• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    С.	197. ...маям права... — У арыгінале: ...маям право...
    Трэба нам каталіцкая арганізацыя!
    [1	946, № 1, дзе падпісаны Paula Uporysty.] Захаванае ўжываньне назоўніка ніякага роду ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку з канчаткам -я: культурнае жыцьця.
    С.	197. ...сілком вывезяныху Нямеччыну... — Так у арыгінале.
    3	гісторыі каталіцтва ў Беларусі (Крывіі)
    [1	946, № 1, дзе падпісаны V Horadzienski.] С. 198. Захаваныя напісаньні Сірыі (Siryji), місыянараў (misyjanaraii), ёсьціка (joscika).
    С.	198. Romaioi. — Таку арыгінале.
    Хведзькава дудка [1946, № 1.]
    Аўтар тэксту Сьцяпан Жэнэцкі (Sciapan Zeneckyj). У канцы тэксту напісана: ,,Cas“. 3 украінскае мовы пераклаў Паўла Упорысты (Paula Uporysty).
    Захаваныя напісаньні тыдзянь (tydzian), судзьдзе (sudzdzie), дзярву (dziarvu), лаенкаю (lajenkaj).
    С.	200, 201. У арыгінале (с. 12) месцамі нечытэльны тэкст.
    С.	202. Захаванае напісаньне на землю.
    Бацькаўшчына (Мюнхен)
    Зьезд Крывіцкага навуковага таварыства Пранціша Скарыны
    [1949, 23. 01, дзе падпісаны Ст.]
    С.	203. і гэта было запратакулавана. — Так у арыгінале.
    Літоўская плынь у нацыянальным адраджэньні беларускага народу
    [1	949, № 11, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    С.	204. Замена беларускай мовы як урадавай моваю польскай у 1697 г. была рэзультатам. — Згодна з шэрагам крыніцаў, забарона адбылася 29 жніўня 1696 г. пастановай Сойму Рэчы Паспалітай. — Рэд.
    С.	204. забаронаю беларускае мовы ў гаспадарствавым і царкоўным жыцьці, а з 1864 г. і ў друку. — У цяперашняй гістарычнай навуцы сам факт забароны аспрэчваецца. Згодна з Дарыусам Сталюнасам (гл.: Граннцы в пограннчье: Белорусы н этнолннгвнстнческая полнтнка Росснйской нмпернн на западных окраннах в пернод Веллкнх реформ // Ab Imperio. 2003. № 1. С. 281—282), у 1859 г. было забаронена адно „допускать употребленне польского алфавнта прн печатаннн сочнненнй на белорусском наречнн“. — Рэд.
    С.	205. Захаванае ўжываньне формы вінавальнага склону адзіночнага ліку жаночага роду прыметніка гаспадарствавы з канчаткам —аю: захаваць гаспадарстваваю незалежнасьць.
    С.	205. У мэмарыяле, паданым Наполеону князем Міхалам Агінскім, што стаяў тады на чале беларускага ўраду. — Ідзецца пра графа Міхала Клеафаса Агінскага, які 15 (27) траўня 1811 г. падаў расейскаму цару Аляксандру I запіску пра палітычную ролю і значэньне „польскага пытаньня“ для Расеі і Францыі. 22 кастрычніка (3 лістапада) 1811 г. Агінскі падаў Аляксандру I наступны ліст з праектам указу аб новай арганізацыі дзяржаўна-адміністрацыйнага ўладкаваньня заходніх губэрняў (між іншага, было прапанавана прызнаць польскую мову мовай справаводзтва). 1 сьнежня 1811 г. Агінскі падаў цару яшчэ адну запіску аб неабходнасьці адбудовы ВКЛ. У чэрвені 1812 г. Агінскі ўцёку глыб Расеі разам з расейскімі войскамі. У акупаванай Вільні Напалеон распытваўся пра здрадніка — сэнатараАгінскага.
    Згаданы Станкевічам Часовы ўрад быў сфармаваны на чале з маршалкам Солтанам. А ў ліпені Вайсковая камісія ўраду пад кіраўніцтвам Аляксандра Сапегі (пазьней — Грабоўскага) пачала
    ствараць першыя нацыянальныя (польскія!) вайсковыя фармаваньні. — Рэд.
    Цэзары й цэзары-макулінкі
    [1953, № 21—22 (152—153), дзе падпісаны Я. Ст.]
    Пісьмо ў Рэдакцьпо*
    [1953, № 21—22 (152—153).]
    Захаваныя напісаньні слова генеральны і яго формаў у цытатах. Сам Аўтар звычайна пісаў генэральны.
    С.	208. Захаванае напісаньне поўдзевятай.
    С.	208. Захаванае нехарактэрнае напісаньне хто-бы.
