• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    кае мовы“. Пазьней жа вядомы беларускі мовазнаўца Я. Лёсік пісаў, што „гэтая спроба напісаць граматыку беларускае мовы ня мела ніякага значэньня. Аўтар яе ня ведаў ні беларускае мовы, ні граматыкі наогул. Ен... прыступіў да складаньня граматыкі зусім не падгатаваны да гэтае работы, без належнае асьветы, без граматычных ведаў. Яго работа адразу ж сустрэла справядлівую ацэнку ды так і загінула, нікому невядомая".
    С.	225. „Лучынка" —літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс для моладзі, які выдаваўся ў 1914 г. у Менску пад літаратурнай рэдакцыяй А. Пашкевіч (Цёткі).
    С.	225. пераехаўшы да Вільні, ён быў дырэктарам ралейнага сындыкату. — У 1913—1915 г. Вацлаў Іваноўскі працаваў у Віленскім Сельскагаспадарчым Таварыстве. — Рэд.
    С.	225. пры ралейна-гаспадарчай акадэміі ў Пулавах. — Маецца на ўвазе беларускі гурток пры Інстьпуце сельскай гаспадаркі і лесагадоўлі ў Нова-Александрыі Люблінскай губэрні. За ягоную мэту вызначалася „вывучэньне Беларусі і Літвы ў прыродазнаўчых, гаспадарчых і лясных адносінах“. Яго прызначэньнем было даць роднаму краю навукова падрыхтаваных працаўнікоў, знаёмых зь мясцовымі ўмовамі і асаблівасьцямі. На падставе зацьверджанага статуту, гурток меў права: 1) складаць уласную бібліятэку, 2) арганізоўваць навуковыя экскурсіі, 3) ладзіць рэфэраты, лекцыі і навуковыя сходы, 4) запрашаць адмыслоўцаў для чытаньня ў гуртку паведамленьняў і для кіраўніцтва навуковымі дасьледаваньнямі і экскурсіямі.
    С.	225. актыўнае беларускае таварыства ў Горадні... скуль пасьлей выходзе сьцяг беларускіх дзяячоў. — Маецца на ўвазе Гарадзенскі іурток беларускай моладзі — першая гарадзенская беларуская арганізацыя, якая існавала з 1909 па 1913 ці 1914 гады. Яго сябрамі былі, сярод іншых, такія вядомыя беларускія дзяячы, як Павал Аляксюк, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), Янка Чарапук.
    С.	225. арганізуе яго кс. Грынкевіч. — Грынкевіч Францішак (1884—1933) — беларускі дзяяч, каталіцкі ксёндз. Пасьля заканчэньня Пецярбурскай духоўнай акадэміі быў вікарыем Гарадзенскай фары і Бэрнардынскага касьцёлу. 3 1910 года прэфэкт прыватных і прафесійных школаўу Горадні. Ад 1911 году капэлян Брыгіцкага касьцёлу ў Горадні. Паводле А. Станкеві-
    ча, „асоба Францука Грынкевічаў Гародні была цэнтральнай і адзінай, якая будзіла там і арганізавала беларускі рух“. У 1909—1912 г. фактычна быў кіраўніком Гарадзенскага гуртку беларускай моладзі. Супрацоўнічаў зь беларускай каталіцкай газэтай „Bietarus". Падчас Першай сусьветнай вайны перайшоў на польскія пазыцыі, браў актыўны ўдзел у арганізацьгі польскага школьніцтва. А. Луцкевіч у сваім дзёньніку ў студзені 1919 г. запісаў: „Ксёндз Грынкевіч сапраўдным палякам стаўся і ўсю злосьць сваю да беларусаў тлумачыць тым, што яны сацыялісты". А Адам Станкевіч пра гэтую зьмену арыентацыі Грынкевіча пісаў:
    Рэвалюцыя і вайна, а ў іх выніку ўваскрашэньне Польшчы, стварылі цалкам новыя варункі і новыя заданьні беларускай справе, да якіх дастасавацца і сярод якіх актыўна працаваць кс. Ф. Грынкевіч ужо не патрапіў, бо зьявіўся факт змаганьня з палякамі, а яны-ж яшчэ ўчарайшыя яго саюзьнікі. Пры тым трэба ствердзіць, што ён ня цалкам яшчэ ў сваей нацыянальнай свядомасьці быў вызваліўшыся з польскай стыхіі. Нейкія духоўныя ніці злучалі ягонае беларускае сэрца з полыпчызнай і балела яму, калі іх рвалі беларусы. I ён сваю працу спыніў. Прадваенная ж яго беларуская праца — гэта прыгожае бачаньне ў гісторьгі беларускага культурнага адраджэньня, запісанае беларускім каталіцкім ксяндзом, а зьмест якога хрысьціянскі і беларускі народніцкі.
