Зачараваная хатка
Графіня дэ Сэгюр
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 128с.
Мінск 1992
I Бландзіна з хваляваннем пайшла за ёй. Яны пра-
Ч ходзілі па прыгожых залах і сустракалі шмат маладых дзяўчат, якія таксама былі ва ўсім белым, як і тая, якую
/ Бландзіна сустрэла на дварэ. Дзяўчаты прыязна ўсміС халіся Бландзіне і глядзелі на яе з такім выглядам, быццам некалі ўжо бачылі. Нарэшце Бландзіна ўвайшла ў залу
г
кропля ў кроплю падобную да той, што была ў Добрай Козачкі ў Бэзавым лесе.
Гэты ўспамін быў Бландзіне такі балючы, што яна нават не заўважыла, як маладая дзяўчына некуды знікла. Яна сумна пачала разглядаць мэблю, якая стаяла ў зале, і заўважыла, што толькі адна рэч тут не такая, як у Добрай Козачкі ў Бэзавым лесе. Гэта была вялікая шафа, аздобленая золатам і тонкай разною косткай. Шафа была зачыненая. I тут Бландзіна адчула, як шафа вабіць яе з неадольнаю сілай, яна не магла звесці з яе вачэй. Раптам дзверы ў залу адчыніліся, і ў яе ўвайшла прыгожая, яшчэ маладая жанчына ў раскошным убранні. Яна падышла да Бландзіны і прамовіла мяккім, ласкавым голасам:
— Што ты хацела, мілае дзіцятка?
— О, пані! — закрычала Бландзіна і кінулася жанчыне ў ногі.— Мне сказалі, што вы можаце расказаць пра лёс, які напаткаў маіх мілых, чароўных сяброў Добраю Козачку і Катка-Вуркатка. Вы ж, напэўна, ведаеце, як я страціла іх праз сваё злачыннае свавольства. Я шмат праплакала, думаючы, што яны памерлі. Але Чарапаха падарыла мне надзею, сказаўшы, што аднойчы я здолею іх убачыць. I вось яна прывезла мяне сюды. Калі ласка, пані, скажыце, што яны жывыя. I загадайце, што я павінна зрабіць, каб заслужыць вялікае шчасце ўбачыць іх зноўку.
— Бландзіна,— сумна адказала Чароўная фея,— ты даведаешся, што здарылася з тваімі сябрамі. Але што б ты не ўбачыла, не адчайвайся і не страчвай надзеі.
3 гэтымі словамі яна падняла бедную Бландзіну з
t
каленяў і падвяла да шафы, якая так прывабіла яе позірк.
— Вось, мілая Бландзіна,— сказала фея,— вазьмі С гэты ключык і адчыні гэтую шафу. Але будзь мужная!
I яна аддала Бландзіне залаты ключык.
Бландзіна адчыніла шафу дрыготкай рукою... I што / яна магла адчуць, калі ўбачыла, што ў шафе вісяць шкуры < Добрае Козачкі і Катка-Вуркатка, прыбітыя дыямента$ вымі цвікамі?!
