• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зачараваная хатка  Графіня дэ Сэгюр

    Зачараваная хатка

    Графіня дэ Сэгюр

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 128с.
    Мінск 1992
    51.73 МБ
    і ўсе яны
    пераліваліся рознымі колерамі. Такі бляск асляпіў Разалі. < Але толькі яна паспела ўбачыць гэта чароўнае дрэва, як пачуўся яшчэ болей жудасны грукат. Разалі ачнулася ад свайго захаплення і адчула, як нейкая неадольная сіла падняла яе над зямлёй і панесла ў поле. Адтуль Разалі ўбачыла, як прынцаў палац абрынуўся, і з-пад абломкаў $ пачуліся страшныя стогны. Праз імгненне з руін выйшаў
    прынц. Ён быў увесь акрываўлены, у лахманах. Сумна зірнуўшы на Разалі, ён сказаў:
    — Ах, Разалі, няўдзячная Разалі! Бачыш, што ты зрабіла са мной і з маім палацам. Цяпер, калі ты гэта ўтварыла, я не сумняваюся, што і трэці раз ты саступіш сваёй цікаўнасці і асудзіш на вялікае гора і мяне, і сябе, і свайго бацьку. Бывай, Разалі, і няхай пакаянне акупіць тваю няўдзячнасць да няшчаснага прынца, які цябе так кахаў і хацеў табе толькі дабра!
    3 гэтымі словамі ён пайшоў прэч. А Разалі кінулася на калені і, заліваючыся слязьмі, пачала клікаць, прасіць, але прынц знік з вачэй, так ні разу і не азірнуўшыся, каб убачыць Разаліну роспач. Дзяўчына была ўжо гатовая страціць прытомнасць, калі раптам зусім побач пачула прарэзлівы смех шэрае Мышы.
    — Падзякуй мне, Разалі,— сказала Мыш.— Гэта я табе так цудоўна дапамагла. Гэта я пасылала табе прыемныя сны пра чароўнае дрэўца і прагрызла дзіркі ў покрыве, каб пад яго можна было зазірнуць. Каб мне не ўдалася гэтая хітрасць, я, напэўна, ужо назаўжды страціла б і цябе, і твайго бацьку, і Чароўнага прынца. Але цяпер мне засталося ашукаць цябе яшчэ ўсяго толькі раз, і вы ўсе назаўжды зробіцеся маімі рабамі.
    Мыш радасна пачала скакаць вакол Разалі, але яе здзеклівыя словы зусім не раззлавалі дзяўчынку.
    — Гэта я ва ўсім вінаватая,— падумала Разалі.— Каб не мая злачынная цікаўнасць, Мышы ніколі не ўдалося б прымусіць мяне зрабіць такі.дрэнны ўчынак. Я павінна
    выправіць яго сваімі пакутамі, сваім цярпеннем і нязломнаю волей. Я павінна вытрымаць трэцяе выпрабаванне, якое б цяжкае яно ні было. Дый чакаць мне застаецца ўсяго некалькі гадзін. Няўжо я не здолею? Цяпер, як сказаў Чароўны прынц, ад адной мяне залежыць яго, маё і бацькава шчасце.
    Падумаўшы гэтак, Разалі вырашыла стаяць на месцы і больш нікуды адсюль не ісці. I колькі Мыш ні старалася, яна так і засталася каля разбуранага палаца.
    Глава 5
    К у ф э р а к
    Так прайшоў увесь дзень. Разалі страшна хацелася піць, але яна казала сабе:
    — He, я павінна яшчэ болей пакутаваць у пакаранне за тое, што прымусіла пакутаваць бацьку і прынца. I пакуль мне не споўніцца пятнаццаць гадоў, я нікуды адсюль не пайду.
    Пачынала цямнець, калі на дарозе з’явілася старая кабета. Яна падышла да дзяўчынкі і папрасіла:
    — Маё мілае дзіцятка, ці не зробіце вы мне такую паслугу і ці не даглядзіце за маім куфэркам? A то ён такі цяжкі, а мне яшчэ трэба зайсці да адной сваячаніцы тут непадалёку.
    Разалі была дзяўчынка спагадлівая, і таму адказала:
    
