• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    С.	17. Калегіуме Германікум (Collegium Germanicum). — Установа, створаная ў 1552 г. у Рыме для навучаньня каталіцкіх сьвятароў. Існуе да сёньняшняга дня. Яе выпускнікамі былі многія будучыя біскупы і кардыналы.
    С.	18. газэту „Бацькаўшчына". — Газэту „Бацькаўшчына" беларускія ксяндзы не выдавалі, алеўтым жа 1917 г. распачалі выданьнеў Петраградзе тыднёвіка „Кгупіса".
    С.	18. павінна была друкавацца ў Піцерскай друкарні Пянткоўскага. — Зь пецярбурскай польскай друкарняй К. Пянткоўскага беларусы мелі даўнія сувязі: у ёй друкаваў свае выданьні яшчэ Круг беларускай народнай асьветы, што дзейнічаў на пачатку XX ст.
    С.	18. Рэдакцыю выданьня павінны былі ўзначаліць... а. Гадлеўскі і а. Хведзька. — Першым рэдактарам газэты „Кіупіса" ў 1917 г. стаў М. Грачанік, а ксёндз Люцыян Хвецька стаў яе афіцыйным рэдактарам толькі з 3-га нумара 1918 г.
    Польскае войска ў Расеі
    [1918, № 13 (209) (выдаваная на лацінцы вэрсія, з тэхнічных прычынаў тэкст быў трансьлітараваны на кірыліцу), дзе падпісаны Янучонак.]
    Захаванае ўжываньне літары Г для абазначэньня на пісьме выбухнога [g], параўн.: РэГэнцыйнай (Regencyjnaj) — галюцца (halucca).
    Захаваныя напісаньні прыназоўніка з (с), напр.: з аднаго, але с каторымі.
    Захаванае неаднастайнае напісаньне этымалягічнага [о] у іншамоўных словах, напр.: нацыональнае, але рэвалюцыйны.
    С.	18. Захаванае напісаньне формы 3-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеяслова рабіць з канчаткам -юць: робюць.
    С.	18. з пачатку вайны... —У арыгінале: ...спачатку вайны...
    С.	18. Маніфэст да палякоў Мікалая Мікалаевіча. — Маецца на ўвазе маніфэст, выдадзены 14 жніўня 1914 г. галоўнакамандуючым расейскага войска вялікім князем Мікалаем Мікалаевічам, у якім абяцалася аб’яднаньне пад апекай расейскага цара ўсіх польскіх этнічных земляў. Падобнае абяцаньне было першы раз выказана прадстаўніком расейскіх уладных колаў не кулюарна, аў афіцыйным акце.
    С.	18. польская эндэцыя праніклася рускай орыентацыей. — Эндэцыя (нацыянальная дэмакратыя) — правае крыло ў польскім нацыянальным руху. У той час эндэкі высіупалі за супрацоўніцтва з царскай Расей і выказваліся супраць усялякіх кантактаў з цэнтральнымі дзяржавамі. Яны бачылі ў Германскай імпэрыі страшную небясьпеку для ўсяго славянскага сьвету, перш заўсё для палякаў. Разьлічвалі на тое, што царская ўладаўваўмовах агульнай небясьпекі пойдзе палякам на саступкі і, самае галоўнае, дапаможа аб’яднаць падзеленыя ў XVIII ст. польскія землі. Эндэцкім канцэпцыям рэзка супрацьстаялі прыхільнікі Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) на чале зь Юзафам Пілсудзкім, якія, наадварот, бачылі галоўную небясьпеку для палякаў ня з боку Нямеччыны, a з боку Расеі.
    С.	18. Было пазволена арганізаваць сваё... войска. — Царскі ўрад, імкнучыся захаваць прыхільнасьць часткі польскага грамадзтва, сапраўды на словах выказваў магчымасьць стварэньня польскіх вайсковых адзінак у складзе расейскага войска. Але ўсе намаганьні польскіх эндэкаў ства-
    рыць польскае войска скончыліся толькі стварэньнем невялікага аддзелу, вядомага пад назвай „Пулаўскага легіёну".
    С.	18. цэнтральнымі дзяржавамі была абвешчэна незалежнасьць Польшчы. — Маецца на ўвазе выданьне германскім імпэратарам Вільгельмам II і аўстрыйскім імпэратарам Францам Езэфам 15 лістапада 1916 г. сумеснага маніфэсту, у якім абвяшчалася пра хуткае стварэньне на акупаваных польскіх тэрыторыях з расейскага забору „самастойнай польскай дзяржавы" з спадчыннай манархіяй і канстытуцыйным уладкаваньнем. Межы гэтай дзяржавы павінны былі быць вызначаныя пасьля пераможнага заканчэньня вайны.
    С.	18. выступалі проціў Рады стану. —Часовая Рада Стану — першы орган польскай улады, створаны падчас Першай сусьветнай вайны на акупаваных землях былога Польскага Каралеўства вайсковымі генэральнымі губэрнатарамі Нямеччыны і Аўстрыі. Задумваўся як дарадчы і дапаможны орган пры стварэньні дзяржаўных інстытуцыяў у Польскім Каралеўстве. Сярод іншых у склад Рады ўваходзіў у якасьці адказнага за вайсковыя справы Юзаф Пілсудзкі. Рада дзейнічала ад 14 студзеня 1917 г. да 25 жніўня 1917 г. Яе дзейнасьць выклікала незадаволенасьць з боку тых палякаў, якія лічылі больш карысным для Польшчы супрацоўніцтва з Расеяй.
    С.	19. Рэвалюцыйны ўрад Львова, Мілюкова, а пасьля Керэнскага. — Маецца на ўвазе Часовы ўрад Расеі, створаны пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Князь Георгі Львоў (1861— 1925) узначальваў яго з сакавіка па ліпень, a Аляксандар Керанскі (1883—1973) — зь ліпеня па кастрычнік 1917 г. Павел Мілюкоў (1859— 1943) быў у Часовым урадзе з сакавіка па травень 1917 г. міністарам замежных справаў.
    С.	19. ахвотна дазваляе фармаваць яго паляком. — Летам 1917 г. расейскія ўлады пагадзіліся на фармаваньне польскага корпусу ў складзе расейскага войска і дазволілі добраахвотнікампалякам пераход у яго. У выніку быў створаны I польскі корпус пад камандаваньнем генэрала Юзафа Доўбар-Мусьніцкага, колькасьць жаўнераў якога меркавалася давесьці да 70 тыс. чалавек.
    С.	19. першымі наступалі... польскіе палкі і чэска-славацкіе дружыны. — Польскія і чэхас-
    лавацкія фармаваньні ў складзе расейскай арміі сапраўды вызначыліся падчас летняга наступленьня 1917 г. у Галіччыне. Так, I польскі полк уланаў 24 ліпеня 1917 г. каля вёскі Крэхаўцы 6 разоў праводзіў атаку супраць нямецкіх войскаў, якія пераўзыходзілі яго ў сілах. У той жа самы час Чэхаславацкая брыгада прарвала фронт у раёне горада Збораў, узяўшы пры гэтым у палон больш за 3 тысячы чалавек.
    С.	19. Рэгенцыйнай Рады. — Рэгенцкая рада Каралеўства Польскага — інстытуцыя, якая прыняла ўладу ў Польскім Каралеўстве пасьля адступленьня расейскіх войскаў перад войскамі цэнтральных дзяржаў падчас Першай сусьветнай вайны. Рэгенты стварылі першы польскі ўрад на чале зь Янам Кухажэўскім. Акурат Рэгенцкая рада 7 кастрычніка 1918 г. абвясьціла незалежнасьць Польшчы, а праз 5 дзён пазбавіла нямецкага генэрал-губэрнатара Варшавы ўлады над польскім войскам. 11 лістапада 1918 г. Рэгенцкая рада перадала Юзафу Пілсудзкаму кіраваньне войскам і праз 3 дні пасьля гэтага самараспусьцілася.
    С.	19. беларускіе месты... пераходзяцьу рукі польскіх панска-эндэцкіх войск. — Маецца на ўвазе сытуацыя, якая склалася ў пачатку 1918 г. пасьля спробы бальшавіцкіх уладаў раззброіць I польскі корпус, камандаваньне якога месьцілася ў Бабруйску. Камандаваньне корпусу не падпарадкавалася бальшавіцкім загадам, і на некаторы час палякі занялі шэраг населеных пунктаў ува Усходняй Беларусі.
    Нягодные дзеці (Пісыйо ў Рэдакцыю)
    [1918, № 15 (211) (выдаваная на лацінцы вэрсія, з тэхнічных прычынаў тэкст быў трансьлітараваны на кірыліцу), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
    Захаванае ўжываньне літары Г для абазначэньня на пісьме выбухнога [g], параўн.: здэГэнэраваные (zdegeneravanyje) — нягодные (niahodnyje).
    Захаванае напісаньне слова нема: зусім нема, нема ўзмогі. У іншых тэкстах гэтая форма не зафіксаваная.
