За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
[1955, № 30—31 (260—261), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Зьвярненьне да ўсіх
[1955, № 30—31 (260—261), дзе падпісаны Я. Станкевіч, рэфэрэнт культуры БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня ў ЗГА.]
Адна культура — лек, другая — атрута
[1956, № 19 (300), дзе падпісаны Максім Прынскі.]
С. 244. ...праз каторых кажацьу зацемцы...Так у арыгінале.
Адказ на купалаўскую анкету*
[1956, № 25—26 (307—306), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 245. За межы гэтага раю тады-сяды магчыма было перакінуць напісанае. — Я. Станкевіч, відавочна, мае на ўвазе тое, што вядомы верш Уладзімера Дубоўкі „За ўсе краі, за ўсе народы сьвету“ („Наўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі“) быў упершыню надрукаваны пад псэўданімам Янка Крывічанін у 1927 г. у віленскім выданьні „Беларуская культура". За межамі БССР быў першапачаткова надрукаваны і верш Алеся Дудара „Пасеклі край наш папалам".
Пра Беларускую сялянска-работніцкук> грамаду
[1956, № 31 (313), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 245. „...значэньне Грамады ў беларускім вызвальным руху“. — Так у арыгінале.
С. 245. кіраўніцтва Грамады... былі камуні-
стычнымі. — Вядома, што лідэр БСРГ Браніслаў Тарашкевіч быў прыняты ў камуністычную партыю на III канфэрэнцыі КПЗБ, якая адбылася ў студзені 1926 г. Астатнія асноўныя кіраўнікі Грамады фармальна сябрамі кампартыі ў той час не былі, аднак іх сувязі з камуністамі не выклікаюць сумненьня.
С. 246. няхай і мізэрную, але ўсё-ж такі некаторую памогу ад балыпавікоў. — Нельга адназначна сказаць, што дапамога бальшавікоў прасавецкім арганізацыям у Заходняй Беларусі была мізэрнай. Ува ўсялякім разе, гэтыя арганізацыі ніколі не адчувалі вялікіх матэрыяльных цяжкасьцяў у сваёй дзейнасьці, а іх выдаткі значна перавышалі аб’ёмы сродкаў, якія яны атрымлівалі з афіцыйных крыніцаў фінансаваньня.
С. 246. Дырэктар Віленскай гімназіі беларускай не пасылаў-бы сваіх недаскончаных абсальвэнтаў да Менску на ўнівэрсытэт. — Дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі быў Радаслаў Астроўскі, і ён сапраўды ў 1920-я г. даваў людзям рэкамэндацыі на вучэньне ў Менск. Так, у адным са сваіх лістоў да У. Ігнатоўскага, напісаным на кавалку тканіны, ён пісаў: „Дарагі Усевалод. Паказчык гэтага Сьцяпан Баранаў, акончыў Віл. Дух. Сэмінарыю, быў чынным сябрам беларускага іуртка. Пасылаецца да Вас дзеля залічэньня ў ВУЗ на тыя стыпэндыі, аб якіх мы пісалі. Прымі і будзь здароў. Твой Радаслаў. 20.08.24 г.“ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (HA РВ). Ф. 242—п. Bon. 1. Адз. зах. 24. A. 46а).
С. 246. — з часам гаркое дазнаньне паказала камуністычным грамадаўцам, што такое камунізм, і яны адышлі ад яго. — Відаць, аўтар мае наўвазе былых грамадоўскіх паслоў С. РакМіхайлоўскага і П. Мятлу, а таксама іх пасьлядоўнікаў — паслоў Беларускага сялянска-работніцкага клюбу „Змаганьне" I. Дварчаніна і Я. Гаўрыліка, якія, патрапіўшы на Салаўкі, раскаяліся ў ранейшай падтрымцы камунізму.
Да „Кургана" Я. Купалы
[1956, № 33 (315), дзе падпісаны Максім Прынскі.]
Да аргумэнтаў дамаганьня незалежнасьці Беларусі
[1956, № 35—36 (317—318), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 247. „...перад расейска-маскоўскай экспляатацыяй". — Так у арыгінале.
Парупмася пра дзяцей
[1956, № 45 (327), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
С. 249.патрэбная „Беларуская граматыка" Я. Станкевіча. — Правільнае бібліяграфічнае апісаньне выданьня: Станкевіч Я. Др. Проф. Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы. Граматыка, правапіс, укладаньні прытарнаваныя вучыцца ў школе й дома. РэГенсбурГ, 1947. — Рэд.
