За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
А. Абрамовіч.
28.IX.1921 г.
Рэдакцыя газэты апублікавала ліст, дадаўшы да яго ўласную заўвагу наступнага зьместу:
Грамадзянін Абрамовіч Рэдакцыі вядомы як беларус, і мы ня думаем, каб забракаваньне яго ў студэнты Чэскага ўнівэрсытэту выцякае з прычыны ім паказанай.
Ліст, пазначаны лічбай III, друкуецца паводле газэты „Беларускі звон“. Немагчыма ўстанавіць дакладную дату публікацыі (пасьля 24.04.1921 г.).
Наша думка (Вільня)
Беларуская школьная справа (Агляд працы за год)
[ 1919, № 3, дзе падпісаны Пётра з Арлянят.] Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у ў пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, нават пасьля коскі, на карысьць болын частотнага варыянту ў, напр.: апрача гэтага, ў Менску...
Захаванае перадаваньне ненацісьненага этымалягічнага [о] у словах іншамоўнага паходжаньня праз о, напр.: пэдагогічны.
С. 35. несупакойнага... — У арыгінале: нясупакойнага.
С. 35. Пры ўладзе Сярэдняе Літвы ёсьць магчымасьць. — У арыгінале ідзе вялікі прабел паміж ёсьць магчымасьць. Пры перадруку ён не перадаецца, паколькі хутчэй за ўсё ёсьць памылкай набору.
Белаюускі студэнт (Прага)
У тэкстах з часопісу „Беларускі студэнт" уніфікаваныя напісаньні формаў роднага (і згод-
нага зь ім вінавальнага) склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду прыналежных (майга, твайга, свайга), указальнага (тага), азначальнага (усяга), пытальна-адноснага (чыйга) займеньнікаў і асабовага займеньніка (яга).
Уніфікаваныя ўжываньні назоўнікаў Беларус, Паляк у формах роднага і вінавальнага склонаў множнага ліку з канчаткамі -оў і -аў на карысьць больш частотнага варыянту -оў: Беларусоў, Палякоў.
Нашыя заданьні
[1923, № 2—3, дзе падпісаны B.H.]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у ў пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, нават пасьля коскі і працяжніка, на карысьць больш частотнага варыянту ў, напр.: можа, ў нас; ад Чэхіі, ў Лужыцы; пабеларуску — ўзгадаваньне.
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у пасьля скарачэньняў на карысьць варыянту ў, напр.: у 1708 г. ўвосень; XIXв. ў Расеі.
Уніфікаваная варыянтныя напісаньні так сама і таксама на карысьць больш частотнага варыянту так сама.
Нацыянальны назоў Беларусаў
[1923, № 2—3, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
У арыгінале тэкст мае падзагаловак: гл.: Беларускі студэнт, № 1.
У ніфікаванае ўжываньне літар я і е ў пераднацісьненых складах, напр.: не выклікаюць (у арыгінале: ня выклікаюць)
Варыянтныя напісаньне колер, колёр, калер уніфікаваныя на карысьць варыянту колер.
Захаванае нехарактэрнае напісаньне Сербы.
С. 38. бяссумлеву. — У арыгінале: ...бязсумлеву... Відавочна, памылкова. Паколькі далей ужываецца бяссумлеву.
С. 39. прыдаем старому назову. — У арыгінале: ...прыдаем стараму назову...
С. 40. Захаванае нехарактэрнае напісаньне на Балкане.
С. 43. з калыскаю Крывічоў — Полаччынаю. — У арыгінале ўжытае нехарактэрнае напісаньне Палаччынаю.
С. 43. Успомнім толькі В.Б. Антоновіча, Ярашэвіча, Пятрова... — Магчыма, маецца наўвазе гісторык Міхаіл Назаравіч Пятроў (1826— 1887). М. Пятроў быў выпускніком Харкаўскага
ўнівэрсытэту; атрымаў ступень магістра ўсеаіульнай гісторыі за дысэртацыю „Пра характар дзяржаўнай дзейнасьці Людовіка ХІ“, ступень доктара — за дысэртацыю „Найноўшая нацьіянальная гістарыяграфія ў Нямеччыне, Англіі і Францыі" (1861). Да 1886 году займаў катадру ўсеагульнай гісторыі ў Харкаўскім унівэрсытэце, чытаючы сьпярша сярэднявечную гісторыю, пасьля новую, а ў свае апошнія гады і старавечную; нейкі час яму даводзілася чытаць і т.зв. расейскую гісторыю. — Рэд.
С. 43. Так-жаў „йсторнн Белорусснн" Турчыновіча мы названы Крывічамі. — Маецца на ўвазе нарыс Восіпа Турчыновіча „Обозренне нсторнн Белорусснн" (1857 г). — Рэд.
У канцы артыкулу ідуць „Зацемкі" (с. 11 арыгіналу). Але паколькі спасылкі на іх у тэксьце не пададзеныя і спасылкі № 1 і № 5 нечытэльныя, у нашым выданьні яны зьмешчаныя ў камэнтарах:
1. <...>
2. Проф. Доўнар-Запольскі. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі.
3. Проф. Пнчета. Очерк нсторнн Белорусснн. У кнізе „Курс белорусоведення", стр. 7—10,16, 17.
4. Проф. Францев. йсторня русского языка. 3 запісак.
5. <...>
6. Вячеслав Лнпннськнй. Украіна на переломі. Том ІП, стр. 255.
7. Д-р Богдан Барвінськнй. У стацьці „Веліка й Мала Украіна“. „Діло“, 1922 г., верасень.
8. Мнхайло Возняк. Історія украінськоі літературн. Том I, стр. 72. У Львові, 1920. Накладом Т-ва „Просвіта“.
3 жыцьця беларускай каталіцкай царквы
[1923, № 2—3, дзе падпісаны Каталік.]
С. 44. заўзяты Паляк кс. Цепляк. — Цепляк Ян (1857—1926) — польскі каталіцкі сьвятар. Паходзіў з Дамбровы Гурнічай у Полыпчы. 3 1908 г. — біскуп, з 1917 г. арцыбіскуп магілёўскі. У 1923 г. быў арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі, прысуджаны да пакараньня сьмерцю, замененага 10 гадамі катаргі. Вызвалены вясной 1924 г. У сьнежні 1925 г. прызначаны папам віленскім мітрапалітам, але памёр, не пасьпеўшы заняць пасаду.
С. 44. суду над арц. Цепляком і 14-ма каталіцкімі духоўнымі. — Судовы працэс праходзіў 21—25 сакавіка 1923 г. у Маскве. Падсудным (якія амаль усе былі каталіцкімі сьвятарамі зь Петраграду) было выстаўлена абвінавачваньне ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці ў інтарэсах сусьветнай буржуазіі, якая выяўлялася ў супрацьдзеяньні дэкрэтам аб нацыяналізацыі царкоўнай маёмасьці, забароне вернікам уступацьу шэрагі камуністычнай партыі, арганізацыі камітэтаў для абароны касьцёлаў і касьцёльнай маёмасьці ад нацыяналізацыі, навучаньні рзлігіі непаўнагадовых, сабатажы і сувязі з замежнымі арганізацыямі. Галоўныя абвінавачаныя — арцыбіскуп Я. Цепляк і пралат К. Будкевіч былі прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня, 4 сьвятары атрымалі па 10 гадоў турмы, астатнія — па 3. Гэты працэс фактычна сымбалізаваў пачатак у СССР адкрытай і бескампраміснай барацьбы з каталіцкім касьцёлам.
С. 44. Хведзька (Хвецька) Люцыян (1889— 1944?) — адзін зь ідэолягаў і пачынальнікаў беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху. Заснавальнік першай нацыянальна-рэлігійнай арганізацыі „Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць", ініцыятар выданьня і першы рэдактар-выдавец беларускай каталіцкай газэты „Кгупіса". На працосе Цепляка атрымаў 10 год турмы, у выніку палітычнага абмену паміж польскімі і савецкімі ўладамі у лютым 1925 г. вызвалены і дэпартаваны ў Польшчу.
С. 44. Эйсмант Станіслаў (1887—?), ксёндз. Паходзіў з г. Менску, меў сялянскія карані, вучыўся ў Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе. Высьвячаны на сьвятара ў 1912 г., быў вікарыем у парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Менску, з 1918 г. — адміністаратар парафіі Сьв. Казімера ў Петраградзе. На працэсе Цепляка ў 1923 г. атрымаў 10 гадоў турмы. Сядзеў у НоваСпаскім лягеры ў Маскве. У турме звар’яцеў. Далейшы лёс невядомы.
С. 44. расстрэл бальшавікамі пралата Буткевіча. — Ксёндз Канстанцін Будкевіч (1867— 1923), які з 1918 г. выконваў абавязкі генэральнага вікарыя Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі, быў асуджаны на сьмерць у маскоўскім судовым працэсе 21—25 сакавіка 1923 г. (гл. вышэй). Расстраляны ў велікодную ноч, 31 сакавіка 1923 г., у турэмным сутарэньні.
Народная мова ў цэрквах
[1923, № 2—3. Тэкст не падпісаны.]
С. 45. Львоўскі мітрапаліт Шэптыцкі. — Андрэй Шаптыцкі быў львоўскім грэка-каталіцкім мітрапалітам у 1901—1944 г.
Першы абавязак
[ 1923, № 4—5, дзе падпісаны Брачыслаў Скарыніч.]
Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі ў сьвятле ідэі гаспадарсьцьвенасьці (Рэфэрат чытаны 25.03.1923 у часе сьвяткаваньня беларускай эміграцыяй у Празе 5-х угодак абвешчаньня незалежнасьці Беларусі)
[1923, № 4—5, дзе падпісаны Ст-іч.]
С. 49. аб культуры бізанскай... — Таку арыгінале.
С. 52. Тое самае дзеяцца і ў нас. — Так у арыгінале.
С. 52. чарвоны кумач... — Таку арыгінале.
С. 52. нашай галоўнай усёабымаючай ідэяй будзе... — У арыгінале: нашай галоўнайусеабымаючай ідэяй будзе.
С. 52. Няма дзіва, што й польская „Straz kresowa" ... „Straz Kresowa" (з 1920 г. — „Towarzystwo Strazy Kresowej") — польская нацыяналістычная арганізацыя, узьніклая на хвалі абурэньня часткі польскага грамадзтва палажэньнямі Берасьцейскага міру аб перадачы цэнтральнымі дзяржавамі Холмшчыны і Падляшша Украіне. Пасьлей выкарыстоўвалася і фінансавалася Пілсудзкім як інструмэнт для дасягненьня бягучых палітычных мэтаў. Дзейнічала да 1927 г. — Рэд.
С. 52. заместа Маркса ўзяць Чарнова. — Чарноў Віктар Міхайлавіч (1873—1952) — лідэр партыі эсэраў. У траўні-жніўні 1917 — міністар земляробства Часовага ўраду. У 1918 быў абраны старшынём Устаноўчага сходу. У 1920 нелегальна выехаў з краіны, жыў у Эстоніі, Латвіі, Чэхаславаччыне, Францыі. У той час, калі Я. Станкевіч пісаў свой артыкул, жыў у Празе. — Рэд.
С. Некрашэвіч. Правапіс спрэчных дзеяслоўных формаў
[1923, № 4-5, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
„Адраджэньне“ (Літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту беларускае культуры. Сшы-
ток I, стр. 330, вялікага фармату, выданьне Беларускага коопэрацыйна-выдавецкага т-ва „Адраджэньне". Менск, 1922 г.)
[1923, № 4-5, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Захаванае нехарактэрнае напісаньне псеўдонім.
Захаванае напісаньне драгіцкая (харугва).
Josef Susta. Dejiny Europy v letech 1812—1870. I, выдаў Vesmir y Празе, стр. 306 in 4°
[1923, № 4-5. Тэкст не падпісаны.]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні пранцузкая і пранцуская на карысьць варыянту пранцузкая.
Prof. Jiri Janda. Nase zpevne ptactvo (Выданьне цэнтральнага выдавецтва чсл. вучыцельства. Прага, 1923)
[1923, № 4-5. Тэкст не падпісаны.]
Сялянства ў чужых краёх
[1923, № 4-5. Тэкст не падпісаны.]
С. 56. ў Баўгарыі пачала кіраваць гаспадарствам сялянская партыя... — У кастрычніку 1919 г. у Баўгарыі быў сфармаваны кааліцыйны ўрад, галоўную ролю ў якім адыгрываў Баўгарскі земляробчы народны саюз (БЗНС) на чале з Аляксандрам Стамбалійскім. У траўні 1920 г. быў сфармаваны аднапартыйны ўрад БЗНС, які працаваў дачэрвеня 1923 г., пакуль ня быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Маленькі фэльетончык на тэму нашых дзён
[1 923, № 4-5, дзе падпісаны Спэктор.]
С. 54. чырвоны колер... — Таку арыгінале.
С. 54. у стылі Арцыбашава й А. Каменскага. — Арцыбашаў Міхаіл Пятровіч (1878—1927) — расейскі пісьменьнік. Аўтар раману „Санін“ (1907), які прынёс яму ўсерасейскую пісьменьніцкую славу ў тым ліку дзякуючы карцінам сэксуальнай распусты. Быў выпраўлены з СССР у 1923, памёр у Варшаве.