За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Пачынаючы цяпер друк свае працы ў „Калосьсю", я не магу ня ўспомнець словамі шчырае падзякі свайго Дарагога Вучыцеля, спад. проф. Ольдрыха Гуера за ўсю тую веду, каторую я здабыў у яго, спад. Антона Луцкевіча, дырэктара Крывіцкага музэю ім. Івана Луцкевіча ў Вільні, за прысланьне ў сваім часе „Аль кітабу" ў Прагу і спад. Марыю Таўэр’анку за транскрыпцу яго.
Прытарнаваньне арабскае абэцэды да крывіцкаіа языка і прынцыпы транскрыпцы
Крывіцкія пісьменьнікі, пішучы арабскім пісьмом, мусілі арабскую абэцэду прытарнаваці да крывіцкага языка.
У варабскай абэцэдзе ёсьць па тры літары дзеля абазначэньня гукаў з, с і к. Гэта давала магчымасьць абазначаць розныя крывіцкія сугукі сычачыя ды цьвярдое й мяккое к. Арабская літара, абазначаючая д заднепаднябеннае, ужываецца дзеля дбазначэньня крывіцкагаз цьвярдога; транскрыбавана яна пераз г, прыкладам: zaraz. Дзйве другія араб. літары для з абазначаюць крывіцкае з мяккое; транскрыбаваны яны: адна — пераз z, другая — пераз z’, пр.: гтепійзе, z’emla. Араб. літара, абазначаючая войстрае заднепаднябеннае с, ужываецца дзеля абазначэньня крывіцкага с цьвярдога; транскрыбавана пераз s, пр.: sad. Дзьве іншыя арабскія літары дзеля с абазначаюць беларускае с мяккое, яны транскрыбаваны пераз sis’, пр. sehosvetnij, s’oj.
3 трох літараў дзеля к у крывіцкім тэксьце ўжываюцца толькі дзьве: заднепаднябенная дзеля цьвярдога к і пярэднепаднябенная дзеля к мяккога; транскрыбаваны яны: першая — пераз k, другая — пераз k із значком мякчыні. Прыклады: kazac, k’idac. Зь
дзьвюх літараў дзеля гуку т у крывіцкім языццэ ўжываецца толькі адна, абазначаючая арабскае заднепаднябеннае т; транскрыбавана пераз t, пр.: tabe.
Дзеля ўсіх іншых сугукаў у варабскай абэцэдзе ё толькі па аднэй літары. Па аднэй яны асталіся і ў языццэ крывіцкім, хоць тут апрачар, д, т, дж, ж, ч, ш, што заўсёды цьвярдыя, усе іншыя сутукі, залежна ад месца ў слове, бываюць цьвярдыя або мяккія. Значыцца, апрача зь, сь, к’ мякчыня ўсіх іншых крывіцкіх сугукаў у „Аль кітабе" не абазначана. Трэба, значыцца, дагадацца, дзе прачытаць мякка, а дзе цьвёрда, што зусім ня трудна. Зусім накшая вымова крывіцкіх сугукаў дз, ц прынучыла прыдумаць дзеля іх у варабскай абэцэдзе апрычоныя значкі, каторыя, як бальшыня іншых літараў, ужываюцца як дзеля дз, ц цьвярдых (ludzkoha, ргісіпса), так дзеля мяккіх (chadzic). Літары, каторых мяккая вымова не абазначаецца ў рукапісе, так-жа транскрыбаваны без абазначэньня іх мякчыні. Толькі арабскае лям, абазначаючаел і ль, транскрыбавана залежна ад вымовы пераз I ці I (hotas, kali). Арабскае ваў перададзена часткава літараю v (перад самагукамі, пр.: vada), а часткава літараю й (між самагукам і суіукам ды на канцы слова, прыкл.: voilk, Ьій).
Крывіцкі гук е абазначаецца ў „Аль кітабе“ пры помачы значка для арабскага а кароткага.
Крывіцкае а абазначана ў рукапісе пры помачы арабскага значка дзеля а даўгога або часткава — згодна з арабскай абэцэдаю — на пачатку слова пры помачы айн (транскрыбуецца значком ’) і арабскага значка дзеля а кароткага. У варабскім пісьме па k, ch, t значок дзеля кароткага а вымаўляецца як a (а не як е); дзеля таго і ў беларускім тэксьце часта дзеля абазначэньня a па k, ch, t ня ставіцца значок даўжыні. Транскрыбавана: араб. кароткае a — пераз е (sedzec), араб. даўгое a — пераз a (sad, sadz). Хоць арабскае кароткае a па k, ch, t і з ’ (айн) вымаўлялася як а, то, аднак, транскрыбаваны яны пераз е (у другім прыпадку з ’), бо нярэдка ў крывіцкім тэксьце па k, ch, t і з айн пішацца такжа а даўгое. Прыклады: ’ebacimse, ketorij, matke ( = абачымся, каторы, матка).
