• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    
    2 тала шмат розных кніжак, шмат пісала, малявала, спява/ ла, грала на арфе і піяніна.
    С Але пакой быў той самы, у які яшчэ ўчора яе прывяла $ Добрая Козачка і ў якім яна лягла спаць.
    3 хваляваннем Бландзіна ўстала з ложка і, падбегшы f да люстра, сапраўды ўбачыла, што зрабілася намнога £ вышэйшая і, што таксама трэба прызнаць, сто разоў пры$ гажэйшая, чым раней, калі засынала. Яе прыгожыя бяля5 выя валасы спадалі да самай падлогі, у яе быў чароўны £ бялюткі твар, вялікія блакітныя вочы, маленькі роўненькі ь носік, пунсовыя губкі, ружовыя шчочкі і вельмі стройны і зграбны стан з тонкаю таліяй. Усё гэта рабіла яе такою прыгожай, што другой такое красуні ёй ніколі яшчэ не > даводзілася бачыць.
    / Усхваляваная амаль да спалоху тымі зменамі, якія ў £ ёй адбыліся, Бландзіна хуценька апранулася і пабегла да Добрае Козачкі, якую знайшла у тым самым пакоі, дзе > ўбачыла першы раз.
    <	— Добрая Козачка! Добрая Козачка! — закрычала
    С яна.— Калі ласка, растлумачце мне, як магла са мной здарыцца такая дзіўная перамена? Учора ўвечары, кла£ дучыся спаць, я была маленькай дзяўчынкаю, а сёння раніцай прачнулася ўжо амаль дарослай! Можа, мне гэта толькі здаецца? Ці я сапраўды так вырасла за адну ноч?
    — Усё сапраўды так і ёсць, дарагая Бландзіна,— адказала ёй Добрая Козачка.— Цяпер табе ўжо чатырнаццаць гадоў, бо ты спала сем год. Мы з Катком-Вуркатком вырашылі аберагчы цябе ад першых і самых цяж-
    ?w»xs 94
    кіх крокаў у вучобе (бо калі ты прыйшла да нас, ты нічога не ўмела, нават чытаць). Таму я ўсыпіла цябе на сем год, і ўвесь гэты час мы з Катком-Вуркатком вучылі цябе і выхоўвалі ў сне. Як відаць па тваіх вачах, ты ўжо адчуваеш, што шмат чаго ведаеш. Хадзем жа ў твой кабінет, і ты сама пераканаешся, што многаму навучылася.
    Бландзіна пайшла за Добраю Козачкай у свой кабінет, падбегла да піяніна і, як толькі пачала граць, пачула, што з-пад пальцаў у яе ліецца чароўная музыка. Яна ўзяла арфу і таксама ўпэўнілася, што грае на ёй цудоўна. Заспяваўшы, яна заўважыла ў сябе дзівосны голас; узяўшы ў рукі алоўкі і пэндзлі, пачала маляваць, ды так добра, што ў яе малюнках адчуваўся сапраўдны талент; яна пісала зусім без памылак і вельмі прыгожым почыркам; а зірнуўшы на назвы кніг, якія стаялі на паліцах, прыгадала, што многія з іх ужо чытала. Здзіўленая і вельмі радая, яна кінулася на шыю Добрае Козачцы, ласкава пацалавала Катка-Вуркатка і сказала:
    — О, мае добрыя, дарагія, мае сапраўдныя сябры! Як я вам удзячна за тое, што вы пра мяне так паклапаціліся, шмат чаму навучылі й так добра выхавалі! Я адчуваю, што зрабілася цяпер нашмат лепшая, і ў гэтым я абавязаная вам.
    Добрая Козачка прытуліла да сабе Бландзіну, а Каток-Вуркаток ласкава лізнуў ёй руку. Калі першая радасць прайшла, Бландзіна апусціла вочы і сціпла спытала:
    — Мілыя мае, добрыя сябры, вы не палічыце мяне няўдзячнаю, калі я папрашу вас зрабіць мне яшчэ адну
    паслугу? Скажыце, што з маім бацькам? Ці ён дагэтуль смуткуе без мяне? Ці быў ён хоць трошкі шчаслівы з таго дня, калі я згубілася ў лесе?
    — Твая просьба вельмі зразумелая, дарагая Бландзіна, і мы выканаем яе,— адказала Добрая Козачка.— Зірні ў гэтае люстра, і ў ім ты адразу ўбачыш усё, што адбылося з тваім бацькам пасля твайго знікнення і што з ім цяпер.
