• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Але на поўнач ад Дзясны, а так-жа ў часьці Глухаўскага ды ўсяго Ноўгарад-Северскага пав. Украінцы не колёнізавалі. Тут асталося даўнейшае беларускае насяленьне. А. Шафонскі, характэрызуючы мову „Малой Росснн" ў канцы XVIII ст. (1786 г.), адцемлюе, што Палесьсе, г.зн. часьць Ноўгарад-Северскага, Глухаўскага, Кролевецкага, увесь Погарскі9, Мглінскі, Новамескі10, заходняя часьць Сосьніцкага, Горадніцкі11 павет і мясцовасьць Чарнігаўскага пав., ляжачая на правым баку Дзясны, маюць блізу што такую вымову, як у Беларусі й Ліцьве12. Тут ня так важна тое, што ў менаваных мясцовасьцях мова „блізу што такая, як у Беларусі і Ліцьве“, бо няма ведама, што значыць „блізу што“, як важна ўтассамленьне мовы часьцяў паветаў Чарнігаўскага, Сосьніцкага, Кролевецкага, Глухаўскага й Ноўгарад-Северскага з моваю паветаў Старадубскага, Новазыбкаўскага і інш., аб беларушчыне мовы каторых нямашака сумлеву. Значыцца, у пав. Ноўгарад-Северскі, у лежачыя на поўнач ад Дзясны часьці паветаў Чарнігаўскага, Сосьніцкага й Кролевецкага і ў часьці Глухаўскага ўплыў украінскае мовы прыйшоў
    5 А.М. Лазаревскнй. Опнсанне старой Малоросснн, т. II, бал. 3 [„Нежннскнй полк“, Кнев, 1893 — Pad.].
    6 Ibid., бал. 1.
    ’ А.Нв. Рагельман. Летопясное повествованне о Малой Росснн. М., 1847, бал. 142.
    8ІЬіЦ.,бал. 138.
    9 м. Погар у прадваенным Старадубскім пав.
    10 Пазьней Новазыбкаўскі.
    11 Гораднянскі.
    12 Пад Літвой тут разумеецца таксама Беларусь, але ня ўсходняя.
    пазьней без украінскае колёнізацыі, бо калі-б таковая ў навейшыя часы была, дык аб ёй добра ведалі-б. У мове гэтых мясцовасьцяў асабліва многа беларускіх асаблівасьцяў.
    Што тычацца часьцяў Курскае й Палтаўскае губ., што ўходзілі ў склад Северскае зямлі, дык тутака з канца першае паловы XVIII ст. абраз быў яшчэ смутнейшы: Пераяслаўскае княства было так спустошана, што з гэтага часу „зусім чэзьне з гістарычнага гарызонту“13. Гэткая-ж была доля й Курска, адбудаванага нанова адно ў канцы XVI ст.14. У 50-х гадоў XVI ст. найбольш паўднёвым горадам Маскоўскага гаспадарства быў Пуціўль, што ўходзіў у пярэднюю лінію ўмацаваньняў, каторую складалі гарады: Алатыр, Цемнікаў, Кадом, Шацак, Раск, Данкоў, Епіфань, Бранск, Міхайлаў, Дзядзілаў, Навасіль, Мцэнск, Арол, Ноўгарад-Северскі, Рыльск і Пуціўль15. За гэтымі гарадамі пачынаўся сьцеп. Заселены ён быў пазьней у XVII ст. дарогаю колёнізацыі, пры чым апошняя йшла галоўна з-за Дняпра.
    Украінскія летапісы паловы XVII ст. (Самавідца, Грабянкі) пішуць аб масавым пераходзе насяленьня з-за Дняпра. Перасяленьні гэтыя былі ня толькі самаахвотныя, але й пад прынукаю. Самавідзец, Грабянка, Сіманоўскі, Рыгельман і іншыя аўтары летапісаў і гісторыкі кажуць, паміж іншым, аб тым, як у 1679 г. гэтманіч Сымон Самойлавіч, сын гэтмана Самойлавіча, жыхароў Ржышчава, Карсуня, Мошны, Драбоўкі, Чаркасаў, Жабоціна і інш. загнаў на левы бераг Дняпра16. Гэтман Самойлавіч у сваім наказе аб гэтай „экспэдыцыі" кажа, паміж іншым, штоўсе „жыхары ржышчаўскія, канеўскія, карсунскія, стараборскія, мошанскія, грабоўскія, белазерскія, цеганкоўскія, драбоўскія, чаркаскія на яго бок прыгнаны і ад непрыяцеля аддалены, а месты, мястэчкі й сёлы іхнія, дзе яны ўперад жылі, на тым баку ўсе без астачы спалены“17. Колькасьць перасяленцаў была вялікая. Прыкладам, гэтман Самойлавіч у 1675 г. вядзе перагаворы з маскоўскім урадам аб пасяленьню 20000 сем’яў18. Перасяленьне наагул было масавае і абыймае час ад 1652 да 1712 г.’э.