У бальшыні прыпадкаў крывіцкае о абазначаецца пры помачы значка дзеля арабскагау даўгога, ау пры помачы значка дзеля арабскагау кароткага, але нярэдка бывае наадварот: араб. у даўгое ўжываецца дзеля крывіцкагау, ау кароткае дзеля крывіцкага о3. Транскрыбавана: араб. у кароткае — перазм (u’ahnu=y агню, ’ulava=олава), араб.у даўгое, каліабазначае крывіцкаео — перазо (holas), а калі абазначае крывіцкаеу — пераз й (z dimii=3 дыму).
Крывіцкія і,у абазначаюцца аднолькава, пры тым блізу заўсёды значком дзеля арабскага і кароткага, адно напару значком дзеля араб. і даўгога. Транскрыбаваны: першая — літараю і, другая — літараю і. Ведама, што ў транскрыпцы перад е і і моіуць стаяць як мяккія, так і цьвярдыя сутукі, начай кажучы, е, і не абазначаюць мякчыні папярэдніх сугукаў.
Дзеля таго што пры транскрыпцы перапісавалі літара ў літару, дык перапісалі так-жа айн (’) перад у (na’uka), хоць у такім палажэньню айн нічога не абазначае.
Знакоў прыпынку ў рукапісе нямашака, у транскрыпцы паставіў іх я. Вялікія літары таксама я паставіў.
Бачыны й радкі транскрыпцы адпавядаюць бачынам і радком „Аль кітабу“. Панумаравана подле захаванае часьці рукапісу, каторы нумарацы ня мае.
Дзе быў напісаны „Аль кітаб“?
Уперад, чымся прыступіць да граматычнага разбору мовы „Аль кітабу“, важна даведацца, на прасторы якога крывіцкага (беларускага) дыялекту ён быў напісаны. „Аль кітаб“ мусіў быць напісаны там, дзе жылі крывіцкія мусульмане, а гэтыя ў XV—XVII стаг. жылі
3 У пазьнейшых рукапісах крывіцкіх арабіцаю араб. у даўгое ўжываецца толькі дзеля крывіцкага о, a кароткае дзеля крыв. у. Хістаньне ў ужываньню ў нашым рукапісе араб. значкоў дзеля араб. кароткага й даўгогау паказуе на няпоўнае яшчэ скрысталізаваньне крывіцкага правапісу арабіцаю ў справе абазначэньня крывіцкагаў і о і сьведчыць аб даволі раньнім напісаньню „Аль кітабу".
сярод крывіцкага насяленьня хрысьцянскага там, дзе й цяперака, значыцца, у цяперашніх паветах: Віленска-Троцкім, Ашмянскім, крышку ў Валожынскім, далей у Наваградзкім, Слонімскім і Горадзенскім. Як бачым, менаваны прастор вялізны, на ім ё колькі крывіцкіх дыялектаў. 3 другога боку, чыста народная мова „Аль кітабу'* дае магчымасьць азначыць месца яго паўстаньня подле адных асаблівасьцеў языковых. Дык да мовы й зьвернемся.
Каб азначыць месца напісаньня „Аль кітабу“, даволі зьвярнуць увагу на гэткія асаблівасьці мовы ягонае:
1) Ненацісьненае о заўсёды пераходзіць у а з выняткам канцавога о ў канчатку gen. sg. (родн. скл. адз. л.) прыметаў і прыметных займёнаў із націскам на карані. Прыклады: kaznahu 8а2, naiiconahu 13а15, adzinahu 14Ь6 (=кажнаго і пад.), sudnaho 4а. А калі націск на канчатку, дык на канцы ё -a: svetoha dna 26аЗ, zloha 65b2, jakoha 63bl3. Аднолькава^еп. sg. займёнаў ніхто, нішто: nikoha 48Ы1, 52а5, nicoha 54а2 і інш.
2) a-,jaасновы і мускія o-,joасновы маюць у потп.-ас. рі. (наз.-він. мн. л.) толькі канчатак-і, -ы: valasi 110Ь5, ІЗІаІ, kupci 60b3, hatavi 72bl, starani 75Ь8.
3) 1 praes. pl. (1 ас. мн. л. цяп. ч.) дзеясловаў тэм. мае канчатак -м adposnikajem.se 94b6, vidzim 95Ы1, ’ebacim.se 96Ь12).
4) Дзеясловы із захаваным самагукам асновы маюць перад канчаткам -це ў 2 pl. imp. (2 ас. мн. л. загаднага ладу) самаіук -і (-ы): scerazicese 20аЗ, razijdzicese 28b6, hledzice 84Ы5 і інш.
У аканьню мова „Аль кітабу" згаджаецца з крывіцкім дыялектам паўднёва-заходнім (тачней: з паўночна-ўсходняй часьцю дыялекту паўднёва-заходняга) і зь віленска-ашмянскімі гутаркамі. Іншымі трыма менаванымі асаблівасьцьмі згаджаецца з крывіцкім дыялектам цэнтральным і ўзноў ізь віленска-ашмянскімі гутаркамі. Усімі менаванымі асаблівасьцьмі мова „Аль кітабу“ згаджаецца зь віленска-ашмянскімі гутаркамі. Іншыя асаблівасьці мовы ,Аль кітабу“ не пярэчаць напісаньню яго ў мове віленска-ашмянскіх іутаркаў. Значыцца, „Аль кітаб“ паўстаў на прасторы віленска-ашмянскіх гутаркаў крывіцкага языка4.
Фонэтыка
Самагукі
Аканьне
Найвялікшай асаблівасьцяй крывіцкіх самагукаў ёсьць аканьне, г.зн. пераход ненацісьненых о, е, а напару і іншых самагукаў, у а (я). Наш рукапіс мае мноства прыкладаў
4 Віленска-ашмянскія гутаркі (названы гэтак подле болыпых местаў іхняга прастору — Вільні й Ашмяны) апісаны мною ў варт. „Narzeczaj^zyka bialoruskiego" (Sprawy narodowosciowe, Варшава, 1928, № 5 [стар. 91—98 нашага выданьня. — Рэд.]) і ў варт. „Stan badan nad Masyfikacj^ dialektow j^zyka biatoruskiego" (Balticoslavica, Вільня, 1936, II [стар. 119—132 нашага выданьня. —Рэд.]). Граніцы віленска-ашмянскіх гутаркаў гэткія: калі ад вусьця р. Іслачы ў Бярэзіну (Нёмнаўскую) правядзём на заход ля мест. Вішнева (Валожынскага, ля станцы Багданава) ліню да языковае граніцы зь Ліцьвінамі ля мест. Варанова, дык азначым граніцу паўднявую нашых гутаркаў. На поўн. й зах. граніца віленска-ашмянскіх гутаркаў зыходзіцца зь языковаю граніцаю крывіцка-літоўскаю. На ўсходзе граніца праходзіць ад р. Бярэзіны на поўнач да літоўскае граніцы блізка Гадуцішак так, што ў цэнтральным беларускім дыялекце астаюцца Валожына, Забярэзьзе, Гародзькі, Пруды, Залесьсе, Смаргоні, Данюшава, Жойдзішкі, Вішнева (Вялейскае, ля Сьвіра), хіба Сьвір, далей Мядзел, Постаўе, а да віленска-ашмянскіх гутаркаў адыходзяць: Вішнева (Валож. пав.), Крэва, Гальшаны, Солы. Значыцца, прастор, займаны віленска-ашмянскімі гутаркамі, складаецца з гэткіх цяперашніх паветаў: Віленска-Троцкага, Ашмянскага, бяз воласьці Смаргонскай ды невялічкіх часьцеў паветаў Валожынскага, Лідзкага й Сьвянцянскага. Пры гэтым трэба зацеміць, што точныя граніцы гэтых гутаркаў у пав. Валожынскім, Лідзкім і асабліва Сьвянцянскім дагэтуль не ўстаноўлены.
аканьня. Разгледжу асобна прыклады на пераход о ў а і асобна на пераход е ў а (я).
Пераход ненацісьненага оўа. Прывяду некаторыя прыклады на пераход ненац. о ў а. Дзеля таго што, як о спачатнае, пераходзіць у а так-жа ненацісьненае о з даўнейшага ь, прыклады на іх будуць прыведзены разам. а на месцу этымолёгічнага о ненацісьненагаў 1 складзе перад націскам: Prarok 13а175, dazdzu ibid., ’adzinamu. 42Ь9,расай 41а2, pa dzesec 17а9, pa razu 17а8.
У другім складзе перад націскам: ’Ad stvancela 38Ы6, dakranuusise 32Ь6, рапігай 12а13, ’adpusklivij ЗЬ14, pa cirvonam zalatom 17а16, ’addaliiisi 2Ы4, ualasi ІЗЗаІ, ’asminaccac 38b7, ne’abrakajucise 40a9, dazdzavoha 47b6.
У трэйцім i дальшых складох перад націскам: ’abdaravaii 19b7, pad halavuj 19b7 ( = пад галавой), da ’adpitscene 23all, ’asmidzesat 47b8, da saraku 57a6, bahatiri 130a5, ’ad ’asmidzesat cetiroch hod 14al0, ’adperehavuru (=voru) 41bl.