• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Zvycajn^ja pavinnasc
    [1943, № 23, дзе падпісаны Васка.]
    Zaharadzajma darohu raskladu
    [1943, № 28, дзе падпісаны Ihor Kiyvicki.]
    C.	188. Варыянтныя напісаньні ab vyzvolenni i ab vyzvalenni ўніфікаваныя на карысьць варыянту ab vyzvalenni.
    Da zvycajnaj chormy chrysconych imionau bielaruskich
    [1	943, № 29, дзе падпісаны J.S.]
    Sprava patrabuje vyjasniennia (List u spravie dzvinskaje inicyjatyvy „Bielaruskaje Narodnaje Encyklopedyi")
    [1	943, № 36, дзе падпісаны Dr. J. Stankievic.] Захаванае напісаньне skompramituje.
    C.	189. spad. Pankou. — У арыгінале: spad. Pariko.
    C.	190. U intaresach. — У арыгінале: U interesach.
    Palemika z Parikovam*
    [1	943, № 40, дзе.падпісаны Dr. J. Stankievic.]
    Da histarycnych nazovau bielaruskaha narodu
    [1	943, № 40. Тэкст не падпісаны.]
    Kanstancin Jezavitau (U 50-yja uhodki naradzinau)
    [1	943, № 44, дзе падпісаны Bracysla) Skarynic.]
    C.	190. Danila Vasileuski.— Даніла Васілеўскі —удзельнік I Усебеларускага зьезду 1917 г., cabpa часовай Рады зьезду ад павятовых і губэрскіх земстваў, таварьпіі (намесьнік) старшыні прэзыдыюму зьезду.
    С.	191. Захаванае нехарактэрнае напісаньне pruzynoju.
    С.	191. Centralnuju vajskovuju radu bielaruskuju. — Цэнтральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР) — арганізацыя, якая існавала ў 1917—1918 г. і займалася фармаваньнем беларускага войска і каардынавала працу беларускіх вайсковых рад. Старшынём яе Часовага Выканаўчага Камітэту быў Сымон Рак-Міхайлоўскі.
    С.	191. gien. Kandratovicam. — Кандратовіч
    Цыпрыян (1859—1932) — Генэрал-лейтэнант, удзельнік расейска-турэцкай 1878 г., расейскаяпонскай 1904—1905 г., Першай сусьветнай вайны У 1917 г. далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Сябра Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, дзе ўзначаліў аддзел па фармаваньні беларускіх вайсковыхчастак. У канцы лістапада 1918 году — Галоўнакамандуючы беларускай народнай арміі, першапачаткова ўзначаліўшы фармаваньне беларускіх вайсковых частак. Сябра дэлегацыі ўраду БНР на Парыскай мірнай канфэрэнцыі ў 1919 г.
    С.	191. Usiebielaruski Kongres, sto 31.12.17 abiasciu Bielaruskuju Narodnuju Respubliku. — Усебеларускі кангрэс быў разагнаны бальшавікамі 17 сьнежня 1917 г., а Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная Выканкамам Рады Усебеларускага зьезду толькі 9 сакавіка 1918 г.
    С.	191. Nieiizabavie... К. JezavitaO iz casciaj insych ucasnikah Kongresu Ьуй balsavikami arystavany. — Кастусь Езавітаў быў арыштаваны бальшавікамі ў студзені 1918 г.
    С.	191. z Litoiiskaj Tarybaju. — Літоўская Тарыба (Рада) была створаная ў верасьні 1917 г. і адыгрывала ролю вярхоўнага органа ўлады ў Літве. Існавала да траўня 1920 г. 16 лютага 1918 г. яна абвясьціла незалежнасьць Літвы. Дзяячы Віленскай беларускай рады цесна супрацоўнічалі з Тарыбай і нават кааптаваліся ў яе склад. Сярод іншых 27 лістапада 1918 г. у склад Літоўскай Тарыбы быў кааптаваны і Янка Станкевіч.
    С.	191. Horadzienskaha palka bielaruskaha. — Першы гарадзенскі беларускі полк быў утвораны 21 сьнежня 1918 г. паводле загаду Рады дзяржаўнай абароны Літвы як складовая частка літоўскіх збройных сілаў. У розны час палком камандавалі палкоўнік Мікалай Лаўрэнцьеў, палкоўнік Кастусь Езавітаў (з сакавіка 1919 г.), начальнікамі штабу былі палкоўнік П. РавічШчэрба, капітан Мікалай Дзямідаў, камандзір коннага эскадрону — ротмістар Міхал Глінскі, камандзірамі рот: палкоўнік Аляксандар Усьпенскі, палкоўнік А. Янсан, паручнік Уладзіслаў Талькоўскі, паручнік Тамаш Жываткевіч і інш., кіраўніком гаспадарчай часткі палк. Уладзімер Юшкевіч. 3 студзеня 1919 была створана вярбункавая камісія па прыёму ў полк добраахвотнікаў. Паводле інфармацыі М. Дзямідава, вясной 1919 г. полк складаўся з 600 чалавек стральцоў, батальёну пры гарадзкой камэндатуры (200 ча-
    лавек), коннага эскадрону (157 чалавек), кулямётнага зьвязу (40 чалавек), зьвязу грэнадзёраў (60 чалавек), разам — 1057 чалавек, зь іх 70 афіцэраў. Па зьвестках польскага камісара на Гарадзенскі павет Станіслава Іваноўскага полк налічваў 456 чал. Гісторык Алег Латышонак піша пра 800 чал. 3 успамінаў палкоўніка АУсьпенскага, у сакавіку 1919 г. полк меў толькі 150 стрэльбаў, 20 рэвальвэраў і 3 кулямёты. 29 красавіка 1919 г. полк перайшоў пад загад польскага камэнданта Гарадзенскай крэпасьці. Частка беларускіх вайскоўцаў, конны эскадрон і 5 рота адыйшлі на тэрыторыю Літвы. Канчаткова расфармаваны польскімі ўладамі 12 чэрвеня 1919 году.
    С.	191. Dziakujucy... jamu... zjaviusia korpus Bielaruskaha vojska gien. Bulak-Balachovica. — Менавіта Кастусь Езавітаў, будучы шэфам Вайскова-дыпляматычнае місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе, падчас сваёй паездкі ў Рэвель (цяпер Талін, Эстонія) у канцы 1919 г. сустрэўся з прадстаўнікамі вайсковага фармаваньня С. Булак-Балаховіча і дамовіўся аб пераходзе апошняга на службу БНР.
    С.	191. Prosle likvidavannia Bielaruskaj dyplomatycnaj misii. — Маецца наўвазе Вайскова-дыпляматьгчная місія Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе.
    С.	191. Da ulady Ulmanisavaj. — Ульманіс Карліс (1887—1942) — першы прэм’ерміністар Латыскае Рэспублікі (1918—1921), a пасьля неаднаразовы міністар і прэм’ерміністар, 15 траўня 1934 г. зьдзейсьніў вайсковы пераварот, распусьціў парлямэнт, партыі, зачыніў апазыцыйныя газэты і прыпыніў дзеяньне канстытуцыі. Пасьля гэтага беларуская грамада ў Латвіі страціла апошнія легальныя магчымасьці для актыўнай нацыянальнай дзейнасьці.
    С.	192. U Indry і Zihipie. — Індра і Зілупе — невялікія гарадкі ў Латвіі, якія знаходзяцца зусім недалёка ад мяжы зь Беларусьсю (у Індры цяпер знаходзіцца памежны пераход).
    С.	192. „Bidaruski proces u Lacvii". — У гэтай брашуры апісваўся судовы працэс над 8 беларускімі настаўнікамі Дзьвінскай і Люцынскай гімназій, які адбыўся ў 1924—1925 г. Арыштаваным інсьпіравалася выкарыстаньнеў школах „шкодных" падручнікаў („Геаграфіі Беларусі" А. Смоліча, карты Беларусі часоў БНР з этнаграфічнымі межамі, вывучэньне на ўроках сьпе-
    ваў гімна „Ад веку мы спалі“ і г.д.). Сьцьвярджалася таксама, што ў Латгаліі працуе беларуская арганізацыя, якая мае мэтай утварэньне незалежнай беларускай дзяржавы (мелася на ўвазе Таварыства „Бацькаўшчына"). Аднаку выніку суд прызнаў недаказаным існаваньне хаўрусу, які меў на мэце антыканстьпуцыйнымі сродкамі адарваць частку латыскай тэрыторыі.
    С.	192. u casapisie „Ostland" — Маецца на ўвазе галоўны друкаваны орган рэйхскамісарыяту „Остланд" — штодзённая газэта „Deutsche Zeitung im Ostland" („Нямецкая газэта ў Остландзе"), якая выходзілаў Рызе.
    С.	192. patraplaje vydavac harmonizavanyja piesni bielaruskija i skolnyja padrucniki bielaruskija. — Падчас нямецкай акупацыі Kacіусь Езавітаў заснаваў у Рызе выдавецтва, дзе выдаў уласны падручнік „Беларуская школа. Першая чытанка пасьля лемантара", брашуры „Палыночак. Беларуская народная песьня для высокага голасу" (аўтар М. Зінчук), „Камарочак. Беларуская народная песьня", „3 беларускія народныя песьні для хору („Ты, чырвоная каліна", „Ой, доля, мая доля“, „Кумачка")" (аўтар М. Мікалаевіч), „Непагодны вечар. Раманс на словы М. Багдановіча, музыка Р. Самохіна, для высокага голасу" (аўтар Т. Самохіна), „Астры. Раманс на словы М. Багдановіча для высокага голасу“ (аўтар А. Спаскі), а таксама цэлы шэраг беларускіх рамансаў аўтарства А. Туранкова.