    С.	209. Зацемлю гэтта... — У арыгінале, відавочна, памылкова: Зацемлю гэтага...
    С.	209. Зацемлю гэтта, што Астроўскі... — 3 кантэксту вынікае, што, магчыма, прозьвішча Астроўскі пададзена тут памылкова. Магчыма, Аўтар згадвае тут Ермачзнку.
    С.	209. Фасмэр Макс (1886—1962) — нямецкі філёляг-славіст, аўтар шматлікіх працаў па славянскіх мовах і гісторьгі расьсяленьня народаў ува Ўсходняй Эўропе, дасьледчык усходнеславянскай антрапаніміі і тапаніміі. У 1926 г. браў удзел у менскай Акадэмічнай канфэрэнцыі па ўнармаваньні беларускага правапісу.
    Хто можа ехаць да Амэрыкі: паводля акту дапамогі ўцекачом, прынятага амэрьгканскім кангрэсам і 7 жніўня падпісанага прэзыдэнтам
    [1953, 41—42 (172—173), дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
    Захаваныя напісаньні слова кансульства і яго формаў.
    Трэба ведаць і шырыць праўду
    [1953, № 41—42 (172—173), дзе падпісаны Др. Я. Станкевіч.]
    Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні назвы „Зарубежжа" на карысьць больш частотнага варыянту.
    У арыгінале пасьля сказу „Калі верыць Саўчыцу, дык Калодка за студэнцкіх часоў належыў да карпарацыі «Полёнія»“ стаіць спасылка Рэдакцыі „Бацькаўшчыны":
    Рэдакцыі добра ведама, што А. Калодка, бу-
    дучы студэнтам Віленскага ўнівэрсытэту, ані да „Полёніі", ані да іншай польскай карпарацыі не належыў. Затое ён належыў да беларускай карпарацыі „Скарынія", якая была заложаная зь ініцыятывы Р. Астроўскага і якой апошні палітычна й матарыяльна апекаваўся. Калі-ж абвінавачваць А. Калодку ў належаньні да гэтае карпарацыі, дык у пімат разоў трзба тады болей абвінавачваць Р. Астроўскага, чаго Саўчыц ня робіць.
    С.	213. ...быў высокай рангі энкавудыстым. — Так у арыгінале.
    Колькі зацемкаў: Аб артыкуле Масея Сяднёва
    [1953, № 44 (175), дзе падпісаны Я. Станкевіч.] Захаванае напісаньне летувіскую.
    С.	215. Захаванае напісаньне ня беларускія ў цытаце.
    Вячаслаў Ластоўскі (Рэфэрат, чытаны на акадэміі, зладжанай 31.10.1953 г.у Нью Ерку на чэсьць В. Ластоўскага Крывіцкім Науковым Т-вам Пр. Скарыны)
    [1	953, № 48 (179), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
    С.	218. ...гісторыя Беларусі Кіркорава... — У арыгінале, відавочна, памылкова: гісторыя Беларусі Кіркарава...
    С.	218. Есьць вялікае выданьне „Жввопнсная Россня". — Маецца на ўвазе дванаццацітомнае (у 19-ці кнігах) выданьне „Жнвопвсная Россвя. Отечество наше в его земельном, нсторнческом, племенном, экономнческом н бытовом значеннн“, якое было выпушчана ў сьвет у канцы XIX ст. у Санкт-Пецярбурзе выдавецкім таварыствам М.О. Вольфа. Трэці ягоны том аўтарства А.Кіркора, прысьвечаны Беларусі і Літве, выйшаў у 1882 г.
    С.	218. Лятувісы... гэта адзначаюць навет у сваім нацыянальным гымне. — Нацыянальны гімн Літвы аўтарства Вінцаса Кудзіркі (1858— 1899) пачынаецца словамі „Lietuva, Tevyne musq, tu didvinq zeme...“ („Літва, Бацькаўшчына наша, ты краіна герояў...“).
    Беларусь на конадні Першае сьветнае вайны
    [1954, № 30—31 (212—213), 32—33 (214—
    215), 34 (216), 36—37 (218—219), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    С.	221. славутны Швярубовіч (Качалаў) Васіль Іванавіч (1875—1948). — 3 1900 г. актор Маскоўскага мастацкага тэатру, выконваў ролі ў пастаноўках п’есаў многіх расейскіх і сусьветных клясыкаў. Паходзіў зь Вільні.
