• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Няма патрэбы займацца гэтта Бяссонавымі памылкамі — іх ужо паправілі іншыя. Дзеля таго-ж лішнім было-б ходацца тутка зь ягонымі маскоўскімі тэндэнцыямі-імкненьнямі; паказалі яны толькі, што й найлепшы й найразумнейшы маскаль — маскаль, і хацеў-бы нас зьесьці.
    Затое карысна будзе прывесьці тутка тое, што сказаў ён праўдзівае, бо ніколі ня лішне паўтараць вялікія праўды, асабліва, калі яны маюць дачыненьне да нашага народу, бо дзе-ж ёсьць болей няверных Хомаў, калі не сярод здэнацыяналізаванай інтэлігенцыі нашае ў дачыненьні да свайго народу.
    Бяссонаў ня знаў нашае слаўнае даўнейшае гаспадарсьцьвенасьці, хоць да зразуменьня яе падыходзіў, затое гісторьпо беларускае культуры ён прадстаўляў правільна й глыбока.
    Вось што ён кажа:
    Беларусь мела ў сваім быцьці два пэрыяды, запраўды бліскучыя й арыгінальныя.
    У першым... да канцаXVI в. беларуская нацыянальнасьць выказала надзвычайную моц і жывучасьць сваіх асноваў, рознабаковасьць развою, заваёўную (пераможную) уплывовасьць сваіх сілаў. Яна ўмела на роўных правох ужыцца з такімі, яшчэ дужымі ў той час, або тады ўжо дужымі, нацыянальнымі й пляменнымі галінамі, як літоўская, польская, жыдоўская і нат нямецкая, усе сужылыя зь ёю, сумесныя, уваўсякім выпадку, найбліжшыя й суседнія (I).
    I далей:
    Яна заўсёды то ходалася зь імі дзеля дружнага адзіночаньня, то дружылася дзедя нутранога, самаазначальнага ходаньня і, памалу, крыху па крысе, пасьпявала перамагаць сваім духоўным, маральным, слоўным, творскім, жыцьцёвым, цывільным, творчым і асьвячальным уплывам. Аб ёй можна справядліва сказаць, што тут яна ні здала ані пядзі зямлі, ані каменя свайго будынку; наадварот, стварыла зямлю й цэлы край, паставіла ад надрубаў свой вялікі будынак. Мову сваю налажыла яна на вялікую часьціну іншых выдатных нацыянальнасьцяў, з моваю — пісьменнасьць, з тым і другім — сьветапагляд, а з гэтым пасярэднім праводам—усе іншыя самабытна-цывілізацыйныя фундамэнты: на штодзённую гаворку, на грамадзкую мову, на пісьменнасьць усіх цывільных і нат часткава гаспадарсьцьвеных справаў, на першыя школы, на казань і песьні царкоўныя. Ейны народны абрад трывалка захоўваў сваю надзвычайную паўніну: народны абычай разьвіваўся безь перашкодаў і да падрабязнасьцяў творства кіпела багатымі сіламі: песьняю і вершам, ня шырокімі й не даўгімі, але з тысяча выглядамі, зь мізэрным і часткава жартлівым характарам зьвінеў увесь гэты відомы й нявідомы абраз народнага жыцьця, даволі сказаць, што „Слова аб палку Ігаравым“ безь яе зьменшылася-б на траціну, што шмат для цэлага славянскага песеннага творствазгінула-б няясным і няпоўным бязь ейнае спадчыны, нату цяперашніх ейных астачах, што мае перад сабою чытач (I—II).
    А вось аб далейшым развоі местаў і беларускага грамадзтва, судох і праве:
    Мескае жыцьцё, даўно забясьпечанае азначанымі грамадзянскімі правамі; грамадзянскасьць не асталася ад развою заходніх суседзяў, нат найдальнейшых: яўнае публічнае судавядзеньне й адпаведны яму судовы лад, ад XVI стаг.: Статут — адзін із найвялікшых праўных помнікаў (II).
