• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Шчасьлівейшымі былі палякі: яны належылі да тых нямногіх народаў, с каторымі расейцы часам ішлі на ўступкі. Полыпча не чапала жыцьцёвых патрэб расейскай імпэрыі, без яе можна было абысьціся, а пры ўмелай палітыцэ нават с польскай комбінацыі можна было і скарыстаць. Дык тут ужо і маніфэст да палякоў Мікалая Мікалаевіча з дэклярацыей, што „жывое цела Польшчы, разарванае на тры часьці“, будзе ізноў злучэно разам пад апекай Расеі. Палякоў клікалі памагаць Расеі, ім было пазволено арганізаваць сваё, хоць пакуль што самахвотнае войска. I хоць гэта, як хутка стала вядомым, „руская апека“ над цэлай Польшчай мелася быць выражэна ў вузкай аўтаноміі ў Расеі, хоць далей абецалі толькі якоесь земскае самаўпраўленьне, аднак польская эндэцыя праніклася рускай орыентацыей і не магла спабыцца яе нават і тады, як ужо цэнтральнымі дзяржавамі была абвешчэна незалежнасьць Польшчы. Што дзіўней, і ў гэты час эндэкі прасілі ў Расейцаў толькі вузкой аўтаноміі і, уважаючы толькі сваё становішчэ правільным, востра выступалі проціў Рады стану і інш.
    Расейскае правіцельства і ў гэты час памагае паляком фармаваць сваё войска, нават дазваляючы польскім салдатам вылучацца з расейскага войска, каб паступіць у польскіе палкі.
    3	рэвалюцыей у Расеі, як расейскі ўрад прызнаў Польшчы правы на незалежнасьць, польская надзея на незалежнасьць усяе Полыпчы с трох часьцей узрасла. Расеі цяпер ня было чаго баяцца. Але трэба было зваеваць Аўстрыю і Нямеччыну, каб прымусіць іх прызнаць незалежную Польшчу ў этнаграфічных яе граніцах.
    Палякі натужываюць усе сілы, каб утварыць сваё нацыональнае войска. Польскіе паны ім памагаюць, маючы надзею, што гэна войска абароніць іх двары ад сялян. I запраўды, летась улетку на Украіне якісь час гэна войска спаўняло роль „панскай гвардзіі", пакуль украінцы ня прымусілі іх выйсьці. Трэба аддаць справядлівасьць польскім сацыаналістам, яны заўсёды былі проціў гэтага эндэцкага войска і наагул проціў тварэньня
    польскай арміі ў Расеі, уважаючы, што толькі войска, утворэнае ў Польскім каралеўстве, будзе карысным для Полынчы. Рэвалюцыйны ўрад Львова, Мілюкова, а пасьля Керэнскага, перашкаджваючы ўсімі сіламі фармаваць нацыональнае войска ўкраінцам і іншым народам, ахвотна пазваляе фармаваць яго паляком. I німа дзіва! У той час, калі аіульнае расейскае войска ня хочэ наступаць, калі для падаграваньня яго да бітвы пасылаецца цэлы сьцяг аратараў і разьежджае з гэтай мэтай сам ваенны міністэр Керэнскі, польскае войска, выгадаванае на ідэолёгіі жаданьня Польшчы ў этнаграфічных сваіх граніцах, ахвотна рвецца наступаць. Першымі наступалі на заходнім рускім фронце за часоў Керэнскага — гэта польскіе палкі і чэска-славацкіе дружыны.
    Якое адношэньне эндэкаў, а значыцца і польскага войска а польскіх урадовых прэдстаўніцтв? Дабіваючыся Польшчы с трох часьцей (Рускай Польпічы, Галіччыны і Познаньшчыны), яны не згаджаюцца з дамаганьнямі РэГэнцыйнай Рады, аднак яе самую прызнаюць, уважаюць, што ў яе палажэньні начэй паступаць німа як.