    Бландзіна падняла вочы і ўбачыла ў люстры бацькаў пакой. Кароль хадзіў па ім вельмі ўсхваляваны. Здавалася, ён некага чакае. Потым да яго зайшла каралева Фур’ета і пачала расказваць, што Бландзіна, нягледзячы на ўсе ўгаворы Гурмандзінэ, захацела сама пакіраваць страўсамі, але тыя не падпарадкаваліся ёй і пабеглі да Бэзавага лесу; там брычка перакулілася, і Бландзіна, пераляцеўшы цераз агароджу, апынулася ў лесе; ад адчаю і жаху, Гурмандзінэ ледзь не страціў розум, і таму каралева адправіла яго да сваіх бацькоў. Пачуўшы гэтую навіну, кароль быў у роспачы, ён кінуўся да Бэзавага лесу шукаць Бландзіну, і яго толькі сілай удалося ад гэтага ўтрымаць. Яго прывялі назад у палац, і ён яшчэ доўга пакутаваў ад скрухі, увесь час клічучы сваю мілую дачурку. Але нарэшце ён заснуў і ў сне ўбачыў Бландзіну ў палацы ў Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка. Добрая Козачка супакоіла яго і сказала, што Бландзіна ў яе жыве добра і шчасліва і аднойчы настане дзень, калі яна вернецца да свайго бацькі.
    Потым люстра пацьмянела, і ўсё знікла. А калі за-
    свяцілася зноў, Бландзіна зноў убачыла бацьку. Ён па< старэў, валасы ў яго пасівелі. Ён сумна сядзеў, трымаючы v ў руцэ Бландзінін партрэт, цалаваў яго і ціха плакаў. Ён С быў адзін, ні каралевы, ні Брунеты Бландзіна не ўбачыла. /
    Бедная Бландзіна горка заплакала.	?
    — Чаму мой бацька адзін?— спытала яна.— Чаму з С ім нікога няма? Дзе каралева з маёй сястрою Брунетай? р
    — Каралева зусім мала смуткавала з-за тваёй смерці
    (а ўсе лічаць, што ты памерла), і ўрэшце кароль узне% навідзеў яе за гэта і паслаў назад да ейнага бацькі, караля ? Баламута, які загадаў пасадзіць яе ў вежу, дзе яна неўС забаве памерла ад нуды і шаленства. А твая сястра Брур нета зрабілася такая злая і невыносная, што летась кароль хуценька аддаў яе замуж за прынца Жарсткена, які ўзяўся / выправіць яс злы і зайздрослівы нораў. Прынц абыхоС дзіцца з Брунетаю вельмі жорстка, і яна пачынае ўжо % разумець, што злосць не прыносіць ніякага шчасця. Таму S яна патроху пачала выпраўляцца. Ты з ёю яшчэ пабачышся і сваім узорам канчаткова выправіш яе.	<
    Бландзіна ласкава падзякавала Добрай Козачцы за С навіны і хацела спытаць, калі ж нарэшце зможа ўбачыцца > са сваім бацькам? Але падумала, што лепей для гэтага пытання пачакаць іншага выпадку. Бо цяпер Добрай Ко( зачцы можа здацца, што яна спяшаецца пакінуць яе, а ч гэта будзе няветліва.
    Цэлымі днямі Бландзіна была нечым занятая, і часу нудзіцца ў яе не было. Але зрэдку яна ўсё ж сумавала: С пагутарыць яна магла толькі з Добраю Козачкай, а До-
    
    брая Козачка бывала з ёй толькі на ўроках ды падчас ежы. Каток-Вуркаток не ўмеў размаўляць і, каб Бландзіна яго разумела, усё паказваў на мігах. I газэлі, якія старанна прыслугоўвалі Бландзіне, таксама заўсёды маўчалі.
    На шпацыр Бландзіна заўсёды хадзіла з Катком-Вуркатком, які паказваў ёй найлепшыя прысады і найпрыгажэйшыя кветкі. Добрая Козачка ўзяла з Бландзіны слова, што яна ніколі не будзе выходзіць за агароджу парка і ніколі не захоча пайсці пагуляць у лес. Бландзіна часта пыталася ў Добрай Козачкі, чаму ёй нельга туды схадзіць.
    Але Добрая Козачка, уздыхаючы, заўсёды адказвала:
    — Ах, Бландзіна, нават і не думай хадзіць у гэты лес, ён прыносіць толькі няшчасце. I я зычу, каб ты ніколі болей туды не трапіла!
    Выправіўшыся на шпацыр, Бландзіна часам заходзіла ў альтанку, што стаяла на ўзгорку каля самае агароджы, за якой пачынаўся лес. Адтуль яна бачыла прыгожыя < высокія дрэвы, чароўныя кветкі, тысячы птушак, якія $ спявалі, пералятаючы з галінкі на галінку, і нібыта заС клікалі яе прыйсці да іх пагуляць. “Ну чаму Добрая Ко/ зачка не хоча адпусціць мяне пагуляць у лесе? — думала < яна.— Хіба мне можа там што-небудзь пагражаць, калі £ яна сама мяне абараняе?”
