Зачараваная хатка
Графіня дэ Сэгюр
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 128с.
Мінск 1992
Літаратурна-мастацкае выданне Графіня дэ Сэгюр Зачараваная хатка
Казкі
Пераклад зроблены з выдання: Comtesse de Segur. La cabane enchantee. Casterman. Tournai, 1979
Графіня дэ Сэгюр
ЗАЧАРАВАНАЯ
ХАТКА
Казкі
Мінск
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
1992
ББК 84.4Фр
С97
Пераклад з французскай Зм.КОЛАСА
Мастак Т.ГАРДАШНІКАВА
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
с4804010100-001 4_92
ISBN 5-86952-001-0
© Пераклад.Зм.Г.Колас, 1992
© Ілюстрацыі.Т.В.Гардашнікава, 1992
Глава 1
a т к a
Жыў сабе адзін чалавек, на прозвішча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец і жыў адзін са сваёю дачкой, якую клікалі Разалі.
Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялікі дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе Разалі магла гуляць, колькі хацела.
Бацька выхоўваў дачку з ласкаю і любоўю, але вучыў заўжды і ва ўсім яго слухацца. Ён забараняў Разалі задаваць недарэчныя пытанні ці прасіць, каб ён расказаў пра тое, што, на яго думку, не павінна яе цікавіць. Праз вялікі клопат і добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавіць дачку такой, на жаль, частай заганы, як залішняя цікаўнасць.
Разалі ніколі не выходзіла з сада, абнесенага высокім мурам, і нікога, апроч свайго бацькі, ніколі не бачыла. Слуг у іх у доме не было, але ўсё тут рабілася нібыта само сабой. Таму ў Разалі заўжды было ўсё, што ёй было трэба: і адзенне, і кніжкі, і прылады ды ніткі на вышыванне, і цацкі. Бацька выхоўваў яе сам, і Разалі (хоць ёй < было ўжо амаль пятнаццаць гадоў) зусім не сумавала і не думала нават, што магла б жыць іначай, сярод іншых людзей.
У глыбіні сада стаяла хатка — зусім без вокнаў і толькі з аднымі маленькімі дзвярыма, якія заўсёды былі £ зачыненыя. Кожны дзень Разалін бацька туды заходзіў, але ключык заўсёды насіў з сабой. Разалі думала, што гэта, напэўна, клець, у якой складзеныя садовыя прылады, / і ў яе ніколі не ўзнікала жадання спытаць пра хатку ў С бацькі. Але аднойчы яна шукала лейку, каб паліць свае кветкі, і папрасіла бацьку:
— Бацька, дайце мне, калі ласка, ключык ад хаткі ў садзе.
— Навошта табе гэты ключык, Разалі?— занепакоіўся бацька.
— Мне патрэбная лейка. Я думала, яна ў гэтай хатцы.
— He, Разалі, лейкі ў той хатцы няма.
Калі бацька казаў гэтыя словы, голас у яго быў такі насцярожаны, што Разалі зірнула на яго і здзіўлена ўбачыла, што ён увесь збялеў і на лбе ў яго выступілі кропелькі поту.
— Што з вамі, бацька?— спалохалася Разалі.
— Нічога, мілая мая дачушка, нічога.
— Вас так узрушыла мая просьба даць мне гэты ключык? Што ж такога страшнага ў гэтай хатцы?
— Разалі,— сказаў бацька,— ты сама не ведаеш, пра што пытаешся. Ідзі лепш пашукай сваю лейку ў шклярніцы.
— Але, бацька, што ўсё ж такое ў той хатцы?
— Нічога, што можа зацікавіць цябе, Разалі.
— Але чаму тады вы ходзіце туды кожны дзень і ніколі не дазваляеце мне пайсці разам з вамі?
— Разалі, ты ж ведаеш, што я не люблю пытанняў і што цікаўнасць — вялікая загана.
Разалі адразу змоўкла, але прызадумалася. Думка £ пра хатку, на якую яна раней не звяртала вялікай увагі, ( ніяк не выходзіла ў яе з галавы.