Няшчасная Бландзіна роспачна крыкнула і ў непрытомнасці ўпала на рукі Чароўнае фее. {
У тое ж імгненне дзверы ў залу зноў адчыніліся і на £ парозе ўзнік прыгожы, як сонейка, прынц. Ён кінуўся да / Бландзіны і сказаў: /
— Ах, маці, гэтае выпрабаванне было занадта моцнае < для нашай мілай Бландзіны. \
— Я таксама шкадую, сынку, і мне таксама баліць за яе сэрца. Але ты ведаеш, што гэтае пакаранне было патрэбнае, каб ужо назаўсёды вызваліць яе з-пад улады ( злога чарадзея Бэзавага леса. v
3 гэтымі словамі, Чароўная фея дакранулася да Бландзіны сваёю палачкай, і Бландзіна адразу ачнулася. Але £ ўспомніўшы ўбачанае, яна зноў горка заплакала і ў рос{ пачы закрычала:
— Дайце мне памерці, мне не хочацца болей жыць. Няма больш надзеі, і мне ніколі не ўбачыць шчасця. Мілыя мае, дарагія сябры, ваша Бландзіна хутка ўжо будзе з вамі! <
— Бландзіна, дарагая,— сказала фея, моцна абняўшы \ дзяўчынку,— твае сябры жывыя і любяць цябе. Я і ёсць До>
брая Козачка, а гэта — мой сын, Каток-Вуркаток. Некалі злы чарадзей Бэзавага лесу скарыстаўся няўважлівасцю майго сына, і яму ўдалося ператварыць нас у жывёл. У гэтым выглядзе ты з намі й пазнаёмілася. Свой нармальны выгляд мы маглі набыць толькі тады, калі б ты вызваліла Ружу, якую я ператварыла ў куст. Я ведала, што яна твой самы злы вораг, і таму пасадзіла яе як мага далей ад замка, каб ты не магла яе ўбачыць. Я ведала, якія няшчасці ты можаш на сябе наклікаць, выпусціўшы яе на волю. I неба мне сведка, мы з сынам былі гатовыя ўсё жыццё заставацца Добраю Козачкай і Катком-Вуркатком, толькі б аберагчы цябе ад страшнай пакуты, якую табе давялося перажыць. На жаль, нягледзячы на ўсе нашыя перасцярогі, Папугаю ўдалося цябе ашукаць. А ўсё астатняе ты сама ведаеш. Mary толькі дадаць, што мы таксама вельмі пакутавалі, ведаючы, што ты засталася зусім адна і так горка плачаш.
Бландзіна кінулася цалаваць ды абдымаць фею, і дзякаваць ёй і прынцу. I няспынна задавала пытанні.
— А што сталася з газэлямі, што нам прыслугоўвалі?
— Ты іх усіх бачыла, дарагая Бландзіна. Гэта тыя дзяўчаты, што прывялі цябе ў гэтую залу. Яны таксама абярнуліся зноў у людзей.
— А адкуль узялася карова, што прыносіла мне кожны дзень малако?
— Нам з сынам удалося ўгаварыць каралеву феяў паслаць табе гэтую невялікую дапамогу. I Крумкача, які падбадзёрваў цябе сваімі словамі, таксама паслалі мы.
— Дык значыць, і Чарапаху вы да мяне прыслалі?
— I Чарапаху, Бландзіна. Каралеву феяў вельмі расчулілі твае роспач і скруха, і яна вырашыла пазбавіць ляснога чарадзея ўсёй улады над табою. Але дзеля гэтага ты павінна была яшчэ раз даказаць сваю паслухмянасць, вытрымаўшы доўгае і нуднае падарожжа, і ў знак пакарання паверыць у нашу смерць, убачыўшы гэтыя шкуры. Я прасіла, маліла каралеву феяў пазбавіць цябе ад такога суровага выпрабавання, але яна была няўмольная.
Бландзіна ўсё слухала і слухала, і глядзела, і абдымала сваіх сяброў, якіх так даўно згубіла і ўжо не спадзявалася ўбачыць. Але нарэшце яна прыгадала пра бацьку. Прынц зразумеў яе думкі і нешта шапнуў сваёй маці.
— Збірайся, Бландзіна,— сказала фея.— Хутка ты ўбачыш бацьку. Я ўжо яго папярэдзіла, і ён цябе чакае.
У тую ж хвіліну Бландзіна апынулася ў калясніцы, аздобленай золатам і перламі. Побач з ёй села фея, a насупраць прынц. Прынц быў вельмі шчаслівы і не зводзіў з Бландзіны вачэй. Калясніца была запрэжаная чацверыком белых-бялюткіх лебедзяў. Яны падняліся ў паветра і паляцелі так хутка, што ўсяго праз пяць хвілін былі ўжо каля палаца караля Бенэна.