Культурна-асьветныя сходы Беларусаў Ныо Ерку й Джэрсі Сіты
[1957, № 1—2 (335—336), дзе падпісаны Максім Прынскі.]
Да 10-х утодкаў выхаду „Бацькаўшчыны“
[1957, № 42—43 (376—377), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 250. ...каторымі адумысьля займаецца радыё „Вывальненьня". — Так у арыгінале.
3 працы Крывіцкага навуковага таварыства Пранціша Скарыны
[1957, № 42—43 (376—377), дзе падпісаны Пр. M.J
Нельга вытрьгваць
[1957, № 42—43 (376—377), дзе падпісаны Крывіч.]
„Танцавальныя вечары"
[1957, № 42—43 (376—377), дзе падпісаны Я. Ст.]
Вялікае заданьне
[1957, № 44 (378), дзе падпісаны Др. Я. Янучонак.]
Вялікае Княства Смаленскае (Таварыскі вечар Беларускага жаноцкага таварыства)
[1957, № 45 (379), дзе падпісаны М. Пр.]
Папраўка*
[1957, № 49 (383).]
Беларускія высокія школы ў мінуласьці (Із зборкі Беларуска-Амэрыканскага Т-ва ў Нью-Ёрку)
[1958, № 3 (389), дзе падпісаны Пр. М.]
Вянкі ўюць
[1958, № 5 (391), дзе падпісаны Я. Ст.]
С. 255. ...зь вью... — У арыгінале: ...з вью...
Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі (Да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. Успаміны)
[1958, № 11—13 (397—-399), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 259. Прыходзілі яны кружнай дарогаю... — Так у арыгінале.
С. 259. Беларускі Нацыянальны Камітэт ізь сядзібаю ў Вільні. — Насамрэч гэтая інстытуцыя называлася Беларускі Народны Камітэт.
С. 259. нямецкая акупацыйная ўлада... доўгі час не давала дазволу... на падарожжа ў Менск. — Дазвол нямецкіх уладаў на паездку ў Менск дэлегацыі Віленскай беларускай рады быў дадзены толькі пасьля таго, як туды перад гэтым зьезьдзіў нямецкі агент, цэнзар газэты „Гоман“ і адначасова куратар усяго бёларускага руху на абшарах „Обэросту" Эдмунд Зузэміль.
С. 259. Туркевіч Язэп (1876—?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Да рэвалюцыі працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расейскай рэвалюцыі ўступіў у БСГ. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзяячаў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у БСДРГ і БНК. У 1922 г. балятаваўся ў польскі сойм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту. Быў рэдактарам шэрагу заходнебеларускіх газэт.
С. 259. і аўтара гэтых радкоў. — Янка Станкевіч першапачатова не ўваходзіў у склад дэлегацыі Віленскай Беларускай Рады ў Менск, выбранай на пленуме 24 лютага 1918 г. Толькі пазьней ён замяніў у гэтай дэлегацыі прысяжнага паверанага Паўла Кіршэўскага. Прычына і дата гэтае замены пакуль не ўстаноўлена.
С. 260. вэтэрынарны доктар Серада. — Янка Серада (1879—1943), старшыня прэзыдыюму I Усебеларускага зьезду, у 1903 г. скончыў Варшаўскі вэтэрынарны інстытут і пасьля працаваў вэтэрынарам у Менскай іубэрні.
С. 260. Немцы не рабілі адумысловых пе-
рашкодаў у дзеяльнасьці Рады; але й ані памагалі. — У даведцы аб дзейнасьці Народнага Сакратарыяту БНР, складзенай, хутчэй за ўсё, восеньню 1918 г., адносіны апошняга зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі акрэсьліваліся наступным чынам:
Усталяваўшы ўладу, Германскае Камандаваньне зьменшыла правы Народнага Сакратарыяту, але ў той жа час Германскае Камандаваньне лічылася і лічыцца да гэтай пары з Народным Сакратарыятам і (Радай) як зь вярхоўным органам Беларусі, неафіцыйна прызнаючы за ім усе правы, але афіцыйна, на падставе Брэсцкай Дамовы і права акупацыі, трымаючы ўсе галіны кіраваньня ў вайсковых руках. У апошнія месяцы працяглыя перамовы з Германскім Камандаваньнем прывялі да таго, што гандаль, прамысловасьць (Гандлёвай Палаты), асьвета, пошта, зносіны пакрысе пераходзяць у рукі беларускіх арганізацыяў. Мала таго — Германскае Камандаваньне запатрабавала, каб Народны Сакратарыят прызначыў сваіх дарадцаў (асаблівыя пасады нагляду) у Літоўскую частку Беларусі (Ваўкавыск і інш.), а таксама і ў Украінскую частку Беларусі (БрэстЛітоўск, Гомель і інш.)“ (Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня — Нью-Ерк — Менск — Прага, 1998. Т. 1, кн. 1. С. 268).