    С. 226. апісаў яго ў сваіх „Лістах з дарогі". — „Лісты з дарогі" Ядвігіна Ш. друкаваліся на старонках газэты „Наша ніва“ з 10 чэрвеня па 30 верасьня 1910 г.
    С. 226. Карусь Каганец... паэта й пісьменьнік з Палесься. — На самой справе на Палесьсі пісьменьнік Карусь Каганец (1868—1918) ніколі ня жыў і адтуль не паходзіў. Большую частку жыцьця ён пражыў у в. Прымагільле на Койданаўшчыне. У зман Я. Станкевіча ўвёў той факт, што Каганец, як сьведчыў Антон Луцкевіч, „заўсёды насіў тыповую паляшуцкую вопратку з чырвоным тыповым паясом“, аў 1904 і 1905 г. беспасьпяхова дамагаўся ад галоўнай управы па справах друку дазволу на выданьне ў Менску газэты пад назвай „Палесьсе“.
    С.	226. радзіўся ён у Вялейскім павеце, а паходзіў ні то зь Вялейскага, ні то з Барысаўскага павету. — Янка Купала нарадзіўся ў вёсцы Вязынка тагачаснага Вялейскага павету (цяпер Маладэчанскі раён), але ягоны род паходзіў з засьценка Пяскі (Лазараўшчына, Луцэвічы) Ігуменскага павету (цяпер Узьдзенскі раён). Там у 1846 г. нарадзіўся Дамінік Луцэвіч, бацька Янкі Купалы. Луцэвічы жылі ў Пяскох з канца XVII ст.
    С.	226. прабаваў пісаць парасейску. — Першыя вершы Янка Купала пісаў не па-расейску, а па-польску, што было ў той час звычайнай зьявай для выхадцаў з каталіцкіх сем’яў.
    С.	226. Максім Багдановіч паходзіў із Горадзеншчыны. — Памылковае цьверджаньне. Бацька Багдановіча нарадзіўся ў Халопенічах (цяперашні Крупскі раён), матка — у Чэрвені (былым Ігумене). — Рэд.
    С.	226. паэта й пісьменьнік С. Плаўнік. — Чамусьці Янка Станкевіч не палічыў патрэбным, па аналёгіі зь іншымі дзяячамі, акрэсьліць паходжаньне Самуіла Плаўніка (Зьмітрака Бядулі). Ен быў сынам беднага габрэя-арандатара зь мястэчка Пасадзец Вялейскага павету (цяпер Лагойскі раён).
    С.	226. Сяргей Палуян з Палесься (з Рэчыцкага павету). — Сяргей Палуян паходзіў зь мястэчка Брагін Рэчыцкага павету.
    С.	226. Ляўковіча із Слонімскага павету. — Маецца на ўвазе Г альляш Леўчык.
    С. 226. Гурло Алесь (1892—1938). — беларускі пісьменыіік і грамадзкі дзяяч. 3 1907 г. супрацоўнічаў з „Нашай нівай“. Быў сябрам РСДРП, падтрымліваў балынавікоў. Браў актыўны ўдзел у кастрычніцкім перавароце і грамадзянскай вайне ў Расеі. Пасьля 1921 г. вярнуўся ў Менск, працаваў у Інбелкульце. Рэпрэсаваны.
    С.	226. песеньнікі з нотамі (Грыневіча, Рагоўскага). — Маюцца наўвазе „Беларускія песьні з нотамі" ў 2-х кнігах, выдадзеныя Антонам Грыневічам (сумесна з А. Зязюлем) у 1910—-1912 г. і „Беларускі песеньнік з нотамі для народных і школьных хораў“, выдадзены Людамірам Міхалам Рагоўскім (1881—1954) у 1911 г.
    С.	227. старшыня „Белорусского обіцества“ Карабач. — Карабач Аляксандар (1878—?) — у 1918 г. сябра Рады БНР, міністар пошты і тэлеграфу. Сябра паліткамісіі Віленскага БНК. Сябра ЦК БПСР, кіраўнік віленскай філіі
    партыі. Старшыня заходняй групы беларускіх эсэраў. Дэпартаваны ў лютым 1922 г. польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіх дзяячаў з тэрыторыі Віленшчыны. Пасьля гэтага быў прадстаўніком Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Коўне, а таксама займаў пасаду кіраўніка справаў у Міністэрстве беларускіх справаў літоўскага ўраду. Старшыня саюзу беларускіх стральцоў у Літве. Удзельнік ліквідацыйнага зьезду БПСР у 1924 г. у Менску. Далейшы лёс невядомы.
