За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Каменскі Анатоль Паўлавіч (1877—1941) — бэлетрыст, чыя творчасьць сапраўды зьвязана з распрацоўкай „палавой праблемы". Аўтар амурных апавяданьняў „Амурчык“, „Леда“ і г.д. Пасьля кастрычніцкага перавароту — на эміграцыі, у 1935 годзе вярнуўся ў СССР. У 1937 г.
арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня (пазьней тэрмін быў павялічаны да 10 гадоў). Памёр у сьнежні 1941 г. у Ухціжэмлаіу (Комі АССР). — Рэд.
Лекцыі інж. Шэрвуда Эдды
[1 923, № 4—5, дзе падпісаны Слухач інж. Эдды.]
С. 58. п. Шэрвуд Эдды (1871—1963) — амэрыканскі пісьменьнік і пратэстанцкі дзяяч. Займаўся місіянэрскай дзейнасьцю у многіх краінах Эўропы і Азіі.
С. 58. у „Студэнскім Домове" — „Студэнцкі дом“ — клюб у Празе, у якім зьбіраліся студэнты розных нацыянальнасьцяў і дзе ладзіліся розныя культурна-адукацыйныя імпрэзы.
С. 58. інакш у Копта. — Копты — група хрысьціянаў у Паўночнай Афрыцы, найперш у Эгіпце. Нашчадкі колішніх старажытных эгіпцянаў. Маюць асаблівасьці ў сваёй рэлігіі ў параўнаньй зь іншымі хрысьціянскімі канфэсіямі.
Як у Радавай Беларусі рэагавалі на перасьледаваньне Беларусоў Палякамі
[1 923, № 4—5. Тэкст не падпісаны.]
Захаванае напісаньне діссонансам (зь літарай і пасьля д).
С. 59. прэм’ер... чарвонаеБеларусі. — Маецца на ўвазе Аляксандар Чарвякоў, які быў Старшынём Рады Народных Камісараў БССР у 1920—1924 г.
С. 60. некалі паслаў польскаму ўраду... протэсную ноту. — Відаць, маецца на ўвазе нота А.Чарвякова міністару замежных справаў Польшчы Канстанціну Скірмунту, высланая 21 жніўня 1921 г. У ёй Чарвякоў пратэставаў супраць закрыцьця беларускіх культурных і гаспадарчых устаноў у Польшчы, і паліцэйскіх рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускага насельніцтва.
Заліваюцца польскай гараю
[1 923, № 4-5, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
С. 60. Індусы... байкатуюць добрыя англіцкія тавары. — Аўтар мае на ўвазе кампанію негвалтоўнага супраціву ў Індыі, ідэолягам якой быў Махандас Карамчанд (Махатма) Гандзі. Байкот ангельскіх тавараў быў адным з элемэнтаў гэтае кампаніі.
С. 60. якую нам прывозяць ажно з Пазнані. — Маецца на ўвазе пазнанскі сьпірт, які ў пачатку 1920-х г. шырока распаўсюджваўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Згадкі пра гэты сьпірт ёсьць нават у беларускай мастацкай літаратуры, прытым ня толькі заходнебеларускай. Так, у вершы Кандрата Крапівы „Як Антак стрэў «Вельканоц»", надрукаваным у 1923 г., ёсьцьTaKia радкі:
Антак ходзіць чуць ня голы,
Але заўжды ён вясёлы,
А „вельканоц" стрэў „па-панскі“ — Быў пірог і быў „пазнанскі".
He памагайма нашым непрыяцелям
[1 923, № 4—5. Тэкст не падпісаны.]
Свая дарога
[1 923, № 6, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
С. 62. некаторымі беларускімі выдавецтвамі. — Відаць, Я. Станкевіч меў на ўвазе перш за ўсё выданьні Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якія выходзілі ў другой палове 1923 г. пад рознымі назвамі: „Наш сьцяг“, „Падняты сьцяг“, „Сьцяг“, „Сьцягнароду", „Вольнысьцяг", „Сьцяг волі“, „Воля народу“.
С. 63. уцікаючы ад палякоў... — Так у арыгінале.
