• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    I толькі яна прамовіла гэтыя словы, як аднекуль пачуўся голас, які сказаў: “Раскаянне акупае шмат якія грахі!”
    Яна падняла галаву і ўбачыла вялікага чорнага Крумкача, што кружыў па-над ёю ў небе.
    — Шкада! — адказала яна.— Але ж як бы я ні раскайвалася, гэта наўрад ці верне жыццё Добрай Козачцы і Катку-Вуркатку.
    — Будзь мужная, Бландзіна! — зноў пачуўся голас з вышыні.— Акупі свой ганебны ўчынак сваім раскаяннем, не давай нудзе і маркоце завалодаць табою!
    Бедная Бландзіна ўстала і рушыла прэч з гэтага месца, якое навявала на яе вялікую роспач. Па маленькай сцяжынцы яна дабралася да той часткі леса, дзе высокія, магутныя дрэвы не давалі разрасціся калючкам. Увесь дол тут быў пакрыты мяккім імхом. Бландзіна зусім знемаглася ад тугі і стомы і, упаўшы пад высокім дрэвам на зямлю, зноў горка заплакала.
    — Будзь мужная, Бландзіна! He страчвай надзеі! — зноў крыкнуў ёй голас.
    Яна азірнулася і ўбачыла побач Жабу, якая глядзела на яе са спагадай.
    — Мілая Жаба,— сказала Бландзіна.— Ты мне спачуваеш. Але, Божа, што цяпер са мной будзе, калі я засталася адна ў цэлым свеце?
    — Захоўвай надзею і мужнасць! — паўтарыў голас.
    Бландзіна ўздыхнула і пачала шукаць які-небудзь плод ці ягадку, каб наталіць смагу і голад. Але нічога вакол не было, і яна зноў пачала ліць горкія слёзы.
    Раптам яе сумныя думкі развеяла дзіліньканне грамкоў; яна падняла вочы і ўбачыла дзябёлую карову, якая
    паволі падыходзіла да яе. Карова спынілася і, нахіліўшыся, паказала Бландзіне місу, якая вісела ў яе на шыі.
    Узрадаваўшыся нечаканаму паратунку, Бландзіна адчапіла місу і, падаіўшы карову, пачала з асалодаю піць свежае малачко. Малако было такое смачнае, што Бландзіна выпіла ажно дзве місы запар.
    Калі яна нарэшце напілася, карова паказала знакам, каб яна прычапіла місу назад, і Бландзіна, усё так і зрабіўшы, пацалавала карове ў шыю і сумна прамовіла:
    — Дзякуй, Бяляначка. Я ведаю, цябе, напэўна, паслалі мне ў дапамогу мае няшчасныя сябры. Яны, відаць, з таго свету бачаць раскаянне іх беднай Бландзіны і хочуць палегчыць яе бяду.
    — Раскаянне акупае шмат якія грахі! — зноў пачуўся голас.
    — Ах! — сказала Бландзіна.— Нават калі я праплачу цэлую сотню гадоў — усё роўна я нічога сабе не дарую. Мне ніколі не будзе прабачэння.
    Тым часам набліжалася ноч. I нягледзячы на скруху, Бландзіна падумала, што трэба паклапаціцца пра сховішча, у якім можна было б уратавацца ад лютых звяроў, рык якіх ўжо чуўся ў лясное нетры.
    На шчасце, за некалькі крокаў ад сябе яна ўбачыла нешта накшталт невялічкай хаткі, якую ўтваралі шчыльна пераплеценыя галіны густых хмызоў. Трошкі схіліўшыся, яна пралезла пад імі і, калі выпрасталася, убачыла, што тут можна зрабіць вельмі добры прытулак.
    Пакуль дзень канчаткова не згас, Бландзіна ўзялася
    8. „Зачараваная хатка”
    / ўладкоўваць сваю каморку: яна прынесла трошкі моху і зрабіла з яго матрац і падушку, а потым, наламаўшы галінак, уторкнула іх у зямлю і схавала ўваход. Скон/ чыўшы працу, яна раптам адчула вялікую стому і ледзь толькі лягла спаць, як адразу заснула.
    Прачнулася яна, калі ўжо зусім развіднела. У першую хвіліну яна нават не магла добра ўспомніць, як тут апынулася, але сумная праўда хутка нагадала пра сябе, і Бландзіна зноў, як і ўчора, горка заплакала.
