• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Да другое катэгорыі адхінаў належаць тыя прыклады, у каторых е асталося не перайшоўшы ў о ў старой групе зь мяккімр сонантычным, значыцца, перадр ацьвярдзелым. У крывіцкім языццэ е перад ацьвярдзелымі сугукамі не пераходзіць у о, дык можна было-б падумаць, што дзеля таго не перайшло і ў вышменаваных прыпадках. Аднак тут гэта ня мае значэньня, бо крывіцкае р ацьвярдзелае ўжо з пары праславянскае, дзе ацьвярдзела дыялектычна (гл. ніжэй прыр). Прычына тут накшая, пайменна тая, што да ведамае пары група сугук+р сонантычнае зь пярэднепаднябенным самагуковым элемэнтам+сугук11 аставалася ў крывіцкім языццэ із спачатнай сваёй вымоваю. Калі пасьлей р сонантычнае было заменена часткава пераз -ір(міргаць), часткава пераз ер(мерзнуць), процэс пераходу еў о быў скончаны, дзеля таго ў гэтай групе е ня было абнята разгляданай зьяваю. Адзіночныя прыпадкі з о на месцу е ў гэтай групе лёгка могуць быць выясьнены аналёгіяй. Гэтак чорны подле добры і пад.
    Націск у мове „Аль кітабу" зусім такі самы, як цяпер у віленска-ашмянскіх гутарках. Дзеля таго е ў dat. pl. ludzem (мноства прыкладаў) можна выясьніць адно хіба тым, што ў старую пару е перад м не пераходзіла ў о. Падобна слова „неба“ сустрэлася толькі з е. Няма ведама чаму ё е у iz’veu 74Ы5, 74ЫЗ. У nametka 49Ь4 можна бачыць націск на па-.
    На месцу націсьненага е канцавога часткава маем е, часткава о.
    е ё:
    1.	У 2 pl. ind. praes. : dajece 9Ь9, 9Ы0, ne ’addasce 15al5, lezice 118b7, 119a8, umrece 119a4 i інш. — заўсёды, адхінаў нямашака.
    2.	У gen. sg. займёнаў асабовых і зваротнага: тепе, cebe, sebe.
    3.	У прыслоўю яшчэ: Jesce 18Ы7, 19Ь10, 43Ь1 і інш.
    Заўсёды ё о:
    1.	У прыслоўю ўжо: ’uzo 19bl4, ’uzo 1915, 54а6.
    2.	У пот.-ас. sg. joасноваў subst. neut.: pecju (= pecjo) 5al,jejcu (= jejco) ЗОаІЗ, pleco 71b2 i інш. — подле аналёгіі акно, дабро.
    Pronomina neutra маюць o ў nom.-ac. sg. адно часткава: uso tvajo 120a3, svajo 4al4, slova majo 96al0, uso 45b 15 i інпі. o тут паўстала аналёгіяй mo.
    Хормы з e ў гэтых склонах у мяншыні: serce tvaje 58а17, vujska (= voj-) tvaje 59al7, svaje (цела) 58b5, cela tvaje chto rastupic (= -top-) 59b3, cela maje rastopic ib. 5, miloserdze
    11 У друкарні няма адумысловых значкоў, дзеля таго мушу апісаваць тое, што можна было-б перадаць пры помачы прынятай у навуццы транскрыпцы. — Зацем Я.С.
    svaje ucinic 10a2, Dzebra’ilpasuu (= -sou) na svaje niejsca 62bl2,pakajenje svaje ’uzrusiH 65a3, ’uso cela svaje 69b4, ’acisci ceta maje 72al,paddanstva svaje 79b9, za use tuje (= тое) 78b3, svaje 80a6, svetoje ime tvaje 83a8, malaku (= -ko) svaje 129a4 i інш.
    Бачым, што аналёгічны самагук о запанаваў адно ў канчатку назоўных імёнаў (substantiva), а ў займёнаў о ўжывалася побач із спачатным е.
    У цяперашняй мове віленска-ашмянскага прастору на месцу е нац. на канцы 2 рі. ё заўсёды о (дасьцё, глядзіцё і інш.) Значыцца, гэтае о з е паўстала пазьней із прычыны вытваранага аканьням чаргаваньня ненац. а з нац. о (сяло, памяло — сёлы, памёлы). 3 тае-ж прычыны паўстала раней о ўужо. У паўднёва-заходнім дыялекце крывіцкім (беларускім) і цяпер менаваныя хормы маюць на канцы е (ясьце, ужэ). Там-жа ё е ў пот,ас. sg. займёнаў ніякіх (мае), але ў віленска-ашмянскіх гутарках толькі о (маё і інш.). Значыцца, што кірунак аналёгічны (подле то), каторы ладне захапіў гэты канчатак у пару напісаньня рукапісу, з часам чыста перамог.