С. 63. стараюцца ўсімі сіламі ня даць беларусом зарганізаваць... скаргі... перад Лігай Народаў. — У пачатку 1920-х г., калі будучыня польскай дзяржавы шмат у чым залежала ад прыхільнасьці да яе галоўных эўрапейскіх дзяржаў, польскія ўлады сапраўды надзвычай хваравіта рэагавалі на кожную спробу нацыянальных меншасьцяў зьвярнуцца з пратэстам да Лігі нацыяў. Так, прэм’ер-міністар Польшчы Вінцэнт Вітас 9 кастрычніка 1923 г. рэзка асудзіў адно з такіх выступленьняў прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку і беларусаў:
Заслугоўвае асуджэньня выступленьне ў Жэнэве нібыта прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў. Нацыянальныя меншасьці ў Польшчы, якія карыстаюцца поўнай свабодай канстытуцыйных правоў і апекай ураду, выступілі з абвінавачваньнямі за мяжой, хочучы выставіць Польшчу ў некарысным
сьвятле, пры гэтым забываючыся, што яны ня маюць для гэтага прычынаў, бо ўрад паводзіць сябе згодна з патрабаваньнямі Канстытуцыі. Акрамя таго, існуе сур’ёзная розьніца паміж адносінамі ў суседніх дзяржавах да палякаў, якія складаюць там нацыянальную меншасьць, і стаўленьнем да нацыянальных меншасьцяў у Полылчы.
Аднак зь цягам часу польскія ўлады сталі больш спакойна ставіцца да праяваў актыўнасьці меншасьцяў на міжнароднай арэне, пераканаўшыся, што Ліга нацыяў ня вельмі імкнецца дапамагаць апошнім, ды і ня мае для гэтага патрэбных мэханізмаў. У рэшце рэшт у 1930-х г. польскі ўрад палічыў магчымым наогул афіцыйна адмовіцца ад выкананьня тых правоў, якія гарантаваліся нацыянальным меншасьцям у Полыпчы Парыскай і Рыскай мірнымі дамовамі, а таксама іншымі актамі міжнароднага значэньня.
Заданьні эміграцыі
[1923, № 6, дзе падпісаны B.C.] •
С. 64. Захаванае напісаньне чаго ў цытаце.
С. 64. сядзяць няма ведама чаго ў Коўне ці Бэрліне. — У Коўне да 1923 г. было афіцыйнае месцазнаходжаньне эміграцыйнага ўраду БНР (пасьля перамясьцілася ў Прагу), а ў Бэрліне знаходзілася дыпляматычная місія гэтага ўраду, фактычна адзіная, якая рэальна працавала да 1925 году.
Наш абавязак
[1 923, № 6, дзе падпісаны Хв. Клаўскі.]
Скурныя драбязьлівыя інстынкты
[1 923, № 6. Тэкст не падпісаны.]
Нехарактэрныя напісаньні екзальтаваны і разуму замененыя адпаведна на экзальтаваны і розуму.
С. 65. „Камуністыя" Цьв., а за ім і Б., што ня трэба памагаць... — Таку арыгінале. Маюцца на ўвазе лідэры Марксысцкае групы ў асяродзьдзі беларускіх студэнтаў у Празе Пятро Цьвяткоў і Янка Бабровіч.
С. 65. АГІБС — Аб’яднаньне беларускага паступовага студэнцтва ў Празе — сзудэнцкая арганізацыя левасацыялістычнага кірунку, якая існавала ў 1923—1924 г. Аб’ядноўвала каля 60
чалавек, выдавала часопіс „Перавясла". Сярод яго кіраўнікоў былі Т. Грыб, Я. Мамонька, I. Дварчанін, Я. Бабровіч і інш.
С. 66. прэзыдыума Беларускае Грамады ў Празе. — Беларуская Грамада ў Празе — беларуская грамадзкая арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў у Чэхаславаччыне ў 1920—1925 г. Яе старшынём быў Мікола Вяршынін, а Янка Станкевіч быў ягоным намесьнікам.
С. 66. Верамей Мікалай (1898—1937) — вучыўся ў Чэхаславаччыне ў 1922—1929 г., скончыў Праскі электратэхнічны інстытут. Быў адным з арганізатараў марксысцкай групы ў асяродзьдзі беларускага студэнцтва ў Празе. Пасьля вяртаньня дадому, у Заходнюю Беларусь, у траўні 1930 г. быў выбраны паслом польскага сойму ад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу, але пачаць выконваць пасольскія абавязкі не пасьпеў з-за датэрміновага роспуску парлямэнту. 3 сакавіка 1931 г. — у СССР, у 1933 г. арыштаваны і высланы ў Хабараўскі край, дзе і загінуў.
Рунь
[ 1923, № 6. Тэкст не падпісаны.]
С. 66.1.Я. Драздовіч заместа скаўт выдумаў. — Магчыма, памылка друку (трэбаЯ. Драздовіч).
Ластаўка*
[1923, № 6. Тэкст не падпісаны.]
У арыгінале тэкст ня выдзелены асобна і ідзе адразу за тэкстам „Рунь“. Абодва яны пададзеныя ў рубрыцы „Кнігапісь".
Захаваныя варыянтныя напісаньні часапісь і часопісь.
Удаюць!
[1923, № 6. Тэкст не падпісаны.]
