• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    > Так прайшла цэлая гадзіна. Бландзіне ўжо зрабілася горача, а букет быў такі цяжкі, што яна пачала стамляцца.
    < I тады яна вырашыла, што пара вяртацца ў палац. Яна $ павярнулася і ўбачыла, што з усіх бакоў яе абступае бэз. Яна паклікала Гурмандзінэ, але ніхто не адказаў. “Здаецца, я адышлася трошкі далей, чым думала,— ска% зала Бландзіна.— Што ж, хоць я і стамілася, давядзецца ісці назад. Гурмандзінэ пачуе мяне і выйдзе насустрач.”
    Яна рушыла назад па сваіх слядах, але колькі ні йшла, дрэвы і кусты не радзелі і ўскрайку леса было не відаць. Яна зноў доўга клікала Гурмандзінэ, але ёй зноў ніхто не адказаў. I тады ёй зрабілася страшна.
    — Што са мной будзе ў гэтым лесе? I што падумае мой бедны тата, убачыўшы, што я не вярнулася? А небарака Гурмандзінэ? Ён жа не адважыцца вярнуцца ў палац без мяне: на яго будуць сварыцца, а можа нават адлупцуюць! I ўсё гэта з-за мяне, з-за таго, што мне захацелася
    назбіраць гэтага бэзу... Ах, якая я няшчасная! Цяпер я памру ў гэтым лесе ад смагі і голаду, калі ўначы мяне не задзяруць злыя ваўкі.
    Бландзіна кінулася пад высокім дрэвам на зямлю і горка заплакала. Яна плакала вельмі доўга, але ўрэшце стома перамагла яе смутак, і, паклаўшы пад галаву букет, яна моцна заснула.
    Глава 4
    Бландзіна прачынаецца першы раз і сустракаецца з Катком-Вуркатком
    Так Бландзіна праспала ўсю ноч. Ніводзін драпежны звер не патрывожыў яе спакойнага сну, і холад яна не адчула. Назаўтра яна прачнулася позна і, калі працерла вочы, здзіўлена ўбачыла, што з усіх бакоў яе абступаюць нейкія дрэвы і што ляжыць яна зусім не ў сваім ложку і не ў сваім пакоі. Яна паклікала пакаёўку і пачула ў адказ ціхае мяўканне. Здзівіўшыся і амаль спалохаўшыся, яна пачала азірацца вакол і ўбачыла каля сваіх ног прыгожага белага ката, які ласкава глядзеў на яе і мяўкаў.
    — Ах, ты, Каток-Вуркаток, які ж ты прыгожы!— сказала Бландзіна і пагладзіла ката па яго белай, як снег, ільснянае поўсці.— Я вельмі радая цябе бачыць. Ты ж завядзеш мяне да сваёй хаткі? Але я такая галодная, што напэўна, нікуды не змагу дайсці, пакуль не паем.
    Толькі яна сказала гэтыя словы, як Каток-Вуркаток мяўкнуў яшчэ раз і паказаў сваёй маленькаю лапкай на невялікі пакунак, які ляжаў побач з ёй. У чыстай белай тканіне было нешта загорнута. Бландзіна разгарнула тканіну і ўбачыла некалькі лусценяў з маслам.
    Яна пакаштавала адзін і адразу адчула, што лусцені вельмі смачныя. Тады яна адламала некалькі кавалачкаў Катку-Вуркатку, і той з вуркатаннем пачаў іх есці. Было відаць, што лусцені яму таксама вельмі падабаюцца.
    Калі Бландзіна добра пад’ела, яна нахілілася да Катка-Вуркатка, палашчыла яго і сказала:
    — Дзякуй табе, Каток-Вуркаток, за тое, што ты прынёс мне сняданак. Можа, цяпер ты завядзеш мяне да майго бацькі? Бо ён, напэўна, вельмі хвалюецца, што мяне так доўга няма.
    Каток-Вуркаток зірнуў на Бландзіну і апусціў галаву.
    — Ах, Каток-Вуркаток, дык ты мяне разумееш?— здагадалася Бландзіна.— Тады, калі ласка, пашкадуй мяне, завядзі хоць да якой-небудзь хаткі. Бо адна я загіну ў гэтым страшным лесе ад холаду, голаду і розных жахаў.
    Каток-Вуркаток зноў зірнуў на Бландзіну і, кіўнуўшы ў знак таго, што ўсё разумее, устаў, ступіў некалькі крокаў і азірнуўся, каб паглядзець, ці ідзе Бландзіна за ім.
