• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Рада ў Пскове дабівалася арганізацыі беларускага войска. Ваенных беларусаў злучалі ў адны палкі, батальёны і роты. Было патрэбавана, каб з вайсковых часьцей былі адпушчаны людзі, патрэбныя для працы ў Радзе, і каб была захавана за імі пэнсыя. Дамаганьне гэтае было споўнена. Дастаўшы запросіны на Усебеларускі зьезд у Менск, Пск. Бел. Рада паслала сваймі дэлегатамі К. Церэшчэнку, П. Хмелеўскага і Хаценку. Як ведама, Усебеларускі зьезд быў разагнаны болыпэвікамі. Як дэлегаты Рады прыехалі з зьезду ў Менску, адных з іх арыштавалі большэвікі, другія ўцяклі. Пскоўская Беларуская Рада апрача арганізацыі ваенных занялася арганізацыяй беларускіх чытуньнікаў, каторых вельмі шмат было на чыгунцы ад Лугі да Дзьвінска. Быў час, калі ўся чытунка ад Лугі да Дзьвінска занята была аднымі беларусамі. Пск. Бел. Рада арганізавала яшчэ беларусаў у Рэжыцы.
    3 працы Рады трэба яшчэ адзначыць рэгістрацыю беларусаў, жывучых у Пскове і ваколіцах. Было абвешчана, што тыя беларусы, каторыя паддзержаваюць Раду, няхай рэгіструюцца. Зарэгістраванаму выдавалася пасьведчаньне і бралася па 3 руб. Плата за рэгістрацыю паправіла грашавыя справы Рады. Аднэй з вялікшых перашкод у працы Рады было няўменьне інтэлігэнцыяй свае беларускае мовы. Зло гэтае вельмі шырокае ў нас, і ўсюды чуецца вялікая яго шкода. Каб навучыцца роднай мовы, пскоўскія беларусы проектавалі закласьці курсы для інтэлігэнцыі.
    Беларускія сілы ў Пскове зьбіраліся з ваенных і чыгуньнікаў. 3 прыходам немцаў войска было расформована, чыгуньнікі дзеля хлеба мусілі выяжджаць у Большэвізію, і беларуская работа пачала зьменшацца. Цяпер рэшта Пскоўскай Рады жджэ першай магчымасьці, каб вярнуцца ў Бацькаўшчыну. Есьць там беларусы Смаленскай, Магілёўс-
    кай, Менскай і Горадненскай губ., аднак для беларускай работы яны з ахвотай паехаліб усе ў вадно месца. Нам здаецца, што зараз-жа павінен быць пасланы ад цэнтральнай беларускай установы ў Пскоў дэлегат, каб там пры помачы мясцовых беларускіх сіл наладзіць перавоз беларусаў-уцекачоў у Бацькаўшчыну. Аб гэтым трэба ўмовіцца з нямецкай камандай, каб ня было ніякіх перашкод. Рэшта пскоўскіх сьвядомых беларусаў, каторыя ня будуць працаваць пры перавозе ўцекачоў, павінны быць вернены ў Бацькаўшчыну, каб даць ім там конкрэтную работу.
    Гісторыя Пскоўскай Рады паказвае, як жыцьцёвы беларускі рух і як часам патрэбна толькі аднае іскры, каб узьняўся сьвяты агонь нацыянальнага адраджэньня.
    Беларусь, Літва і Балтыка
    Калісь нашая Бацькаўшчына, Беларусь, дзялілася на шмат асобных князьстваў. Потым усе беларускія князьствы злучыліся ў вадно Полацкае князьства. Увесь гэты час беларусы мелі вельмі шырокія зносіны з заходнімі эўропэйскімі народамі Балтыцкім морам па Дзьвіне праз Рыгу. Узьбярэжныя літоўскія й фінскія пляменьні ня мелі свае моцнай арганізацыі і не перашкаджалі беларусам мець доступ да Балтыцкага мора. Смаленск, Вітэбск і Полацак былі цэнтрамі гандлю па Балтыцкаму мору. Месты гэтыя шыбка разьвіваліся і багацелі. Як вялікім было тады іх багацьце, відаць хоць-бы з таго, што, напр., места Смаленск у XIII веку давала ў год падаткаў князю 600 тысяч рублёў і ня было жальбаў на велічыню падаткаў. Ніхто ня будзе спрачацца, што аднэй з прычын разьвіцьця беларусаўу той час быў вольны досіуп да Балтыцкага мора. Цягай да Балтыцкага мора тлумачыцца і паўстаньня вялізных беларускіх колоній Пскова і Вялікага Ноўгарада, здэнацыяналізаваных і разьвезеных потым маскоўцамі па Маскоўскаму князьству.
    Потым усе беларусы разам з ліцьвінамі злучыліся ў адным Літоўска-Веларускім князьстве і ўзноў мелі доступ да Балтыцкага мора. Гэткім парадкам беларусы, як дзеля свайго географічнага палажэньня, так і дзеля сваей цягі эканаміцкай і прамысловай належаць да балтыцкіх народаў. У цяперашні гістарычны час мы павінны асаблівую ўвагу зьвярнуць на наш прыродны кірунак да Балтыцкага мора, бо ад гэтага залежыць разьвіцьцё беларускага народу.
    Цяпер паднята думка аб дзяржаўным саюзе Беларусі, Літвы і Балтыкі. Гэтым заняты ня толькі ў нашым краі, але і заграніцай. Цікавіцца гэтым асабліва Амэрыка. Як чуваць, аб гэтым была гутарка амэрыканскага прэзыдэнта Вільсона з дэлегацыяй амэрыканскіх ліцьвіноў, каторая праз Швайцарыю прыехалаў Вільню. Аб гэтым-жа гаварыў амэрыканскі пасол у Бэрліне з беларускай дэлегацыяй. Ёсьць праект утварыць адно фэдэратыўнае гасударства з трыма сэймамі і адным цэнтральным урадам. Кожная з часьцей у сваіх унутраных справах была-б зусім самадзельнай, але была-б зьвязана адным урадам й разам выступала-б у справах агульнагасударственых (вайна і мір, фінансы і г.п.). Гэткі саюз карысны як для беларусаў і ліцьвіноў, так і для латышоў, бо ўтвораная гэткім спосабам дзяржава будзе вялікай і дужой, каторая будзе магчы разьвіць усе свае прыродныя сілы і патрапіць абараніцца ад сваіх непрыяцеляў. Гасударства-ж з адных ліцьвіноў будзе заўсёды слабым і з часам навет ад невялічкага напору з боку Расеі будзе парухана. Ня можа быць страху, каб адзін народ быў з часам пакрыўджаным другім. Гэтыя тры народы жылі здаўна разам, і ніколі адны адных ня ўціскалі. Апрача гэтага павінен быць зроблены саюз гэтых народаў на роўных асновах, з роўнай лічбай прадстаўнікоў у цэнтральным органе, нягледзячы на тое, што аднаго народу меней, а другога балей. Гэткі парытэтны (на роўных правох) саюз і павінен быць загварантаваны міжнародна.
    Незалежная Беларусь
    Няхай жыве Беларускае войска
    Прабіла гістарычная гадзіна — гадзіна ўваскрэсеньня нашае быўшае дзяржаўнае сілы, настала гадзіна, калі нашая нацыянальная гордасьць можа распусьціцца лёсым цьветам. Ужо падпісаны дэкрэт Галоўным Камандуючым Польскіх Войск Язэпам Пілсудскім аб фармаваньні Беларускага Войска. Значыцца, пытаньне стварэньня беларускай нацыянальнай арміі з меж жаданьняў выйшла і перайшло цяпер у катэгорыю пытаньняў, пастаўленых начарод дня. Гэтак фактычна творыцца Беларускае Нацыянальнае Войска. За тое, што нашая армія будзе нацыянальнай не на словах, не на паперы, а запраўды, нас запэўняюць тыя ведамыя імкненьні нашых грамадзкіх дзеячоў, што стаяць на чале ваеннае справы.
    Каму з беларусоў ня дорагі іменьні Аляксюка, Прушынскага (паэта Алесь Гарун), Рак-Міхайлоўскага і Аўсяньніка, каторыя ўсё жыцьцё ходаліся за адраджэньне Бацькаўшчыны. I сягоньня яны рашуча і галасьліва звоняць у вечавы звон, склікаючы ўвесь беларускі народ пад родны і дарагі флаг — пагоню. Яны даюць гэты сымволічны флаг у рукі дужых і любячых сваю Бацькаўшчыну сыноў Беларусі, каб пад гэтым знакам давесьці край да Нацыянальнага Беларускага Ўстаноўчага Сойму, бо хто не разумее таго, што, фармуючы беларускае нацыянальнае войска, адначасна творыцца Беларускае Гаспадарства.
    Бо хто не разумее таго, што Беларуская Армія — гэта нацыянальныя атрады, каторыя нясуць незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыне, гэта зялезны кулак адроджанай Беларусі, каторы будзе страхам і жахам для непрыяцеляў свае радзімы!