С. 67. ...Цьветкаў быў скінены з старшынства... — У арыгінале ўжытае напісаньне Цьветкоў.
Крывіч (Коўна)
Думкі і разважаньні
[1923, № 1, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у ў пазыцыі пасьля літары, якая абазначае
галосны, нават пасьля коскі і працяжніка на карысьць больш частотнага варыянту ў, напр.: усе свае сілы, ўсе свае думкі, ўсю ўвагу; сумленьне —ўсё.
Нехарактэрныя напісаньні зваротных дзеясловаў аднасіца, ласаваца ў нашым выданьні замененыя на аднасіцца, ласавацца.
Захаваныя варыянтныя напісаньні розны і рожны, напр.: розных паноў, рожных народаў.
С. 69. тут усялякія спосабы барацьбы добры. — Так у арыгінале.
С. 69. жаданьне агульна для ўсяго беларускага народу дабра. — Так у арыгінале.
С. 69. Захаванае напісаньне ў Навагрудзкім павеце.
С. 70. каб загрожаны сьмерцю бараніўся. — У арыгінале: каб загрожаны сьмерцьцю бараніўся.
Маскальшчына і Эўропа
[1 923, № 4, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
Уніфікаванае ўжываньне літар я і е ў пераднацісьненых складах, напр.: ня пыталіся (у арыгінале: не пыталіся).
С. 73. Нельга ня згодзіцца з вывадамі... — Так у арыгінале.
С. 73. шляхты за Кацярыны II („жнвя не в Польше, мы чувствуем себя как в Польше н даже лучше, чем в Польше“). — Мабыць, цытата пазычана з „Кароткага курсу гісторыі Беларусі" У. Ігнатоўскага (поўны варыянт: „Жнвя не в Польше, мы чувствуем себя как бы в Польше н даже лучше, чем в настояіцей Польше", гл.: Ігнатоўскі У. Кароткі курс гісторыі Беларусі. Менск, 1991. С. 166—167). — Рэд.
Праф. Карскі і яго „Беларусы“
[1 924, № 2 (8), дзе падпісаны Філ. канд. Я. Станкевіч.]
Захаваныя наггісаньні дзесяткі, абязцэняваць.
Захаванае нехарактэрнае напісаньне Пецярбургская.
С. 75. Разглядаючы верш Л. Кондратовіча (Сыракомлі) — „Заходзіць сонца пагодняга лета“. Цяпер у беларускім літаратуразнаўстве прынятая іншая назва верша— „Добрыя весьці". — Рэд.
С. 76. Калі Купалакажаўвершы: „Любіць... Каго, за што любіці?“ — радкі зь верша „Прыстаў я жыць“ (1912). — Рэд.
С. 76. Бо ці-ж не хараство крывіцкае прыроды апісана, прыкл., у гэтых вершах А. Пашкевічанкі: Ніва шуміць каласамі... — радкі зь верша Цёткі „Лета“ (1902—1903). — Рэд.
С. 78. распространенне полоннзацнн. — У арыгінале памылкова: распространенне колоннзацнн.
С. 78. Згадваецца Л. Васілеўскі. У арыгінале: Л. Васілёўскі.
С. 79. мова ягоная. — У арыгінале: мова ягонная.
С. 79. М. Богдановіч чатырох год выехаў з Бацькаўшчыны ў Маскоўшчыну і там увесь час жыў. — Цьверджаньне не адпавядае сапраўднасьці. Чатырохгадовага Максіма Багдановіча бацька сапраўды вывез у 1996 г. у Расею, але з кастрычніка 1916 г. паэт пражыў 5 месяцаў у Менску. — Рэд.
Наоод (Вільня)
Ліст у Рэдакцыю*
[1927, № 1.]
Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: зь іншымі, зь яе.
С. 83. бароняць маю грамадзкаю чысьціню й ідэйнасьць. — Так у арыгінале.
С. 83. „Сялянская ніва“ — беларуская віленская газэта, орган Беларускага сялянскага саюзу, выходзіла з 6 сьнежня 1925 па 7 ліпеня 1930 г. (у 1928—1930 г. — нерэгулярна).
С. 83. Більдзюкевіч Адам (1895—?) — беларускі культурна-асьветны і палітычны дзяяч, эканаміст. 3 1925 г. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве і сакратаром Беларускага пасольскага клюбу, у 1926 г. — віцэ-старшынём ЦК Беларускага сялянскага саюзу і старшынём Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускагакаапэратыўна-земляробча-прамысловага банку, аўтар ягонага статуту. Балятаваўся ў сойм у 1928 г., пасьля выбараў адыйшоў ад палітыкі і далучыўся да палянафільскіх арганізацыяў. Займаўся прадпрымальніцтвам у Радашкавічах, у 1944 г. выехаў у Польшчу.