• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    С. 26. Іменьні Алексюка, Прушынскага... РакМіхайлоўскага і Аўсяньніка. — Павал Аляксюк, Аляксандар Прушынскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі і Антон Аўсянік узначалілі Беларускую вайсковую камісію, якая была створаная дзеля практычнае рэалізацыі дэкрэта Пілсудзкага аб стварэньні беларускага войска.
    Вільня. 07.11.19
    [1919, № 13, дзе падпісаны Пётра Станіч.І
    Захаванае перадаваньне ненацісьненага этымалягічнага [ о] у словах іншамоўнага паходжаньня праз о і а, напр.: контрасьце, проэктуецца, але нацыянальна-дэмакратычнай.
    С. 27. зданьня старое Расеі п. Дэнікіна і яго прыхільнікаў. —Антон Дзянікін (1872—1947), кіраўнік расейскай антыбальшавіцкай Добраахвотніцкай арміі, адкрыта выступаў за „еднную н неделнмую Россню", што ў значнай сіупені перадвызначыла ягоную паразу ў барацьбе з бальшавікамі.
    С. 27. праектуецца Балтыцкая фэдэрацыя, Чарнаморская фэдэрацыя, Балтыцка-Чарнаморская фэдэрацыя. — Ідэя стварэньня падобных фэдэрацыйных саюзаў у той ці іншай форме выказвалася беларускімі палітыкамі пачынаючы ад нямецкай акупацыі ў 1915 г. Павінна была, акрамя Веларусі, уключаць Літву, Украіну, Латвію, Эстонію. Камбінацыі ўдзельнікаў саюзу маглі быць розныя, аднак мэта стварэньня фэдэрацыі звычайна вызначалася адна — супрацьстаяньне анэксіянісцкім плянам Полыпчы і Расеі. Пасьля канчатковага вызначэньня дзяржаўных межаў ува Усходняй Эўропе у пачатку 1920-х г. ідэя страціла сваю актуальнасьць, аднак у міжваенны пэрыяд час ад часу яшчэ выказвалася асобнымі беларускімі дзяячамі як пэрспэктыва на будучыню.
    С.	27. гутаркі аб польска-ўкраінскім і польска-беларускім саюзах. — У асноўным пра неабходнасьць заключэньня фэдэрацыі Полыпчы, Беларусі і Украіны гаварылі ў той час прадстаўнікі польскіх левых партыяў — Польскай партыі сацыялістычнай (ППС) і Польскай народнай партыі „Вызваленьне“.
    С.	27. Недзялкоўскі Мечыслаў (1893—1940) — адзін зь лідэраў Польскай партыі сацыялістычнай, пасол сойму ў 1919—1930 г.
    С.	27. Беларускай партыі СР. — Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР) — беларуская палітычная партыя, якая дзейнічалаў 1918—1924 г.
    С.	27. Дамаганьне плебісцыту ў беларускіх землях. — Прапанова польскіх нацыянал-дэмакратаў палягала ў тым, каб правесьці „ў раёне ўсходніх земляў, вызваленых ад ворага" агульныя выбары насельніцтва ў краёвы Сойм, які б прыняў пастанову, датычную лёсу гэтых земляў.
    На той час гэты плян ня быў рэалізаваны, але фактычна ён зьдзейсьніўся празь некалькі гадоў, калі вырашаўся лёс ужо ня ўсёй Заходняй Беларусі, а толькі віленскай зямлі (якая з кастрычніка 1920 г. фармальна складала асобную дзяржаву — Сярэднюю Літву). 8 студзеня 1922 г. былі праведзены выбары ў т.зв. Віленскі сойм, якія праходзілі ўва ўмовах байкоту з боку беларускага, літоўскага і габрэйскага насельніцтва Віленшчыны. Нягледзячы на гэта, Віленскі сойм, складзены з адных палякаў, 22 сакавіка 1922 г. прыняў рашэньне аб уключэньні гэтай тэрыторыі ў склад Польшчы, а праз год, 15 сакавіка 1923 г., гэты акт быў афіцыйна прызнаны Радай паслоў Лігі нацыяў.
    Каб выпусьціць палітычных арэштаваных
    [1	919, № 13. Тэкст не падпісаны.] Захаванае напісаньне лагерах.
    Беларускія жыды, ці жыды як грамадзяне Беларусі
    [1	919, № 14, дзе падпісаны Незалежны.]
    Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у ў пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, нават пасьля коскі, на карысьць больш частотнага варыянту ў, напр.: белару са, ўсякага.
    Захаванае напісаньне прыслоўяў на права і на лева.
    Захаванае напісаньне прызнаіцё (форма 2ой асобы множнага ліку цяперашняга часу).
    Захаванае напісаньне патайнае (галасаваньне) у цытаце. Сам Аўтар звьгчайна пісаў патайное.
    С.	28. Ці ё такое беларускае сэрца, каторае радасна не забілася-б... — У арыгінале: Ці ё такое беларускае сэрца, каторая радасна не забілася-б...
    С.	29. Ці баяцца яны разарваньня Беларусі як грамадзяне Беларусі ці як людзі вонках бацькаўшчыны... —У арыгінале памылкова: Ці баяцца яны разарваньня Беларусі як грамадзяне Беларусі ці як людзі вонкае бацькаўшчыны...
    С.	29. вільсонаўскімі „параграфамі“. — Маюцца на ўвазе 14 пунктаў аб умовах міру амэрыканскага прэзыдэнта Вудра Вільсана, агучаныя ім у сваім пасланьні да Кангрэсу 8 сьнежня 1918 г. 13 пункт прадугледжваў, што „павінна быць створаная незалежная Польская дзяржава, якая
    павінна ўключаць у сябе ўсе тэрыторьгі зь бясспрэчна польскім насельніцтвам, якой павінны быць забясьпечаны вольны і надзейны доступ да мора, а палітычная і эканамічная незалежнасьць якой, таксама як і тэрытарыяльная цэласнасьць, павінны быць гарантаваныя міжнароднай дамовай".
    С.	29. Сам — „Тарквомадо” плебісцыт. — Тарквемада (Таркамада) Томас дэ (1420—1498) — дамініканскі манах, кіраўнік іспанскай інквізыцыі, фактычна яе заснавальнік і ідэоляг. Тут ягонае імя, відаць, згадана дзеля таго, каб падкрэсьліць страх габрэйскага насельніцтва перад плебісцытам: Тарквемада быў ініцыятарам высяленьня габрэяў з Гішпаніі ў 1492 г.
    С.	29. Стацьці пад назовам „Плебісцытідзе“. — 12 лістапада 1919 г. гэты артыкул быў цалкам і без камэнтароў перадрукаваны беларускай газэтай „Беларусь".
    С.	29. мясцовай жыдоўскай газэце „Тог“. — Маецца на ўвазе віленская газэта „Вільнэр Тог“ („Віленскі дзень“) — орган Габрэйскай дэмакратычнай партыі (фалькістаў). Прыхільнікі гэтай партыі крытыкавалі ідэалёгію сыянізму і выступалі за паўнавартаснае нацыянальнае разьвіцьцё культуры габрэйскага народу ў краінах яго пражываньня на мове ідыш.
    Беларуская дгмка (Вільня)
    „Гаспадароў" вязуць
    [	1919, № 3, дзе падпісаны Янучонак.]
    Захаванае напісаньне інфінітыва зробіць.
    С.	31. Беларускія Вучыцельскія Курсы ў Вільні. — Заснаваныя ў 1919 г. дзеля падрыхтоўкі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школаў. Месьціліся ў базыльянскіх мурох, разам зь Віленскай беларускай гімназіяй.
    С.п. Тэкля Станішэўская
    [1919, № 13, дзе падпісаны Янучонак.]
    Захаванае напісаньне дзеяслова зробіла (форма прошлага часу адзіночнага ліку 3-й асобы.
    С.	32. малады і энэргічны вучыцель Аляксандра Грыкоўскі. — Грыкоўскі Аляксандар (1893—1919) паходзіў зь вёскі Корніна Бельскага павету. Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Панявежы, беларускія настаўніцкія курсы ў Сьвіслачы. 3 1916 году жыў у Горадні. Быў на-
    стаўнікам першай беларускай школы. У канцы 1918 — пачатку 1919 году быў сябрам Віленскага БНК, Камітэту нацыянальнага адраджэньня Беларусі, Гарадзенскайуправы, Гарадзенскага гарадзкога часовага камітэту. Першы старшыня Гарадзенскага БНК, падпісаў ад імя гэтай арганізацыі 22 студзеня 1919 году пратакол паседжаньня Камітэту па скліканьні Краёвага беларускага зьезду Гарадзеншчыны. Памёр у сакавіку 1919 г. ад сухотаў. Пахаваны за коштураду БНР на гарадзенскіх могілках.
    С. 32. беларускім прытулку „Золак“. — Віленскае беларускае дабрачыннае таварыства па апякунстве над беднымі дзяцьмі, сіротамі і інвалідамі „Золак“ існавала ў 1917—1918 г. Падчас нямецкай акупацыі быў створаны філіял таварыства ў Горадні, пры якім дзейнічаў дзіцячы прытулак зь беларускай пачатковай школай.
    С. 32. „Беларускай кнігарні“. — Беларуская кнігарня была заснаваная ў Вільні рэдакцыяй газэты „Наша ніва“ ў 1915 г. Месьцілася на Завальнай вуліцы, д. 7.
    С. 32. пахавана на Росе. — Роса—каталіцкія могілкі ў паўночна-усходняй частцы Вільні. На іх пахаваныя многія вядомыя беларускія дзяячы.
    С. 32. Беларускага Вучыцельскага Саюзу. — Мабыць, маецца наўвазе Беларускі вучыцельскі саюз Гарадзенпічыны, які дзейнічаў у 1919 г. у Гарадзенскай губэрні пад эгідай Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.
    Беларускі звон (Вільня)
    Лісты, пазначаныя лічбамі I і II, друкуюцца паводле газэты „Беларускі звон“, 1921, № 18, дзе яны прадстаўленыя ў рубрыцы „Пісьмы ў Рэдакцыю".
    Захаванае ўжываньне літары ў у пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, нават пасьля коскі, напр.: ...Літоўскай Епархіяльнай Рады, ўжо зацьверджанай...
    С. 33. Літоўская Епархіяльная Рада — выбарны царкоўны орган, які існаваў у Вільні з 1 студзеня 1919 г. да 8 верасьня 1922 г. Першапачаткова яе сябры прызначаліся, а з 1920 г. — выбіраліся. Узначальваў раду кіроўны архірэй. Пасьля скасаваньня Рады замест яе была створаная Віленская духоўная кансысторыя.
    С. 33. Сасноўскі Аляксандар (?—1931) — віленскі протаіерэй, сьвятар Знаменскай царквы ў Вільні.
    С. 33. — Кушнёў Міхаіл (?—1932) — віленскі протаіерэй, сьвятар царквы на віленскіх праваслаўных могілках. У чэрвені 1919 г. быў выбраныў склад Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Уваходзіў у склад адной зь беларускіх дэлегацыяў, накіраваных у 1919 г. да Юзафа Пілсудзкага.
    С. 33. Нядзельскі Ўладзімер Кліментавіч (1868—1942) — кандыдат багаслоўя, удзельнік Маскоўскага Памеснага Сабору 1917—1918 г. Да 1922 г. быў сябрам Літоўскай епархіяльнай рады і выкладчыкам Віленскай духоўнай сэмінарыі. Быў знаўцам царкоўных канонаў. За супрацьдзеяньне аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы быў вызвалены ад займаных пасадаў і выдалены за межы Польшчы. Пераехаў у Францыю, выкладаў у Сьвята-Сергіеўскім багаслоўскім інстытуце ў Парыжы славянскую мову (1927—1929 г.). Памёр у Коўне.
    С. 34. Багдановіч Вячаслаў Васілевіч (1876 — пасьля 1939) — беларускі рэлігійны і грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст. У пачатку 1920-х г. в. а. рэктара Віленскай праваслаўнай сэмінарыі. У 1922—1930 г. сэнатар Польскае рэспублікі, сябра Беларускага пасольскага клюбу. У 1927—1930 г. старшыня Беларускага дэмакратычнага праваслаўнага аб’яднаньня. Пасьля прыходу ў Вільню савецкіх войскаў 30 верасьня 1939 г. арыштаваны. Далейшы лёс невядомы.
    С. 34. Гэта — „тоже белорусы". — Іранічныя выразы „тоже белорусы" ці ,,tez Bialorusini" шырока ўжываліся ў беларускіх асяродках для абазначэньня тых выхадцаў зь Беларусі, якія ставіліся абыякава або нават варожа да беларускай нацыянальнай ідэі.
    С. 34. адкрытага пісьма грам. А. Абрамовіча. — А. Абрамовіч у „Беларускі звон“, які выйшаў 7 кастрычніка 1921 г., даслаў адкрыты ліст наступнага зьмесіу:
    Да ўраду Т-ва Беларускае школы.
    Пры пасылцы кандыдатаў у студэнты Праскага ўнівэрсытэта, Урад Т-ва Беларускай Школы мяне залічыў у другую групу, мусі як нацыянальна няпэўнага. Такая неспадзяваная для мяне опінія Ураду балюча закранула
    маё нацыянальнае пачуцьцё і я прашу Ўрад Т-ва адказаць мне, якія ён мае даныя забракоўваць мяне і гэтым устрымоўвацца ад пасылкі мяне ў Праіу. Мая беларуская праца большасьці сяброў вядома: цікава ведаць закіды ў антыбеларускасьці, бо інакш зразумець пастанову Ўраду нельга.