    Сьведчаньням мовы „Аль кітабу“ і цяперашняе крывіцкае мовы паўдзённа-заходняе (Наваградчына, Горадзеншчына, Случчына і інш.) зьбіта цьверджаньне Сабалеўскага (Лекцнн, 63) і Карскага (Белорусы, II—1, 197), што ў крывіцкім языццэ канцавое е па зьмякчэлых сугуках пераходзіцьу о. е тут можна выясьніць адно тым, што яно спачатнае, тымчасам о выясьняецца лёгка аналёгіяй асноваў цьвярдых (адно, дабро, то і пад.). Дзеяньне гэтае аналёгіі захапіла так-жа канцавое -а (-’а) з § спачатнага ntасноваў; гэтак цяперака маем: дзіцянё, ягнё і інш. зам. ранейшых дзіцяня, ягня і інш.
    У языццэ польскім, украінскім і нарэччу паўночна-расейскім е пераходзіць у о як у складох націсьненых, так і ненацісьненых. Але ў языццэ крывіцкім разам із абруселым нарэччам даўнейшых крывіцкіх Вяцічаў (т.зв. цяпер паўдзённа-расейскім нарэччам) бачым пераход еў о адно пад націскам, бо ў складох ненацісьненых е пераходзіць у а (’а). Подле аналёгіі зь іншымі языкамі славянскімі, мы спадзяваліся-б, што таксама ў крывіцкім перад паўстаньням аканьня е ненац. пераходзіла ў о. Але выглядае, што аканьне ў сваім пачатку ранейшае за лябіялізацу е, пайменна, калі апошні процэс пачаўся, ненацісьненае е было, відавочна, рэдукаваўшыся, дык не магло лябіялізавацца, а, значыцца, і пераходзіць у ’о, але з часам пераходзіла ў а.
    п> ці е зть ў о не пераходзіць: z’vezdi 107b4, zvezdi 116а2, zvezdani 123al, zvezdi 123а4.
    Выпаданьне е маем: 1. У gen. sg. т. п. займёнаў мой, твой, свой, чый: inajho 4а15, 84Ь15, majho 111а8, 125а8, svajho 13Ь2, 20а11, 47а7, 51Ы4, 52Ь7, 64Ь5, ббаіі, 76а10, 85bll, 88b9, tvajho 19b3, cijho 37Ы7,38а2,38а3,38а4. Гэтыя хормыўжываюцца звычайна проці адзіночных з е: majeho 96bl, svajeho ббаб і г.д. Яшчэ радзей сустракаюцца ў „Аль кітабе“ хормы сьцягненыя — maho і г.д.
    2.	У dat. sg. тых-жа займёнаў: svajmu 44а7, svajmu 44а8, tvajmu 93а16,106Ь7,106Ы2, 114а7, majmii 106Ь5,106Ы1,107а2,122аЗ. Адхінаў ад гэтага няма.
    3.	У a) vajvudaj (= vajvodaj) 19bl3, vajuuda (= vajvodd) 19Ы4, але vujevuda (= vojevoda) 19bll, vojevoda 127b5. Цікава, штоў двух апошніх прыкладах з е маему першым складзе -о(значыцца, ненац. о не перайшло ў а); дык два апошнія прыклады можна ўважаць за полёнізмы.
    Ь) Адно з выпалым е ўжываецца пазычанае слова „майстат“: majstat 18аб, 18а5,114Ь8, 123а9,123b5,135а7,135а12, majstatach 56а4, majstatau 96Ы.
    4.	У злучы ніжлі (зь ніжэлі); nizli 37а16, 75Ы0,84а1, аднолькава ў niz 84а2.
    Адпалае е знаходзім спарадычна ў ненацісьненай частцы ze: idziz 51bl7, Toz 54аб, timizpalcami 73bl3, Tahoz 106b4,107a3, tajez 110a7, tajez hadziny 12ba9,Janoz 70a5.
