За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
А бываюць і такія беларусы: „Я, — кажа, — сьвядомы беларус, але агітаваць не магу“. Але-ж пакуль яшчэ гэтулькі беларусаў несьвядомых, дык сьвядомасьць найболып і адбіваецца ў агітацыі. Або часам сустракаюцца беларусы, што могуць працаваць толькі ў вузкой сваёй спэцыяльнасьці. Ведама, што чалавек унівэрсальным быць ня можа, і часта гэткая ўнівэрсальнасьць абніжае якасьць кожнае работы, але ў агульна-беларускіх справах, не вымагаючых асобнай спэцыяльнасьці, кожны інтэлігэнт-беларус павінен у патрэбе ўсё ўмець зрабіць.
Цяпер, калі шырака будуецца беларускае жыцьцё, калі разам з гэтым такія цяжкія зносіны, асабліва патрэбна кожнаму беларусу быць актыўным. У нас цяпер ёсьць шмат беларускай інтэлігэнцыі, аднак ня ўсюды відаць яе праца. Чаму, напр., так ціха ў Гродненіпчыне, хоць там шмат беларускіх інтэлігэнтных сіл? Чаму, напр., няма беларускага выдавецтва ў Беластоку, калі людзей, што ахвотна працавалі-б у гэтым кірунку, ёсьць там даволі? А ўсяму віной наша неактыўнасьць, бязьдзеяльнасьць.
Цяпер варочаецца з Расеі шмат беларускай інтэлігэнцыі. Няўжо-ж гэтая інтэлігэнцыя будзе сядзець сашчапіўшы рукі і чакаць, пакуль хто дасьць ім занятак? He, там, дзе дагэтуль не вядзецца беларуская работа, інтэлігэнцыя, што варочаецца, павінна пачаць і весьці гэтую работу. На гэта толькі патрэбна ахвоты і гарачага і шчырага сэрца. А пры гэтых варунках зрэшта ўсё здабудзецца. Там, дзе ёсьць беларуская работа, прыехаўшая інтэлігэнцыя павінна яе пашырыць. Асабліва трэба напомніць аб актыўнай працы прыехаўшым беларускім вучыцялём. Перш-на-перш, ім трэба навучыцца ляпей беларускай мовы. Несьвядомасьць, маскоўская школа, чужына зробілі тое, што беларускія вучыцялі ўмеюць толькі частку тае мовы, каторай гавораць іхныя бацькі. Але прыпомніць народную беларускую мову і навучыцца літэратурнай ня так цяжка, патрэба толькі ахвоты. Прыехаўшыя вучыцяльскія сілы, ведама, будуць выкарыстаны, але не пашкодзіла-б, ды вельмі патрэбна, каб самі прыехаўшыя вучыцялі заняліся адкрыцьцём беларускіх школ. Як людзём мясцовым ім лёгка будзе выясьніць народу патрэбу беларускай школы.
Prypieuki (piesni-piesien)
Sabrau і wydau W. Lastouski. Wilnia. Drukarnia ,,Znic“, 1918.
8°—32 стар., цана 50 фэн.