    Дык ясна, чаму нямашака цяперака Беларусаў у часьці Палтаўшчыны, Куршчыны і ў паўднёвай часьці Чарнігаўшчыны, займаных калісь Севяранамі. Адначасна дадзеныя мовы, археолёгіі й гісторыі ясна паказваюць, што Севяране былі беларускім племенем20. Захаваліся іхнія патомкі з чыстай сваёй ці — начай — беларускай моваю ў паўночнай палове Чарнігаўшчыны.
    Прыведзеных вышэй довадаў даволі, каб даведацца, што Севяране былі беларускім племенем. Але, хоць бы дзеля цікавасьці, нельга не адцеміць, што назоў Севяране ўжываўся яшчэ ў XVII і на’т у XIX ст. ў вадносінах да Беларусаў Чарнігаўшчыны.
    У 1684 г. стараста мозырскі, Казімер Халецкі, у сваім лісьце да Старадубскага палкоўніка С. Самойлавіча, паміж іншым, кажа: „Як і ў нас людзі Северскія й украінскія быва-
    13	Д.Нв. Багалей. Очерк нст. колоннз. степной окранны Московск. госуд., 1887, бал. 63.
    14	Ibid., бал. 65.
    15	Ibid., бал. 36.
    16	Ibid., бал. 402.
    17	Ibid., 404.
    18	Ibid., 403, 405.
    19	Ibid., 442.
    20	Шмат Беларусаў мае прозьвішча Сяўрук. Вось-жа Сяўрук і Севяранін тое самае, бо гэнае ёсьць зьмяншэньнем гэтага (другога). Відзім гэта ня толькі з хормаў гэтых назоваў, але й дакумэнтаў гістарычных. У беларускім летапісе Быхаўцавым чытаем: „Мужыкі маскоўскія, прышоўшы пад Пуціўль і на Ціхой Сасьне, паграмілі Сяўрукоў Вітаўтавых,узялі ў іх два бабры атры кадзі мёду“ (519). Далей кажацца, як за гэта Вітаўт маніўся пакараць Маскву, але ягоны зяць, маскоўскі князь Васіль, папрасіў у яго выбачэньня, за шкоду заплаціў, і яны пагадзіліся, пры тым сустрэліся пасярод р. Вугры і яе граніцаю палажылі паміж сваімі гаспадарствамі. Як відзім, у летапісе Сяўрукоў знаходзім тамака, дзе жылі Севяране, значыцца, сеўрук — севяранін. Прозьвішча Сяўрук паказуе, што собсьнік ягоны ў некаторай меры паходзіць ад Севяран.
    юць“21. Тут адначасна бачым, што Беларус К. Халецкі, а значыцца, трэба думаць, і Ўкраінец Самойлавіч не прызнаваў Севяран Ўкраінцамі.
    У 1862 г. ў часапісе „Основа“ ў варт. „О городннцком наречпн" (значыцца, горадненскім) чытаем: „Поўнач губэрні (паветы Сураскі, Мглінскі, Старадубскі й Новазыбкаўскі) занялі Беларусы, ведамыя ў жыхароў іншых паветаў губэрні пад іменем літвіноў, сіверан, полісцаў і подзэіун“ (разьдзел XX, бал. 47). Тутака назоў Ліцьвіны — агульнабеларускі, Севяране — пляменны, Палесцы — тое самое, што паляшукі. У вужшым значэньню Паляшукамі завуць Беларусаў Палесься, у шыршым — тых наагул Беларусаў, у мясцовасьцях каторых мноства лясоў, у найшыршым значэньню Паляшукамі часта завуць усіх Беларусаў дзеля лясістасьці іхняга краю. Падзэгунамі, Дзэіунамі і падобна нярэдка дражняць Беларусаў іхнія суседзі Маскоўцы й Украінцы, а часам іншыя — дзеля беларускага дзеканьня.
    Украінскі філёлёг К. Міхальчук так-жа сьведчыць, што Ўкраінцы ў XIX ст. звалі Севяранамі насяленьне Чарнігаўшчыны, ляжачай на поўнач ад Дзясны22.
    Значэньне належнасьці Севяран да беларускага народу вельмі вялікае, дзякуючы гэтаму гісторыя беларускага народу і гісторыя яго культуры ладне багатшая й размавітшая. Прыкладам найслаўнейшы ў усёй Славяншчыне ў сераднявеччу эпічны твор — „Слова аб палку Ігаравым" — паўстаў у Северскай зямлі, гэта поэма аб паходзе Северскіх князёў на Полаўцаў. Ведаючы, што Севяране — Беларусы, нельга сумлявацца, што „Слова аб палку Ігаравым“ — твор беларускі; шмат мясцовасьцяў у Северскай зямлі зьвязана з паўстаньнем „былінаў“ аб Ільлю Мураўленіну і інш.
    Даведаўшыся, што Севяране — беларускае племя, мы тым самым пашырылі веду аб нашых прэдках і іхнім жыцьцю, а тым самым і аб самых сабе.
