Зачараваная хатка
Графіня дэ Сэгюр
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 128с.
Мінск 1992
— Калі ты вернешся дадому і табе чаго-небудзь захочацца, панюхай гэты чартапалох.
Асілкаў падарунак здаўся Анры не надта шчодрым, але хлопчык узяў яго з удзячнай усмешкаю. У тое ж імгненне Асілак свіснуў так, што ўся гара скаланулася; мур разам з Асілкам зніклі, і Анры рушыў далей.
Глава 5
Паляванне
Калі да вяршыні заставалася ісці ўсяго паўгадзіны, дарогу Анры перагарадзіла шырокая прорва. Яна была такая шырокая, што пераскочыць цераз яе было ніяк немагчыма, і такая глыбокая, што дна ў яе было зусім не відаць. Але Анры гэта не напалохала. Ён пайшоў па беразе і ішоў вельмі і вельмі доўга, але ўрэшце вярнуўся на тое
самае месца, дзе быў упачатку. I тады ён зразумеў, што прорва агінае ўсю гару.
— Што рабіць?— падумаў Анры.— Ледзь толькі мне ўдаецца адолець адну перашкоду, як узнікае другая. Як жа мне перабрацца на той бок?
На вочы беднаму хлопчыку набеглі горкія слёзы. Ён пачаў разважаць ды меркаваць, як яму перайсці цераз прорву, але колькі ні думаў, так і не змог нічога прыдумаць. Ён, сумна сеў на беразе каля прорвы, і ў тую ж хвіліну пачуў страшны рык. Азірнуўшыся, ён убачыў усяго за дзесяць крокаў ад сябе вялізнага Воўка, які глядзеў на яго вогненнымі вачыма.
— Што ты робіш у маіх уладаннях?— спытаўся Воўк сярдзітым голасам.
— О, спадар Воўк!— адказаў яму Анры.— Я шукаю кветку жыцця, каб вылечыць маю маму, бо яна памірае. I калі вы дапаможаце мне перабрацца на той бок, я абяцаю зрабіць усё, што вы загадаеце.
— Ну што ж, хлопча, калі ты здолееш пералавіць усю дзічыну ў маіх лясах, усіх жывёл і птушак, а пасля іх спячэш ці падсмажыш, клянуся гонарам чарадзея гэтай гары — я прапушчу цябе на той бок. Усё, што спатрэбіцца табе ў паляванні й кухарстве, ты знойдзеш пад гэтым дрэвам. Калі ж усё будзе зроблена, пакліч мяне.
I, прамовіўшы гэтыя словы, Воўк знік.
Анры зноў акрыяў духам. Ён узяў пад дрэвам лук са стрэламі і пайшоў у лес біць курапатак, чэпікаў, рабчыкаў ды цецерукоў. Але страляць ён не ўмеў і не мог ні ў кога
пацэліць. Так прайшло цэлыя восем дзён. Ён пачаў быў ужо траціць надзею, калі раптам убачыў Крумкача, якога ўратаваў, калі йшоў да гары.
— Ты ўратаваў мне жыццё,— пракаркаў Крумкач,— і я абяцаў, што таксама табе прыдамся. Вось я і прыляцеў, каб дапамагчы. Бо, калі ты не выканаеш Воўчага загаду, ён з’есць цябе замест дзічыны. Хадзі за мной: я буду паляваць, а ты будзеш напаляванае збіраць ды смажыць.
Сказаўшы гэта, Крумкач паляцеў наперад і глюгай ды пазурамі пачаў забіваць усякую жывёлу ці птушку, што траплялася яму па дарозе. Так ён паляваў сто пяцьдзесят дзён і набіў за гэты час мільён васемсот шэсцьдзесят тысяч семсот дваццаць шэсць казуляў, курапатак, чэпікаў, рабчыкаў, цецерукоў ды перапёлак.
Калі Крумкач забіваў іх, Анры адразу іх разбіраў, абскубаў ці абельваў, а потым пёк або смажыў. Калі ж усё было скончана, Анры расклаў нагатаваную дзічыну на ўзлеску, і Крумкач сказаў яму:
— Бывай, Анры, цяпер перад табой засталася апошняя перашкода. I хоць я не змагу табе дапамагчы, не страчвай надзеі. Чараўніцы бароняць сыноўскую любоў!
I не паспеў Анры падзякаваць Крумкачу, як той знік. Тады Анры паклікаў Воўка і сказаў яму:
— Вось, спадар Воўк, гэта ўся дзічына з вашых лясоў. Я згатаваў яе, як вы мне загадвалі. Калі ласка, прапусціце цяпер мяне цераз прорву.
Воўк агледзеў дзічыну, пакаштаваў смажанага і печанага, аблізнуўся і адказаў Анры:
— Ты добры і слаўны хлопчык, і я хачу аддзячыць табе за працу. Тады ніхто ўжо не скажа, што ты працаваў на Воўка дарма, і ён нічым табе не сплаціў.
Сказаўшы гэта, Воўк пабег у лес, прынёс палку і паклаў яе перад Анры.
— Вось табе мой падарунак,— сказаў ён.— Калі ты здабудзеш кветку жыцця і табе захочацца апынуцца дзенебудзь далёка, сядай на гэтую палку, як на каня, і яна перанясе цябе, куды ты пажадаеш.
Анры хацеў закінуць дурацкую палку ў лес, але падумаў, што гэта будзе няветліва, і падзякаваў Воўку.
— А цяпер сядай мне на спіну, — сказаў Воўк.
Анры залез Воўку на спіну, той разбегся і так моцна скочыў, што пераляцеў над усёю прорвай і апынуўся на
другім беразе. Анры злез на зямлю, рушыў далей.
Глава 6
Р ы б а л к
a
Нарэшце ён заўважыў агароджу
падзякаваў Воўку і
сада, дзе расла ча-
роўная кветка. Яго сэрца зайшлося ад шчасця, і, задраўшы галаву ўгору, ён пабег, колькі хапала сілы. Але раптам адчуў, што некуды падае. Ён адразу адскочыў назад і ўбачыў перад сабой роў, поўны вады. Роў быў шырокі і вельмі доўгі, так што не было відаць, дзе ён канчаецца.
2
— Напэўна, гэта і ёсць апошняя перашкода, пра якую казаў Крумкач,— падумаў Анры.— Але ж змог я адолець усе ранейшыя перашкоды, значыць, і гэтую адолею. Я ўпэўнены, што Добрая фея мне дапаможа. Гэта ж яна паслала мне Пеўня і Крумкача, а потым Дзядка, Асілка і Воўка. Значыць, я дачакаюся яе дапамогі і гэты раз.
Падумаўшы гэтак, Анры пайшоў уздоўж рова, спадзеючыся знайсці, дзе ён канчаецца. Але праз два дні ён вярнуўся на тое самае месца, дзе быў упачатку.
Анры гэта не засмуціла, і ён зусім не разгубіўся. Ён сеў на беразе і сказаў:
— Я не сыйду з гэтага месца, пакуль які-небудзь чарадзей не дазволіць мне перабрацца цераз гэты роў.
I толькі ён сказаў гэтыя словы, як перад ім узнік вялізны Кот, які пачаў так страшна мяўкаць, што ледзь не аглушыў беднага хлопца.
— Што табе трэба, і навошта ты сюды прыйшоў?— сказаў Кот.— Ці ведаеш ты, што я адным сваім кіпцюром маіу разадраць цябе на шматкі?
— Дарагі Кот, я не сумняваюся ў вашай сіле,— адказаў Анры.— Але ж вы не зробіце мне нічога дрэннага, калі даведаецеся, што я прыйшоў па кветку жыцця. Яна патрэбная мне, каб уратаваць маю маму, бо яна памірае. Калі ласка, дазвольце мне перабрацца цераз гэты роў, і я зраблю ўсё, што вы загадаеце.
— Праўда?— сказаў Кот.— Ты мне падабаешся. Ну, дык слухай: калі ты вылавіш усю рыбу, што водзіцца ў гэтым рове, а потым падсмажыш яе ці пасоліш, я даю табе слова
гонару, што прапушчу цябе на той бок. Усё, што спатрэбіцца табс ў працы, ты знойдзеш тут, на пяску. Калі ж усё будзе зроблена, пакліч мяне.
Кот знік, а Анры агледзеўся і ўбачыў побач шмат розных сетак, вудаў ды рыбалоўных зазубняў. Падумаўшы, што вудай лавіць будзе доўга, ён узяў сетку і закінуў яе ў ваду. Ён спадзяваўся, што зловіць адразу шмат рыбы. Але выцягнуўшы сетку на бераг, убачыў, што ў ёй нічога няма. Ён з прыкрасцю падумаў, што, напэўна, зрабіў нешта не так. I зноў закінуў сетку, але калі зноў яе выцягнуў, яна аказалася зноў пустая. Набраўшыся цярпення, Анры закідваў і выцягваў сетку яшчэ цэлыя дзесяць дзён, але так і не злавіў ніводнае рыбіны. Тады ён адклаў сетку і закінуў вуду.