    Зьмены самагуку n>
    ДыфтонГІ на месцу гь. Можнаўважаць, што долех прыведзеныя прыклады адбіва-
    юць вымову ть як дыфтонГу: vjedomij 5а14, 75Ь9 (ведамы), nevadaje 25а13, ЗЗаб, 40Ы5, 57ЬЗ, 80а7 (ня ведае), narazausi 26а8 (нарэзаўіпы), zavasana ІІбаЗ (завешана), dana vadac 138b7, celevake 135Ы7, sueata 115bl.
    На першы пагляд можна было-б yjy слове „vjedomij" бачыць імкненьне да абазначэньня зьмякчонага в. Але характэрна, што j ёсьць у складзе націсьненым, у каторым у паўднёва-заходнім дыялекце беларускім цяпер ё дыфтонгі, а былі ў XVI стаг. і ў дыялекце цэнтральным12, а значыцца, і ў віленска-ашмянскім, што ГеоГрафічна і подле сваіх асаблівасьцеў займае месца паміж іх. Ня маючы апрычонага значка дзеля абазначэньня дыфтонгу, аўтару не аставалася нічога лепшага, як абазначыць яго пры помачы j+e. Меней пэўнасьці ў вабазначэньню дыфтонгу пры помачы значка дзеля арабскага а даўгога. Але нельга так-жа паверыць, каб магла быць 9 разоў апіска і заўсёды на месцу націсьненагаj. Думаю, што, ня маючы апрычонага значка дзеля дыфтонгу, аўтар абазначыў яго значком дзеля арабскага даўгога а, каторы ў яго ў даным прыпадку меў значэньне ня а, але самагуку даўгога, значыцца, бліжшага да двугуку, чымся кароткі. У прыкладзе sveata двугук абазначаны двума значкамі.
    На бач. 43 [стар. 170 нашага выданьня. —Рэд.] быў прыведзены прыклад на двугук на месцу спачатнага о.
    п> у дзеясловаў „сядзець“, „помнець“. Накш як у языццэ расейскім і згодна з асталымі языкамі славянскімі ў крывіцкім захавалася е з п> ў дзеясловах „сядзець", „помнець". Гэта таксама адбіваецца ў „Аль кітабе": prepomnaiisi 65а2, тут ненацісьненае № перайшло ўa; sedzic 1Ы, 14ЬЗ, 14Ь4,18Ы5, sedzec 14а2, ЗЗМЗ, sedzeu 14а16, 22b5, sedzeci 73а7, ne sedzi ib. і інш. Адхінаў нямашака.
    Адпалае іь маем у прыслоўным прыймені акром з окромгь (скасьцянелы loc. sg.): 'akrom 42b8, 'Akrom 40Ь14, 48Ы0, 53Ы4, 57ЬЗ і інш.
    Замена ь, ь
    У залежнасьці ад палажэньня ь, ь або вакалізавалісяў о, е, або чэзьлі. Подле сон — сна, дзень — дня ў расейскай мове ў ведамай групе словаў пачало ў косых склонах выпадаць о, е спачатнае: ров -— рва, лёд —льда, корня, камня, штй (значыць шасьці) і пад. (глянь: Соболевскнй. Лекцнн, 56). У беларускім языццэ аналёгія дзеіла ў кірунку адваротным: о, е не мянялася, а пад уплывам прыпадкаў з о спачатным паўставала о на месцу спачатаага ь там, дзе апошні, будучы ў слабым палажэньню, мусіў шчэзнуць. Дзеіў тут так-жа пот,ас. тых словаў, дзе было о з моцнага ь. Прыр.: Карскі, II—1,175, 179, 230 й 232.
    Таксама ў нашым рукапісе е, о спачатнае ня чэзьне: kamenem 73al, 73all, kerani 124аЗ і пад. о ў рукапісе на месцу ь слабога ў склонах косых: ratuu. (= ratou) 1Ь8, iz rota 53Ь7, ’й roce 123а2, ’й kaznam race 132b7.
    Нормальнае шчэзьненьне ь у косых склонах маем у слове „чэсьць": pej s’elevat’ о tsci praroke ІЗЗаЗ. Аднолькава ў прыметаў: ’us’civaje і charosaje rec rozum ІЗбаЗ, ІЗбаІЗ. I ў назоўнага імені, утваронага, ад гэтае прыметы: ’utscivasc 62а2, ’utscivusci 62а1. Таксамаў іншых старых памятках крывіцкіх (у хорме mcmu, стй, чтй) і ў балыпыні цяперашніх нарэччаў (прыр.: Карскі, II—1, 231). Аб me, с замест ч у mcmu (tsci)rn. ніжэй пры сугуках.