    Мова крывіцкага (беларускага) рукаггісу XVI стаг. „Аль кітаб“
    Фонэтычны й морфолёгічны разбор
    Перадмова
    Разгляданы далавах рукапіс „Аль кітаб“ напісаны пакрывіцку’ (пабеларуску) арабскімі літарамі і належыць да даволі багатай беларускай ці — ляпей кажучы — крывіцкай літаратуры арабскім пісьмом (рэлігійнай літаратуры крывіцкіх мусульман). Я апісаў яго ў ,,Slavii“ (XII, 3—4), там-жа надрукаваў веданьні аб крывіцкай літаратуры арабскім пісьмом наагул, надрукаваў так-жа прынцыпы транскрыпцы „Аль кітабу“ з арабскага пісьма на лацінскае ды кароценька падаў гісторыю крывіцкіх мусульман2. У тым-жа
    21 Усе жаролы паказаны ў Растаріуева. Цытата прыведзеная паводле сучаснага правапісу.
    22 Труды этногр.-статнст. экспед. в западно-русск. край, т. VII, бал. 462.
    1 Назоў „Крывіч“, „крывіцкі" і пад. ўжываецца ў гэтай працы. як і ў іншых, у значэньню не пляменным, але агульна-нацыянальным, значыцца, замест няправільнага назову „Беларус", „беларускі“ і г.д. Назоў „Крывіч“, „Крывія" і г.д. адзіне правільны ў вадносінах да нашага народу. Ен ужываўся як агульнанацыянальны ад XII да пал. XIV стаг., калі быў выцісьнены новым назовам „Літва", „Ліцьвін" і г.д. Назоў „Крывіч“ і г.д. просьле сьветнай (сусьветнай) вайны памалу аднаўляецца і асабліва быў пашырыўшыся ў 1923—1928 г. у межах радзянае Беларусі. У 1928 г. ён быў забаронены Масквою.
    2 Шырэй аб гісторыі крывіцкіх мусульман і аб іх літаратуры падана мною ў „Гадавіку Беларускага Навуковага Т-ва“ (Вільня, 1933).
    нумары ,,Slavii“ надрукавана мною ў лацінскай транскрыпцы поэма „Мэрадж“ з „Аль кітабу“. Гэтта паўтараць напісанага ў ,,Slavii“ ня буду, бо ў „Калосьсю" ня будзе друкавацца тэкст „Аль кітабу", але толькі разбор мовы ягонае. Адно мушу каротка паведаміць аб прынцыпах транскрыпцы „Аль кітабу“, бо бяз гэтага былі-б незразумелыя прыводжаныя ў працы прыклады.
    Гэтай працы маёй станаўко ня шчасьціць. Напісана яна была ў 1925 г. ў Празе. У 1927 г. да мяне зьвярнуўся Інстытут Беларускае Культуры ў Менску з пропозыцай выдаць тэкст „Аль кітабу“ і маю языкаведную працу аб ім. Але тымчасам адносіны да Крывічан (Беларусаў) у ЗРСР пагоршалі. Каб друкавацьу БРСР навуковую працу беларускую, трэ было быць у ласцы маскоўскае комуністычнае партыі. Дайшло да таго, што за надрукаваньне ў „Працы клясы філёлёгіі“ (т. II) Беларускае Акадэміі Навук майго артыкулу былі звольнены із свайго становішча віцэ-старшыня й сакратар Акадэміі. Ведама, што пры таковых адносінах не магло быць мовы аб друкаваньню мае працы. У 1930 г. на пропозыцу проф. Станіслава Шобэра я паслаў тэкст „Аль кітабу“ ў рэдакцу „Ргас filologicznych", дзе ён меў друкавацца разам із маёю працаю. Калі, аднак, із прычыны агульнага крышу (крызысу) наступны том „Ргас filologicznych" доўга ня выходзіў, а Языкаведная Сэкца Навукова-Д асьледавальнага Інстытуту Усходняе Эўропы (Instytut Naukowo-Badawczy Europy Wschodniej} y Вільні пастанавіла надрукаваць маю працу аб мове „Аль кітабу“ разам із транскрыбаваным тэкстам ягоным, я тэкст „Аль кітабу" ўзяў назад ад проф. Шобэра. Аказалася, аднак, што я пасьпяшыўся, бо, нягледзячы на пастанову такое высакакомпэтэнтнае ўстановы, як Языкаведная Сэкца менаванага Інстытуту, у каторую ўходзілі найвыдатнейшыя прадстаўнікі польскае языкаведы, як профэсары — Ян Атрэнбскі, Ян Развадоўскі, Казімер Ніч, Эрвін Кошмідэр — галоўны рэдактар выдавецтваў Інстытуту, проф. Сьцяпан Эрэнкройц, нягледзячы на абяцаньні, не знайшоў дагэтуль грошаў на выданьне мае працы. Дзеля таго ў 1937 г. мела друкаваць маю працу аб мове „Аль кітабу“ бібліётэка Урублеўскіх у Вільні. Але, заняты працаю на чорны кавалак хлеба, я ня меў часу перакласьці яе на польскую мову.