    С.	20. асьцяражней... — Таку арыгінале.
    С.	20. Каб немцы хацелі браць рэшту Беларусі... — У арыгінале: Каб немцы хацелі браць рэшта Беларусі...
    С.	20. абвесьціло на Беларусі „полыжую мо-
    нархію" — Да самароспуску Рэгенцкай рады ў лістападзе 1918 г. меркавалася, што будучая польская дзяржава будзе манархіяй.
    С.	20. Доўбар-Мусьніцкі Юзаф (1867—1937) — польскі вайсковы дзяяч, генэрал, камандуючы выступленьнем супраць Савецкай Расеі ў 1918 г. У 1917—1918 г. быў арганізатарам і камандуючым I Польскага корпусу ў Расеі.
    Будзьце актыўнымі
    [1	918, № 75 (271), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
    Захаванае напісаньне дэнацыаналізуючы.
    С.	21. беларускія вучыцялі ўмеюць толькі частку тае мовы, каторай гавораць іх бацькі... — Сапраўды, падчас арганізаваньня беларускага нацыянальнага руху падчас Першай сусьветнай вайны мала хто зь ягоных удзельнікаў мог вольна гаварыць па-беларуску. Пра гэта сьведчыць хоць бы тое, што большасьць беларускіх мерапрыемстваўу 1917 г., уключаючы I Усебеларускі зьезд, вяліся на расейскай мове. Па-расейску вялося і выкладаньне ў многіх фармальна беларускіх школах.
    Prypieuki (piesni-piesien)
    [1	918, № 75 (271), дзе падпісаны Я. Ст-ч.|
    Захаваныя напісаньні вялічынёй, добрае ўражэньне.
    С.	23. ёсьць за папулярныя... — Так у арыгінале.
    3 Саколыіічыны
    [1918, №86 (282) (выдаваная налацінцывэрсія, з тэхнічных прычынаў тэкст быў трансьлітараваны на кірыліцу), дзе падпісаны Янучонак. ]
    Захаванае напісаньне формы 3-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеяслова гаварыць: гавараць сяляне.
    Захаваныя напісаньні аднакаранёвых словаў полёнізацыйнай і палёнізатары.
    С.	23. У закладаныя беларускія школы спачатка людзі ахвотна пасылаюць дзяцей... — Так у арыгінале.
    С.	23. Захаванае напісаньне дыэцэзыі (dyecezyi).
    С. 23. За Бабром. — Відаць, маецца наўвазе рака — прыток Нарава, назва якой у польскім вымаўленьні гучыць як Бебжа (Biebrza).
    Пскоўская беларуская рада
    [1918, № 89 (285), дзе падпісаны I. Янучонак.]
    Захаванае нехарактэрнае напісаньне Магілёўскай.
    С. 24. камэндант места, генэрал Трыкоўскі — Відаць, гаворка ідзе пра генэрал-лейтэнанта Трыкоўскага Мікалая Сямёнавіча (1864—?), удзельніка расейска-японскай і Першай сусьветнай вайны. У 1915—1917 ён служыў у Сібіры, камандаваў стралковай дывізіяй.
    С. 24. вайсковы беларускі зьезд у Вітэбску. — Маецца на ўвазе зьезд беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту, які праходзіў у Віцебску 15—20 лістапада 1917 г.
    С. 24. Хаценку. — Мабыць, маецца на ўвазе журналіст Ф.Ф. Хаценка, выбраны на I Усебеларускім зьезьдзе ў склад сяброў Рады зьезду.
    С. 24. ад Лугі. — Луга — цяпер раённы цэнтару Ленінградзкай вобласьці Расейскае Фэдэрацыі.
    Беларусь, Літва і Балтыка
    [1918, № 92 (288) (выдаваная на лацінцы вэрсія, з тэхнічных прычынаў тэкст быў трансьлітараваны на кірыліцу), дзе падпісаны Янучонак.]
    Захаваныя напісаньні князьстваў, колоній.
    Незалежная Беларусь (Вільня)
    Няхай жыве Беларускае войска
    [1919, № 12, дзе падпісаны Незалежны.]
    Форма вінавальнага склону множнага ліку назоўніка бальшавіку нашым выданьні ўжытая з канчаткам-оў (балыпавікоў). У арыгінале: бальшавікаў.
    С. 26. Ужо падпісаны дэкрэт... аб фармаваньні беларускага войска. — Дэкрэт аб стварэньні беларускіх вайсковых фармаваньняў пад польскім камандаваньнем быў падпісаны Юзафам Пілсудзкім 22 кастрычніка 1919 г.