За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
— у XVIII ст. арыстакратыя ВКЛ знала беларускую мову;
— з усіх народаў, паняволеных Расеяй, дзяржаўнасьць беларускага народу была найвыдатнейшая. Казацкую дзяржаўнасьць украінцаў XVII—XVIII ст. нельга параўнаць зь ёю;
— у Вялікай Украіне тэрміну Русь зусім ня зналі, а называліся хахламі;
— у 1812 г. беларускае войска адыйшло разам з Напалеонам на Захад, аб чым сьведчаць могілкі ў Францыі;
— Кастусь Каліноўскі абвясьціў сябе дыктатарам Беларусі й Літвы як незалежнае дзяржаўнае адзінкі;
— уніяцкая царква ў Беларусі мела „апрычоны, вылучна беларускі характар";
— у XIX ст. бальшыня беларусаў — рымскіх каталікоў была супраць польскай мовы ў касьцеле;
— польскія ўплывы апанавалі рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі адно ў XIX ст.;
— дзеля барацьбы проці паняволеньня й падзелу Беларусі паўстаньні падымаліся ажно ў Смаленшчыне;
— у Расеі не працівіліся калектывізацыі;
— у 1973 г. ад 2-х да 3-х мільёнаў беларусаў звалі сябе ліцьвінамі;
— беларускі герой пераўзыходзіць герояў зь іншых краёў. Ен мае быць геніяльным і мець вялізарныя посьпехі. Такія героі былі ў Беларусі, пачынаючы з найранейшых гістарычных часоў;
—у гісторьгі Беларусі не было выпадкаў, каб масы ў няшчасьці выдавалі сваіх правадыроў.
— устаноўлена, што ў грамадзкім і палітычным жыцьці беларусы рэспубліканцы, тым-жа часам ува ўкраінцаў пануе прынцып арыстакратычны.
Трэба адмыслова заўважыць, што Станкевіч
быў нацыяналістам-прэмардыялістам, таму для яго беларуская нацыянальная сьвядомасьць існавала заўсёды. Згодна зь ім, ужо северскія і смаленскія князі былі яе актыўнымі носьбітамі.
У выданьні не камэнтуюцца геаграфічныя, тэалягічныя і іншыя наратывы. Збольшага не камэнтуецца лінгвістычны наратыў, які ўтрымлівае шмат бяздоказных або ў найлепшым выпадку спрзчных цьверджаньняў:
— мова беларускіх тэрыторыяў, якія мяжуюць з мовай паўночнай Украіны, ня мае аглушэньня;
— мяккі [р’] на прасторы беларускай мовы зьявіўся нядаўна пад расейскім уплывам;
— санскрыцкая мова адзначаецца вельмі вялікім аканьнем;
— расейцаў перанялі слова „государство" зь Беларусі і г.д.
Станкевічавы трактоўкі сярэднявечнай гісторыі таксама выходзяць за рамкі навукі і таму не камэнтуюцца. Як правіла не камэнтуюцца зьвесткі, узятыя Станкевічам з трэціх крыніцаў, а таксама падзеі з украінскай і інш. гісторый.
Мэтай выдаўцоў было па магчымасьці камэнтаваць толькі падзеі і факты, якія так ці інакш закранаюць беларускую праблематыку.
Некаторыя псэўданімы расшыфроўваюццаў паказьніку (усе ініцыялы і псэўданімы расшыфраваць неўдалося).
Трэба асобна сказаць, што неўдалося праверыць (часткова або цалкам):
— моўныя паралелі;
— даты падзеяў і гістарычных пэрсанажаў, іх імёны;
— цытаты, які Станкевіч часта адвольна зьмяняў;
— этымалёгіі.
Усе моўныя камэнтары належаць Соф’і Багам’і, усе камэнтары на гістарычную тэму—Алесю Пашкевічу. Спадарадычныя камэнтары ад рэдактара кнігі Валера Булгакава падпісаныя — Рэд.
Бальшыня крыніцаў тэкстаў — газэты („Bielarus", „Гоман“, „Незалежная Беларусь", „Беларуская думка“, „Беларускі звон“, „Наша думка“, „Народ“, „Беларуская газэта“, „Bielaruski hotas“, „Бацькаўшчына“, „Беларус") і часопісы („Беларускі студэнт", „Крывіч“, „Sprawy narodowosciowe", „Нёман“, ,,Balticoslavica“, „Калосьсе", „Адраджэньне"
(„Adradzennie"), „Веда“, „Палесьсе“, „Беларускі зборнік", „Незалежнік“, „Божым шляхам", ,,Веча“).
Тэксты з крыніцаў, назвы якіх пададзеныя на лацінцы, таксама даюцца на лацінцы. Выключэньне — часопіс „Адраджэньне“ („Adradzennie"), тэксты зь якога з тэхнічных прычынаў даюцца кірыліцай.
У квадратных дужках пасьля назвы тэксту, першапублікацыя якога была ў газэце ці часопісе, падаецца інфармацыя пра год і нумар выданьня, а таксама пра тое, як быў падпісаны тэкст. У лістах подпіс указаны ў асноўным тэксьце.
Зьмешчаныя ў гэтым выданьні тэксты на моўным узроўні маюць пэўныя адрозьненьні паміж сабой. I гэта цалкам зразумела, калі ўлічыць гады зьяўленьня першага і апошняга зь іх (1914 і 1978). Гэта быўтой пэрыяд, на працягу якога Ян Станкевіч разьвіваў і ўдасканальваў свой варыянт беларускай літаратурнай мовы.
Пры падрыхтоўцы тэкстаў да друку ў межах асобных твораў былі выяўленыя варыянтныя напісаньні, якія ўніфікаваліся на карысьць больш частотных варыянтаў.
У тэкстах Станкевіча пачынаючы з 30-ых гадоў пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: зь ёй, зь ягонымі, зь беларускіх, зь некаторымі. У больш раньніх творах яна не пазначаецца, напр.: 1918 — без яе, з Вільняй, з беларушчынай, з вялікшых, з ёю, з ліцьвінамі, з людзьмі; 1919 — з беларусоў, з вялікшых, з сялянскай; 1921 — з беларускім; 1923 — з ёю, з местамі, з пенаю, з пярэднім; 1924 — з мяккім. Але ў некаторых тэкстах, што зьявіліся пасьля 30-ых гадоў, сустракаюцца пасьлядоўныя напісаньні без пазначэньня мяккасьці з у гэтай пазыцыі, пра што асобна ўказваеццаўкамэнтарах, напр.: 1932 — злюбові; 1935 — з людзьмі, 1955 — з менаваных.
Захаванае перадаваньне ненацісьненага этымалягічнага [о] у словах іншамоўнага паходжаньня праз о, напр.: географічнае, зоолёгічны, колегіямі, концэнтрацыйных, орыентальную, полёнізмы, сымволічны, формальных, этымолёгічнае.
Захаванае выкарыстаньне літары Г для абазначэньня на пісьме выбухнога [g], якая ўжывалася ў творах Станкевіча пачынаючы з 1930-х гадоў, пераважна ў словах заходнеэўрапэйскага
паходжаньня, напр.: лёгіка, археолёгам. I хаця сам Аўтар адстойваў ужываньне літары Г, аднак нават у яго творах яна рэалізоўвалася непасьлядоўна. Уніфікацыя варыянтных напісаньняў зь літарамі г і г на карысьць варыянту з Г у нашым выданьні праводзілася толькі пры наяўнасьці паралельных варыянтаў з гэтымі літарамі ў межах аднаго тэксту (пра што асобна гаворыцца ў камэнтарах да пэўнага тэксту.
Захаваны пераход [i] у [j], напр.: было й ё, прычыны й лекі і ўжываньне прыстаўнога [j], напр.: фншы.
Захаваныя напісаньні часьціцаў ж (жа), б (бы), ткі з папярэднімі словамі (разам, асобна, праз злучок).
У першапублікацыях выяўленыя спарадычныя напісаньні тыпу растацца, растрэл, якія ў нашым выданьні падаюцца згодна з марфалягічным прынцыпам напісаньня, напр.: расстацца, расстрэл.
Захаванае ўжываньне вялікай літары ў назвах таварыстваў, установаў і пад., напр.: Крывіцкім Навуковым Т-вам Пр. Скарыны, Цэнтральнага Камітэту Бел. Хрысьцянскай Дэмокрацыі.
Захаваны правапіс ілюстрацыйных матэрыялаў з старажытных пісьмовых крыніц (летапісы і інш.).
Рэканструююцца бясспрэчна і лёгка ўзнаўляльныя літары, якія заключаюцца ў квадратныя дужкі. Рэканструкцыя нечытэльных месцаў не праводзілася, пры перадруку яны пазначаныя наступнымчынам: <...>.
Зробленая часткавая мадыфікацыя спасылкавага апарату, выпраўленыя відавочныя памылкі друку, выяўленыя ў першапублікацыях.