    Вакалізаца новых паўсамагукаў
    Просьле аслабленьня, а далей і шчэзьненьня канцавых ераў часта паўставалі цяжкія дзеля вымовы групы сугукаў. У таковых прыпадках усе славянскія языкі палягчалі сабе
    12 Паказаўягэтаўсваёйрэцэнзіў„Ва11іеов1ауіса“ (II) працы Штангавае (Stang Chr. S.) „Die westrussische Kanzleisprache...". Якпаказуе Карскі, y крывіцкім дыялекце цэнтральным і цяпер ёсьць двуіукіўнекато-
    рых мясцох.
    вымову тым, што ў новапаўсталых групах паміж сугукаў зьяўляліся новыя еры (Сабалеўскі, Лекцнн, 53). Вакалізаца іх згаджалася з вакалізацай ераў старых. Але магчыма, што ў таковых прыпадках о, е паўставалі пад уплывам аналёгіі тых прыпадкаў, дзе яны разьвіліся фонэтычна з даўнейшых ь, ь. Прыклады з рукапісу: ’ahon 53b7, 53h8 і г.д., vuhalja 10b 13 (зборнае ад вугаль). Канцавое а ў vuhalja паказуе, што націск, як і ў цяперашняй мове, на -гаЗначыцца, маем націсьненае а на месцу спадзяванага о.
    Подле А. Пацебні (К нсторнн звуков русского языка, I, 90—103, Воронеж, 1876) ды Сабалеўскага (Лекцнн по нсторнн русского языка, 25—28) у ўсходне-і часткава заходнеславянскіх языкох із праславянскае групы, што складалася із складатворнага р, л із самагуковым элемэнтам, стаячага паміж двума сугукамі, паўставалі групы tbrbt, tblbt, tbrbt, tblbt, a напару tbrbt, tblbt як рэзультат узьніку сварабактычнага самагуку між ліквідаю a наступным сугукам. Гэта завецца другім паўнагалосьсям. Калі запраўды было другое паўнагалосьсе, дык быў-бы на яго ў рукапісе адзіны прыклад у malanja 2Ь8, malanje 25Ь16; літ. е ў канчатку паказуе, што націск быў на складзе -ta-, як у цяперашняй мове. Тут, значыцца, таксама было-б а замест спадзяванага о — так-жа з прычыны пазьнейшага пераносу націску з канчатку. В. Ягіч „Крнтнческне заметкн по нст. рус. языка“ (Пецярбург, 1889,23), дапушчае 2-ое паўнагалосьсе адно для цяперашняга паўночна-расейскага нарэчча. У цяперашнім крывіцкім языццэ прыкладаў на 2-ое паўнагалосьсе вельмі мала (прыводзіць іх Карскі ў II—1, 309) і могуць яны зусім добра быць выясьнены аналёгічным уплывам словаў із о, е спачатнымі або паўсталымі з моцных ь, ь. Прыклады на гэтую зьяву із старых памяткаў ня пэўныя, іхнія ь, ь маглі паўстаць із прычыны ймкненьня пішучых да графічнага аддаленьня групы колькіх сугукаў. Гэткія прыклады, прыводжаныя Сабалеўскім, як старыя отверьзу, церьковь, цяперашнія рас. верьх, пол. wierzch паказуюць толькі на мякчыню р. Ягіч там-жа добра паказуе, што ў старых памятках прыкладаў з двума о або е блізу нямашака (адзіночныя прыклады ня розьняцца ад такіх, як агонь з огнь і пад.), а дзеля таго ь, ь у орь, ерь нельга прыймаць за абазначэньне самагуку. Для крывіцкага і іншых языкоў славянскіх трэба згадзіцца зь Ягічам, што 2-га паўнагалосься ня было, але можна сумлявацца, ці так-жа ў паўночна-расейскім нарэччу ў групе з -оро, -олоі пад. на месцу tbrt, tbit, tbrt, tbit маем 2-oe паўнагалосьсе, a не аналёгічнае паўстаньне подле словаў із о, е спачатнымі або паўсталымі з моцных ераў. Дыкжэ дзеля таго ў крывіцкім языццэ маем такія прыклады, як вугальля, маланьня, што ў вакаючай мове на паўстаньне новых самаіукаў паміж сугукамі ўплывалі ня толькі о, е, але так-жа а.