За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
У складох па націску. У першым складзе па націску: sustavaH 1а16, ротасі 4Ь1, ’udzacnasci 9а9, malaku (=-о) belaje і smacnaje rajskaje 22Ы0—11, celevekaH 31bl, nad celam,pravaj 55Ы5.
Таксама a на меспу ненацісьненага канцавога о маюць у пот.-ас. sg (наз.-він. адз. л.) усе ймёны ніякага роду — назоўныя, прыметныя, парціціпіяльныя, займёны ніякага роду ды прыслоўі, паўсталыя скасьцяненьням пот.-ас. sg. сярэдніх прыметаў: chelopstva і paddanstva cinis 4а12, tvaju (=-о) slova 61b3, svaju (=-о) cela 60all, ’adzinostva 4Ь2, mnoha 14а12, ’uso cela naha, hresna 129b3, choc bliska, ’a hliboke (=ka) 73bl, bahamotstva сіпій 14b2.
Аднолькава ў другім складзе па націску: moiccikam 9Ь10, nevulnikaii (=-vo~) 12а5, klopatail 52а2, pitalnikau 79b2, patnicnaj 33а9, nevernikau 13a6, dzeravam 44b2, 73b3, hulasam (=ho~) 19a2, 42Ы0, slova stvaricelskaje 51b2, posepkam 81bl4, na toje dzerava 75a8, skazu, sto se dzejala 108a3.
Згодна з асаблівасьцьмі арабскага пісьма па k, ch, t арабскі значок дзеля а кароткага абазначае крывіцкае a (а ня е, як па іншых сугуках). Значыцца, у прыкладах — chelop 4аЗ, kerona 40а12,pachevali 18ЫЗ, kolke (adv.) 43al, tevari 60b3, da kelen 58b3, cherosich 96аЗ i ў мностве іншых падобных — e па к, ch, t трэба чытаць як а. Транскрыбаваны падобныя прыклады пераз е, а ня а, бо пісар „Аль кітабу“ ў тых самых словах піша такжа па к, ch, t, хоць у мяншыні прыпадкаў, а (значыць, ставіць арабскае а даўгое), прыкл.: chalop 79Ы0, charosija 90al, chavanem 51а4, karona 26а17, kaleni 84al, kolka (adv.) 40Ы5, 42al, tavarisi 61b7, katorije 130а5, lokac 73b9.
Так-жа згодна з асаблівасьцьмі арабскага пісьма, араб. а кароткае з айн абазначае крывіцкае а. Аднак такое а з айн транскрыбавана пераз е із значком бо ў тых самых словах аўтар нярэдка перадае крывіцкае а (як ізь ненацісьненага о, так і спачатнае) пры помачы араб. а даўгога з айн. Калі-б у вабодвых прыпадках транскрыбаваць аднолькава пераз а, дык быў-бы зацерты ў даным прыпадку правапісны стан рукапісу. Дык таковыя прыкладыў транскрыпцы, як ’edna, ’еЬагапій, трэбачытаць таксама, як ’adna, ’аЬагапій, значыцца, з а на пачатку слова.
а ў ігрыймёнах-прыстаўках. Гэтта будзе на месцу зацеміць, які самагук зьяўляецца ў рукапісе на месцу вакалізаванага ь ў прыймёнах-прыстаўках. Найбалей прыкладаў ё ў прыймені з, паўсталым зьліцьцём зь іўьг. Гэтае прыймя ў справе ь прыняло функцу спачатнага прыймені sn. Прыклады з a на месцу даўнейшага ь ў прыймені з: s’ohodne і za mnoj pan hutariii 5а4, zapsuje 43а17, 43b8, 84b9, 74аЗ, 84а10, zapsujes 49аЗ, 59а2, nechaj і za mnoj vidzicca 59а8, nezapsUje 74а4, 84b2, 84bl, stob za mnoj muvila (=-mo~) 96а13. Але блізу гэтулькі ё прыкладаў із е ў гэтым прыймені, прыкл.: zetne 1Ь7, zebraci.se 20al, ze snu par cause 84b7, zebranije 88b4, iz’ neba zesle 96b7, pleci s kristalu, kapita ze srebra 110b4, ze mnoj vidzehse 132a4. У прыпадках, дзе аўтар піша зэ, на яго, відавочна, уплываў польскі правапіс.
5 Першая лічба ля кажнага прыкладу паказуе бачыну рукапісу, другая — радок.
Аўтар, значыцца, нярэдка пісаў зэ замест за із зо, хоць вымаўляў за, аб чым сьведчаць прыклады із за. Адгэтуль лёгка было абмыліцца й напісаць е на месцу спачатнага a ў прыймені за, на што ё таксама прыклады: ze kaznij dzen postu 24b3, zebaulalise 24b2, 34a2, побач zabaulalise ibid., zenechau 40b8, zevuc 40al6, побач zavuc ibid.
Гэтак аканьне зьдзеіла ў дадзеным прыпадку зьліцьцё прыймені з (зо) з прыйменям за.
Аднолькава ё із самагукам у прыймёнах перад, пад, ад:pereda mnoj 76b7,81а17, Pada use pakoji 124b4, 'adarvecca 126аЗ.
Апрычоныя прыпадкі. Мускія й сярэднія прыметы, дзеяпрыметы, лічбы парадкавыя і займёны, калі маюць націск на карані, канчаюцца ў gen. sg. (родн. адз. л.) на -аго. Прыклады: chmelnahu lbl, velikahu 2аІ5, laskavahu 5а10,padobnahu 7аЗ, kaznahu 8а2, 13а8,13а15 і г.д., naticonahu 13а15 (=хмельнаго і г.д.), nadconaho 13а17 і інш., niiloscivaho 24bl, pateho 16Ь7; прыкладаў мноства.
Тыя самыя хормы, калі маюць націск на канчатку, канчаюцца ў gen. sg. на -ога: zloha 8а8, 76b2,65b2, maloha 17b5, takoha 16bl5, staroha 13а7, svetoha 26аЗ, 75Ь12,89а1, ’adzloha 42а16, dazdzavoha 47Ы6, zivuha 48a3, cuzoha 58bl,jakoha 63ЫЗ, druhoha 106a4, 108b9, 122Ы, 123b4, darahoha 123a7, 132a5 i інш. Аднолькава^еп. sg. займёнаў ніхто, нішто (з nik-bto, nicbto): nikoha 48bll, 52a5, 78a9, 89al4, ni ’ad koha 52a8, nicoha 54a2, 74a7, 84all, 87al6, 94Ы1, 96al0, 104Ы5, 120a6, ’astatnahu svetoha dna 26a3, sem recej zloha, sabe skadlivahu (=-ho) maje mec 65b2, nicoha sveckahu 74a7 (=-ho'). Прыкладаў мноства. У трох апошніх прыкладах побач із канчаткам -аго прыметаў із націскам на карані маем канчатак -ога ў прыметаў і займёнаў із націскам на канчатку.
Колькі адхінаў: levoho 131а8, \2Qad,pravohu ibid зам. levaho і пад., а так-жаzivuho 98Ь4, nicoho 71а10 зам. zivoha і пад. Нельга відзець у гэтых прыкладах адбіцьцё вымовы аўтаравае. Гэткаму адбіцьцю пярэчыць мноства прыкладаў накшых, вышпрыведзеных, каторыя зьяўляюцца нормальнымі ў рукапісе, як і ў цяперашніх віленска-ашмянскіх гутарках. Менаваныя водхіны мусілі паўстаць у ваўтара Графічна з прычыны ймкненьня ягонага да некаторае „правільнасьці“, што ўзноў зьявілася пад уплывам тых-жа хормаў ізь іншым націскам. У вапошнім прыкладзе можна бачыць недагляд пад уплывам папярэдняга о.
Е два прыклады з -а на канцы ў gen. sg. прыметаў із націскам на карані: posla bozeha 52Ы6, perescerehajuceha 82Ь10. Можна было-б падумаць, што ў гэтых прыкладах адбілася вымова суседняга крывіцкага дыялекту цэнтральнага, дзе гэтыя хормы цяпер заўсёды ўжываюцца. Але аўтар ня мог гукаць двума рознымі дыялектамі. Дык і гэтыя хормы адно Графічныя, паўсталыя пад уплывам хормаў з -а на канцы ў gen. sg. прыметаў із націскам на канчатку, як малога і пад.
Канцавое -о gen. sg. прыметаў і пад. із націскам на карэнным самагуку паўстала з ранейшага а аналёгіяй gen. sg. займёнаў яго, таго, майго і г.д. Што гэткая аналёгія магла дзеіць, бачым із таго, што ў дыялекце цэнтральным уплыў аналёгіі пайшоў у кірунку адваротным: пад уплывам канцавога -a gen. sg. прыметаў там паўстала а пад націскам на канцы gen. sg. займёнаў (кага, чага, яга, майга і г.д.). Але чаму аналёгія ня дзеіла на канцавое -аў gen. sg. прыметаў із націскам на канчатку, значыцца, такіх, як маладога і інш.? Прычына гэтае розьніцы можа быць адно ў тым, што, відавочна, а зь ненац. о ў складзе беспасярэднім па націску было мацнейшае за а ў другім складзе па націску.
Іншы запраўдны (а не адно Графічны) адхін ад аканьня знаходзім у словах:pouhoda 106b7, 106b8,poMsasta 49bl3,poUdna 106Ы4,poustane 96Ы5, 34Ь8. Гэтта о зьявілася — пад уплывам наступнога вусьнянага гуку ў — з а, паўсталага зь ненац. о таксама, як у некаторых гутарках этымолёгічнае, на’т націсьненае а пад уплывам ў перайшло ў о, прыкл.: доў, зоўтра зам. даў, заўтра.
Слова „чалавек" аўтар блізу заўсёды піша з е пал (celeveke 13а17 і інш.) і адно вельмі рэдка з a (celavecej 18а2, celavek 1 lai, 28b2, celavekani 44Ь8). Ведама, вымова была толькі з а па л.