“Што ж там можа такое быць?— думала яна.— I як мой бацька збялеў, калі я папрасіла ключык... Значыць, / на яго думку, каб я ўвайшла туды, мяне магла б чакаць небяспека!.. Але чаму ж ён сам туды ходзіць амаль кожны дзень?.. Напэўна, ён носіць ежу якому-небудзь лютаму / зверу, якога трьімае там пад замком... Але каб гэта быў
люты звер, я пачула б, як ён рыкае ды варушыцца, а з ? гэтай хаткі не чуваць ніводнага гуку... Значыць, гэта не звер! Дый ён даўно ўжо з’еў бы майго бацьку... калі толькі не прывязаны... Але ж каб ён быў прывязаны, дык і мне не было б ніякае небяспекі. Што ж тады там можа быць?.. Вязень!.. Але бацька ў мяне добры, ён ніколі не пазбавіў бы волі і долі бязвіннага чалавека!.. Я павінна абавязкова
знайсці разгадку гэтае таямніцы... Але як?.. Вось бы хоць на паўгадзінкі ўзяць у бацькі той ключык! Можа, калінебудзь ён яго забудзе...”
Гэтыя Разаліны разважанні былі перапыненыя бацькам, які клікаў яе крыху незвычайным голасам.
— Я тут, бацька,— азвалася Разалі,— ужо іду!
I яна пабегла да бацькі. Калі яна падышла да яго, то заўважыла, што твар у бацькі бледны і вельмі занепакоены. Было адразу відаць, што ён нечым дужа ўсхваляваны. Гэта яшчэ больш азадачыла дзяўчынку, і яна вырашыла прыкінуцца вясёлай і бесклапотнай, каб супакоіць бацьку, а потым завалодаць яго ключыкам, калі ён, можа, перастане пра яго ўвесь час думаць, убачыўшы, што Разалі і сама пра яго забыла.
Яны селі абедаць, але бацька еў мала, ён увесь час маўчаў і быў сумны, хоць Разалі вельмі старалася ўдаваць вясёлай. Але ўрэшце сваёй весялосцю і бесклапотнасцю ёй удалося такі супакоіць бацьку, і ён забыў пра сваё хваляванне.
Праз тры тыдні Разалі павінна было споўніцца пятнаццаць гадоў, і бацька паабяцаў ёй зрабіць на свята
/ ч.
прыемны сюрпрыз. I вось, калі прайшло яшчэ некалькі дзён і да дня нараджэння заставалася тыдні два, бацька аднойчы ранкам прыйшоў да Разалі і сказаў:
— Дарагое маё дзіця, я вымушаны на гадзіну ад’е/ хаць. Мне трэба падрыхтаваць падарунак на твой дзень / нараджэння. Чакай жа мяне дома і будзь паслухмяная, не давай волі сваёй цікаўнасці. Праз два тыдні ты даведаешся
пра ўсё, што табе хочацца ведаць: я ўмею чытаць твае думкі і знаю, што іх займае. Цяпер жа я з табою развітваюся і яшчэ раз прашу: сцеражыся сваёй цікаўнасці.
Прудан ласкава пацалаваў дачку і пайшоў, але выгляд у яго быў такі, быццам яму вельмі не хацелася яе пакідаць. Калі ён знік з вачэй, Разалі пабегла ў бацькаў пакой, і якая ж была ў яе радасць, калі яна ўбачыла, што ключык ад хаткі ляжыць на стале!
Яна схапіла яго і хуценька пабегла ў глыбіню сада. Калі яна была ўжо каля самае хаткі, ёй прыгадаліся бацькавы словы: “Сцеражыся сваёй цікаўнасці”. Яна завагалася і была гатовая ўжо занесці ключык назад і не заходзіць у хатку, калі раптам адтуль даляцеў ціхі стогн. Яна прыпала вухам да дзвярэй і пачула, як нехта вельмі танюткім галаском спявае:
— Я пад замком, гаротная,
Сяджу адна, самотная,
Загіну я ў няволі, He выйсці мне ніколі.
“Цяпер усё ясна,— падумала Разалі,— там сядзіць нейкая няшчасная нябога, якую пасадзіў пад замок мой бацька”.
I ціхутка пастукаўшы ў дзверы, Разалі сказала:
— Хто вы, і што я магу дзеля вас зрабіць?
— Адамкніце мяне, Разалі. Злітуйцеся, адамкніце.
— Але чаму вас пасадзілі пад замок? Ці не ўчынілі вы якога зладзейства?
— Што вы, не-не, Разалі. Мянё трымае тут адзін
| Q -Х*Х^ XX'X'X'XXZ\JX'X-X'X-X^
чарадзей. I калі вы мяне ўратуеце, я ў падзяку за гэта раскажу вам пра сябе ўсю праўду.
Усе ваганні ў Разалі зніклі, і цікаўнасць перамагла яе паслухмянасць яна ўсунула ключык у замок... Але рукі ў яе так дрыжалі, што яна не магла^адчыніць дзверы. Яна была гатовая ўжо ўсё кінуць, калі тйнюткі галасок сказаў:
— Разалі, тое, што я вам раскажу, навучыць вас вельмі многаму і такому, што вас вельмі цікавіць; ваш
бацька зусім не такі, якім ён здаецца.