    Цяпер паном эндэкам і іх арміі не даволі этнаграфічнай Польшчы, яны яшчэ галюцца на Беларусь. Беларусы, як літвіны і інш., спатыкаючыся з вялізарнымі перашкодамі з боку расейскага ўраду, не стварылі свайго нацыональнога войска і цяпер мусяць глядзець, як беларускіе месты Магілеў, Менск, Рагачоў, Вітэбск, Смаленск (уся Беларусь!) пераходзяць у рукі польскіх панска-эндэцкіх войск. Вось жэ тут пытаньне, якое нам, беларусам, заняць становіпічэ, ваюючы за Вольную Беларусь. Німа такога сьвядомага беларуса, што згадзіўся на польскую няволю. Польскае войска апынулася цяпер паміж двума нямецкімі і расейскімі вайскамі. Якое далей можа стварыцца палажэньне, калі бальшэвікоў заменіць у Расеі другая партыя? Можэ быць адно з двух: або польская армія будзе варожа адносіцца і да новага расейскага ўраду і гэтак і далей будзе мець з аднаго боку непрыяцеляў расейцаў, з другога — немцаў, або вернецца даўнейшае становішчэ прыязнае і саюзнае расейцам і варожае немцам. Ваеваць на два фронты палякі ня змогуць. Калі цяпер яны пабілі бальшэвікоў, дык гэта дзякуючы незвычайнаму раскладу Расеі. Дзеля гэтага яны прымушаны будуць пагадзіцца з маскоўцамі, адказаўшыся сілком прылучаць Беларусь да Полыпчы. Тады ізноў расейцы займуць месцэ палякоў. Кожнаму пэўна, што Расея такой дужой і вялікой [sic!], як была, ніколі ня будзе (адлучэньне Украіны, Фінляндыі і інш.), але яна ня будзе і такой слабой, як цяпер. Для нас, беларусаў, трэба скарыстаць з гэтага, калі на Беларусі слабейшае ад расейскага польскае войска, і замест палякоў стаць самым гаспадарамі ў свае Бацькаўшчыне. А далей нам, беларусам, будзе лягчэй удзержаць Беларусь незалежнай, чымся паляком цяпер прылучыць да Польшчы, бо за намі спагад народу і права на самаазначэньне.
    Нягодные дзеці
    Пісьмо ў Рэдакдьпо
    Каб хто цяпер, зьнячэўку заехаўшыся ў Вільню, папаў у польскі іурток, ён бы з вытапараіпчэннымі, поўнымі жаху вачыма пытаўся б: „Ціж Беларусь прылучылі да Польшчы?" Эндэцыя крычыць, хваліцца, захлёбваецца ад радасьці: „Мы заваевалі Беларусь, у нас сіла, мы зробім з вамі, што захочым!" „Штож вы зробіце?" — пытаюць зьдзіўленые гэткім патосам беларусы. „Разам з Вільняй прылучым да Полыпчы!" „Алеж Вільня яшчэ не ў вашых руках, Вільню дзержуць немцы“. „Дык мы сілай возьмем, сілком, што вы зробіце, калі мы возьмем сілай? Цяпер усё сілай, аружжам бяруць“. „Не паддадзёмся ў польскую няволю, ляпей згінем, чымся дадзём закаваць сябе ў польскіе кайданы! За намі народ, мы падымем тады паўстаньне". „Мужыкі? А штыхі на мужыкоў, яны заўсёды ўдзержаць парадак!“ — крычаць з пенай на губах, пажаўцелые, здэГэнэраваные панічы, рыцары
    бізуна і бабскага андарака. Другіе пачынаюць асьцяражней, палітычней: „Ну, а штож тут такое, няўжож тут такое, няўжож беларусам ляпей быць пад Расеяй або пад Нямеччынай? Гэтаж славяне, трэба ўсім славянам адно гасударства, дый права мовы будзе ў Польшчы, літвіном і беларусам мы пазволім вучыцца па свойму“. Некаторые шчодрай рукай нават даюць нам „аўтаномію". Затое болып патрыотычные крычаць ім: „Ніякіх беларусаў, або Полыпча, або Расея, ніякай Беларусі!"
    Паглядзём, ці запраўды ўжо наша палажэньне так благое, а польскае добрае, што паны палякі нам могуць званіць кайданамі? Утворэнае спачатку расейскім урадам для вайны з цэнтральнымі дзяржавамі, цяпер пастаўленае на ногі шчодрымі амэрыканскімі грашыма, польскае войска, карыстаючы з разфармаваньня расейцамі беларускіх палкоў і дэзарганізацыі расейскай арміі, нашло на Беларусь, заняло яе і абвесьціло на Беларусі „польскую монархію“. Дзіўная гЭта „польская монархія", дзе найболып ёсьць 2,5 % палякоў, а ў некаторых мясцох зусім нема. Занятая палякамі ўсходняя часьць Беларусі аддзелена ад Польшчы заходняй Беларусьсю, занятай немцамі. Дык занятая польскімі вайскамі часьць Беларусі магла б быць прылучэна да Полыпчы толькі тады, каб немцы на гэта згадзіліся, уступіўшы разам паляком і заваеванные імі беларускіе землі, або каб палякі мелі сілу заваеваць немцаў. Згадзіцца немцы ніколі ня могуць, бо гэткая вялізная, па прылучэньні Беларусі, Польшча, захапіўшы раней ці пазьней сабе і Літву, дабівалася б ад Нямеччыны і ўзьбярэжжа Балтыцкага мора, у тэй лічбе і нямецкіх мест Кеніхсбэрга і Данцыга, на каторые ў гэтую вайну палякі выказывалі ўжо свае правы і дамаганьні. Ваеваць з немцамі паляком таксама нема ўзмогі. Патрапіўшы прагнаць бальшавікоў, польскае войска, хоць і падмацаванае амэрыканскімі грашмі, на каторые амэрыканцы не патрапілі падкупіць расейцаў, мала маючы амуніцыі, ні часіны не патрапіць бараніцца ад немцаў, ніто што наступаць. I бараніцца палякі зусім ня могуць. Баронючыся, прышлося б адыходзіць і ўканцы папасьціся ў рукі тым самым расейцам, каторых яны выгналі.