    С.	223. ад 1864 г. да 1905 г. быў забаронены беларускі друк. — Забарона беларускага друку лацінкай адбылася яшчэ раней. М. Біч зьвязваў яе з пастановай расейскага Галоўнага ўпраўлення цэнзуры ад 26 верасьня 1859 г. „Аб распаўсюджваньні забароны выкарыстаньня польскага шрыфту для маларасійскай мовы і на гаворку беларускую". У 1864 г. было забароненаўжывацьу публічных месцах таксама і польскую мову. Беларускі кірылічны друк гэтымі пастановамі не забараняўся, аднак забарона друку лацінкай ўспрымалася і трактавалася як забарона беларускага друку наагул. Выключэньне складалі толькі беларускія тэксты ў навуковых працах. Скасаваная забарона на беларускі друк, як кірыліцай, так і лацінкай, была 12 сьнежня 1904 г.
    С.	223. „Вязанка" Івана Няслухоўскага. — TaTae выданьне Янкі Лучыны было выдадзена ў Пецярбургу ў 1903 г.
    С.	223. У 1905 годзе групка інтэлігентных Беларусаў пастанавіла пасьвяціць усё сваё жыцьцё для адраджэньня свайго народу. — Відаць, такое рашэньне было прынятае групай беларусаў куды раней, бо стварэньне беларускіх палітычных арганізацыяў і спробы беларускай выдавецкай дзейнасьці датуюцца яшчэ самым пачаткам XX ст.
    С.	224. работнік менскі Аляксандра Прушынскі. — Аляксандар Прушынскі (1887— 1920) больш вядомы пад сваім літаратурным псэўданімам — Алесь Гарун.
    С.	224. Ягоны сваяк, вучыцель Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). — Язэп Лёсік даводзіўся Якубу Коласу родным дзядзькам, дарма што быў за яго на 2 гады малодшы.
    С.	224. За тое самае быў засуджаны на 4 гады турмы, каторыя адседзіў у Менску. — Якуб Колас 15 верасьня 1908 г. быў асуджаны не на 4, a на 3 гады турмы.
    С.	224. Захварэла на сухоты й Пашкевічанка. — Алаіза Пашкевіч сапраўды хварэла на сухоты, аднак памерла ў студзені 1916 г. ад тыфу, якім заразілася ў роднай вёсцы, прыехаўшы ха-
    ваць свайго бацьку.
    С.	224. Яна выйшла замуж за Лятувіса, інж. Кайрыса. — Мужам Цёткі быў Сьцяпонас Кайрыс (1879—1964) — вядомы літоўскі дзяяч, адзін зь лідэраў Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пазнаёміўся з Алаізай Пашкевіч падчас навучаньня ў Пецярбурскім тэхналягічным інстьпуце. У1917 г. стаў сябрам Тарыбы, у міжваенны пэрыяд уваходзіў у склад літоўскіх ураду і парлямэту. Выкладаў у Ковенскім унівэрсытэце. Пасьля вайны жыў на эміграцыі, пакінуў успаміны пра Цётку.
    С.	224. В. Эпімах-ПІыпіла, дырэктар бібліятэкі Пецярбурскагаўнівэрсытэту. — Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1859—-1934) сапраўды працаваў у бібліятэцы Пецярбурскага ўнівэрсытэту, але яе дьгрэктарам ён ніколі ня быў.
    С.	224. Лявіцкі паходзіў ні то зь Меншчыны, ні то із сумежнай ізь Менскім паветам мясцовасьці Вялейскага павету. —Антон Лявіцкі (літаратурны псэўданім Ядвігін Ш.) нарадзіўся ў маёнтку Добасьня Рагачоўскага павету, дзе ягоны бацька служыў упраўляючым, але дзяцінства правёў у фальварку Карпілаўка на Меншчыне (цяпер Лагойскі раён). Там ён стала жыў іў наступныя гады.
    С.	224. Эпімах-Шыпіла паходзіў із Полаччыны. — Браніслаў Эпімах-Шыпіла нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Лепельскага павету (цяпер знаходзіцца ў Полацкім раёне).
    С.	224. Рэдактарам яго спачатку быў Антон Лявіцкі. — Нязьменным рэдактарам часопісу „Саха“ ў 1912—1915 г. быў Аляксандар Уласаў.
    С.	225. Захаванае нехарактэрнае напісаньне разьездны.
    С.	225. непрыгатаванага да гэтае работы Валяслава Пачопку, Беларуса з-пад Вільні. — Баляслаў Пачопка (1884—1940) паходзіў зь Віцебскай губэрні. Рэдактарам газэты „Bielarus" ён быў у 1914—1915 г. Відавочная непрыязь Янкі Станкевіча да Пачопкі, магчыма, тлумачылася сярод іншага і непрыхільным стаўленьнем да выдадзенай апошнім у 1918 г. беларускай граматыкі. Гэтая граматыка і ў той час, і пасьля сустракалася з нэгатыўнай ацэнкай беларускай грамадзкасьці. У зьмешчанай у траўні 1918 г. адмысловай „Справаздачы камісіі Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні “ адзначалася, што „праз усю кніжку чырвонаю ніткаю праходзіць тэндэнцыя да пальшчэньня беларус-