Уся каралеўская дворня стаяла на шырокім ганку і чакала Бландзіну. I як толькі ў небе ўзнікла каляёніца, пачуліся такія радасныя воклічы, што лебедзі перапалохаліся і ледзь не павярнулі ў іншы бок. Але прынц, які кіраваў імі, здолеў, на шчасце, іх супакоіць, і калясніца апусцілася каля самага ўваходу ў палац.
Кароль Бенэн кінуўся да Бландзіны, і тая, саско-
чыўшы на зямлю, адразу апынулася ў абдымках у бацькі. Яны доўга не выпускалі адно аднаго. А ўсе вакол стаялі і плакалі, але цяпер гэта былі слёзы радасці.
Калі хваляванне ад сустрэчы крыху прайшло, кароль ласкава пацалаваў феі ў руку і падзякаваў за тое, што яна так аберагала яго дачку і так добра яе навучыла і выхавала. Потым ён абняў прынца і заўважыў, што ён вельмі і вельмі прыгожы.
Цэлы тыдзень усе святкавалі Бландзініна вяртанне. А калі тыдзень прайшоў, фея сабралася дадому. Але прынцу й Бландзіне было так сумна расставацца, што кароль дамовіўся з феяй, каб яны нікуды не ад’язджалі і заставаліся жыць у іх. Кароль ажаніўся з феяй, а Бландзіна выйшла замуж за прынца, які так і застаўся для яе на ўсё жыццё Катком-Вуркатком з Бэзавага леса.
Брунета, якая ўрэшце здолела выправіць свой характар, часта прыязджала да Бландзіны ў госці.
Яе муж, прынц Жарсткен, таксама крыху палагоднеў, убачыўшы, што Брунета зрабілася намнога дабрэйшая. I жылі яны даволі шчасліва.
А Бландзіне болей ніколі не даводзілася сумаваць. Яна нарадзіла некалькі дачок, якія былі вельмі да яе падобныя, і некалькі сыноў, якія былі вельмі падобныя да прынца. Усе іх любілі, і ўсе вакол былі шчаслівыя.
ЗМЕСТ
Зачараваная хатка
Глава 1. Хатка — 5
Глава 2. Мярзотная варажбітка — 12
Глава 3. Чароўны прынц — 23
Глава 4. Дрэўца з альтанкі — 29
Глава 5. Куфэрак — 33
Добры Анры
Глава 1. Бедная хворая маці — 40
Глава 2. Крумкач, Певень і Жаба — 44
Глава 3. Жніво — 48
Глава 4. Збор вінаграду — 50
Глава 5. Паляванне — 54
Глава 6. Рыбалка — 58
Глава 7. Кветка жыцця — 63
Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка
Глава 1. Бландзіна — 70
Глава 2. Бландзіна згубілася — 75
Глава 3. Бэзавы лес — 83
Глава 4. Бландзіна прачынаецца першы раз — 85
Глава 5. Добрая Козачка — 88
Глава 6. Бландзіна прачынаецца другі раз — 93
Глава 7. Папугай — 100
Глава 8. Раскаянне — 108
Глава 9. Чарапаха — 115
Глава 10. Падарожжа і вяртанне — 118
Сэгюр С. дэ.
С97 Зачараваная хатка: Казкі / Пераклад з франц. Зм. Коласа; Мастак Т. Гардашнікава.—Мн: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1992.—128 с., каляр. іл.
Казкі графіні Сафіі дэ Сэпор (1799 1874) увакодзяць у скарбонку найлепшых французскіх літаратурных казак, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. У кнігу ўвайшлі тры казкі з аднайменнага зборніка пісьменніцы. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
ББК 84.4Фр
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту Сафія дэ Сэгюр ЗАЧАРАВАНАЯ ХАТКА
Казкі
Адказная за выпуск А.КУДРАЎЦАВА
Падпісана да друку 25.09.92г. Фармат 70x901/16. Папера афс. № 1. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,36. Ум. фарб.-адб. 39,18 Тыраж 70000 экз. Зак. 3289.
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. 220050, Мінск, вул. Кірава, 21.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, М нск, вул. Каржанеўскага, 20.