    Польскіе палітыкі гэта самі вельмі добра ведаюць, і яны будуць маліставаць прад немцамі (калі ўжо не малістуюць), каб тые згадзіліся прыняць ад палякоў захопленую імі часьць Беларусі і за гэта падараваць паляком часьць беларускай зямлі, сумежнай з Полыпчай, напр., Беласточчыну. Дэлегаты Довбор-Мусьніцкага (польскага генэрала, што захапіў Беларусь) ужо паехалі да польскай рэГэнцыйнай рады ў Варшаве. Ці пойдуць на гэта немцы, ці належыць нам баяцца, што нашым братом Беластачанам гразіць польскае ярмо? Мне здаецца, не. Каб немцы хацелі браць рэшту Беларусі, дык яны без ніякага кошту і страты самі забралі б яе бяз польскай ласкі.
    Гэткім парадкам, ні ўся Беларусь, ні часьць яе ніякім спосабам не дастанецца ў польскую няволю. Запраўды, гэтае вар’яценьне палякоў выглядае на работу малых, але нягодных дзяцей.
    Будзьце актыўнымі!
    Быў час, калі ў нас мала было людзей, але былі чалавекі. Было некалькі дзесяткоў' чалавек, каторыя на сваіх плячох цягнулі ўсю беларускую справу. Гэта былі людзі, адданыя ідэі, людзі, каторыя аддалі ўсё сваё жыцьцё на адраджэньне беларускага народу. 3 таго часу беларускі рух пашырыўся, павялічыўся. Зьявілася цяпер у нас шмат людзей, але на гэтых многіх людзей мала ў нас чалавекаў. На гэту ўсю масу людзей, жадаючых прыняць такое ці іншае ўчасьце ў працы, мала людзей, каторыя былі-б нэрвам, пружынай кожнай работы. Прычынай гэткай пасыўнасьці перш-на-перш нашае выхаваньне. У нас мала хто гатаваўся да грамадзкай працы; у нас у школе мала хто захапліваўся працай для дабра народу. Маскоўская школа, дэнацыаналізуючы нашых вучняў, адрывала іх ад свайго карэньня, вучыла чурацца свайго роднага. Адрываючы гэтак ад усяго,
    дзе можна працаваць для дабра агульнага, маскоўская школа прышчапляла вучням толькі эгоістычную рупнасьць аб сваёй карысьці. Другой прычынай ёсьць тое, іпто паніжаецца значэньне працы грамадзкай і прыдаецца вялікае значэньне рабоце па загаду начальства. Гэта прычына таксама вынікае з варункаў, якія былі ў Расеі. I вось цяпер вельмі часта можна відзець, што людзі шукаюць беларускай работы, шукаюць людзей, каторыя-бы ім далі гэтую работу, але, не знайшоўшы іх, часта астаюцца з боку. Шмат ёсьць людзей, што хочуць працаваць, але патрабуюць людзей, каторыя-бы іх скіравалі, зарганізавалі. Цікаўна, што сьвядомыя сяляне куды больш актыўныя за інтэлігэнцыю. Дзе ёсьць людзі, шчырыя сьвядомыя беларусы, каторыя працай сваёй на роднай ніве ўжо паказалі сябе, дык ведама, што каля гэткіх людзей трэба гуртавацца. Праца з гэткімі людзьмі больш пэўная, і можна будзе абмінуць шмат тых перашкод і мо’ абмылак, каторыя могуць здарыцца з людзьмі ўсімі новымі. Але калі сустракаецца, што ў якім-небудзь месцы старых беларускіх працаўнікоў няма, дык ці ад гэтага сашчапіць рукі і чакаць, пакуль прыдуць іншыя і пакіруюць працай. Справа нашая зусім ясная. Мы дабіваемся адраджэньня свайго народу. Адраджэньня нацыанальнага, эканаміцкага і палітычнага. Маючы гэтыя агульныя рамкі, ці-ж ня можна патрапіць павесьці работу?