    С.	227. Карабач стаяў на чале Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні. — Насамрэч Аляксандар Карабач ніколі не ўзначальваў Віленскі БНК, хоць і ўваходзіў у яго склад.
    Сваеасаблівая моваведа п. Сідарука
    [1	955, № 8 (238), дзе падпісаны Проф. др. Я.
    Станкевіч.]
    С.	228. ня былі запрошаныя. — У арыгінале: ня былі папрошаныя...
    С.	228. няпрытымбыламу як не запрошанаму. — Так у арыгінале.
    С.	228. др. Іван Сідарук. — Іван Сідарук (Сндорук-Паульс, нар. у 1916 г. у сяле Паўлопаль Кобрынскага павету, цяпер Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці) — украінскі славіст. Вучыўся ўва ўнівэрсытэтах Варшавы, Вены і Мюнхену. 3 1950 у ЗША, з 1959 — праф. расейскай мовы і літаратуры ўва ўнівэрсытэце Цынцынаці. Аўтар працы „Проблемн украінськобілоруськоі' мовноі межі“ (Аўгсбург, 1948). — Рэд.
    С.	229. Захаваныя напісаньні інфінітываў запісаваць і адказываць.
    Да бакалаўраў, магістраў і іншых
    [1	955, № 9 (239), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    Захаванае напісаньне Ўсходня-Эўрапэйскі Фонд.
    С.	230. Пра гэта ўжо пісаў Чачот. — Пар. яго выказваньне:
    Для пазнаньня крывіцкай мовы добра было б паслухаць хатнія размовы сялян, але гэта нялёгка зрабіць апранутаму ў сурдут, хіба калі б пераапрануцца ў сярмягу і пад выглядам селяніна з чужога маёнтка пайсьці на вечарынку або ў карчму. (Прадмова да „Сялянскіх песень з-пад Нёмана і Дзьвіны“
    (1846 г.) II Чачот Ян. Наваградскі замак. Менск, 1989. С. 190). — Рэд.
    He шануйма русыфікацыі
    [1955, № 10 (240), дзе падпісаны Я. Ст.]
    Захаваныя напісаньні ня прынялі, новагоднімі.
    Захоўвайма хорму сваіх назоваў
    [1955, № 14 (244), дзе падпісаны Я. Ст.]
    Захаванае напісаньне формы 3-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеяслова пішаць.
    Адзін з прыкладаў хвальшаваньня праўды (А. Абрамов, К. Венскнй. Западная Укракна н Западная Велоруссня (Нсторнческнй очерк). Ленінград, 1940, бач. 51)
    [1955, № 15—16 (245—246), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    С.	233. гістарычны абраз. — У арыгінале: гістарычны образ.
    С.	233. ня быць непрыяцелям. — У арыгінале: ня быць няпрыяцелям.
    С.	233. спасылка 1. Прыкладам... — У арыгінале: Прыкладом...
    С.	234. наапошку. — У арыгінале: на апошку.
    С. 234. із гэнае часьці Расейцы выгналі на ўсход у 1915 годзе ў часе наступленьня Немцаў каля 2/3 жыхарства. — Пададзеныя Станкевічам зьвесткі завышаныя. Паводле афіцыйных (хоць, зразумела, няпоўных) дадзеных, на стан 1 (14) лютага 1917 г. у Расеі была зарэгістравана 750 680 уцекачоў з Гарадзенскай іубэрні, 164 351 — зь Віленскай, 161 453 — зь Менскай, 51 954 — зь Віцебскай і 1654 — з Магілёўскай. — Рэд.
    Скончма дыскусію пра „распакоўваньне"
    [1955, № 19 (249), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    Захаванае напісаньне летувіскі.
    Трэба мацнейшая нацыянальная атмасфэра
    [1955, № 30—31 (260—261), дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
    Уніфікаванае ўжываньне літар я і е ў пераднацісьненых складах, напр.: без свае.
    С. 240. ...ад пачатку аж дагэтуль. — У арыгінале: ...ад пачатку аж догэтуль.
    С. 241. Той зьвяз беларускіх публіцыстых, што быў арганізаваны яшчэ ў табарах у Нямеччыне, пахаваў ягоны дзіўны старшыня. — Мабыць, Станкевіч мае на ўвазе Саюз беларускіх журналістаў (утвораны 9 траўня 1948 г.), які ачольваў Мікола Панькоў. — Рэд.
    Ліст у Рэдакцыю*
    [1955, № 30—31 (260—261).]
    Зьвярненьне да выдаўцоў і собсьнікаў беларускіх кніжак на продаж