    Sv. р. Uladyslaii Kontaiit
    [1	943, № 50, дзе падпісаны Bracyslaii Skarynic.]
    С.	193. U Bielaruskim Kamitecie u Varsavie. — Контаўт быў актыўным удзельнікам Беларускага Асьветніцкага Таварыстваў Варшаве. —Рэд.
    Znacannie tastouskaha u ruchu kryvickim
    [	1943, № 50. Тэкст не падпісаны.] Захаванае напісаньне adradzeriski.
    С.	193. Paetajon niabyu... — Таку арыгінале.
    С.	193. u svaim „Rasijska-kryvickim slouniku" — „Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" Вацлава Ластоўскага выйшаўу 1924 г. ў Коўне і меў каля 17 тысяч слоўнікавых артыкулаў.
    С.	194. Захаванае напісаньне cytalnika.
    С.	194. historyjaKiyiii Usievaladalhnatouskaha. — Маецца на ўвазе „Кароткі нарыс гісторыі Бе-
    ларусі“ Усевалада Ігнатоўскага, першае выданьне якога выйшла ў Менску ў 1919 г.
    Адрадмсэньне (Adradzennie) (Рэгенсбург)
    Тэксты ў гэтым часопісе надрукаваныя на лацінцы, але ў нашым выданьні з тэхнічных прычынаў яны падаюцца кірыліцай.
    Ад Рэдакцыйнае Калегіі
    [1	946, № 1, дзе падпісаны Рэдакцыйная Калегія.]
    С.	195. ня будзям абмінаць. — Так у арыгінале.
    За родную мову ў жыцьці рэлігійным і ў сьвятынях
    11946, № 1, дзе падпісаны J. Jiharovic.]
    С.	196. Захаванае напісаньне німа.
    С.	196. Шыканы — ад польск. szykany „перасьледы“.
    С.	196. увязьненьнем кіраўніка Герархіі... Менска-Магілеўскага біскупа Валяслава Слоскана. — Баляслаў Слосканс (1893—1981), па паходжаньні латыш, быў прызначаны Менскім і Магілёўскім апостальскім адміністаратарам у траўні 1926 г. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў верасьні 1926 г., адбыў 3 гады на Салаўках. Пасьля выхаду на волю вярнуўся ў Магілёў, практычна адразу ж быў арыштаваны паўторна, зноў адседзеў 3 гады і быў вызвалены ў 1933 г. толькі дзякуючы абмену палітвязьнямі паміж СССР і Латвіяй.
    С.	196. Беларусы-ксяндзы былі саджаныя ў вязьніцы (як кс. Гадлеўскі, Лісоўскі, Стэповіч ды іншыя). — Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі (1888— 1942) арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1925 г. і быў асуджаны на 2 гады турмы (зьняволеньне заменена штрафам). У 1927 г. ён быў арыштаваны паўторна і гэтым разам адбыў 2 гадьх зьняволеньня ў Макотаўскай вязьніцы ў Варшаве. Ксёндз Кастусь Стэповіч (1890—1926) зьняволены ня быў, але са студзеня 1922 г. віленская пракуратура праводзіла сьледзтва па абвінавачваньні яго ў антыдзяржаўнай дзейнасьці (справа спыненая толькі ў жніўні 1923 г.). Ксёндз Адам Лісоўскі (1884—1929) у 1922—1924 г. быў зьняволены, але ня польскімі, а савецкімі ўладамі. Быў вызвалены 28 красавіка 1924 г. у выніку абмену вязьнямі паміж СССР і Польшчай.
    С.	196. іншыхузноў кідалі за межы Польшчы
    (як біскуп Абрантовіч, кс. Чарняўскі, Германовіч ды іншыя). — Найчасьцей беларускіх каталіцкіх сьвятароў выпраўлялі зь Беларусі, прыкрываючыся неабходнасьцю весьці місіянэрскую дзейнасьць сярод расейцаў у кітайскім Харбіне. Так, ксёндз Фабіян Абрантовіч (1884—1946) у 1929— 1938 г. узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі. Ксёндз Язэп Германовіч (1890—1978) знаходзіўсяўХарбінеў 1932— 1936 г., а ксёндз Францішак Чарняўскі (1893— 1979) у 1929 г. быў накіраваны місіянэрам у Францыю з мэтай весьці душпастырскую дзейнасьць сярод польскіх і беларускіх вуглякопаў.