Песьня прадстаўляе найхарашэйшую галіну народнага творства. У песьні выказаны найхарашэйшыя ўчуцьці народу; у ёй-жа захаваны перажываньні душы народу ад най-
даўнейшых часоў. Дзеля таго што песьня вышла з сэрца і душы народнай і дзеля таго, што народ пяяў яе цэлыя вякі свайго жыцьця, народ з песьняй вельмі зжыўся. Песьня нашая скіровавае думкі беларуса да свайго, яна не пазваляе яму зьбівацца на чужую дарогу, адным словам, песьня ёсьць найлепшым абаронцам нашае нацыянальнае душы. Песьня таксама найляпей прамаўляе да народнай душы. Песьні, наапошку, прадстаўляюць такое вялікае народнае багацьце, каторае нічым замяніць нельга. Вось чаму ўсе народы так цэняць свае песьні. Усюды яны старанна запісаны, каб навет дробная частка іх не прапала. Шмат томаў запісана і беларускіх песьняў, але яшчэ, пэўне, гэтулькі асталося незапісаных, і павіннасьць нашая з вялікай пашанай і стараньнем зьбіраць іх. Шмат томаў беларускіх народных песьняў, што зьбіралі Романоў, Шэйн і інш., выданы Акадэміяй навук такімі вялізнымі кнігамі, што яны не даступны шырэйшаму грамадзянству, як дзеля свае вялічыні, так і дзеля цаны на іх. Апрача таго, у гэных зборніках чыстыя беларускія песьні надрукаваны разам з прыпсаванымі або пазычанымі ад чужнікоў, і, гэткім парадкам, благое перашкаджае карыстаць добрым і зборнікі выглядаюць на лес, дзе ёсьць шмат добрага і шмат ня вельмі добрага. Гэткім парадкам, маючы значэньне для этнографіі, яны не падходзяць для практьгчнага ўжытку. Тое, што зборнікі беларускіх песьняў, выдаваных Акадэміяй навук, надрукаваны згодна з маскоўскім правапісам, таксама перашкаджае іх шырэйшаму ўжыцьцю. Вось дзеля чаго ёсьць вялікая патрэба выдаваць нам невялічкія кніжкі беларускіх песьняў. Мэта гэтых выдавецтваў павінна быць дваякая: 1) паказаць беларускай інтэлігэнцыі багацьце і хараство нашае песьні і песьняй прабудзіць любасьць да свайго народу. Апрача гэтага, беларускія паэты і пісьменьнікі могуць карыстаць з цікаўных формаў народнай песьні. Яшчэ балей даюць невялічкія кніжачкі песьняў для самага народу. Наш народ, каторага гэтулькі ўціскалі, над каторым гэтулькі зьдзекаваліся, насьмяхаліся, пачаў наапошку глядзець на сябе як на штось ніжшае, „простае", і пачаў прымушаць сябе глядзець так на свае песьні. Прымушаць, бо запраўды народ заўсёды любіў і любіць сваю песьню і ня хоча расстацца з ёю. Вось-жа мэтай невялічкіх кніжак песьняў павінна быць таксама паказаньне народу, што песьні яго ня брыдкія, а харошыя і добрыя. Шырэньнем друкаванай песьні мы зьбіваем тую ману, якую на беларускую песьню кідаюць нашыя злосьнікі. Ды песьні ёсьць найцікавейшым і найлягчэйпіым чытаньнем для народу. У Украіне ня толькі ня кожны сялянін чытае ўкраінскія газэты, але навет, прынамся да апошняга часу, ня кожны сялянін ведаў, што ёсьць украінскія газэты, але няма такога граматнага сяляніна-ўкраінца, што ня чытаў-бы ўкраінскіх народных песьняў. Дзеля ўсяго гэтага павінны быць выданы сотні невялічкіх кніжачак беларускіх песьняў, а тымчасам пакуль што іх ёсьць толькі некалькі.
Прыпеўкі перш-наперш розьняцца ад песьні сваёй вялічынёй. Гэта кароценькія ў некалькі радкоў песьні. Яны прыпяваюцца пры [ко]жным, навет невялічкім, здарэнь[ні] ў жыцьці беларуса. Прыпеўкі выказываюць мімалетні настрой чалавецкай душы. На кажнае здарэньне ў жыцьці ёсьць свая асобная прыпеўка ў беларуса. Самыя старыя і найхарашэйшыя прыпеўкі — гэта скочныя. Заместа музыкі, дый у часе музыкі, пад тахт іх часта скачуць (гуляюць) розныя скокі. Такія-ж старыя і вельмі харошыя прыпеўкі, што пяюцца на гульнях, як „цярэшка“, „зязюля" і інш. За імі ідуць прыпеўкі каханьня і іншыя.
