 1054 г. Адгэтуль (ад 1054 г.) Севершчына творыць асобнае гаспадарства на чале з галіной Рурыкавічаў, але ажно да татарскага находу ня зрывае палітыЧнай сувязі з кіеўскім цэнтрам, у той час як смаленскія Крывічы толькі якісь час былі ў слабой сувязі з Кіевам, а Полаччына адразу вытварае ў сабе апрычоны цэнтр, незалежны ад Кіева. Чарнігава-северскія князі ня страцілі права да кіеўскага вяліка-княскага пасаду. Галоўныя северскія гарады — Чарнігаў і Пераяслаў — упамінаюцца побач із Кіевам у ўмовах Рурыкавічаў із Грэкамі’.
Калі ў пал. XVII в. за Хмяльніцкага настае адраджэньне ўкраінскае гаспадарсьцьвенасьці, паўстае гэтманства на Слабадзкой Украіне, а Беларусь перажывае ўпадак і ад яе адбіраюць ці мала земляў, у тэй лічбе Севершчыну, апошняя была прылучана да „казацкага“ (ўкраінскага) аўтономічнага гаспадарства і была ў ім ажно да яго зьністажэньня Масквою ў 1777 г. У часе быцьця Севяран пад Украінаю былі арганізаваны ў Севершчыне тры казацкія палкі: Старадубскі, Чарнігаўскі й Нежынскі. Гэтак з паміж Севяран паўсталі казакі2.
1У палавіне XIII в. Северскае княства ўходзіць у склад новаўтваронага Бранскага ўдзелу. У пачатку XIV в. Севершчына належыць да агульна-беларускага гаспадарства (Вял. Кн. Літоўскага), у каторым была да пач. XVI в. Каля 1500 г. Севершчына была заваявана Масквою. Адгэтуль у працягу 100 год Беларусы стараюцца вярнуць яе назад, што й удалося дапяць у часе Д зеўлінскага міру з Масквою, калі Севершчына была вернена Вял. Княству Літоўскаму.
2 Гісторыя Севяран пададзена паводле разгляданай ніжэй працы П. Растаргуева.
Апошняй ня меней важнаю прычынаю залічаньня Севяран да ўкраінскіх плямён было тое, што цяперака паўднёвая часьць даўнейшай зямлі северскай занятаўкраінскай моваю.
У 1927 г. выйшла праца проф. Маскоўскагаўнівэрсытэту П. Растаргуева п.н. „Северско-белорусскнй говор“3. Аўтар пачаў працаваць над сваёй тэмаю на раду акад. А. Шахматава, катораму й пасьвяціў сваю працу. ГІ. Растаргуеў паходзіць із м. Старадуба ў Чарнігаўшчыне, значыцца, з цяперашняга цэнтру таго дыялекту, адумысловым дасьледаваньнем каторага ён заняўся. Местапаходжаньне Растаргуева дало яму лепшую магчымасьць пазнаньня апісанага ім дыялекту. П. Растаргуеў у менаванай працы дасьледуе мову пав. Старадубскага, Мглінскага, Сураскага й Новазыбкаўскага б. Чарнігаўскае губ. і заходнюю часьць пав. Трубчэўскага б. Арлоўскае губ. У сваёй працы аўтар наўперад пацьвярдзіў тое, што было ведама й раней, пайменна, што мова менаванага прастору — чыста беларуская. Але пры дасьледаваньню выявіліся такія асаблівасьці мовы вышменаванага прастору, якія няведамы іншым гутаркам беларускім.
Аднэй з гэткіх асаблівасьцяў ёсьць захаваньне звонкасьці сугукаў на канцы слова і перад ціхімі сугукамі. Кажацца там: дзед, лоб, стог, ножка, людзкі, а ня дзет, лоп, ношка, люг/кі. Гэтая асаблівасьць супольная з іншымі паўднявымі гутаркамі беларускімі, але ў Чарнігаўшчыне і ў зах. часьці пав. Трубчэўскага яна мацней выражана.
Другой асаблівасьцяй, прытым вылучна беларуска-чарнігаўскай (разам із зах. часьцяй пав. Трубчэўскага), ёсьць ацьвярдзеньнер толькі перад і, е, n,j (бяры, бяра, рэчка, зьвяр’ё, але: вячэря, уряднік).
Менаванымі дзьвюма асаблівасьцямі мова беларускае Чарнігаўшчыны і зах. часьці Трубчэўшчыны розьніцца ад іншых беларускіх гутаркаў і лучыцца ў вапрычоны беларускі дыялект.
Ад сябе дадам: з дасьледаваньня Растаргуевага відаць, што беларуская мова Чарнігаўшчыны й зах. часьці Трубчэўшчыны належыць да паўдзённа-заходняга нарэчча беларускае мовы, займаючы ў ім палажэньне найбалей зіндывідуалізаванае. Значыцца, мыліўся Я. Карскі і Маскоўская Дыялектолёгічная Камісія, адносячы — Карскі ўвесь менаваны прастор, а Камісія вялізную яго большасьць — да паўночна-ўсходняга беларускага нарэчча. Калі-б ня дзьве вышпрыведзеныя спэцыфічныя асаблівасьці мовы разгляданага прастору, дык паводле іншых сваіх асаблівасьцяў яна належыла-б да цэнтральнае групы беларускіх дыялектаў; надта блізкая яна была-б да гутаркаў Смаргонь, Маладзечна, Вялейкі і да падобных да іх4.