    Неўзабаве яе пачаў мучыць голад, і яна занепакоена 1 задумалася, дзе знайсці ежу. I тут да яе зноў даляцела ціхае дзіліньканне. Праз некалькі хвілін карова была каля Бландзінінай каморкі. Бландзіна, як і ўчора, адчапіла ? місу, надаіла малачка і напілася яго, колькі хацела. Потым павесіла місу карове на шыю і, пацалаваўшы Бялянку, яшчэ доўга глядзела ёй услед з надзеяй, што і заўтра яна z пр&йдзе таксама.
    Так яно і здарылася: кожны дзень раніцай, апоўдні і ўвечары Бяляначка прыходзіла да Бландзіны і частавала дзяўчынку сваёю простаю ежай.
    А Бландзіна ўвесь час аплаквала сваіх няшчасных сяброў і горка папракала сябе за свае памылкі.
    — Сваёю непаслухмянасцю я прынесла вялікае гора і цяпер ніколі не здолею яго выправіць,— казала яна.— Я не толькі страціла сваіх добрых і мілых сяброў, але і < сябе пазбавіла адзінай магчымасці Бярнуцца да бацькі. Бедны мой бацька! Ён, напэўна, яшчэ чакае сваю няшчасную Бландзіну, але цяпер ёй наканавана навечна за-
    стацца тут і памерці адной у гэтым страшным лесе, якім кіруе злы чарадзей.
    Бландзіна старалася чым-небудзь развеяць свае цяжкія думкі і займала сябе самай рознаю працай. Яна ўладкавала ўсё ў сваёй хатцы: зрабіла ложак з моху і лісця; спляла з тоўстых прутоў крэсла; з доўгіх і тонкіх калючак зрабіла голкі і шпількі, а раскудзеліўшы некалькі сцяблін высокай травы, што расла каля хаткі, спляла нешта накшталт тоўстай ніткі і зацыравала свае падраныя шыпамі чаравікі і вопратку. Так яна жыла цэлых шэсць тыдняў. I ўвесь гэты час яе не пакідала туга.
    Але журылася яна зусім не з-за таго, што жыццё ў яе было сумнае і самотнае, а з-за таго, што яе па-ранейшаму мучыў папрок і яна шчыра шкадавала свайго ганебнага ўчынку. Яна з радасцю пагадзілася б правесці ўсю рэшту свайго жыцця ў гэтым лесе, каб толькі гэта магло вярнуць жыццё Катку-Вуркатку і Добрай Козачцы.
    I
    Глава
    9
    a х a
    Аднойчы Бландзіна сядзела
    перад сваёю хаткай і, як
    зазвычай, думала пра сваіх сяброў і пра бацьку. I раптам ? проста перад сабой яна ўбачыла вялікую Чарапаху.
    — Бландзіна, а, Бландзіна,— сказала ёй Чарапаха хрыпатым старэчым голасам.— Калі хочаш, я магу ўзяць
    цябе пад сваю апеку і вывесці з гэтага небяспечнага лесу.
    — Дарагая Чарапаха,— адказала Бландзіна.— Нашто мне пакідаць гэты лес? Тут па маёй віне памерлі мае сябры, і я таксама хачу тут спаткаць сваю смерць.
    — А ты ўпэўненая, што твае сябры памерлі?
    — Як? Хіба не?.. Але ж я сама бачыла руіны іхняга замка. Дый Папугай і Жаба казалі, што іх болей няма. Вы па сваёй дабрыні, напэўна, хочаце мяне супакоіць. Але я, на жаль, не спадзяюся іх калі-небудзь убачыць. Каб яны не памерлі, хіба яны кінулі б мяне адну ў такой страшнай роспачы, каб я думала, што паслужыла прычынай іхняе смерці?
    — А хіба, па-твойму, яны не маглі быць вымушаныя кінуць цябе? Хіба іх не мог прымусіць да гэтага чарадзей, які мае болей магутную ўладу? Але ж ты ведаеш, Бландзіна, што раскаянне акупае шмат якія памылкі.
    — Ах, дарагая Чарапаха, калі яны сапраўды жывыя і ў вас ёсць ад іх вестка, скажыце, што я не вінаватая ў іх смерці і яшчэ змагу ўбачыцца з імі. Я згодная на любое выпрабаванне, каб толькі заслужыць гэтае шчасце.
    — Бландзіна, мне не дазволена казаць табе пра лёс, які напаткаў тваіх сяброў. Але калі ў цябе стане мужнасці залезці да мяне на спіну і паўгода, пакуль не скончыцца нашае падарожжа, не злазіць з мяне і не прамаўляць ні слова, то я занясу цябе туды, дзе ты пра ўсё даведаешся.
    — Я абяцаю зрабіць усё, што вы скажаце, дарагая Чарапаха, толькі б ведаць, што сталася з маімі сябрамі.