На бакох „Успамінаў" В. Рагулі
[1958, № 18 (404), 19 (405), 20 (406), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні слова няпрыязьнь (непрыязьнь) і яго формаў на карысьць больш частотнага варыянту няпрыязьнь.
С. 260—274. Захаваныя паралельныя ўжываньні перадвыбарны і перадвыбарчы.
С. 261. Захаванае нехарактэрнае напісаньне вучыцелька.
С. 261. ВучьвдельскагазьездуўМенску.—Зьезд настаўшкаў Менскай губэрні, арганізаваны групай арыентаваных на расейскія правыя партьгі настаўнікаў і выкладчыкаў, праходзіў у Менску 15—26 траўня (28 траўня — 8 чэрвеня) 1917 г.
С. 261. Адным з гэтых іншых ды найкрыкліўшых быў Васіль Рагуля. — Захавалася таксама падрабязнае сьведчаньне пра паводзіны Раіулі на зьезьдзе іншага ўдзельніка Настаўніцкага
зьезду, будучага агента польскае дэфэнзывы Рамуальда Зямкевіча. У сваім рапарце ў II аддзел Генэральнага штабу, напісаным адразу пасьля парлямэнцкіх выбараў 1922 г. і адмыслова прысьвечаным асобе Васіля Раіулі, ён пісаў:
Рагуля ў той час выступаў нечувана азартна і варожа ў дачыненьні да беларускай ідэі. На Аркадзя Смоліча ён накінуўся, што той падтрымлівае і пашырае гэту польскую інтрыгу, якой зьяўляецца ўздыманьне і падпітваньне беларускага руху. Беларускую мову ён называў жаргонам, сумесьсю польскай, літоўскай і габрэйскай і даводзіў, што злачынствам зьяўляецца адкіданьне дзяржаўнай расейскай мовы, такой разьвітай і багатай, з цудоўнай літаратурай агульнасусьветнага значэньня. He дапамагло прафэсійнае абвяржэньне Рагулі прысутным там інж. Зямкевічам, які апэляваў да аўтарытэту прафэсара і акадэміка Карскага. Рагуля, нягледзячы на публічнае выяўленьне яго некампэтэнтнасьці ў гэтых справах, застаўся пры сваёй думцы, павёў за сабою рэшту сваіх таварышаў-настаўнікаў і гэтым давёў зьезд да расколу і заканчэньня паседжаньняў без рэзалюцыяў (Рапарты Р. Зямкевіча ў II аддзел Генеральнага штаба польскага войска за 1922 г. / Публікацыя А.В. Пашкевіча і А.М. Чарнякевіча II Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 6, Мінск, 2005, с. 256).
С. 262. Сандэцкі Аляксандар (1851—1) — расейскі генэрал ад інфантэрыі, камандаваў войскамі Казанскай вайсковай акругі ў 1907—1912 і ў 1915—1917 г. У сакавіку 1917 г. пайшоў у адстаўку, па пастанове Часовага камітэта арыштаваны і пасаджаны пад хатні арышт. У ліпені 1917 справа ген. Сандэцкага была перададзеная суду, але выйшла затрымка і больш да гэтага пытаньня не вярталіся.
С. 263. але русафілам Рагуля заставаўся й пасьлей. — Есьць шматлікія зьвесткі пра тое, што нават пасьля атрыманьня пасольскага мандату Раіуля яіпчэ працяглы час праводзіў усе свае пасольскія мітынгі па-расейску. Так, Уладыслаў Выдзьга, пасол сойму ад партыі нацыянальных дэмакратаў, зрабіўшы ў 1923 г. паездку ў Наваградзкае ваяводзтва, пісаў у выдадзенай па яе выніках брашуры: