• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    С.	88. Захаванае напісаньне вячнеў цытаце.
    Соймавая прамова пасла д-ра Я. Станкевіча пры чытаньні буджэту Міністэрства асьветы й ведаў
    [1929, № 3 (23).]
    У ніфікаванае ўжываньне літар я і е ў пераднацісьненых складах, напр.: непрытарнаваныя (у арыгінале: няпрытарнаваныя).
    Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: зь беларускіх.
    С.	88. на аснове языковых уставаў. — Згодна з т.зв. „моўнымі законамі", прынятымі польскім парлямэнтам ў ліпені 1924 г., беларускія школы маглі адчыняцца пры ўмове падачы школьнаму інспэктару адмысловых дэклярацыяў з подпіеамі ня менш чым 40 бацькоў. Аднак гэтыя подпісы блякаваліся 20 подпісамі за польскую школу. У выпадку атрыманьня ўладамі 40 подпісаў за беларускую школу і 20 — за польскую, адчынялася дзьвюхмоўная школа, якая зазвычай была такой толькі фармальна.
    С.	88. Беларуская гімназыя ў Вільні дастала правы публічнасьці. — Атрыманьне гімназіяй правоў публічнасьці азначала, што яе атэстат прызнаваўся дзяржаўнымі органамі і яе выпускнікі мелі права на паступленьне ў польскія ВНУ.
    С.	89. маюць быць адчынены ў Кракаве. — Гэтыя курсы ў 1927/1928 навучальным годзе скончылі 40 беларускіх настаўнікаў.
    С.	89. тыя паслы-Беларусы, што выбраны па польскіх сьпісках. — Са сьпісу „Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам" у польскі сойм II скліканьня ўвайшлі 4 асобы праваслаўнага веравызнаньня, якія прадстаўляліся як беларусы — Язэп Макрэцкі, Ян Лойка, Ян Шчэрба і Аляксандар Міхальчук. Аднак іх зьмяшчэньне на сьпісах падчас выбараў тлумачылася толькі жаданьнем польскіх уладаў здабыць падтрымку праваслаўнага насельніцтва, аў сьценах парлямэнту гэтыя паслы адыгрывалі ролю статыстаў. За 2 з паловай гады ніхто зь іх ні разу ня выступіў з прамовай і не падаў ніводнай інтэрпэляцыі.
    С.	89. на лавах „Пяста“. — Польская народ-
    ная партыя „Пяст“ — правацэнтрысцкая сялянская партыя ў Полыпчы.
    С.	89. Беспартыйны Блёк Супрацаўніцтва з Урадам — праўрадавая партыя, створаная ў канцы 1927 г. перад выбарамі ў парлямэнт. Складалася з рознародных элемэнтаў, якія ў цэлым ня мелі нейкай акрэсьленай палітычнай праграмы, але заўсёды падтрымлівалі ўсе дзеяньні Ю. Пілсудзкага. У сойме II скліканьня ББСУ меў самую вялікую фракцыю, але безумоўнай большасьцю не валодаў.
    Праўдзівыя і хвальшаваныя ідэі
    [1929, № 5 (25). Тэкст не падпісаны.] Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: ізь зямлі.
    С.	89. Ул. Л. Яворскі, проф. Познанскага ўту. — Відаць, маецца на ўвазе Уладыслаў Леапольд Яворскі (1895—1930), вядомы польскі юрыст-канстытуцыяналіст і філёзаф права. Ен, аднак, быў прафэсарам не Познанскага ўнівэрсытэту, а Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве.
    С.	89. „Dzienniku Poznanskim“. — „Dziennik Poznanski“ — штодзённая кансэрватыўная познанская газэта, выдаваная з 1859 г.
    С.	89. Сэйпель Ігнац (1876—1932) — аўстрыйскі канцлер у 1922—1924 г.
    Sprawy narodowosciowe (Варшава)
    Дыялекты беларускай мовы
    [1	928, № 5, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч. 3 польскай мовы пераклала Соф’я Багам’я.]
    С.	91. А. Сабалеўскі ў сваёй дыялекталягічнай працы „Опыт русской дналектологнн". — Поўная назва працы: Опыт русской дналектологнн. Выпуск I. Наречня велнкорусское н белорусское. С.-Петербург, 1897. —111 с. Сабалеўскі Аляксей Іванавіч (1856—1929) — прафэсар расейскай мовы і літаратуры (словесностн) Кіеўскага (1882—1888), пасьлей Санкт-Пецярбурскагаўнівэрсытэту. Пасьля рэвалюцыі ў Маскве. — Рэд.