Пунктуацыя ўва ўсіх тэкстах дадзеная згодна з сучаснымі патрабаваньнямі.
Bietarus
Klicz
[1914, № 48 (?), дзе падпісаны Januczonak.]
Захаванае ўжываньне літары й у пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, нават пасьля коскі, напр.: adradzacca, iizo; znaczennie, й katorych.
Захаванае напісаньне канчатку -сіа ў дзеясловах 3-ай асобы множнага ліку загаднага ладу,
напр.: pracujcia, budzcia. Бязь зьменаў пакінутае аўтарскае напісаньне гэтай формы дзеяслова глянуць: hlancia і Ыагісіе.
С. 15. jak kaze bielaruskaja paetka Ciotka, „nichto razniac nia moh“. — Радок зь верша Цёткі „Мае думкі“ (1905—1906). — Рэд.
Гоман (Вільня)
Беларусы-ўцекачы ў Расеі
[1 917, 12 кастрычніка, дзе падпісаны Станкевіч Янка.]
3 тэхнічных прычынаў не ўдалося зрабіць поўнай тэксталягічнай апрацоўкі тэксту, таму ён падаецца сучасным клясычным правапісам.
Захаваныя варыянтныя напісаньні трохі і троху, места і месца.
С. 16. Беларусы-ўцекачы. — Перад нямецкім наступленьнем у жніўні 1915 г. на ўсход, згодна зь зьвесткамі Усерасейскага саюзу гарадоў, уцяклі 2 750 000 чалавек, зь іх каля 1 400 000 — зь Беларусі. Найбольш апусьцелі Бельскі, Беластоцкі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Сакольскі, Пружанскі, Кобрынскі, Берасьцейскі, Ашмянскі, Слонімскі, Лідзкі і Наваградзкі паветы. У выніку ў Расеі ўзьнікла шматлікая грамада беларусаў-уцекачоў. Найбольшая канцэнтрацыя бежанцаў зь Беларусі была ў Маскве (каля 130 тыс. чалавек) і Петраградзе (болын за 100 тыс.), шмат беларусаў таксама апынулася ў Тамбоўскай, Самарскай, Разанскай, Харкаўскай, Кацярынаслаўскай, Аранбурскай, Курскай, Казанскай і Калускай іубэрнях.
С. 16. д-ра Фабіяна Ярэміча. — Ярэміч Фабіян (1891—1958) — беларускі грамадзка-палітьгчны дзяяч. У 1920—1922 г. быў старшынём Віленскага БНК. У 1922—1935 г. быў паслом польскага сойму трох скліканьняў. Сябра Беларускага пасольскага клюбу, у 1925—1930 г. яго старшыня. 3 1925 г. адзін з арганізатараў і віцэстаршыня Беларускага сялянскага саюзу, актыўны дзяяч Веларускага інстытута гаспадаркі і культуры.
Аднак у дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе не пра Фабіяна Ярэміча, а пра Аляксандра Ярэміча (1876—1920) — лекара, доктара мэдычных навук, які прымаў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Пецярбургу і прафінансаваў у 1913 г. выданьне зборніка вершаў Я. Купалы
„Шляхам жыцьця". У 1916 г. акурат ён быў адным з заснавальнікаў і сяброў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе.
С. 16. беларускія газэты „Дзяньніца" і „Сьветач“. — Газэта „Дзяньніца" выдавалася ў 1916— 1917 г. пад рэдакцыяй Зьмітра Жылуновіча (Цішкі Гартнага), газэта „Swietac" — у 1916 г. пад рэдакцыяй Эдварда Будзькі.
С. 16. „Залатагорская хрысьціянская крама“. — У сьпісе беларускага актыву ў гарадах Расеі („Месцы беларускай працы“), складзеным прыблізна на пачатку ліпеня 1917 г., гэтая ўстанова праходзіла як „Залатагорская Хаўфусная Крама“.
С. 16. Турчыновіч К. —сябра Беларускай народнай партыі сацыялістаў, у 1917 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў, быў сябрам яе Рэвізійнай камісіі. У 1918 г. уваходзіў у склад Рады БНР як прадстаўнік беларускай каапэрацыі. У 1919 г. быў старшынём цэнтральнага саюзу каапэратываў у Менску.
Беларускі рух сярод беларускага каталіцкага духавенства
[1 917, 19 кастрычніка, дзе падпісаны Станкевіч Янка.]
3 тэхнічных прычынаў не ўдалося зрабіць поўнай тэксталягічнай апрацоўкі тэксту, таму ён падаецца сучасным клясычным правапісам.