• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    — 3 майго вязення? — здзівілася Бландзіна.— Дык ты проста не ведаеш, што Добрая Козачка і Каток-Вуркаток са мной заўсёды вельмі добрыя і ласкавыя і вельмі клапацяцца пра маё выхаванне! Яны вельмі ўзрадаваліся б, каб у іх была магчымасць вярнуць мяне майму бацьку. Мілы Папугай, калі ласка, хадзі са мной, і я пазнаёмлю цябе з Добрай Козачкай.
    — Ах, Бландзіна,— адказаў Папугай сваім траскучым галаском,— ты не ведаеш яшчэ Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка. Яны ненавідзяць мяне, бо мне ўжо некалькі разоў удавалася ратаваць іхніх ахвяраў. Ніколі табе не ўбачыць свайго бацькі, Бландзіна, і ніколі не выйсці з гэтага леса, калі ты сама не здымеш таго талісмана, які цябе тут трымае.
    — Якога талісмана? — зноў здзівілася Бландзіна.— Я ніякага талісмана не ведаю. Дый якая карысць Добрай Козачцы і Катку-Вуркатку трымаць мяне тут у палоне?
    — А тая карысць, Бландзіна, што ім тут сумна жыць у адзіноце. Што ж да талісмана, дык гэта звычайная Ружа. Калі ты яе сарвеш, яна вызваліць цябе з твайго вязення, і ты зноў апынешся ў абдымках у свайго бацькі.
    
    
    — Але ж y садзе няма ніводнае Ружы... Як жа мне яе сарваць?
    — Прыйдзе дзень, і я скажу табе гэта. Але сёння мне болей нельга з табою гутарыць: хутка сюды прыйдзе Добрая Козачка. Але каб ты магла пераканацца ў цудадзейнай якасці Ружы, спытай пра яе ў Добрае Козачкі, і ты ўбачыш, які ў яе будзе выгляд. А цяпер — да заўтра, Бландзіна, да заўтра.
    I Папугай паляцеў задаволены, што яму ўдалося закінуць у душу Бландзіне першыя зярняткі няўдзячнасці і непаслушэнства.
    Як толькі Папугай знік, у пакой увайшла Добрая Козачка. Было відаць, што яна вельмі ўсхваляваная.
    — 3 кім гэта ты тут гутарыла? — спытала яна, насцярожана пазіраючы на расчыненае акно.
    — Hi з кім, пані,— адказала Бландзіна.
    — Але я ўпэўненая, што чула тут галасы.
    — Гэта я, відаць, размаўляла сама з сабою.
    Добрая Козачка нічога не адказала, але твар у яе быў сумны, і з вачэй нават выкаціліся некалькі слязінак.
    Бландзіна таксама была вельмі ўсхваляваная: Папугаевы словы прымусілі яе зусім іначай зірнуць на тое, што яна робіць у Добрай Козачкі і Катка-Вуркатка. I замест таго, каб падумаць, што козачка, якая ўмее гаварыць па-чалавечы і надзяляць розумам іншых жывёл; якая змагла на сем год усыпіць дзяўчынку і ўвесь гэты час прысвяціла яе выхаванню; якая жыве ў палацы, дзе ёй прыслугоўваюць, як сапраўднай каралеве, што гэтая
    -VW 103 «XFK^\^V?4?WXF\^M4FK9'
    козачка — незвычайная; i замест таго, каб адчуць да яе ўдзячнасць, Бландзіна слепа паверыла Папугаю, якога зусім не ведала і верыць словам якога ў яе не было ніякай прычыны, як і ў Папугая не было ніякай прычыны дапамагаць Бландзіне, рызыкуючы сваім жыццём. Яна паверыла яму толькі таму, што ён увесь час расхвальваў яе таленты. Цяпер яна ўжо не глядзела з былой удзячнасцю на прыемнае і шчаслівае жыццё, якое ёй падарылі КатокВуркаток і Добрая Козачка: яна вырашыла зрабіць усё так, як параіў ёй Папугай.
    У гой жа дзень, нібы незнарок, яна спытала ў Добрае Козачкі:
    — Скажыце, Добрая Козачка, чаму ў Вашым садзе столькі розных прыгожых кветак, а самай чароўнай і самай прыгожай — Ружы — няма?
    Пачуўшы гэтае пытанне, Добрая Козачка чамусьці вельмі збянтэжылася і з дрыготкаю ў голасе адказала:
    — Бландзіна, ах, Бландзіна, не думай пра гэтую каварную кветку, якая коле кожнага, хто да яе дакранецца. I ніколі не гавары са мною пра Ружу. Ты не ўяўляеш, якая небяспека крыецца для цябе ў гэтае кветцы.
    У Добрае Козачкі быў такі суровы выгляд, што Бландзіна не асмелілася болей нічога спытаць.
    Дзень скончыўся сумна. Бландзіна адчувала сябе няёмка, Добрая Козачка была незадаволеная, а Каток-Вуркаток — журботны.
    Назаўтра Бландзіна, прачнуўшыся, падбегла да акна і ледзь паспела яго адчыніць, як у пакой уляцеў Папугай.
    
    ^^XsX^X^^^X^^A^XeXfXyXSXgXSXSXSXFMX-XSXyX»
    — Hy, што, Бландзіна,— спытаў ён,— бачыла, як < збянтэжылася Добрая Козачка, калі ты спытала ў яе пра v Ружу? Я абяцаў табе расказаць, як здабыць гэту чароўную кветку, дык вось: табе трэба выйсці з парка і пайсці ў лес. Я палячу разам з табой і пакажу месца, дзе расце £ найпрыгажэйшая Ружа ў свеце.
    £	— Але як жа я выйду з парка? Са мной на шпацыр
    заўсёды ходзіць Каток-Вуркаток.
    5	— Пастарайся яго адаслаць,— сказаў Папугай.— A
    £ калі ён заўпарціцца, усё роўна не слухай яго і выходзь $ за агароджу.
    $	— Але ж калі гэтая Ружа расце далёка, у палацы
    л абавязкова заўважаць, што мяне надта доўга няма.
    ?	— Ісці трэба самае большае адну гадзіну. Добрая
    f Козачка паклапацілася, каб Ружа была як мага далей і £ каб ты ніколі не змагла вырвацца з яе палону.
    S — Але нашто ёй мяне трымаць? Яна такая магутная, няўжо яна не магла знайсці сабе іншых уцех, апроч майго выхавання?
    — Гэта ты зразумееш потым, Бландзіна, калі вернешся да свайго бацькі. А цяпер табе трэба быць вельмі рашучаю. Пасля снедання пазбаўся ад Катка-Вуркатка і выходзь у лес. Я буду цябе там чакаць.
    Бландзіна паабяцала, што ўсё так і зробіць, і хуценька зачыніла акно, баючыся, каб іх не ўбачыла Добрая Козачка.
    Пасля снедання Бландзіна, як зазвычай, пайшла на шпацыр у сад, і Каток-Вуркаток пайшоў разам з ёю.
    ?X^X»XSX?X^X$X?X?MX? 105 ^