Пачуўшы гэта, Разалі з астатняе сілы налегла ключык. Ключык павярнуўся, і дзверы адчыніліся.
на
Глава 2
Мярзотная варажбітка
на,
Разалі прагна ўтаропіла вочы, але ў хатцы было цёмі яна нічога не магла разгледзець. А са змроку да яе
зноў даляцеў танюткі голас, які сказаў:
— Дзякуй, Разалі, я абавязаная табе сваёю свабодай.
Голас, здаецца, ішоў ад зямлі. Разалі зірнула долу і заўважыла ў куце пару бліскучых маленькіх вачэй, якія глядзелі на яе з насмешкай.
— Удалася такі мая хітрасць,— сказаў танюткі голас,— ты паддалася сваёй цікаўнасці. Каб я не спявала ды маўчала, ты, напэўна, вярнулася б назад і мне быў бы канец. Але цяпер, калі ты мяне вызваліла, — і
ты, i твой бацька, вы абое будзеце ў маёй уладзе.
Разалі яшчэ не разумела ўсяго няшчасця, якое ўтварыла сваім непаслушэнствам. Але яна здагадалася, што перад ёй нейкі вельмі небяспечны вораг. Менавіта таму яе бацька трымаў яго пад замком. Яна хацела хутчэй выйсці з хаткі і зачыніць за сабою дзверы, але танюткі голас крыкнуў:
— Стой, Разалі, цяпер ты ўжо не здольная трымаць мяне ў гэтым брыдкім вязенні. Я ніколі з яго не выбралася б, каб табе споўнілася пятнаццаць гадоў.
У тое ж імгненне хатка знікла, і ў руках у перапалоханай Разалі застаўся толькі маленькі ключык. Яна ўбачыла перад сабой шэрую Мыш, якая глядзела на дзяўчынку сваімі бліскучымі вочкамі і смяялася танюткім траскучым галаском.
— Хі-хі-хі! Якая ты спалоханая, Разалі! Далібог, мне вельмі смешна на цябе глядзець. Якая ты малайчына, івто была такая цікаўная! Ужо амаль пятнаццаць гадоў я сядзела ў гэтым брыдкім вязенні і не магла зрабіць нічога кепскага твайму ненавіснаму бацьку і табе. А цябе я таксама ненавіджу, бо ты ягоная дачка!
— Але хто вы, злосная Мыш?
— Я вораг тваёй сям’і, мая любачка! Мяне завуць Мярзотная варажбітка, і можаш паверыць, мне нездарма дадзена такое імя. Усе ненавідзяць мяне, і я ненавіджу ўсіх. I цяпер, Разалі, я буду хадзіць за табой паўсюль.
— Адчапіцеся ад мяне, мярзотная Мыш!— крыкнула Разалі.— Вы ўсё роўна мяне не спалохаеце. I я
ўжо як-небудзь прыдумаю, як ад вас пазбавіцца.
— Гэта мы пабачым, мая любачка! Куды б ты не пайшла, я не адстану ад цябе ні на крок.
Разалі кінулася да дома, але кожны раз, азіраючыся, бачыла, што Мыш подскакам бяжыць следам і толькі кпліва пасмейваецца. Калі дзяўчынка дабегла да дома, яна хацела раздушыць Мыш дзвярмі, але колькі яна ні старалася, дзверы не зачыняліся, і Мыш спакойна ўвайшла Ў дом.
— Ах ты нягодніца!— сярдзіта і спалохана крыкнула Разалі.— Ну, пачакай!
Яна схапіла дзяркач і хацела была моцна выцяць ім Мыш, але дзяркач раптам успыхнуў і апаліў ёй рукі. Дзяўчынка выраніла яго і ледзьве паспела адкінуць нагой у камін, каб не загарэўся ўвесь дом. Тады яна зняла з агня поўны вару кацёл і выкуліла яго на Мыш. Але кіпень ператварыўся ў смачнае свежае малако, і Мыш пачала яго хлябтаць, прыгаворваючы:
— Якая ты добрая, Разалі! Мала, што вызваліла мяне, дык яшчэ так смачна частуеш!
Бедная Разалі горка заплакала. Яна зусім не ведала, што рабіць, калі раптам пачула бацькавы крокі.
— Гэта мой бацька вяртаецца,— спалохана сказала яна.— О, Мыш, калі ласка, злітуйся, пайдзі адсюль куды-небудзь, каб мой бацька цябе не бачыў!