    — Я іду-іду, Каток-Вуркаток,— сказала Бландзіна,— іду за табой. Але як мы зможам прабрацца скрозь гэты гушчар? Тут жа няма ніякай сцяжынкі.
    Замест адказу Каток-Вуркаток смела рушыў наперад. I раптам кусты пачалі самі сабой расступацца, даючы ім
    I
    дарогу, а потым зноў злучаліся ў іх за спінаю, утвараючы непралазны гушчар. Так Бландзіна ішла цэлую гадзіну.
    Лес паступова пачынаў святлець, трава рабілася болей мяккая, вакол раслі рознакаляровыя кветкі, спявалі, хаваючыся ў лістоце, прыгожыя птушкі, па галінках бегалі вавёркі. Бландзіна не сумнявалася, што хутка ўжо зможа выйсці з гэтага лесу і ўбачыць свайго дарагога бацьку. Усё, што яна цяпер бачыла вакол, вельмі радавала яе. Ёй нават хацелася спыніцца і назбіраць трошкі кветак, але Каток-Вуркаток увесь час бег наперадзе і кожны раз, як яна спынялася, пачынаў жаласна мяўкаць.
    Так прайшла яшчэ гадзіна, і нарэшце Бландзіна ўбачыла велічны замак. Каток-Вуркаток падвёў яе да мура з магутнымі залачонымі кратамі і спыніўся. Але краты былі апушчаныя, і Бландзіна не ведала, як увайсці, бо нідзе не было нават званка. Яна пачала азірацца і ўбачыла, што Каток-Вуркаток знік і яна засталася адна.
    
    Глава 5
    Добрая Козачка
    А Каток-Вуркаток прайшоў у маленечкую фортку, якая была зроблена, відаць, спецыяльна дзеля яго. Ён, напэўна, кагосьці папярэдзіў у замку, бо краты раптам падняліся, і Бландзіна ўвайшла на двор.
    Тут зноў нікога не было, і дзверы ў замак адчыніліся
    самі сабой, прапускаючы Бландзіну ў вялікую залу, дзе ўсё было з рэдкага белага мармуру. Бландзіна пайшла наперад і пачала пераходзіць з аднаго пакоя ў другі, і ўсе дзверы, як і раней, самі адчыняліся перад ёю. Нарэшце яна трапіла ў чароўную залу, пафарбаваную ў блакітны і залацісты колер, і ўбачыла ў дальнім куце козачку, якая адпачывала на ложы з духмяных траваў. Побач з Козачкай сядзеў і Каток-Вуркаток. Убачыўшы Бландзіну, Ko­sa чка ўстала, падышла да яе і прамовіла:
    — Шчыра вітаю цябе, Бландзіна. Мы з маім сынам Катком-Вуркатком даўно ўжо чакаем цябе.
    Ад нечаканасці Бландзіна крыху спалохалася. I таму Козачка ёй сказала:
    — He бойся, Бландзіна, мы твае сябры. Я ведаю твайго бацьку-караля і люблю яго гэтаксама, як і ты.
    — О, пані’ — адказала Бландзіна.— Калі вы ведаеце майго бацьку, завядзіце мяне да яго. Ён, напэўна, вельмі хвалюецца, што мяне так доўга няма.
    — Дарагая Бландзіна,— прамовіла Добрая Козачка, уздыхнуўшы,— я не магу вярнуць цябе твайму бацьку. Ты знаходзішся тут пад уладаю чарадзея Бэзавага леса. I мы з Катком-Вуркатком таксама яму падпарадкуемся, бо ён магутнейшы за мяне. Але я магу паслаць твайму бацьку сны, якія яго супакояць і раскажуць пра ўсё, што з табою здарылася. У сне я паведамлю яму, што цяпер ты знаходзішся ў мяне.
    — Як?! — ускрыкнула з жахам Бландзіна.— Няўжо я болей ніколі не ўбачу майго дарагога бацьку, май-
    f го беднага бацьку, якога я так горача і моцна люблю? <	— Дарагая Бландзіна,— сказала Добрая Козачка,—
    ч не будзем цяпер гаварыць пра будучыню. Дабрыня і пас2 лухмянасць заўсёды бываюць узнагароджаныя. Ты ўбачыш яшчэ свайго бацьку. А пакуль — будзь добрая і С паслухмяная, а мы з Катком-Вуркатком зробім усё, што ч ад нас залежыць, каб ты адчувала сябе шчасліваю.
    5 Бландзіна ўздыхнула, і з вачэй у яе выкацілася не% калькі маленькіх слязінак. Але тут жа яна падумала, што С будзе не вельмі ветліва ўвесь час заставацца сумнай побач Ч з Добраю Козачкай у падзяку за яе дабрыню. I яна пас> таралася быць вясёлай.
    / Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялі Бландзіну / паказваць, дзе яна будзе жыць. Сцены ў Бландзінінай $ спальні былі абабітыя ружовым ядвабам, гафтаваным зоЧ латам, а мэбля — белым аксамітам, на якім бліскучымі ? рознакаляровымі ніткамі былі вышытыя самыя розныя < жывёлы, птушкі, матылькі ды жучкі. Побач быў кабінет, v у якім Бландзіна магла вучыцца. Сцены ў кабінеце былі л зацягнутыя нябесна-лазуркавым адамашкам, расшытым 2 дробнымі перлінкамі, а мэбля пакрыта срэбна-муараваю тканінай, падбітай цвічкамі з буйнымі бірузовымі галоўкамі. На адной сцяне віселі дзве цудоўныя карціны, на якіх былі намаляваныя нейкая маладая, вельмі прыгожая жанчына і чароўны юнак. Мяркуючы па іх вопратцы, яны належалі да каралеўскага роду.
    — Чые гэта партрэты, пані? — спыталася Бландзіна ў Добрай Козачкі.
    — Мне забаронена адказваць на гэта пытанне,— сказала Козачка.— Ты даведаешся пра гэта пазней. А цяпер хадзем абедаць. Ты ж, Бландзіна, напэўна, прагаладалася?
    Бландзіне сапраўды вельмі хацелася есці. Яна пайшла за Добраю Козачкай і неўзабаве апынулася ў прасторнай зале, дзе быў даволі дзіўна накрыты стол: з аднаго боку ад яго ляжаў белы сацінавы матрац для Добрае Козачкі, а перад матрацам быў пакладзены ахапак свежай, сакавітай травы і стаяла залатое карытца з празрыстай крынічнай вадою. 3 другога боку стаяў высокі зэдлік для Катка-Вуркатка, і перад ім у залатой місе ляжала смажаная рыба, запечаныя бакасікі і стаяла вялікая конаўка з горнага крышталю з цёплым яшчэ сырадоем.
    Паміж Катком-Вуркатком і Добраю Козачкай было падрыхтаванае месца і для Бландзіны: ёй паставілі невялікі фатэль, зроблены з разной слановае косткі і абцягнуты пунсовым аксамітам, які па беражках быў замацаваны цвічкамі з дыяментавымі галоўкамі; на стале стаяла прыгожая залатая талерка з вельмі смачным рагу з рабчыкаў і лясных жаўрукоў, а побач з талеркай ляжалі залатыя відэлец з лыжкай і стаялі шклянка з графінам (таксама, як у Катка-Вуркатка, з горнага крышталю). He забыліся пакласці Бландзіне і сурвэтку — з такога тонкага бацісту, што раней Бландзіна такога не бачыла. Слугавалі за абедам вельмі спрытныя і прыгожыя газэлі: яны прыносілі і выносілі стравы, угадваючы ўсе жаданні Бландзіны, Добрай Козачкі і Катка-Вуркатка.
    Абед быў вельмі багаты: ім падавалі самую розную
    птушку, самую рэдкую дзічыну, самую далікатную рыбу і самыя духмяныя пірагі і ласункі. Бландзіна была галодная і таму пакаштавала кожную страву — і ўсе яны падаліся ёй незвычайна смачнымі.
    Пасля абеда Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялі Бландзіну ў сад і гулялі там па чароўных прысадах, у якіх раслі раскошныя дрэвы са спелымі сакавітымі пладамі. Набегаўшыся ды нагуляўшыся, Бландзіна нарэшце стамілася і пайшла са сваімі новымі сябрамі назад у палац. Там Добрая Козачка прапанавала ёй пайсці спаць, і Бландзіна з радасцю пагадзілася.
    У спальні яе ўжо чакалі дзве газэлі, якія павінны былі ёй прыслугоўваць. Яны спрытна дапамаглі ёй распрануцца, паклалі ў ложак і засталіся побач сачыць, каб нішто не патрывожыла яе сну. У ложку Бландзіна прыгадала пра бацьку і трошкі паплакала, шкадуючы, што яго няма побач. Але неўзабаве яна моцна заснула.
    Глава 6
    Бландзіна прачынаецца другі раз
    Бландзіна доўга спала глыбокім сном, а калі прачнулася, ёй падалося, што яна зусім не такая, якая была, калі засынала: яна вельмі вырасла, і думкі ў яе зрабіліся болей дарослыя. У яе было такое ўражанне, быццам яна вельмі паразумнела. Ёй здавалася, што ў сне яна прачы-