П. Растаргуеў не абмежыўся вылучна працаю дыялектолёгічнаю, але дапоўніў яе дадзенымі з археолёгіі й гіеторыі. Ад гэтага працаягоная вельмі выграла: пытаньне северскае дастала ўсебаковае апрацаваньне.
Кіеўскі аўтар летапісу лічыць Севяран сваякамі беларускіх плямёнаў — Радзімічаў і Вяцічаў, а не ўкраінскіх. У кіеўскім летапісе чытаем: „Раднмнчн н Вятнчн н Сіверь однн обычай нмяхуть".
Паводле дадзеных археолёгіі Севяране ў IX—XI ст. займалі блізу што ўсю б. Чарнігаўскую губ. з выняткам невялічкага прастору на паўночным заходзе, часткова занятага Радзімічамі, часткова парослага лесам, часьць б. Курскае й Палтаўскае губ. Гэткім парадкам, толькі цэнтральна-паўночная часьць разгледжанага вышэй апрычонага дыялекту беларускага зыходзіцца, паводле археолёгіі, з даўнейшаю сялібаю Севяран. Зусім зразумела, што Севяране пазьней маглі засяліць лясны прастор на паўночным заходзе
3 Проф. П.А. Расторгуев. Северско-белорусскнй говор. Нсследованне в областн дналектологнн н нсторнн белорусскнх говоров. Ленннград, 1927. Бал. 224 і карта беларускага дыялекту Чарнігаўшчыны й Трубчэўшчыны.
1 Раўную да гутаркаў гэтых мясцовасьцяў, як мне найбалей знаных, але, бяссумлеву, ў паўднёвай часьці цэнтральнае паласы беларускага языка ёсьць гутаркі ня меней, а хіба яшчэ балей блізкія да беларускага дыялекту Чарнігаўшчыны й часьці Трубчэўшчыны.
ды, будучы націсканыя з паўдня сьцяповымі народамі, паціснуць крышку на паўночным заходзе часьць Радзімічаў, займаючы іхнія сялібы.
Але ня зусім ясна, чаму цяперака, замест беларускае, маем украінскую мову ў часьці Палтаўшчыны, Куршчыны і ў паўдзённай Чарнігаўшчыне, займаных у старыну Севяранамі. I тутака прыходзіць нам на помач гісторыя. Прывяду за П. Растаргуевам патрэбныя гістарычныя ведамасьці.
Гісторыя Нежынскага палку ясна паказуе на позьняе засяленьне яго, не раней пачатку XVII стагодзьдзя людзьмі, што ўцяклі ў гэтую часьць Северскае зямлі5 з-за Дняпра, калі Пясочынскія, Пацы, Кісялі і іншыя паны дасталі гэтта ад караля балей або меней вялікія землі. Займаючы паўдзённую часьць краю, прастор будучага Нежынскага палку ня быў густа населены ўжо ў глыбокай старыне, да татарскага находу. А просьле татарскага спустошаньня з палавіны XIII ст. гэтая мясцовасьць апусьцела. Відавочна, кажа гісторык „Старой Малоросснн" Ал. Лазарэўскі, гэтая мясцовасьць (на паўдня ад Сейма й Астра) да XVII ст. прадстаўляла сабою чыстую пустыню, што дзяліла расейскія й польскія валаданьні6. Пустыннасьць мясцовасьці на паўдня ад Сейма й Астра, паводле Ал. Лазарэўскага, відаць і з таго, што расейская старожа, каторая вартавала Пуціўльскі рубеж ад нападу татараў, „стаяла па берагох р. Сейма, не далей 40 вёрстаў на заход ад Пуціўля, знача: болей меней каля граніцы цяперашняга Канатопскага пав.“, а далей на заход ад гэтага пункту цягнуліся палі, г.зн. незаселеныя землі. Адно на поўнач ад Сейма й Астра былі сялібы, але „яшчэ ў пачатку XVII ст. яны сустракаліся адно зрадка". Цяперашнія месты: Нежын, Глухаў, Батурын, Кролевец, Конотоп, Борзна і інш., былі закладзены або адноўлены не раней першае чэцьверці XVII ст. па Дзеўлінскім міру. У вадным акце 1624 г. кажацца, што „Место Нежнн, от многнх лет опустошалое, значне за ласкою Божню растеть, н іцо раз людей до яго пребуваеть“7. У грамаце Жыгімонта III, дадзенай м. Нежыну 1625 г., названы ён яшчэ „Новаселым**8 местам. Ё яптчэ шмат іншых дакумэнтаў аб колёнізацыі Украінцамі з правага боку Дняпра паўдзённае часьці Чарнігаўшчыны. Калёністыя на поўнач ад Сейма й Астра мяшаліся з мясцовым (северскім) насяленьнем, ад чаго ў мове гэтага прастору дагэтуль ёсьць ня мала беларускіх асаблівасьцяў (аканьне і інш.).