За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
У газэце „Наперад", зь якой супрацоўнічаў Янка Станкевіч, у нумары ад 7 траўня 1930 г. Більдзюкевіч характарызаваўся наступным чынам:
Адам Більдзюкевіч, паходзіць з Радашкавічаў, дзе ў 1920 г. гандляваў гарэлкаю т-ва „Расуйс". Гэты радапікаўскі мяшчанін так бордза распанеў, што навет з сялянамі не вітаецца. А. Більдзюкевіч ніколі ня быў ведамы ў беларускім руху. Убіўшыся ў ласку Ф. Ярэміча і кс. Адама Станкевіча загадаваў ад восені 1926 г. да сакавіка 1928 г. „Сялянскай нівай“. „Сял. ніва“ тады правакавала грамадаўскіх дзяячоў і разьбівала беларускі рух. Калі ў 1928 г. А. Більдзюкевіч ня быў абраны за пасла, дык ён павадзіўся і навет пабіўся са сваімі ранейшымі прыяцельмі (кс. А. Станкевіч і Ф. Ярэміч — яго пабілі па твару) і адыйшоў ня толькі ад іх, але адчураўся ўсяго беларускага руху. Мала таго што адчураўся, але „пайшоў у палякі" і залажыў у Вільні польскую школу.
Беларусы з № 18 (нумар сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў на парляманцкіх выбараху 1928 г. — Заўвагакамэнтатара) крыўдуюць яшчэ на А. Більдзюкевіча за тое, што ён быццам нядобра разьлічыўся з даручанымі яму ў 1928 г. выбарнымі грашыма.
С. 83. Перад выданьням аднаднёўкі „Народ“. — Аднаднёўка „Народ“ выйшла 14чэрвеня 1927 году.
С. 83. брудная мана аба мне ў № 26. — У нумары 26 „Bielaruskaj Krynicy", які выйшаў 24 чэрвеня 1927 г., быў зьмешчаны непадпісаны перадавы артыкул пад назвай „Загноеная рана“. У ім, сярод іншага, казалася:
Нядаўна на віленскім бруку зьявілася газэціна — аднаднёўка п. з. „Народ“. Са зьместу, стылю і мовы аказываецца, што блізу цалком напісана яна п. Янкам Станкевічам. Хоць імя аўтара і не дае падстаў дзівіцца і абурацца з напісанага, хоць яно не дае падстаў разглядаць газэціну як нешта паважнае, усёжтакі варта прыгледзіцца, каб убачыць, да чаго можа давясьці чалавека хворае самалюбства і як асабістыя разрахункі, пры варожых з боку ўплывах, ставяцца ў нас вышэй ад інтарэсаў дабра грамадзкага.
П. Янка Станкевіч, ссылаючыся на тое, што некалі ён у Празе быў адным з сяброў беларускай сялянскай студэнскай групы, цяпер аб’яўляе ў Вільні сябе „Сялянскім Саюзам“,
а арганізатараў і кіраўнікоў яго: паслоў Ярэміча, Рагулю і А. Більдзюкевіча з „Сял. Саюзу“... выключае! Паводле гэтага выходзіць, што калі некаму зажадаецца, дык ён можа сябе аб’явіць напрыклад Бел. Хр. Дэмокрацыяй, а яе кіраўнікоў выключыць. Якая блазнота!
Як і трэба спадзявацца, пачаў п. Янка Станкевіч у „Народзе" з чарненьня сваіх „канкурэнтаў". Трудна знайсьці назоў гэтаму паступку! Назваць гэта разьбіваньнем беларускага руху, расьцярушаваньнем нацыянальных сілаў — замала. Есьць у гэтым паступку нешта моцна камічнае, неразумнае, а разам і моцна сьлёзнае.
Таму, хто дагэтуль не хацеў верыць, што п. Я. Станкевіч астаецца змарнаванай сілай, ведамай толькі з гумарыстычнага боку, цяпер стане ясна. Ясным цяпер так-жа стане і тое, што зьяўляецца ён толькі слабым аружжам у руках ворагаў нашай Бацькаўшчыны.
Прыклад гэтай сумнай авантуры павінен шырокія колы нашага грамадзянства навясьці на думку, што падыходзіць ужо вялікая пара схамянуцца і шукаць лякарства на нашу грамадзкую гнойную рану. Першым крокам да аздараўленьня гэтага хворага месцабудзе далейшая вытрывалая, творчая праца пад сьцягам беларускай народнай арганізацыі, верна стаячай на роднай, а не чужацкай ніве, праца — поўная самаахвярнасьці і любові для свайго народу. Гэтым народнае наша зло пераможам, гэтым загноеную рану Народу вылечым.
С. 83. грамадзянскі суд над п. Ст. Сьвяневічам — Суд над Станіславам Сьвяневічам знаходзіўся ў цеснай сувязі зь вядомым Маршалкоўскім судом над лідэрам фракцыі Незалежнай сялянскай партыі ў польскім сойме Сыльвэстра Ваявудзкага, які адбыўся ў Варшаве ў студзені — лютым 1927 г., хутка пасьля арышту паслоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Суд павінен быў высветліць абвінавачанне супраць С. Ваявудзкагаў тым, што той „на працягу даўжэйшага часу выконваў функцыю платнага канфідэнта II аддзелу Генэральнага штабу і дастаўляў яму інфармацыю, якая тычалася між іншым ягоных калегаў у Сойме“. Бясспрэчных доказаў віны Ваявудзкага суд не знайшоў, але
канстатаваў, што С. Ваявудзкі быў „мужам даверу Рэфэраіу па нацыянальных адносінах пры II аддзеле Польскага Генштабу" і сярод іншага „дастаўляў інфармацыю аб палітыцы Беларускага клюбу ў Сойме і аб некаторых беларускіх дзяячах. Браў грошы ад Рэфэрату па нацыянальных адносінах з расьпіскамі аб атрыманьні". Суд таксама высьветліў, што С. Ваявудзкі даваў гэтыя грошы часткова на аплату сваіх інфарматараў, а часткова — на палітычную і перадвыбарную дзейнасьць на тэрыторыі чатырох паўночна-ўсходніх ваяводзтваў, у межах якіх і сам кандыдаваў на выбарах у Сойм (Падрабязьней пра суд над С. Ваявудзкім гл.: Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszalkowskim. Warszawa, 1997).
Станіслаў Сьвяневіч быў адным з найбліжэйшых супрацоўнікаў Ваявудзкага і замяніў яго на працы ў II аддзеле пасьля выбраньня апошняга паслом сойму. Пасьля суду над Ваявудзкім, на якім факт супрацоўніцтва Сьвяневіча з II аддзелам стаў вядомы шырокай грамадзкасьці, ён, каб апраўдацца перад ёй, ініцыяваў правядзеньне ў Вільні адмысловага грамадзянскага суду з прадстаўнікоў польскай, беларускай і літоўскай віленскіх супольнасьцяў. На судзе Сьвяневіч сьцьвярджаў, што, хоць ён і пісаў даклады па беларускай справе вайсковым уладам у Заходняй Беларусі, гэтыя матэрыялы ня мелі шкоднага зьместу і насілі хутчэй публіцыстычны характар. Грамадзкі суд прызнаў довады слушнымі і апраўдаў Сьвяневіча.
С. 83. Суд адбыўся ужо па надрукаваньню ў „Biel. krynicy“ нягоднай стацьці аба мне. — Грамадзянскі суд над Станіславам Сьвяневічам адбыўся ў ліпені 1927 г.
С. 83. „Kur’era Wilenskaha" — „Kurjer Wilenski“ — польская газэта, якая выдавалася польскімі дэмакратамі ў Вільні ў 1924—1940 г.
С. 84. скарбнік Цэнтральнага Камітэту Бел. Хрысьціянскай Дэмокрацыі. — Скарбнікам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў 1927 г. быў вядомы дзяяч, загадчык беларускай кнігарні ў Вільні Станіслаў Станкевіч. Ен неадкладна адрэагаваў на абвінавачваньне Я. Станкевіча, зьмясьціўшы ў нумары „Bielaruskaj Krynicy" ад 2 верасьня 1927 г. ліст наступнага зьместу:
Паважаны п. Рэдактар.
Прашу надрукаваць наступнае. У газэце „Народ“ з 18 жніўня сёлетняга году у „Пісьме ў
Рэдакцыю" вядомы Янка Станкевіч, хвалячы сябе і выліваючы бруд на многіх беларускіх дзяячаў, накінуўся і на мяне, што я будучы скарбнікам з БХД, адначасна зьяўляюся сябрам „Беларускае Хаткі“. Гэтым заяўляю, што да „Бел. Хаткі“ не належу.
3 пашанай Ст. Станкевіч.
С. 84. „Беларускай хаткі“ Паўлюкевічавай. — „Беларуская хатка“ была створаная ў сярэдзіне 1920-х г. як кулыурна-асьветнае таварыства пры палянафільскай Беларускай часовай радзе начале з Арсенем Паўлюкевічам. Паўлюкевіча небеспадстаўна падазравалі ў сувязях з II аддзелам Генэральнага штабу, таму супрацоўніцтва са створанымі ім арганізацыямі лічылася ў той час для беларускага дзяяча вялікай кампрамэтацыяй.
С. 84. „конфэрэнцыя" Ярэмічава 24 ліпня сёлета. — Маецца на ўвазе канфэрэнцыя Беларускага сялянскага саюзу 24 ліпеня 1927 г. у Вільні, на якой прысутнічалі 35 чалавек, зь якіх 5 прадстаўлялі Вільню, 22 — правінцыю, a 8 былі запрошаныя ў якасьці гасьцей.
Аб памозе на адбудову
[1 928, № 14, дзе падпісаны Д-р Я. Станкевіч, пасол на Сойм.]
Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перадмяккімі зычнымі, напр.: зьлясной.
С. 86. Беларуская Сялянская Партыя — гэтая партыя была створана Я. Станкевічам у 1927 г., пасьля ягонага выхаду зь Беларускага сялянскага саюзу. Задумвалася стваральнікам як альтэрнатыва БСС, але ў выніку партыя так і ня здолела разгарнуць больш-менш актыўнай дзейнасьці. Найбольшым яе дасягненьнем стала здабыцьцё двух соймавых мандатаў у Лідзкай акрузе на парлямэнцкіх выбарах у сакавіку 1928 г., і тое дзякуючы ануляваньню ў гэтай акрузе ўсіх іншых беларускіх сьпісаў.
С. 86. Беларускі Гаспадарскі Зьвяз — Кульіурна-асьветная і гаспадарчая арганізацыя, якую Я.Станкевіч стварыў з мэтай супрацьдзеяньня ўплывам апанаванага камуністамі Таварыства беларускай школы (ТБШ) і кіраванага дзяячамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюзу Інстытуту беларускай гаспадаркі і культуры. ІПырокай дзейнасьці арганізацыя разгарнуць ня здолела.
„Лектар думаў аб грамадзянстве, а грамадзянства думала аб сваім лектару"
[1928, № 20. Тэкст не падпісаны.]
С. 86. „За працу“ — газэта Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне", якая выходзіла ў Вільні з 5 лістапада 1928 г. пад рэдакцыяй У. Філіповіча. 7 яе нумароў былі сканфіскаваныя польскімі ўладамі за антыдзяржаўную прапаганду.
Сваяцтва заядае
[ 1928, № 20. Тэкст не падпісаны.]
С. 86. вольны ад старшынства ў Інстытуце. — Маецца наўвазе Інстытут беларускай гаспадаркі і культуры.
„Навука“ I. Дварчаніна
[1928, № 20. Тэкст не падпісаны.]
Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: зь Беларусаў.
С. 86. адзін іурток беларускіх студэнтаў. — Маецца на ўвазе Саюз студэнтаў — грамадзянаў БССР, якім кіравалі сябры т.зв. марксысцкай групы. Сябры саюзу дэкляравалі сваё жаданьне пасьля заканчэньня навучаньня паехацьу Савецкую Беларусь для ўдзелу ў „сацыялістычным будаўніцтве“, займаліся сярод іншага вывучэньнем марксызму і яго прапагандай у студэнцкім асяродзьдзі. Сярод актыўных сяброў гэтага саюзу былі Пятро Цьвяткоў, Янка Бабровіч, Міхал Каўцэвіч, Лявон Рыдлеўскі, Юрка Муха-Мухноўскі і інш.
С. 86. не компромітоваў-бы хоць свайго докторату. — Ігнат Дварчанін меў ступень доктара філязофіі, атрыманую ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.
Сьв. п. Ян Тарчэўскі
[1 929, № 3 (23). Тэкст не падпісаны.]
Пазначаецца мяккасьць у прыназоўніках на з перад мяккімі зычнымі, напр.: зь ім.
С. 87. Грам. Міхал Галяс. — Міхал Галяс у 1930 г. балятаваўся ў сойм па сьпісе Янкі Станкевіча на дадатковых выбарах у Лідзкай акрузе. У прэсе яму тады давалася наступная характарыстыка:
Міхал Галяс паходзіць з в. Повішнеў ля Ашмяны. Інтэлігентны селянін і беларускі дзяяч, добра ведамы цэлай Ашмяншчыне. Дзя-
куючы яму беларускі pyx, а з ім вызваленьне беларускага працоўнага народу становіцца на моцны гру нт у Ашмяншчыне.