Ён чакаў гадзіну і дзве, але ніводная рыбіна не бралася на зазубень. Тады ён перайшоў трошкі далей, потым яшчэ далей і яшчэ, і так, пераходзячы з месца на месца, абышоў усю гару. Але так і не злавіў ніводнае рыбіны, патраціўшы яшчэ пятнаццаць дзён. He ведаючы, што рабіць, ён прыгадаў Добрую фею і падумаў, што яна, відаць, забылася на яго. Ён сумна сеў на беразе і пачаў глядзець на ваду. Вада раптам забулькала, і на паверхню высунулася Жабіна галава.
— Анры,— прамовіла Жаба,— ты ўратаваў мне жыццё, і ў падзяку я хачу ўратаваць жыццё табе. Бо калі ты не выканаеш загаду, Кот з’есць цябе замест рыбы. Сам ты, на жаль, нічога злавіць не зможаш: роў вельмі глыбокі, і ўся рыба хаваецца на самым дне. Але я табе дапамагу: я буду лавіць рыбу, а ты, пакуль тое, раскладай агонь ды рыхтуй бочкі — будзеш яе саліць або смажыць.
Прамовіўшы гэтыя словы, Жаба дала нырца, і Анры ўбачыў, як вада ў рове адразу забурліла, нібыта на дне пачалася вялікая бойка. Праз хвіліну Жаба вынырнула, трымаючы ў лапах тоўстага ласося. He паспеў Анры яго падабраць, як Жаба прынесла новую рыбіну: гэта быў карп. Так яна лавіла рыбу шэсцьдзесят дзён. Вялікіх рыбін Анры смажыў на патэльні, а малых складаў у бочкі ды саліў. Калі мінула два месяцы, Жаба выскачыла на бераг і сказала:
— Ну вось, цяпер у рове не засталося ніводнае рыбіны. Можаш клікаць Ката.
Анры шчыра падзякаваў Жабе і паціснуў ёй мокрую лапу. Жаба ўсміхнулася і знікла.
Яшчэ пятнаццаць дзён Анры смажыў рыбу ды саліў яе ў бочках. А калі ўсё было зроблена, паклікаў Ката, і той адразу ўзнік перад ім.
— Вось, спадар Кот,— сказаў яму Анры,— я пасаліў і пасмажыў усю вашу рыбу. Цяпер, калі ласка, выканайце і вы сваё абяцанне — прагтусціце мяне на той бераг.
Кот агледзеў горы смажанай рыбы і бочкі з салёнай, пакаштаваў і той, і другой, аблізнуўся і сказаў Анры:
— Ты слаўны хлопчык, і я хачу аддзячыць табе за працу. Тады ніхто не скажа, што ты працаваў на мяне дарма.
Прамовіўшы гэта, Кот выдраў у сябе адзін кіпцюр і, аддаўшы яго Анры, сказаў:
— Калі ты захварэеш ці адчуеш блізкую старасць, дакраніся гэтым кіпцюром да лба: боль, хвароба ці старасць адразу адступяць. А калі ты дакранешся ім да таго,
каго ты любіш і хто любіць цябе, то і з ім будзе тое самае.
Анры шчыра падзякаваў Кату і, узяўшы ў яго чарадзейны кіпцюр, вырашыў адразу пакарыстацца ім, бо вельмі стаміўся і быў зусім змораны. Ледзь ён дакрануўся кіпцюром сабе да лба, як стома знікла, і ён адчуў сябе бадзёрым і свежым, быццам толькі што ўстаў пасля добрага сну.
Кот усміхнуўся і прамовіў:
— А цяпер сядай мне на хвост.
Анры сеў і адразу здзіўлена ўбачыў, што хвост у Ката пачаў хутка расці і выцягвацца, і неўзабаве перанёс яго на другі бераг.
Глава 7
Кветка жыцця
Анры пачціва развітаўся з Катом і пабег да сада, дзе расла кветка жыцця. Да сада заставалася яшчэ метраў сто, і Анры баяўся, каб нейкая новая перашкода не спыніла яго. Але неўзабаве ён дабраўся да садовае агароджы.
Ён пашукаў фортку і хутка яе знайшоў, бо сад быў зусім невялікі. Але ў ім расло столькі розных незнаёмых раслін, што знайсці сярод іх кветку жыцця было немагчыма.
На шчасце Анры прыгадаў, што Добрая фея сказала яму паклікаць доктара, які даглядае за чарадзей-
ным садам. Ён голасна крыкнуў і не паспеў нават вокам міргнуць, як расліны гюбач з ім заварушыліся, і з іх выйшаў маленькі чалавечак ростам не болыпы за дзяркач. Ён быў у доўгай чорнае мантыі, з круглымі акулярамі на гарбатым носе і трымаў пад пахай тоўстую кнігу.
— Што вам трэба, мой хлопча?— спытаўся Доктар, пазіраючы на Анры.— I як вам удалося дасюль дабрацца?