• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    — Пане Доктар,— адказаў Анры,— мяне паслала да вас Добрая фея. Мне патрэбна кветка жыцця, каб вылечыць маю маму, бо яна памірае.
    — Ну што ж,— сказаў Доктар, пачціва прыўзнімаючы шапку,— кожны, каго пасылае сюды Добрая фея,
    (
    для
    вам
    мяне добры госць. Хадзіце, хлопча, за мной, я дам тое, што вы шукаеце.
    Ён павярнуўся і пайшоў у глыбіню сада, ды так хутка,
    што Анры ледзь паспяваў за ім. Ён увесь час баяўся, што адстане ад Доктара, і болей яго не знойдзе, бо Доктар быў такі маленькі, што цалкам знікаў за сЦяблінамі высокіх раслін.
    Але нарэшце яны падышлі да нейкай расліны, якая стаяла асобна і была ўся абсыпаная прыгожымі кветкамі. Доктар выняў з кішэні садовы нож, зрэзаў адну галінку з кветкай і, аддаўшы яе Анры, сказаў:
    — Вось, бярыце і рабіце ўсё так, як сказала вам фея. А вяртаючыся дадому, не выпускайце кветкі з рукі, бо калі вы яе пакладзеце, яна адразу і назаўсёды знікне.
    Анры хацеў падзякаваць маленькаму Доктару, але
    %
    5. „Зачараваная хатка”
    той ужо знік сярод раслін ды лекавых траваў. Застаўшыся адзін, Анры падумаў:
    — Як жа мне цяпер хутчэй вярнуцца дадому? Бо калі я, спускаючыся з гары, сустрэну тыя самыя перашкоды, якія сустрэў, пакуль сюды падымаўся, я згублю сваю каштоўную кветку. А без яе мне не ўратаваць маёй беднае мамы!
    I тут ён на шчасце ўспомніў пра палку, якую падараваў яму Воўк.
    — Зараз паглядзім,— падумаў Анры,— ці праўда, што яна можа перанесці мяне дадому.
    Ён сеў верхі на палку і не паспеў падумаць, што хоча апынуцца дома, як адчуў, што падымаецца ў паветра і ляціць некуды з маланкавай хуткасцю.
    Праз імгненне ён быў ужо каля ложка, у якім ляжала яго хворая маці.
    Ён кінуўся да яе, і пачаў цалаваць ды абдымаць, але маці не варушылася. Тады ён хуценька выціснуў ёй на вусны сок чарадзейнае кветкі, і ў тую ж хвіліну маці расплюшчыла вочы і, абняўшы Анры, ускрыкнула:
    — Мілае маё дзіця, мой добры Анры! Дзякуй табе, я была такая хворая, але цяпер я адчуваю сябе цудоўна. I мне вельмі хочацца есці.
    Тут яна ўважліва зірнула на сына і са здзіўленнем сказала:
    — Але ж ты вельмі вырас, мой мілы хлопчык! Што здарылася? Як ты мог так вырасці за некалькі дзён?
    Анры сапраўды падрос на цэлую галаву, бо з таго
    5
    часу, як ён выйшаў з хаты, прайшло два гады сем месяцаў і шэсць дзён. Цяпер яму было ўжо амаль дзесяць гадоў. Але раней, чым Анры паспеў што-небудзь растлумачыць, акно ў хаце адчынілася, і ў пакоі ўзнікла Добрая фея. Абняўшы Анры, яна падышла да матчынага ложка і расказала кабеце пра ўсё, што зрабіў Анры, каб яе ўратаваць, пра тое, колькі яму давялося адолець цяжкасцяў і перажыць небяспекі, і які ён увесь гэты час быў мужны, цярплівы і добры. Анры чырванеў, слухаючы, як яго хваліць Добрая фея, а маці яшчэ мацней прыціскала яго да сэрца і ўвесь час цалавала. Парадаваўшыся разам з маці і сынам, Добрая фея сказала:
    — А цяпер, Анры, можаш пакарыстацца падарункамі, якія далі табе Дзядок і Асілак.
    Анры выняў табакерку і адчыніў яе; з табакеркі адразу выйшаў цэлы натоўп маленькіх рабочых — такіх маленькіх, што рост у кожнага быў не большы, чым у пчалы; але іх было так многа, што яны запоўнілі ўвесь / пакой. Рабочыя адразу пачалі працаваць, ды так спрытна і хутка, што ўжо праз чвэртку гадзіны збудавалі і абставілі мэбляй прыгожы дом пасярод вялікага сада, да агароджы якога з аднаго боку падыходзіў лес, а з другога — цудоўны поплаў.