    — Сцеражыся ж, Бландзіна! Шэсць месяцаў ты
    
    павінна будзеш не сыходзіць з маёй спіны і ўвесь час маўчаць! Калі ж па дарозе ты не вытрымаеш выпрабавання, ты навечна застанешся пад уладаю чарадзея Папугая і ягонае сястры Ружы. I тады я не змагу ўжо даць нават той малой дапамогі, якая дазволіла табе выжыць у гэтыя апошнія шэсць тыдняў.
    — Я згодная, дарагая Чарапаха, і гатовая зараз жа выправіцца ў дарогу. Няхай я лепей памру ад нуды і стомы, чым ад хвалявання і тугі. Цяпер, калі вашыя словы адрадзілі ўва мне надзею, я адчуваю ў сабе сілу выцярпець нават яшчэ цяжэйшае падарожжа, чым тое, пра якое вы кажаце.
    — Няхай жа будзе па-твойму, Бландзіна. Сядай да мяне на спіну і не бойся ні смагі, ні голаду, ні сну і ніякага ліха. Пакуль мы будзем ісці, нічога гэтага ты можаш не апасацца.
    Бландзіна хуценька ўзлезла Чарапасе на спіну, і тая прамовіла:
    — А цяпер — болей ні слова! Маўчы да той самай хвіліны, пакуль мы не прыйдзем і я сама першая не загавару з табой.
    
    Глава 10
    Падарожжа і вяртанне
    Як і казала Чарапаха, падарожжа доўжылася цэлыя шэсць месяцаў. Калі мінулі першыя тры месяцы, яны выйшлі з леса і апынуліся на высушанай раўніне, па якой ішлі яшчэ шэсць тыдняў. Нарэшце на даляглядзе ўзнік велічны замак, вельмі падобны да таго, які быў у КаткаВуркатка з Добраю Козачкай. Яшчэ месяц яны дабіраліся да шырокай дарогі, што вяла да замкавай брамы. Бландзіна згарала ад нецярпення. “Няўжо гэта і ёсць той замак, дзе я даведаюся пра лёс маіх дарагіх сяброў?”— думала яна. Але нягледзячы на вялікае жаданне, яна баялася спытаць пра гэта ў Чарапахі. Каб яна магла злезці на зямлю з Чарапахінай спіны, яна дабегла б да замка ўсяго за дзесяць хвілін, але Чарапаха ўсё йшла і йшла, і Бландзіна памятала, што ёй нельга гаварыць і злазіць са спіны. Таму, нягледзячы на пякучае жаданне, яна вырашыла чакаць. Але замест таго, каб паскорыць хаду, Чарапаха, здавалася, пачала яшчэ марудней перастаўляць ногі і йшла да замка яшчэ доўгіх пятнаццаць дзён, якія падаліся Бландзіне пятнаццаццю гадамі. Бландзіна не зводзіла з замка вачэй і ўвесь час глядзела на яго браму. Замак здаваўся пакінутым: з яго не далятала ніводнага гуку, быццам за яго мурамі зусім не было жыцця. Нарэш-
    це, на сто васьмідзесяты дзень падарожжа Чарапаха спы% нілася і сказала Бландзіне:
    ,	— Ну вось, Бландзіна, цяпер ты можаш злезці з маёй
    спіны. Сваёю смеласцю і паслухмянасцю ты заслужыла
    % ўзнагароду, якую я абяцала. Ідзі ж у замак праз гэтыя < маленькія дзверцы, што перад табой, і ў першага, каго £ сустрэнеш, папрасі, каб цябе завялі да Чароўнай феі. Яна S й раскажа табе пра лёс тваіх дарагіх сяброў.
    У Бландзіна жвава саскочыла на зямлю. Шэсць месяцаў < праседзеўшы нерухома, яна баялася, што ногі ў яе будуць \ зусім здранцвелыя. Але яна адчула ў іх такую самую лёгкасць, як у тыя шчаслівыя часы, калі жыла ў Добрай Козачкі з Катком-Вуркатком і цэлымі гадзінамі бегала па
    / парку, збіраючы кветкі і ганяючыся за матылькамі. Шчы? ра падзякаваўшы Чарапасе, яна хуценька адчыніла маленькія дзверцы і адразу апынулася перад прыгожай дзяўчынай, апранутай ва ўсё белае. Дзяўчына спытала ў Бландзіны, каго яна тут шукае.
    <	— Мне трэба пабачыць Чароўную фею,— адказала
    \ Бландзіна.— Калі ласка, перадайце ёй, што прынцэса 5 Бландзіна вельмі просіць яе прыняць.
    /	— Хадзіце за мной, прынцэса,— сказала дзяўчына.