    г
    
    — Калі ласка, бабулька, пакідайце куфэрак, я за ім дагляджу.
    Старая кабета падала ёй куфэрак і сказала:
    — Дзякуй, маё мілае дзіцятка. Я пайду ненадоўга. Але вы не адчыняйце куфэрка і не глядзіце, што ў ім, бо там такое... такое, чаго вы не бачылі і ніколі не ўбачыце... С Трымайце яго вельмі асцярожна і не стукніце, калі захочаце паставіць на зямлю, бо ён вельмі нетрывалы і можа ) разламацца... I тады вы ўбачыце, што ў ім ляжыць... A гэтага ніхто не павінен бачыць!
    Сказаўшы гэта, старая кабета пайшла. А Разалі акуратна паставіла куфэрак побач з сабой на зямлю і пачала думаць пра ўсё, што з ёй здарылася. Ужо зусім сцямнела, а бабулька ўсё не вярталася. Разалі скінула вокам на ? куфэрак і са здзіўленнем убачыла, што зямля вакол яго свеціцца.
    “Што гэта за святло ідзе з гэтага куфэрка?”— падумала яна.
    Яна ўзяла куфэрак у рукі, пакруціла яго, агледзеўшы < з усіх бакоў, але так і не зразумела, ад чаго ідзе такі незвычайны бляск. Тады яна паклала яго зноў на зямлю і сказала:
    — Якая розніца, што ў ім ляжыць? Ён жа не мой, a той бабулькі, якая мне яго даручыла. He буду болей пра яго думаць, a то мне захочацца яго адчыніць.
    I яна сапраўды перастала на яго глядзець і нават пастаралася болей пра яго не думаць. Заплюшчыўшы вочы, яна вырашыла чакаць новага дня.
    — Калі настане дзень і мне споўніцца пятнаццаць
    гадоў, я зноў убачу Чароўнага прынца і бацьку, і мне болей не трэба будзе баяцца нягоднае варажбіткі.
    У тую ж хвіліну Разалі пачула танюткі Мышыны галасок, які насмешліва віскнуў:
    — Разалі! Разалі, я тут! Я болей табе не вораг. Каб давесці гэта, я нават магу, калі хочаш, паказаць табе, што ў гэтым куфэрку!
    Разалі нічога не адказала.
    — Разалі, ты што — не чуеш, што я сказала?— зноў завішчала Мыш.— Я твой сябар! Калі ласка, павер!
    Але дзяўчына маўчала.
    Тады Мыш, якой трэба было спяшацца, кінулася на куфэрак і пачала грызці ў яго вечка.
    — Ах ты нягодніца!— крыкнула Разалі, выдзіраючы куфэрак у Мышы і прыціскаючы яго да грудзей.— Калі ты хоць раз яшчэ да яго дакранешся, я зараз жа скручу табе галаву!
    Мыш злосна зірнула на Разалі, але ўгнявіць яе пабаялася. Пакуль яна прыдумляла, як бы распаліць Разаліну цікаўнасць, гадзіннік прабіў паўночы. У тое ж імгненне Мыш страшна завішчала і крыкнула:
    — Усё, Разалі, твой дзень нараджэння настаў! Цяпер табе споўнілася пятнаццаць, і ты можаш болей мяне не баяцца. 3 гэтай хвіліны вы ўжо не залежыце ад маіх чараў, ні ты, ні твой агідны бацька, ні брыдкі прынц. А я назаўжды застануся гадкаю шэраю мышшу, пакуль не здолею завабіць у свае пасткі якую-небудзь іншую такую ж
    