    — Усё гэта цяпер тваё, мой слаўны Анры,— сказала Добрая фея.— Калі табе будзе чаго не хапаць, то здабыць / гэта табе дапаможа падораны Асілкам чартапалох. Падо/ раная Воўкам палка перанясе цябе, куды ты толькі захоt чаш, а кіпцюр, які падарыў табе Кот, захавае табе і тваёй
    маці здароўе і маладосць. А цяпер, Анры, бывай, жыві / шчасліва і не забывайся, што дабрыня і сыноўская любоў £ заўсёды прыносяць узнагароду.	С
    Анры кінуўся Добрай феі ў ногі; яна дазволіла яму / пацалаваць сабе ў руку, усміхнулася і знікла.	/
    Маці Анры вельмі хацелася ўстаць ды пайсці палю< бавацца на новы дом, сад, лес і поплаў, але ў яе не было ніводнай сукенкі: калі яна хварэла, яна вымушаная была пасылаць сына на базар, каб ён прадаў там што-небудзь / з яе адзення і хоць трошкі зарабіў ім на хлеб. Таму цяпер С у яе зусім нічога не засталося.
    — Ах, дарагі сыночку,— сказала яна,— на жаль, я і не магу ўстаць, бо ў мяне няма ні спадніцы, ні сукенкі, / ні чаравікаў.	<
    — He бядуйце, мама,— адказаў Анры.— Зараз усё ў С вас будзе.
    Ён выняў з кішэні чартапалох і, панюхаўшы яго, / пажадаў, каб у іх з маці былі чаравікі і добрая вопратка, < а ў хаце — абрусы ды бялізна на ложках.	<
    У тую ж хвіліну шафы ў доме напоўніліся адзеннем, маці аказалася апранутаю ў чароўную сукенку з тонкае > воўны, а Анры ў цудоўны блакітны гарнітур, і на нагах < у іх узніклі прыгожыя чаравікі. Абое ажно ўскрыкнулі ад С радасці; маці саскочыла з ложка і разам з Анры пайшла аглядаць новы дом. Тут усяго было ўдосталь: паўсюль ) стаяла прыгожая і зручная мэбля, на кухні было шмат < самых розных каструль, рондаляў і місаў. Але ўсе яны С былі пустыя. Тады Анры панюхаў чартапалох і пажадаў,
    каб на стале быў накрыты добры абед. У тую ж хвіліну перад імі ўзніклі гарачы суп, смажаная бараніна, запечаная курыца і вельмі смачная салата. Яны адразу селі за стол і пачалі есці з такім смакам, што, гледзячы на іх, любы здагадаўся б, што яны не елі цэлыя тры гады. У адзін момант яны праглынулі і суп, і бараніну, і курыцу, а потым і ўсю салату. Наталіўшы голад, маці з дапамогай Анры прыбрала са стала, яны памылі посуд і падмялі ў кухні. А потым заслалі ложкі чыстай бялізнай, якую знайшлі ў шафах, і ляглі спаць, падзякаваўшы Богу і Добрае феі. А маці шчыра падзякавала яшчэ і свайму сыну Анры. Так яны і зажылі ў шчасці ды згодзе: дзякуючы чартапалоху ў іх заўжды было ўсяго ўдосталь; дзякуючы кіпцюру яны ніколі не хварэлі і не старэлі, а палкай яны не карысталіся, бо ў сваім доме ім было добра і нікуды ў іншае месца зусім не хацелася.
    У чартапалоха Анры папрасіў толькі парачку добрых кароў, парачку коней ды яшчэ самае неабходнае ў звычайным вясковым жыцці. Ён ніколі не прасіў нічога лішняга — ні з вопраткі, ні з ежы, і таму чартапалох захаваўся ў яго на ўсё жыццё. Колькі ён так пражыў са сваёй маці, ніхто не ведае. Але кажуць, што Каралева феяў зрабіла іх пазней несмяротнымі і забрала да сябе ў палац, дзе яны жывуць і цяпер.
    
    Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка
    Глава 1
    Бландзіна
    Жыў сабе аднойчы кароль, на імя Бенэн. Быў ён добры, і ўсе яго вельмі любілі. Баяліся яго толькі злыдні, таму што ён быў справядлівы. Яго жонка, каралева, таксама была вельмі добрая, і звалі яе Дусэта. Была ў караля з каралевай дачка, маленькая прынцэса Бландзіна, якую назвалі так за яе цудоўныя бялявыя валасы, і была яна такая ж добрая і чароўная, як яе бацька і маці.
    На няшчасце праз некалькі месяцаў пасля нараджэння Бландзіны каралева памерла, і кароль доўга і многа плакаў ад гора. Бландзіна ж была маленькая і не разумела, што яе мама памерла; яна па-ранейшаму смяялася, гуляла, піла малачко і ціхутка спала. Кароль вельмі любіў
    Бландзіну, і Бландзіна таксама вельмі любіла свайго бацьку — болей за ўсіх на свеце. Кароль дарыў Бландзіне найпрыгажэйшыя цацкі, найлепшыя цукеркі і найсмачнейшыя ласункі, і дзяўчынка была вельмі шчаслівая.