    Дзеля гісторыі, этнаграфіі, межаў беларускае мовы й агульнага характару краю вельмі цікаўнае наступнае сканстатаваньне Бяссонава:
    Гэтак Беларусь абняла, згарнула й злучыла, азначыла й апрычыла сваю зямлю, цэлы і вялікі Край... ад межаў польскіх у Каралеўсьцьве і пад Каронаю да Пскоўскіх... Смаленскіх... пад самы Мажайск, а на паўдня йшчэ далей па плыні рэкаў, асабліва Дняпра, праз Валынь і Чарнігаўшчыну... Дагэтуль, уступаючы ўнутро гэтых межаў Краю... як ні ацяжыла над ім рука апошніх стагодніх здарэньняў, бачым, чуем і адчуваем, што тут дакладна існуюць не надуманыя й не нарысаваныя толькі геаграфічныя або гаспадарсьцьвеныя межы, што ўнутры іх ёсьць запраўдная асаблівасьць, якая ізь сярэдзіны сябе абрысавала, што тут свой грунт, сваё плямя, свой народ, свая нацыянальнасьць, якая калісь панавала, хоць-бы цяпер ейныя жывыя прадстаўнікі хаваліся ад вашага пагляду ў руінах мінуласьці, хоць-бы яны з тупым відам і нямымі вуснамі сустракалі ля сваіхруінаў новага гасьця. I што цікава... колькі не панавалі палякі, як не размножыліся, не набраліся й не разбагацелі пасьля іх жыды — мы пераконваемся, дзе ні ступіць, што ўсе гэтыя пляменьні, нацыянальнасьці, мовы, народныя адзінкі й пары зьдзержваліся калісь у падначале чыёйсь іншай валадарнай рукою, што аднавага пахіснулася ад паслабленьня яе й зьбядненьня, пахіснулася, ды яшчэ ня зьністожылася ўва ўсіх і ўсякіх сьлядох сваіх; што народная гісторыя бачыла тут верх іншы, і доля народная рыхтавала валадарства нацыянальнасьці іншай, ня тэй, што гаспадарствавала нядаўна, і тэй, што шмат раней гаспадарствавала й кіравала (II—III),
    значыцца, беларускай.
    Як бачым, пададзеныя Бяссонавым межы Беларусі зыходзяцца зь межамі беларускае мовы на карце, апрацаванай д-рам Я. Станкевічам паводле найноўшых навуковых дадзеных.
    Згодна зь цяперашнімі межамі Беларусі, Бяссонаў у іншым месцы кажа, што даўней Беларусь дзялілася
    на дзьве палавіны: усходнюю й заходнюю, з панаваньнем крывічоў у першай і дрыгвічоў у другой. У кажнай была свая поўнач, што ўваходзіла ў Літву, і сваё паўдня, дзе ў „дзеравех" сядзелі дзераўляне. Летапісным дзераўлянам, паводле займанага імі прастору і ў мясцовай мове, зусходнягабоку адказвала Палесьсе, зь ягонымі цяперашнімі паляшукамі (XXXVI).
    Да гэтага трэ’ было-б толькі зацеміць, шо дзераўлянам адказваюць паляшукі, што на паўдзённым Палесьсі, значыцца, тыя, што на паўдня ад Прыпяці.
    Бяссонаў зусім добра залічае й Падляшша да беларускага моўнага прастору.
    Падляшша, як ні хвалістыя й пераліўныя ягоныя рысы або межы ў розным часе, усё-ткі, паводле нас, — Беларусь, часьціна Беларусі хоць-бы із Заблудаўскай гаворкаю, хоць-бы з Караліўскай [?— Pid.l (XLIII).
    Характар беларуса добра схоплены ў Бяссонава:
    Жыцьцё простае, саліднае, неяк асабліва трывалкое, найменей дзікое або грубое, найболей людзянае, іншым прыступное, сабе прытульнае, здаволенае, без раскопіы, роўнае бяз збытку, бяз бураў і
    трывожнай юрнасьці, із супакойным характарам і ўзьдзержлівым гумарам, прыемнае дзеля, хоць дробных, алеўзорыстыхарнамэнтаў. Праца не пасьпешная, але даўгая і ўпорыстая (II).
    Беларусь пад польскім націскам і ўціскам
    Другі пэрыяд, — кажа Бяссонаў, — пачаўся ад таго-ж XVI стагодзьдзя і цягнуўся да XVIII, нат уваходзячы ў гэтае апошняе да другое палавіны зь ведамай ступеннасьцяй. Гаспадарства чужога карэньня, іншае нацыянальнасьці й веры, страсянула да караня аднавагу складовых часьцінаў створанага Беларусяй сьвету й супакояў; унесла ў іх змаганьне, звады й злосьць, бяз мэты й спадзеву на адзіночаньне або прымірэньне, без магчымасьці згоды: разьдзьмухвала нутраны непарадак і карысталася ім дзеля сваіх вонкавых мэтаў. Як і трэ было спадзявацца, усё гэта цяжарам сваім валілася на тую складовую часьціну, што была калісь галоўнаю, кіраўнічаю й асноўнаю і што глядзела наперад да сваіх мэтаў, — на Беларусь. Усе ейныя сілы, даволі йшчэ багатыя, ад мовы да царкоўных пытаньняў натужыліся: была страчаная ўсякая надзея на гаспадарства, блізу на собскае, так што яму й даводзілася найчасьцей даваць адпор, як непрыяцелю; прыродная, роўная, супакойная, як уперад, дарога развою скончылася і нат стала немагчымай; самабытная, кансэквэнтная плынь ад народнага жарала загароджаная (IV).