    прыгожую дзяўчыну, як ты. Бывай, Разалі! Можаш цяпер адчыніць свой куфэрак.
    Сказаўшы гэта, шэрая Мыш знікла. Але Разалі не дала веры варажбіткіным словам і не зрабіла, як тая раіла. Яна вырашыла не адчыняць куфэрка, пакуль не настане дзень. I толькі яна прыняла гэтае рашэнне, як Пугач, што пралятаў над Разалі, выпусціў з лапаў камень і трапіў ім якраз у самы куфэрак. Куфэрак разляцеўся на тысячы кавалкаў! Разалі крыкнула ад жаху і раптам убачыла перад сабой каралеву феяў, якая сказала:
    — He бойцеся, Разалі. Вы нарэшце перамаглі свайго жорсткага ворага, і цяпер я вярну вас да вашага бацькі. Але раней паешце ды папіце.
    I чараўніца падала ёй плод, аднаго кавалачка якога Разалі хапіла, каб наталіць і смагу, і голад. У тое ж імгненне перад чараўніцай узнікла калясніца, запрэжаная парай прыгожых, белых у шэрыя яблыкі, коней, яна села ў яе і запрасіла з сабой дзяўчыну.
    Апамятаўшыся ад здзіўлення, Разалі шчыра падзякавала чараўніцы за яе апеку і спытала, ці хутка можна будзе ўбачыцца з бацькам і Чароўным прынцам.
    — Бацька ўжо чакае вас у палацы ў прынца,— адказала каралева феяў.
    — Як? А я думала, што прынцаў палац разбураны, а сам прынц паранены і стаў жабраком.
    — Усё гэта было не па-сапраўднаму і было зроблена толькі дзеля таго, каб вы мацней спалохаліся сваёй цікаўнасці і не саступілі ёй трэці раз. А прынцаў палац вы
    ўбачыце такім, які ён і быў, пакуль вы не падралі покрыва, пад якім хавалася каштоўнае дрэва, прызначанае вам у падарунак.
    Пакуль чараўніца прамаўляла гэтыя словы, калясніца пад’ехала да палаца. На ганку Разалі ўжо чакалі бацька і прынц разам з усёю дворняй. Разалі кінулася да іх, і яны шчасліва абняліся. Прынц, здавалася, зусім забыў пра дрэнны ўчынак, які Разалі ўтварыла напярэдадні. Усё было ўжо гатовае да вяселля, і яго тут жа адсвяткавалі. На банкеце, які доўжыўся некалькі дзён, былі чараўніцы з усяе акругі. Разалін бацька застаўся жыць разам са сваімі дзецьмі. Разалі назаўжды пазбавілася сваёй цікаўнасці і пражыла з Чароўным прынцам у каханні ды ііічасці ўсё жыццё. У іх нарадзіліся прыгожыя дзеці, і за хросніц ім былі абраныя добрыя чараўніцы, якія заўжды абаранялі іх ад злых варажбітак і чарадзеяў.
    Глава 1
    Бедная хворая маці
    Жыла сабе аднойчы бедная жанчына. Муж у яе памёр, і засталася яна адна з маленькім сыночкам, якога звалі Анры. Сына яна вельмі любіла, дый было за што: Анры быў прыгожы хлопчык, і хоць яму не было і сямі гадоў, ён ва ўсім дапамагаў сваёй маці. Пакуль яна краіла ды шыла ці хадзіла на базар гандляваць, Анры падмятаў, мыў падлогу ў хаце, гатаваў ежу ці працаваў у гародзе і маленькім садочку, а потым браўся цыраваць адзенне, рамантаваць матчыны чаравікі ці рабіў лавы, столікі і ўсё, на што толькі быў здольны. Хатка, у якой яны жылі, стаяла за вёскай, і з яе вокнаў было відаць высокую гару, такую высокую, што ніхто і ніколі не мог дабрацца да яе вяршыні. Гару агінала вірная рака, а за ракой узвышаліся стромыя скалы і чарнелі бяздонныя прорвы.
    
    I
    Сын і маці жылі ў ладзе ды згодзе, але аднойчы бедная кабета моцна захварэла. Знаёмых лекараў у іх не было, дый нават каб і былі, ім усё роўна не было б чым заплаціць. А сам Анры не ведаў, чым дапамагчы сваёй маці. Калі ёй хацелася піць, ён мог даць ёй толькі вады: нічога іншага ў хаце не было. Дзень і ноч ён не адыходзіў ад матчынага ложка. А калі маці засынала, глядзеў на яе і плакаў. Дзень пры дні хвароба мацнела, і ўрэшце бедная кабета зусім сабралася паміраць — яна не магла ні гаварыць, ні есці і нават не пазнавала Анры, які, стоячы на каленях каля яе ложка, заліваўся гаручымі слязьмі. I тады хлопчык крыкнуў у роспачы:
    — О Добрая фея! Дапамажыце мне, уратуйце маю бедную маму!
    Толькі ён прамовіў гэтыя словы, як акно раптам адчынілася і ў хаце ўзнікла прыгожая жанчына.
    — Што вам трэба, маленькі мой сябра?— спыталася яна ласкавым голасам.— Вы клікалі мяне, і вось я тут.
    — Пані!— сказаў Анры, кідаючыся на калені і ўмольна сціскаючы рукі.— Калі вы Добрая фея, уратуйце маю бедную маму, іначай яна памрэ, і я застануся адзін.
    Чараўніца ласкава зірнула на хлопчыка і моўчкі падышла да ложка, на якім ляжала яго маці. Яна ўважліва агледзела кабету і, дзьмухнуўшы ёй у твар, сказала:
    — На жаль, мілае дзіця, мае чары не могуць вылечыць тваю маці. Зрабіць гэта можаш толькі ты сам. Але дзеля гэтага табе трэба быць смелым і пайсці туды, куды я скажу.
    I
    — Я згодзен, пані. Скажыце, куды трэба ісці, я ўсё зраблю дзеля сваёй мамы.
    — Табе трэба здабыць кветку жыцця. I расце яна на вяршыні гары, якую ты бачыш з акна сваёй хаткі,— прамовіла Чараўніца.— Калі ты здабудзеш кветку і напоіш яе сокам маці, яна адразу ачуняе і будзе зноўку здаровая.