У прыпеўках, сабраных і выданых В. Ластоўскім, ёсьць прыпеўкі аб каханьні, „ростанькі“ і жартлівыя. Ёсьць і дзьве-тры прыпеўкі скочныя (мяцеліца, таўкачыкі), але яны раскіданы па ўсёй кніжцы і ніякае цэласьці не прадстаўляюць. Найхарашэйшыя прыпеўкі ў „Прыпеўках" В.Л. аб каханьні. Яны вельмі поэтычныя і лёгкія. Апрача аднае („Абмаўляй варожэнькі“ —укр.), яныўсе шчыра беларускія. Вельмі харошыя так сама „ростанькі“. Жартлівых вартасьць зьмяншаецца тым, што між імі ёсьць некалькі зане[се]ных ад чужога народу („Танцавала рыба з ракам“, „Біла жонка мужыка", „I стучыць, і
гручыць" — укр.); ёсьць за папулярныя („Як я была малада“). Да ганьбы „Прыпевак" належыць таксама тое, што |між] імі некалькі (вельмі мала) [...]ыць без канца. Дзіўна таксама, [чаму] зьбіральнік-выдавец называе [свае] „Прыпеўкі" „песьнямі-песень". Усякая дзіўная орыгінальнасьць толькі шкодзіць.
Наагул-жа „Прыпеўкі" робяць вельмі добрае ўражэньне, і можна толькі радзіць шырыць іх. Наагул народныя песьні трэба шырыць цэлымі кучамі.
3 Саколыпчыны
Я хачу сказаць некалькі слоў аб захадзе Сакольскага павету, каторы добра знаю і дзе мне здарылася ўзноў нядаўна быць. Беларусы заходняй часьці Сакольшчыны блізу ўсе каталікі, праваслаўныя ёсьць толькі каля Краснастоку. Жыхары ўсе ведаюць, што яны не палякі. „Гэта, — кажуць яны, — палякі за Бабром, а мы не“. Гавараць сяляне ўсюды пабеларуску. Аднак з прычыны вялікай полёнізацыйнай „работы'* ўмеюць часта гаворыць і папольску, але дома між сабой ужываюць беларускай мовы. Да кожнага чужніка зварочаваюцца папольску. Аднак калі чужнік гаворыць пабеларуску, то і яны зараз-жа пераходзяць на беларускую мову. Гэта асабліва відаць на ваГзалах, дзе той самы чалавек гаворыць то пабеларуску, то папольску.
Нягледзячы на шчыра-беларускае насяленьне, беларускі рух у заходняй Саколыпчыне пакуль што слабы. Школ беларускіх няма. Прычынай гэтага ёсьць агітацыя паноў і ксяндзоў палёнізатараў, каторым народ сьлепа верыць, а таксама тое, што дагэтуль тут не вядзецца шырака беларускае ўсьведамленьне. Кніжка беларуская рэдка пападаецца. У закладаныя беларускія школы спачатка людзі ахвотна пасылаюць дзяцей, але калі ксяндзы забараняюць, то ня пушчаюць. Аб гэтым мне гаварылі сяляне па ўсёй заходняй Сакольшчыне: „Ня пушчаем у беларускую школу, бо ксёндз не пазваляе, закрылася, бо ксёндз забараніў“. Я ўжо не кажу аб такім зьдзеку над беларускім народам і ўсім беларускім, якога дапушчаўся кс. А. Маліноўскі ў Сухаволі, але звычайна ксяндзы-палякі ў Сакольшчыне, дый не аднэй Сакольшчыне, вядуць самую заўзятую вайну з беларушчынай. Ад малой сьвядомасьці народу залежаць, напрыклад, гэткія адказы, каторыя чуў я блізу па ўсім павеце: „Каб усюды былі беларускія школы, дык чамуж, няхай-бы і ў нас была“. Патрэбна агітацыя, патрэбна ўсьведамленьне народу. Трэба іпырыць газэты і кніжкі беларускія. У Саколцы ў кнігарні прадаецца „Гоман“, канечна трэба наладзіць продаж яго і па мястэчках, асабліва Янове, Сухаволі, Дуброве. У гэтых-жа мясцох трэба наладзіць і продаж беларускіх кніжак.
Пакуль вышэйшая ўлада ў Віленскай дыэцэзыі ў руках палякоў, патуль палёнізатары ксяндзы будуць рабіць сваю нягодную работу, але ўсьведамленьне і агітацыя ад нас залежыць. Заходняя Саколыпчына мае вялікі грунт для беларускай працы. Яна для беларускага руху дала добрых дзеячоў. Трэба толькі працаўнікоў. За шырокае арганізаванае ўсьведамленьне ў заходняй Сакольшчыне павінны перш-на-наперш узяцца мясцовыя сьвядомыя беларусы.
Пскоўская Беларуская Рада
Увосень 1917 г. у Дзьвінску, як і ў шмат іншых мясцох летась, выходзіла беларуская газэта. Газэту выдавалі вайсковыя беларускія арганізацыі. Дзьвінская беларуская газэта, як шмат іншых выдаваных хоць і сьвядомымі людзьмі, але новымі ў беларускім руху, малазнаёмьгмі з беларускай літэратурай і слаба ўмеючымі беларускую літэратурную мову,
выходзіла ў расейскай і беларускай мове. № гэнае газэты папаў у Пскове старшыні цяперашняй Пскоўскай Беларускай Рады п. Кузьме Церэшчэнцы. П. К. Церэшчэнка, аграном, родам з Смаленскай губ., Рослаўльскага павету. Пачуўшы з газэты аб бёларускіх арганізацыях, п. К. Церэшчэнка надумаў у Пскове закласьці беларускую арганізацыю. Гэта было зрабіць ня цяжка, бо ў роце, у каторай у той час п. К. Церэшчэнка быў салдатам, былі бязмална адны беларусы. Пагукаўшы адны з аднымі, склікалі сабраньне беларусаў. Сабралася чал. 30, а дзеля таго, што сабраньне было ў прыватнай невялікай кватэры, дык усе стаялі. На сабраньне прышоў камэндант места, генэрал Трыкоўскі, магілёвец. Г аварыў генэрал пабеларуску і так расчуліўся, што чуць ня плакаў. Пасьля некалькіх прамоўусіх агарнуў гарачы беларускі патрыотызм. Такі быў настрой, што як сталі гаварыць аб грошах і пачалі зьбіраць ахвяры, то адна дама падарыла свой срыбны рыдзікюль. На гэтым сабраньні была выбрана Пскоўская Беларуская Рада. Прадстаўнікі Рады пайшлі дамагацца ў мясцовай болыпэвіцкай рады, каторая дзяржала ўладу ўсваіх руках, сабе кватэры. Большэвікі, нягледзячы на тое, што арганізацыям іншых нацыянальнасьцей (як латышом, літвіном, паляком) былі дадзеды кватэры, беларусам кватэры не далі, кажучы, што Беларускую Пскоўскую Раду яны яшчэ мала знаюць. Пасьля гэтага назначана было другое вялікае сабраньне. Апавешчаны былі ўсе вайсковыя часьці. Абвестку аб сабраньні было загадана прачытаць ува ўсіх ротах, эскадронах, камандах і батарэях. Сабраньне адбылося ў камэрцыйным банку. На сабраньні апрача спраў палітычных быў прачытаны рэфэрат аб гісторыі Беларусі і дэклямавалі вершы. Гэта ўнесла беларускі дух. Сабраньне было вельмі вялікае. На ім Рада была папоўнена. Адзін спаўняючы камітэт Рады складаўся з 24 чалавек. Нягледзячы на даволі вялікую лічбу спаўняючага камітэту, усе яго сябры хадзілі на засяданьні акуратна. Ня было здарэньня, каб хто з сябраў камітэту ня прышоў на засяданьне. Рада паслала ў Пецярбург людзей па беларускую літэратуру. Адначасна з гэтым аб Пскоўскай Беларускай Радзе была надрукаванаў пецярбурскіх газэтах тэлеграма з Пскова. 3 тэлеграмы аб беларусах у Пскове даведаліся ў Вітэбску і запрасілі гградстаўнікоў Рады на вайсковы беларускі зьезд у Вітэбску. Дэлегатамі ад Пскоўскай Беларускай Рады на гэны зьезд паехалі К. Церэшчэнка і А. Судзілоўскі.