    С.	91. М. Дурнаво ў „Д ыялекталягічных дасьледаваньнях". — Дурнаво Мікалай Мікалаевіч (1876—1937) — адзін з найбуйнейшых расейскіх лінгвістаў пачатку XX ст., прафэсар Саратаўскага, Менскага, Маскоўскагаўнівэрсытэтаў, членкарэспандэнт Акадэміі навук. Распрацаваная ім
    тыпалёгія аканьня ў кнізе „Дыялекталягічныя дасьледаваньні ў абсягу вялікарускіх гаворак" (ч. I, вып. I — 1917, вып. 2 — 1918) стала аіульнапрынятай. — Рэд.
    С.	97. Ад таго часу моўныя дасьледаваньні высьветлілі (сярод іншых праца ў гэтым пытаньні ўкраінца Ганцова). — Ганцоў Усевалад Міхайловіч (1892—1979) — украінскі мовазнаўца. У1916 г. скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт. Вучань А. Шахматава. Аўтар працаў „Діалектологічна класнфікація украінсышх говорів" (1923), у якой распрацаваў навуковыя прынцыпы дыялектнага чляненьня ўкраінскай мовы. Станкевіч адсылае да працаў Ганцова, у якіх дасьледаваліся палескія дыфтонгі — „Характернстнка поліськнх днфтонгів і шляхн іх фонетнчного розвнтку" (1923) і асабліва „Діалектологічні межі на Чернігівіцнні" (1925). — Рэд.
    С.	97. фантастычную тэорыю Шахматава. — У працы „К вопросу об образовання русскнх наречнй н русскнх народностей" (Журнал мнннстерства народного просвешення. Апрель. 1899. с. 324—384). А. Шахматаў выказаў думку, што славянскія плямёны, згаданыяў „Аповесьці мінулых гадоў“, дзяліліся на тры групы гаворак, аднак перажылі нівэляцыю ў эпоху Кіеўскай Русі і паслужылі асновай для фармаваньня трохусходнеславянскіх народаў, якія, аднак, сфармаваліся пазьней—у рамках Маскоўскай і Літоўскай дзяржавы. Згодна зь ім, беларуская народнасьць склалася на базе заходняй галіны „среднерусской" групы гаворак. — Рэд.
    Час узьнікненьня беларускай і ўкраіяскай нацыяў
    [1	934, № 4—5, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч. 3 польскай мовы пераклала Соф’я Багам’я.]
    С.	98. Прафэсар гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту др. Мірон Кардуба. — Мірон Кардуба (Мнрон Мнхайловнч Кордуба, 1876—1947) — украінскі гісторык, публіцыст. У 1898 г. абараніў у Венскім унівэрсытэце дысэртацыю на тэму „Гісторыя і адносіны ў Галіцкім княстве XIII ст.“. У 1929 г. быў запрошаны ў Варшаўскі ўнівэрсытэт як прафэсар усходнеэўрапейскай гісторыі, там у 1937 г. стаў прафэсарам гісторыі Украіны. — Рэд.
    С.	98. украінскага гаспадарства (1199). — У 1199 годзе Галіцкім княствам авалодаў валынскі
    князь Раман Мсьціславіч. — Рэд.
    С.	99. Іншай думкі пра беларусаў др. М. Чубатый. — Мікола Чубатый (Мнкола Чубатнй, 1889—1975) — украінскі гісторык, публіцыст. Вучань М. Грушэўскага. 3 1939 — у ЗША. — Рэд.
    С.	99. Мітраполію з сталіцай у Наваградку ў Велай Русі (каля 1360 г.). — Праваслаўная Літоўская мітраполія са сталіцаю ў Наваградку, падпарадкаваная Канстантынопалю, былазаснаваная паміж 1300 і 1316 г. — Рэд.
    С.	101. Круглец, Кумец Няжыла. — Есьць падставы сумнявацца ў аўтэнтычнасьці легенды пра трох віленскіх мучанікаў. Крыніцы зь Вялікага Княства Літоўскага не захавалі зьвестак пра мучаніцтва за праваслаўную веру ў Вільні, інфармацыя аб іх зьяўляецца адно ў маскоўскіх летапісах другой паловы XV — пачатку XVI стагодзьдзя, што пачасе супадае з ваеннапалітычным процістаяньнем Літвы і Масквы, на якое маскоўская гістарыяграфія адрэагавала складаньнем легендаў пра нізкае паходжаньне дынастыі Гедымінавічаў і аспрэчваньнем правоў Вільні на рускія (праваслаўныя) землі. Гл. таксама: Chodynicki К. Geneza і rozwdj legendy о trzech mQczennikach wilenskich Ц Atheneum Wilenskie. 1927. Rok IV. Zeszyt 13. S. 1—35 (417—451). — Рэд.