    Але каб гэткая армія асвабаджэньня ад ярма ўціскаючых была дужой духам і моцнай верай у праўдзівасьць свайго дзела, яна павінна быць чыста нацыянальнай, армія павінна быць чыстай беларускай. У Беларускім Войску не павінна быць людзей з ветру, чые сэрцы ня б’юцца пабеларуску і, наканец, людзей, ня ўмеючых беларускае мовы. Бо ў праціўным разе мы створым не беларускую армію, каторая будзе ўхарашэньнем нашае нацыянальнае гордасьці, а будзе армія авантурыстаў, дармаедаў і дзяньгубаў, каторыя сяньня тут на палёх Беларусі нібыта бароняць незалежнасьць Бацькаўптчыны, а заўтра з таею-ж ахвотаю будуць старацца закаваць у зялезьзе гэтую самую незалежнасьць.
    Усіх, хто ад усяе душы жадае і крычыць разам з намі: „Няхай жыве Незалежная Беларусь!" — мы клічам пад вялікі знак беларускай пагоні.
    Пакуль народ беларускі не даб’ецца незалежнасьці свае Бацькаўшчыны, яму ня збыць тое вялікае гора і тае страшнае галіты, каторую ён цярпеў сотні гадоў, пакуль беларусы ня будуць незалежнымі, ніхто ня будзе прызнаваць і гаварыць з імі, як роўны з роўнымі.
    Каб дабіцца свае свабоды, каб быць грамадзянамі Незалежнай Беларусі, нам трэба мець войска, каторае з аружжам у руках прагнала-б бальшавікоў з роднае зямлі. Усякі беларус, каторы можа ўзяцца за аружжа, павінен быць гатовы, каб з радасьцяй, прапушчаны радаснымі крыкамі сям’і і вёскі, пайсьці ў сьцягі нацыянальнае беларускае арміі. Для беларускага народу зусім ня ёсьць неспадзяваньнем справа стварэньня беларускае арміі. Углыбі свае думы кожны беларус, жадаючы незалежнасьці, адначасна сьціскаў у руцэ крыжавы меч проціў непрыяцеляў свае волі і Бацькаўшчыны. Кожны беларус павінен ведаць, што, калі ён хоча быць праўдзівым гаспадаром на сваёй зямлі, калі ён ня хоча мець над
    сабой уціск і няволю, калі ён хоча, каб Беларусь была Беларусяй, дзе яго родная мова ня лічылася-б мужыцкай, а прызнавалася-б урадавай мовай і, наапошку, калі ён жадае, каб з ім усе і кожны абходзіліся толькі як роўны з роўным, ён павінен канечна запісацца, быць гатовым запісацца ў сьцягі беларускай нацыянальнай арміі.
    Няхай жывуць беларускія дзеячы, байцы за стварэньне беларускае арміі Няхай жыве флаг-пагоня на браме Незалежнае Беларусі!
    Вільня. 07.11.19
    Нягледзячы на тое, што было з самага пачатку ясным, што старая Расея не адразу згодзіцца з сваёй сьмерцяй; што гэная Расея ня толькі працягне свае рукі па Ўкраіну, Эстонію, Латвію, Літву і Беларусь, але што яна не даруе Полыігчы і Фінляндыі. Нягледзячы на тое, што было гэта ясным з самага пачатку, трэба было шмат часу, каб усе народы, каторыя будуюць свае гаспадарствы на руінах старой Расеі, гэта глыбако перачулі, пераканаліся, што толькі супольная барацьба проці зданьня старое Расеі п. Дэнікіна і яго прыхільнікаў можа абараніць іхныя гаспадарствы ад новага маскоўскага паняволеньня. Што гэта запраўды зразумелі ўсе народы Усходу Эўропы, мы бачым з таго, што проэктуецца Балтыцкая фэдэрацыя, Чарнаморская фэдэрацыя, Балтыцка-Чарнаморская фэдэрацыя. Што падымаюцца гутаркі аб польска-ўкраінскім і польска-беларускім саюзах, што творыцца беларускае войска, што ё кірунак у польскай палітыцы за прызнаньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Нам цяпер балей чымся калі ясна, што Маскоўшчына асталася Маскоўшчынай, яна не зразумела жаданьня народаў вольнага незалежнага жыцьця, дзеля гэтага, каб ад яе бараніцца, мусіць быць створаны саюз народаў Усходу, саюз перш-на-перш абароны проці чорнай маскоўскай рэакцыі.