    Ішоў час, і вось аднойчы прыдворныя пачалі прасіць караля, каб ён ажаніўся зноў. Яны хацелі, каб у яго нарадзіўся сын, які пасля свайго бацькі мог бы заняць яго месца на троне. Спачатку кароль адмаўляўся, але ўрэшце такі саступіў настойлівым угаворам прыдворных. Ён паклікаў свайго міністра Лежэ і сказаў:
    — Дарагі мой дружа, усе хочуць, каб я ажаніўся зноў. Але пасля смерці маёй дарагой Дусэты на душы ў мяне такі сум, што я не хачу шукаць іншае каралевы. Таму я прашу цябе, знайдзі мне сам такую прынцэсу, якая змагла б прынесці шчасце маёй мілай Бландзіне. Іншага мне не трэба. Ідзі, дарагі дружа, і калі знойдзеш добрую дзяўчыну, прасі ў яе рукі ад майго імя ды вязі да мяне ў палац.
    Лежэ адразу выправіўся ў дарогу. Ён аб’ехаў усіх каралёў і бачыў шмат розных прынцэс, але ўсе яны былі брыдкія, гарбатыя ці злыя. Нарэшце прыехаў ён да караля Баламута, у якога, як казалі, была прыгожая, разумная і на выгляд вельмі добрая дачка. Міністру Лежэ яна так спадабалася, што ён адразу ад імя караля Бенэна папрасіў у яе рукі, забыўшыся нават спытаць, ці сапраўды яна такая добрая, як выглядае. Пачуўшы міністраву прапанову, Баламут вельмі ўзрадаваўся: ён быў шчаслівы пазбавіцца ад сваёй дачкі, характар у якой быў злы, зайздрослівы і наравісты. Апроч таго кароль любіў ездзіць у
    2
    2
    далёкія і блізкія вандроўкі, на паляванне і на скачкі, а з /
    такою дачкой ён не мог сабе гэтага дазволіць. Таму ён адразу пагадзіўся з Лежэ і папрасіў яго нават, каб ён хутчэй вёз прынцэсу да караля Бенэна.
    У той жа дзень Лежэ разам з прынцэсай Фур’етай і ўсім яе скарбам, сукенкамі ды аздобамі, пагружанымі аж на чатыры тысячы мулаў, выправіўся дадому.
    Пра іхні прыезд кароль Бенэн быў папярэджаны праз пасланца, і калі іх доўгі картэж пад’язджаў да палаца, кароль сам выйшаў сустракаць прынцэсу. Фур’ета здалася яму даволі прыгожай, але ў абліччы ў яе не было такой дабрыні, якая была ў Дусэты. Калі ж Фур’ета ўбачыла Бландзіну, то зірнула на яе такімі злымі вачыма, што маленькая дзяўчынка, якой было ўсяго тры гадкі, спалохалася і заплакала.
    — Што з табой?— спытаўся кароль.— Чаму мая добрая, мілая Бландзіна плача, як нейкае дрэннае дзіцё?
    — Татачка, тата,— закрычала Бландзіна, хаваючыся ў караля ў абдымках,— не аддавайце мяне гэтай прынцэсе. Я баюся, яна такая злая!
    Кароль здзівіўся. Ён зірнуў на прынцэсу Фур’ету, але тая не паспела перамяніць свайго твару, і кароль адразу заўважыў яе страшны позірк, які так напалохаў Бландзіну. У тую ж хвіліну ён вырашыў, што Бландзіна і новая каралева будуць жыць паасобку, а выхаваннем яго дачкі, як і раней, будуць займацца яе мамка і пакаёўка, якія заўсёды і шчыра яе любілі. 3 гэтага часу каралева мала бачылася з Бландзінай, а калі зрэдку сустракала
    
    яе, то не магла схаваць сваёй нянавісці да дзяўчынкі.
    Прайшоў год, і нарадзілася ў каралевы дачка, якую назвалі Брунета, таму што ў яе былі чорныя, як смоль, валасы. Брунета была прыгожая, але не такая, як Бландзіна. I апроч таго яна была злосная, як яе маці, і вельмі не любіла Бландзіну, робячы ёй усякія гадасці: яна кусала яе і шчыкала, тузала за валасы, ламала ёй цацкі ды пэцкала яе самыя прыгожыя сукенкі. Але добрая Бландзіна ніколі не злавалася на яе, наадварот — яна заўсёды спрабавала знайсці ёй апраўданне.