    C.	101. Гер. Мэркатара 1598 г. — Герард Мэркатар (Gerhard Mercator, 1512—1594) — флямандзкі матэматык і картограф. Склаў найбольш дакладныя для свайго часу мапы Эўропы, а таксама мапу сьвету ў новай праекцыі, асабліва важнай для навігацыйных вымярэньняў. — Рэд.
    С.	101. праца „De gentium moribus" Яна Багемскага. — Правільны назоў гэтай працы Яна Багемскага (Бёма) — „Omnium Gentium Mores, Leges & Ritus. Augustae Vindelicorum“. Як адзначае Алесь Белы, яна вышла ў Аўгсбуріу ў 1520 і таму датаваньне гэтага паведамленьня Вёма акурат 1538 г. (усьлед за Станкевічам прынятае П. Урбанам і В. Чаропкам) нічым не апраўданае: яно сустракаецца і ў больш раньніх, і ў больш позьніх выданьнях „Omnium Gentium Mores". Пар. таксама больш дакладны пераклад Урбана з лацінскай прыведзенага Станкевічам фрагмэнта:
    Рэдкія ў Літве гарады, ня густое й насельніцтва вёсак... Мова народу, як і Палякоў, сла-
    вянская, і гэтая мова шырака ведамая й ёсьць супольнай шматлікім народам, зь якіх некаторыя прытрымоўваюцца абраду рымскае царквы, прыкладам, Палякі, Дальматы, Харваты й Карнійцы. Іншыя-ж застаюцца ў грэцкім абрадзе, прыкладам, Баўгары, Русіны й шматлікія зь Ліцьвіноў. Некаторыя зь іх маюць свае ўласныя гэрэзіі, як Чэхі, Маравы й Басьнякі. — Рэд.
    С.	101. на мапе Рэчы Паспалітай Сансона. — Маецца на ўвазе, відаць, францускі картограф Нікаля Сансон (Nicolas Sanson D’Abbeville, 1600—1667). — Рэд.
    С.	102. яшчо Рэй у 1562 г. — гаворка ідзе пра Мікалая Рэя (1505—1569), польскага пісьменьніка эпохі Рэнэсансу, які адным зь першых пачаў тварыць на польскай мове. — Рэд.
    С.	102. з поглядам праф. Г. Ільлінскага. — Ільлінскі Рыгор Андрэевіч (Нльннскнй Грнгорнй Андреевнч, 1876—1937) — расейскі славіст. 3 1904 — у Пецярбурскім унівэрсытэце, з 1907 	прафэсар Харкаўскага ўнівэрсытэту. Пасьлей працаваў у Нежынскім гістарычна-філялягічным інстытуце, Юр’еўскім, Саратаўскім, Маскоўскім унівэрсытэтах. 11 студзеня 1934 арыштаваны па „справе славістаў" — „Русской нацнональной партнн", асуджаны на 10 гадоў лягераў. 11 ліпеня 1936 вызвалены, пасяліўсяў Томску, дзе 19 лістапада 1937 зноў арыштаваны і 14 сьнежня 1937 расстраляны. — Рэд.
    С.	104. Польскі гісторык А. Лявіцкі. — Станкевіч тут спасылаецца на папулярны нарыс гісторыі Польшчы Анатоля Лявіцкага, які вытрымаў болып за 10 перавыданьняў: Lewicki Anatol. Zarys historji Polski. T. 1 Do roku 1796. T. 2. Czasy porozbiorowe, Warszawa: Gebethner i Wolff, 1928. — Рэд.
    Рэформа граматыкі беларускай мовы ўБССР
    [1	934, № 1—2, дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч. 3 польскай мовы пераклала Соф’я Вагам’я.]
    С.	109. не забясьпечаныя ад абвінавачаньня іх у беларускім шавінізьме, як гэта сталася з праф. М. Дурнавом. — Мікалай Дурнаво, зрабіўшы ўнёсак у беларускае мовазнаўства (дасьледаваў мову Супрасьльскага рукапісу (1926), напісаў артыкул „Увагі да беларускай фанэтыкі" [1929]) у
    1929 быў пазбаўлены годнасьці акадэміка Бел АН і неўзабаве арыштаваны. — Рэд.
    Нёман (Вільня)
    Вялікі князь Вітаўт як беларускі гаспадар
    [1932, № 1, дзе падпісаны С.Я.]
    Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні Жамойць і Жомайць на карысьць больш частотнага варыянту Жамойць.
    Мяккасьць у прыназоўніках на [з] перад мяккімі зычнымі не пазначаецца, напр.: з любові.
    С.	110. В. Ластоўскі ў сваёй. — Пар. трактоўку самога Ластоўскага: