За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Пра бязьдзейнасьць Кастуся Юхневіча ў сойме ёсьць і іншыя сьведчаньні. Ягоны калега па клюбу Павал Карузаў 1974 г. сьведчыў, што
мелі [у пасольскім клюбе] толькі некалькі сяброў, нас было чатырох, прычым адзін зусім не хацеў нічога рабіць, амаль не зьяўляўся, прыяжджаў толькі таму, што мусіў, бо калі чалавек не зьяўляўся на 3 паседжаньні, не адзначаўся, тоў яго вылічвалі з заробку. Альбо павінен быў прадставіць даведку лекара, што быў хворы. To ён прыяжджаў толькі дзеля гэтага, ня болей (Соймавая бібліятэка ў Варшаве. Соймавы архіў. Калекцыя архіўных матэрыялаў паслоў і сэнатараў II Рэчы Паспалітай (1919-1939). Матэрьхялы Паўла Карузы. Асабістыя ўспаміны, запісаныя на магнітнай стужцы).
Праўда, дзеля справядлівасьці трэба зазначыць, што Кастусь Юхневіч усё ж адзін раз выступіў з соймавай трыбуны з прамовай. Адбылося гэта 4 лютага 1929 г. пры абмеркаваньні бюджэту Міністэрства ўнутраных справаў.
С. 269. Карузаўставічна кампрамітаваў сваім паступкам. — Маецца на ўвазе пераход Паўла Карузы з Польшчы ў СССР у 1933 г. Пасьля яго Каруза ў турме даў паказаньні, якія кампрамітавалі Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і сьцьвярджалі пра яе сувязі з польскай дэфэнзывай. Сьведчаньні Карузы былі потым выкарыстаныя пры падрыхтоўцы камуністычных агітацыйных матэрыялаў, выдаваных з мэтай дыскрэдытацыі палітычных супернікаў. Найбольш характэрнай у гэтым пляне была брашура „Як беларуская Хадэцыя гандлюе крывёй рабочых і сялян“ (1934 г.).
Каруза 22 гады прабыў у савецкіх лягерах і, вярнуўшыся ў 1956 г. у Вільню, напісаў на імя Генэральнага пракурора СССР Рамана Рудэнкі скаріу з просьбай аб рэабілітацыі. Зь яе вынікае, што ў 1933 г. Карузу камуністы проста падманам вывезьлі ў Менск праз Данцыг, паабяцаўшы яму, на той час беспрацоўнаму, добрыя ўмовы для працы ў СССР. Расказаў у скарзе Каруза і пра мэтады, якімі сьледчыя дабіваліся ад яго кампрамітуючых заходнебеларускіх нацыянальных дзяячоў паказаньняў:
Кожную ноч мяне выклікалі на допыты, тры-
малі ўсю ноч бяз сну, днём у камэры таксама не давалі спаць. Празь некалькі дзён я быў у паўсьвядомым стане. Нарэшце, Оберфэльд (сьледчы, габрэй родам з Лодзі. — Заўвага камэнтатара) заявіў, што ён пераканаўся ў тым, што я нічога ня маю аіульнага з Польскай контравыведкай. Але сваёй дзейнасьцю ў Заходняй Беларусі я ўсё ж прынёс некаторую шкоду Савецкаму Саюзу і таму, каб выкупіць сваю віну, я павінен ім дапамагчы: уласнаручна напісаць сьведчаньні аб тым, што выбары, у якіх я ўдзельнічаў у Польскім Сойме праходзілі ўзгоднена з Польскім урадам і нават ім фінансаваліся. Ён растлумачыў, што мае сьведчаньні будуць выдадзены асобнай брашурай і змогуць дыскрэдьгтаваць сярод насельніцтва Заходняй Беларусі Ярэміча, Станкевіча і іншых.
Некалькі дзён я гэтаму супраціўляўся, лічачы несумленным даваць прыдуманы матэрыял. Нарэшце, мне, даведзенаму бяссоніцай да ненармальнага стану, стала ўсё абыякава, і я нешта стаў пісаць пад дыктоўку Оберфэльда. Памятаю, што там нешта згадвалася пра асабістае знаёмства Ярэміча з начальнікам дзяржбясьпекі ў Вільні. Ён таксама ўгаворваў мяне зьмясьціць біяграфічныя зьвесткі пра маё нібыта знаходжаньне за мяжой. Наогул дзеля даўніны і ўлічваючы той стан, я вельмі цьмяна ўсё гэта прыгадваю. Ці быў выкарыстаны гэты матэрыял для якойнебудзь брашуры — мне невядома. Пасьля гэтага каля двух тыдняў мяне не чапалі, далі адаспацца і прыйсьці да сьвядомасьці. Але пасьля гэтага засталося моцнае нэрвовае ўзрушэньне, стала ўсё абсалютна абыякава (Новік В. Лёс музыканта // Полацак. 1991. № 4. С. 22—23).
С. 269. гатунку шмат горшага за сваю папярэдніцу „Грамаду". — Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клюб (БСРПК) „Змаганьне" ўзьнік у сакавіку 1928 г., адразу пасьля выбараў у Сойм і Сэнат. У яго склад першапачаткова ўваходзілі Язэп Гаўрылік, Ігнат Дварчанін, Аляксандар Стагановіч, Янка Грэцкі і Флягонт Валынец. 1 сакавіка 1929 г. Стагановіч на патрабаваньне КПЗБ адмовіўся ад мандату і яго месца заняў Павал Крынчык. У адрозьненьне ад грамадоўскіх паслоў, паслы БСРПК „Змаганьне"
атрыманьнем сваіх мандатаў былі цалкам абавязаныя падтрымцы камуністаў, таму вымушаныя былі ў сваёй дзейнасьці кіравацца інструкцыямі апошніх. На паседжаньнях клюбу заўсёды прысутнічаў прадстаўнік (фактычна — куратар) ад КПЗБ.
С. 269. у сойме... я выступаў. —Янка Станкевіч сапраўды падчас свайго паславаньня 5 разоў выступаў з соймавай трыбуны: 30 сакавіка 1928 г. падчас разгляду закона аб дзяржаўных інвзстыцыях, 1 чэрвеня 1928 г. падчас абмеркаваньня бюджэту Міністэрства зямельных рэформаў на 1928/1929 г., 4 чэрвеня 1928 г. падчас абмеркаваньня бюджэту Міністэрства рэлігійных вызнаньняў і публічнай асьветы, 30 лістапада 1928 г. з асабістай заявай і 7 лютага 1929 г. падчас абмеркаваньня бюджэту Міністэрства рэлігійных вызнаньняў і публічнай асьветы. Пры гэтым ягоныя выступленьні выгодна вылучаліся ў параўнаньні з прамовамі іншьгх беларускіх паслоў сваёй канкрэтнасьцю і абгрунтаванасьцю. Дарэчы, Васіль Рагуля, які крытыкаваў Станкевіча за бязьдзейнасьць у сойме, сам падчас выкананьня сваіх абавязкаў сэнатара ў парляманце II скліканьня выступіў з сэнацкае трыбуны толькі аднойчы — 11 сакавіка 1930 г. пры абмеркаваньні бюджэту Міністэрства ўнутраных справаў.
С. 269. сьведама разьмінаецца з праўдаю. — I Станкевіч, і Рагуля ў гэтай завочнай спрэчцы маюць рацыю, але толькі часткова. Насамрэч пастанова сойму аб выдзяленьні крэдытаў на беларускую асьвету была вынікам супольных намаганьняў беларускіх паслоў. Пра гэта пісаў у той час і сам Станкевіч, прытым нават у агітацыйнай улётцы, выдадзенай падчас паўторных парлямэнцкіх выбараў у Лідзкай акрузе, якія адбыліся ў траўні 1930 г. У гэтай улётцы казалася наступнае:
Пасьля доўгіх стараньняў Станкевіча прынятая ягоная прапанова аб прызнаньні 200 тысяч злотых на будову будынку беларускай гімназіі ў Наваградку і вучаніцкае бурсы пры гімназіі, таксама па яго дамаганьні і прапанове Сойм прызнаў сёлета 100 тысяч злотых на Беларускую настаўніцкую сэмінарыю і 150 тысяч злотых на Беларускія вучыцельскія курсы. Каб нам не закінулі, што замоўчваем праведзеныя прапановы іншых паслоў,
адзначым тут, што Сойм сёлета па прапанове пасла Ярэміча, зробленай ім у паразуменьні з ББСУ, прызнаў 50 тысяч дзеля даньня магчымасьці друкаваньня беларускіх школьных падручнікаў (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 242—п, воп. 1, спр. 367, а. 2).
С. 269. М. Станкевіч з Гародзькаў. — Міхал Станкевіч у 1930 г. балятаваўся ў сойм па сьпісе Янкі Станкевіча на дадатковых выбарах у Лідзкай акрузе. У прэсе яму тады давалася наступная характарыстыка:
Міхал Станкевіч з в. Гародзькі, Валожынскага пав. Скончыў Вучыцельскую Сэмінарьпо ў Маладзечне. Быў беларускім вучыцелем. Выказаў сябе як вельмі здольны арганізатар у беларускай працы гаспадарскай, культурна-асьветнай і самаўрадавай; шчыры й энэргічны рабачай на беларускай ніве.
Яшчэ да віцьця вянка
[1958, № 24—25 (410—411), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 270. зь вью. — У арыгінале: з вью.
С. 270. папольску pozor... пачэску pozor. — У арыгінале: папольску „позор“... пачэску „позор“.
Чыя тэндэнцыя?
[1958, Ns 34 (420), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 272. А. Негнявіцкі. — Пад такім псэўданімам пісаў у „Бацькаўшчыну" выхадзец зь мястэчка Нягневічы на Наваградчыне Аляксандар Орса (1896—1959). У 1923—1928 г. ён вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, а пасьля вяртаньня ў Заходнюю Беларусь выкладаў у Наваградзкай беларускай гімназіі, пасьля ў польскіх школах. У часе вайны быў школьным інспэктарам Наваградзкай акругі. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, у 1949 г. —у ЗША.
С. 273. беларускі рух пасуліў Рагулю мандат. — Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі 1922 г. сапраўды адбывалася ў цэлым так, як апісвае Я. Станкевіч.
С. 274. у надрукаваных у „Вацькаўшчыне" ўспамінах з Наваградчыны. — Маюцца на ўвазе ўспаміны А. Негнявіцкага „Беларуская гімназія
ў Наваградку", якія друкаваліся ў пяці нумарах „Бацькаўшчыны" напрыканцы 1956 году.
Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны „Успамінаў" В. Рагулі
[ 1958, К» 35 (421), дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 274. Mae сябры на лісьце або палахліва дзеялі...— Так у арыгінале.
С. 274. Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны „Успамінаў" В. Рагулі. — На публікацыю ў газэце „Бацькаўшчына" рэцэнзійнага артыкулу Я. Станкевіча „На бакох „Успамінаў“ В. Рагулі" (гл. камэнтары да с. 260—270) адгукнуўся яшчэ адзін былы беларускі соймавы пасол Аляксандар Стагановіч (1890—1988), які атрымаў пасольскі мандат тады ж, як і Станкевіч — у 1928 г. Стагановіч прайшоў у сойм са сьпісу Беларускага сялянска-работніцкага выбарчага камітэту „Змаганьне за інтарэсы сялян і работнікаў“ і быў сябрам Беларускага сялянска-работніцкага клюбу „Змаганьне“ да сакавіка 1929 г., калі на патрабаваньне камуністычных куратараў клюбу быў змушаны адмовіцца ад мандату. Нядоўгі пэрыяд выкананьня пасольскіх абавязкаў (значную частку якога Стагановіч быў зьняволены ў турме) быў фактьгчна адзіным часам, калі гэты дзяяч выйшаў на паверхню беларускага жыцьця ў міжваеннай Польшчы. Hi да гэтага, ні пасьля пра яго практычна нічога не было чуваць. Зноў у актыўным беларускім руху Стагановіч зьявіўся толькі пасьля вайны, ужо на эміграцыі, і дасягнуў дастаткова вялікіх посьпехаў, адзін час будучы нават намесьнікам старшыні Рады БНР. Даючы адказ Я. Станкевічу на ягоную крытыку мэмуараў В. Рагулі, Стагановіч у артыкуле „У абарону „Успамінаў" В. Рагулі“, апублікаваным у „Бацькаўшчыне" 10 жніўня 1958 г., адзначыў, што „ведаю яго (Рагулю. — Заўвага камэнтатара) як справядлівага, сумленнага чалавека, які раз стаўшы на беларускі грунт не заламаўся, ня зрадзіў і, калі прыйшлося, пайшоў за сваю нацыянальную дзейнасьць у турму“. Далей Стагановіч абвяргаў Станкевічавы закіды на адрас Рагулі і абвінавачваў у даўніх грахах самога Станкевіча. Артыкул Я. Станкезіча „Колькі зацемак...“ якраз і прысьвечаны абвержаньню гэтых закідаў.
С. 275. Раіуля да нічагусенькі падобнага не заклікаў. — Сам Раіуля ўва „Успамінах" пра свае выступленьні падчас выбараў пісаў так:
Я зразумеў, што для схіленьня нашага выбаршчыка на свой бок патрэбна вялікая частка дзмагогіі, памятаючы адначасова, што пад нагамі могуць апынуцца каменьні ў выглядзе польскай дзяржаўнасьці. Гэтыя каменьні трэба абходзіць спрытна, каб не парушыць закону і даць поўнае задаваленьне ўтоеным жаданьням выбаршчыка-беларуса. Доказам таго, што мне гэта ўдавалася, няхай будуць словы пракурора, які, абвінавачваючы мяне ў 1928 г., сказаў: „Высокі Суд! Маем перад сабою эквілібрыста і жанглёра слова, які ў легальныя формы ўкладаў нелегальныя думкі“.