Разгледжу прыклады зь ненацісьненым о ў рукапісе. Наўперад тут маем полёнізмы, прыкл.: spelno 109al, oto 110а2, stvoril 118а6 (I паказуе на полёнізм), velkosci 88а13 і некаторыя іншыя.
У суфіксах і ў склонных канчатках на месцу ненацісьненага этымолёгічнага о або ь звычайна ё а, але нярэдка сустракаецца і е (араб. а кароткае), прыкл.: padarek 35Ь8, sorek 30b4, pred Рапет Bohem 39а10, mus’ulmaninem (dat. pl.) 31а17, iz dubrej (=do-) vuli (=voli) 52ЫЗ,pravej rukoj i інш. Гэтыя i да ix падобныя прыклады паўсталі Графічна пад уплывам пісаньня е папольску ў падобных прыпадках.
Зь іншых словаў і хормаў, каторыя ў „Аль кітабе“ сустракаюцца зь ненацісьненым о, вялізная бальшыня ё такіх, каторых этымолёгічнае о так ці накш зварочавала на сябе ўвагу аўтара. Гэтак, прыкладам, слова „міласьць" і твароныя ад яго найчасьцей пішуцца з о (milosc 82а12, 82Ь9 і інш.), бо аўтар у сучасным літаратурным языццэ беларускім (крывіцкім) часта бачыў дый й сам, пішучы альфабэтам крывіцкім, мусіў пісаць яго з о. Калі якое слова часта сустракаецца ў хорме з націсьненым о, ё балей даных, што аўтар напіша яго з о і ў палажэньню бяз націску.
На першых дзесяцёх (la—5Ь) бачынах рукапісу я палічыў усе прыклады, дзе ненацісьненае о перайшло ў а, і прыклады, дзе такога пераходу ня было. Аказалася, што на менаваных бачынах ё 280 прыкладаў на пераход ненацісьненага о ў а і 12 прыкладаў такіх, дзе ненац. о асталося не перайшоўпіы ў а. Ад гэтых 12-ёх прыкладаў трэба адняць 2 відавочныя полёнізмы — гэта miloserdnij (пакрывіцку было-б milosernij — з с цьвярдым і бяз д) іpovelbena (= повельбеня). Гэткія балей-меней адносіны будуць і ў цэлым рукапісе. Да менаваных 12-ёх прыкладаў непераходу ненац. о ў a я не залічыў канцавога о gen. sg. прыметаў і пад. з націскам на карані (nouaho), бо ў гэтай хорме, як паказана вышэй, мы маем пазьнейшы пераход а зь ненац. о ў о з прычыны аналёгіі (падобнасьці).
3 усяго вышсказанага, як і прыведзеных прыкладаў, ясна відаць, што ў мове „Аль кітабу“, а тым самым у віленска-ашмянскіх гутарках XVI стаг., з выняткам дзьвюх катэгорыяў — канцавога о ў gen. sg. прыметаў і інш. з націскам на карані і о перад ў — усякае іншае ненацісьненае о пераходзіла ў а.
Невялічкую колькасьць прыкладаў у рукапісе зь ненацісьненым о лёгка выясьніць наступным спосабам. Аўтар праўда ненац. этым. о перадаваў наагул фонэтычна (подле вымовы), значыцца, пераз а. Але ці з гэтага маем судзіць, што ў ваўтара было сьвядомае ймкненьне да фонэтычнага правапісу? Ані ён, ані ягоныя папярэднікі рэформатарамі правапісу ня былі, бо калі-б так было, дык іхняя рэформа мусіла-б адбіцца на крывіцкім правапісе кірыліцаю, чаго аднак ня сталася. Ён пісаў у гэным прыпадку фонэтычна, бо накш пісаць не патрапіў, ня будучы навытырыўшыся ў правапісе этымолёгічным, як пісьменьнікі крывіцкім (кірыліцаю) альфабэтам.
Апіраючыся адно на вышразгледжаным матар’яле, ня можна сказаць, каб аўтар, прыступаючы да свайго твору, імкнуўся пісаць этымолёгічна. Але на’т у такім прыпадку гэткае ймкненьне да этымолёгічнае „правільнасьці“ мусіла зьявіцца ў часе самога пісаньня, калі аўтар абярняся сустракаўся, што тое самае слова ці хорма пад націскам мае о, а не пад націскам а. Вось у сувязі з гэтым і паўстала-б у „Аль кітабе" гэная невялічкая колькасьць прыкладаў з этым. ненац. о. Прыймаючы, аднак, пад увагу тагачасныя культурныя варункі ў Крывіі (Беларусі), трэба прызнаць, што некаторае ймкненьне да этымолёгічнасьці правапісу мусіла быць у ваўтара ўжо адразу. Як чалавек інтэлігентны, ён, калі й ня пісаў, дык мусіў чытаць тагачасную крывіцкую літаратуру кірыліцаю, пісаную й друкаваную правапісам этымолёгічным. Правапіс агульна-крывіцкае літаратуры ня мог ня ўплываць на аўтара, тым балей, што гэны правапіс меў аўторытэт урадовасьці, гаспадарсьцьвенасьці.