    Як прыведзенае падобна да таго, што за апошнія дваццаць год перажывала Заходняя Беларусь, будучы ў польскай няволі! Гэта значыцца, што польская псыхіка й спосабы нацыянальнага ходаньня — перасьледаваньня ў палякоў не зьмяніліся.
    Але дарма, што былі такія цяжкія абставіны быцьця.
    Другі беларускі пэрыяд, — кажа далей Бяссонаў, — быў усё-ткі йшчэ плодам яе (Беларусі. — Я.С.); але, каб дасьпець, вымагаў іншае прышчэпы; нарэшце, ён блізу перарадзіўся проці свайго семя, сталася ведамае ў прыродзе перараджэньне гатунку. Беларусы мусілі тарнаваць спосабы, што былі спрабаваныя іншымі нацыямі ў іхным палітычным жыцьці і пераходзілі ў Эўропе ад гістарычнага народу да іншага. Калі хочаце, тут быў яшчэ характар нацыянальны, але ўжо не народны. Д арога нацыянальнасьці — гэта дарога перараджэньня сярод палітычных абставінаў. Паўсталі асацыяцыі ўва ўсіх кірунках жыцьця, праваслаўныя брацтвы, школы, літаратура, навука. Грамадзкі ўздым, сваймі сіламі, што крануліся наперад, перасіупіў межы беларускага сьвету і разьліўся далёка за імі, па ўсіх кірунках беларускія школы зь іхнай шкалярнасьцяй выперадзілі ў гэтым самую Украіну, у шмат чым далі ёй свой тып і пагатове перанесьліся ў Маскоўскае гаспадарствапад канецXVIIв. <...>, навуказасноваюсярэднявечнаесхалястыкі, алезьведамайчасьцінай элемэнтаў рэфармацыйнага адраджэньня ахапіла ўсе галіны веды ад граматыкі да тэорыі музыкі й пяяньня, да багаслоўскага катэхізіса й палемічнага багаслоўя, — гэтыя спробы старэйшыя на Беларусі, чымся дзе-колечы на Русі. Падарванае палітычнае жыцьцё адбілося нястачаю палітычнае гісторыі, як дасьледаваньня й падручніка, але й ёй быў падрыхтаваны матар’ял у мільёне рукапісных памяткаў заўсі эпохі, чым пасьпеў яшчэ часткава, хоць і позна, скарыстаць Каніскі і чым пасьля яго ніхто йшчэ зь іншых не скарыстаў як мае быць дагэтуль. Пры тым-жа гэтыя перадавыя беларускія сілы, ізноў на хвалу ім і паводле старога закону іхнага народнага жыцьця, ня вылучылі й не адкінулі ўдачаў сваіх суграмадзян, ані нат ворагаў: польскія вучоныя й літаратары, дзеючы сярод беларусаў, ня суступаючы значаньнем ані тагочасным кракаўскім, ані львоўскім, і пагатове варшаўскім, ітолькіў нашчас вымерлі тутабо назаўсёдыадгэтуль высяліліся <...>; ня кажучы аб каталіцтве, лютарансьцьве й кальвінісьцьве, нат драбнейшыя сэкты рэфарматараў, ад самога пачатку таксама слывуць тут друкарнямі, школамі, дзеячамі, лічачы ў радох сваіх не адных немцаў, атолькі-ж, і натболей, мясцовыхурадзімцаў рознагаплемя. Край, прыўсіх спусташэньнях, нат за апошняга часу на 25 квадратных вёрстаў меў прынамся па аднэй вялікай бібліятэцы апрача малых; ён ладна пакрыты цяпер гаспадарсьцьвенымі школамі, што паўсталі на мясцовых асновах, але йшчэ шчытней уперад усялякімі грамадзкімі й прыватнымі: ён да апошніх год мог
    пахваліцца мноствам надта адпаведных сваім мэтам, дзеля ўзгадаваньня паўхатняга й паўшкольнага, так званымі „вучнёўскімі гасподамі" зузгадавальнікамі й рэпэтытарамі, найманымі прыватна; пісьменнасьць, разьвітая дагэтуль, прынамся, усюды пануе ўзгадаванае паважаньне да яе й да навукі. I так другі пэрыяд трэба назваць пераважна асьветным, у значэньні школы, навукі, літараіуры, бібліятэкаў, друкарняў і да гэтага падобных сяродкаў або зьяваў асьветы (IV—VI).