    С Кожны раз, як яна гэта думала, Каток-Вуркаток, > здавалася, прачытваў яе думкі і, ухапіўшы яе за прыпол, Ц адразу пачынаў цягнуць прэч з альтанкі і жаласна мяўкаў. С Тады Бландзіна ўсміхалася і йшла за Катком-Вур$ катком гуляць далей па прыгожым, але бязлюдным парку.
    Глава 7
    3 таго дня, як Бландзіна прачнулася ад сямігадовага р сну, прайшло амаль паўгода. Цяпер ёй здавалася, што час ідзе вельмі марудна. Яна часта ўспамінала бацьку, і £ гэты ўспамін напаўняў яе сэрца сумам. Добрая Козачка $ і Каток-Вуркаток, напэўна, здагадваліся пра яе думкі. у Каток-Вуркаток пачынаў жаласна мяўкаць, а Добрая Козачка глыбока ўздыхала. Бландзіна рэдка гутарыла з імі 2 пра тое, што яе хвалявала,— яна баялася пакрыўдзіць £ Добрую Козачку, бо тая і так ужо тры ці чатыры разы С казала ёй: “Ты ўбачыш яшчэ свайго бацьку, Бландзіна. 5 Гэта здарыцца, калі табе споўніцца пятнаццаць гадоў. A £ пакуль, павер, не трэба думаць пра будучыню. I самае £ галоўнае — не трэба спрабаваць ад нас уцячы.”	С
    Аднойчы раніцай Бландзіна сядзела самотная, разважаючы пра сваё незвычайнае і аднастайнае жыццё. I тут / яе думкі развеяліся, бо нехта ціхутка тройчы пастукаў у £ шыбу. Яна падняла галаву і ўбачыла прыгожага зялёнага С папугая з аранжавымі шыйкаю і грудзінкай. Здзівіўшыся 2 нечаканаму незнаёмцу, Бландзіна адчыніла акно і ўпус? ціла Папугая ў пакой. I здзівілася яшчэ болей, калі птуш£ ка загаварыла танюткім траскучым галаском.	л
    — Дзень добры, Бландзіна. Я ведаю, што ты часта су5
    
    муеш, бо табе няма з кім пагутарыць. Вось я і прыляцеў пагаварыць з табою. Але, калі ласка, не кажы нікому, што ты мяне бачыла, іначай Добрая Козачка скруціць мне шыю.
    — Ды ну, што ты, мілы Папугай,— адказала Бландзіна.— Добрая Козачка нікому не робіць ліха. Яна не любіць толькі злыдняў ды злоснікаў.
    — He, Бландзіна, калі ты не паабяцаеш, што нічога не будзеш расказваць пра мяне Катку-Вуркатку і Добрай Козачцы, то я зараз жа палячу адсюль і ніколі болып не вярнуся.
    — Ну добра, мілы Папугай, калі ты ўжо так гэтага хочаш, я абяцаю. Давай трошкі пагутарым: я ўжо так даўно ні з кім не гаварыла! Мне здаецца, што ты вельмі вясёлы і вельмі дасціпны. I я ўпэўненая, што ты чымнебудзь мяне пазабавіш.
    I Бландзіна пачала слухаць Папугаевы байкі, а той, як умеў, узяўся расхвальваць Бландзіну за яе прыгажосць, яе таленты і вялікі розум. Бландзіна была зачараваная. Калі прайшла гадзіна, Папугай паляцеў і паабяцаў вярнуцца назаўтра. Так ён прылятаў яшчэ некалькі дзён запар і кожны раз расхвальваў Бландзіну і цешыў яе рознымі байкамі. I вось аднойчы ранкам ён пастукаўся ў шыбу і сказаў:
    — Бландзіна, Бландзіна, адчыняй хутчэй, я прынёс табе вестку ад твайго бацькі. Толькі, калі ласка, не шумі, калі не хочаш, каб мне скруцілі шыю.
    Бландзіна хуценька адчыніла акно і спытала:
    — Няўжо ты сапраўды прынёс мне навіны ад
    
    майго бацькі? Кажы хутчэй: што з ім і як ён?
    — 3 тваім бацькам усё добра, Бландзіна,— адказаў Папугай.— Але ён вельмі журыцца, што цябе няма побач. Я паабяцаў яму зрабіць усё, што ў маёй невялікай сіле, каб вызваліць цябе з твайго вязення. Але я змагу зрабіць гэта, толькі калі ты мне дапаможаш.